Monday, April 18, 2011

СЫНАКСАР У СЬВЯТЫ ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК

Верш на цнатлівага Іосіфа прыгожага:
Іосіф цнатлівы зрабіўся справядлівым уладаром і падаўцам хлебу патрабуючым. О, слуп дабрадзейнасьці.
Вершы на высмаглую смакоўніцу:
Жыдоўскі збор прадказваючы, Хрыстос Сваім пракляцьцем забівае смакоўніцу, пазбаўленую пладоў духоўных, ды пазьбегнем мы яе бяды!
У сьвяты і Вялікі Панядзелак мы успамінаем вялебнага Іосіфа прыгожага і засохлую смакоўніцу, паколькі адгэтуль бярэ пачатак тыдзень сьвятой Пакуты Госпада нашага Ісуса Хрыста, а правобразам Ягоным першым чынам служыць Іосіф.
Ён быў апошнім сынам патрыярха Якава, народжаным ад Рахілі. Браты, пазайздросьціўшы з-за некаторых бачаньняў, якія былі яму ў сьне, спачатку скінулі Іосіфа ў глыбокі роў, а ад бацькі утаілі гэта, зманам зь дапамогай скрываўленай адзежы брата прадставіўшы, быццам яго зьеў дзікі зьвер. Затым браты за трыццаць срэбранікаў прадалі яго (у рабства) ізмаільцянам, якія перапрадалі Іосіфа Пэнтефрыю, начальніку еўнухаў эгіпэцкага цара — фараона. Калі ж спадарыня Іосіфа замахвалася на цноту юнака, то паколькі ён не захацеў зьдзейсьніць беззаконьні і, пакінуўшы адзежу, уцёк, яна абгаварыла яго перад спадаром. Іосіфа закавалі ў ланцугі і кінулі ў суровую вязьніцу. Потым ён быў вызвалены за вытлумачэньне сноў, прыведзены да цара і пастаўлены кіраўніком над усёй зямлёй эгіпэцкай. Іосіф адкрыўся братам пры продажы ім хлеба і, сьвята прайшоўшы увесь час жыцьці, памёр у Эгіпце, праславіўшыся вялікай цнотай, пры усіх іншых дабрадзейнасьцях.
Ён зьявіўся правобразам Хрыста, таму што і Хрыстос падвяргаўся зайздрасьці з боку аднапляменных юдэяў, быў прададзены вучнем за трыццаць срэбранікаў, кінуты ў змрочны і цёмны роў — у труну і, сваёй уладай вырваўшыся адтуль, цяпер уладарыць над Эгіптам, г. З. над усякім грахом, зусім яго перамагаючы, валодае усей грамадою, як чалавекалюбца збаўляе нас таямнічай раздачай хлеба, як Сам Сябе аддаў за нас і сілкуючы нас Нябесным Хлебам — Сваёй Жыватворчай Плоцьцю. Такім чынам, па гэтым чыньніку сёньня успамінаецца Іосіф прыгожы.
Тутака ж мы успамінаем і пра высмаглую смакоўніцу, таму што сьвятыя эвангелісты, а менавіта Мацей і Марк, пасьля апавяданьня пра уваход Госпада ў Ерусалім дадаюць: у іншы дзень, калі яны выйшлі зь Віфаніі, Ён горача зажадаў; а іншы: ранкам жа, вяртаючыся ў горад, горача зажадаў, і убачыўшы… смакоўніцу, якая мае толькі лісьце (бо яшчэ не час быў зьбіраньні смокваў), падышоў да яе і… не адшукаўшы на ёй плоду, кажа ёй: ды не будзе ж надалей ад цябе плоду павек. І смакоўніца адразу засохла. Смакоўніца ж азначае юдэйскі збор: Выратавальнік, не здабыўшы ў ім годнага плоду, а толькі цень закону, і гэта адняў у іх, зрабіўшы зусім непатрэбнымі.
Калі ж хто скажа: чаму бяздушнае дрэва, якое не зграшыла, было праклятая і засохла? — той хай ведае, што юдэі, бачачы Хрыста, заўсёды усім дабрадзейнічаўшага і нікому не прыносячага ніякай скрухі, меркавалі, што ён мае сілу толькі дабрадзейнічаць, але не прычыняць зло. Уладар жа, каб пераканаць няўдзячных людзей, што Ён мае дастатковую сілу і караць, але не жадае, бо Ён Добры, аднак па Сваім чалавекалюбстве не жадаючы паказваць гэтага на чалавеку і прычыняць яму пакуту, зрабіў гэта на неадушаўлёным і нячулым стварэньні.
Разам з тым ёсьць і нейкае таямнічае тлумачэньне, якое дайшло да нас ад прамудрых старцаў. Як кажа Ісідар Пелусіят, смакоўніца — гэта дрэва граху (беззаконьня), лісьцем якога пакрыліся зграшыўшыя; таму яна і праклятая Хрыстом па чалавекалюбстве Ягоным, паколькі адразу не падвяргалася гэтаму, — каб яна больш не прыносіла плоду, быўшая падставай граху. А тое, што грэх падобны смокве — відавочна, бо мае уласьцівасьць цешыць як запал, прыліпаць як грэх, а потым разьлютавацца і вырабляць гаркату, як сумленьне.
Зрэшты, апавяданьне пра смакоўніцу пастаўлена тут айцамі дзеля смутку, а пра Іосіфа — таму, што ён — правобраз Хрыста. Смакоўніца — гэта усякая душа, якая не прыносіць ніякага духоўнага плёну, якую Гасподзь раніцай, г. з. пасьля гэтага жыцьця, не адшукаўшы ў яе супакою, усушвае праклёнам і пасылае ў вечнае полымя, і стаіць яна як нейкі усушаны слуп, жахлівы не ствараючых годнага плоду дабрадзейнасьцяў.
Малітвамі Іосіфа прыгожага, Хрысьце Божа, памілуй нас.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.