Хоць целам быў жывы, але памёр для сьвету Ян;
І вечна жывы душой – памёршы, без дыханьня.
Пакінуў Лесьвіцу з трынаццаці прыступак,
Ён паказаў нам шлях узыходжаньня свайго:
Бо Ян спачыў у трынаццаты вясеньні дзень
Ва узросьце шаснаццаці гадоў, быўшы ужо дасканалым па розуму, Ян прынёс сябе самога як бязгрэшную ахвяру Богу, падняўшыся на гару Сінай. Па сканчэньні яшчэ дзевятнаццаці гадоў ён прыйшоў на ніву маўчаньня, у пяці стадыях (васьмі вёрстах) ад храму Гасподняга. Дасягнуўшы манастыра Палестры на месцы, званым Фала, Ян правёў там сорак гадоў, палаючы Боскай любоўю, бесьперастанку распалёны яе полымем.
Смакаваў ён усё, што не забаронена манаскім статутам, але вельмі умерана, праз гэта прамудра руйнуючы гонар. Але хто ў стане перадаць словамі крыніца сьлёз ягоных? Спаў ён гэтулькі, колькі неабходна было, каб розум не пашкодзіўся ад дбаньня. Уся плынь жыцьця ягонага была бесьперастанна малітва і бязьмерная любоў да Бога.
Гэтак богадагодна жывучы, Ян напісаў кнігу, названую Лесьвіца, у якой выклаў вучэньне пра выратаваньне, і, напоўнены мілатой, годна спачыў у Госпадзе, пакінуўшы і шматлікія іншыя творы.
Ягонымі малітвамі, Божа, памілуй і выратуй нас.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.