У СУБОТУ НА ВЯЛІКАЙ ВЯЧОРНЯЙ
Пасьля першапачатковага псальму чытаем першую кафізму цалкам. На “Госпада клічу” вершыры на 10: нядзельных Актоіха 3, усходніх 4; Трыёдзі 3 сьв. Яну Лесьвічніку:
Тон 8
Ойча Ян звышгодны, / ты заўсёды сапраўды праслаўленьне Бога ў гартані сваёй насіў, / навучаючыся дзейным чынам / боганатхненнымі словам, прамудры, / і адтуль пададзенай дабрынёй узбагаціўся, / зрабіўшыся вялебным мужам, / усіх паганых пастановы зрынуўшы.
Ойча Ян слаўны, / сьлёз крыніцамі душу ачысьціўшы, / і усяночнымі стаяньнем Бога уласкавіўшы, / узьняўся ты да любові Ягонай, дабрашчасны, і прыгажосьці; / ёю ты годна цяпер атрымліваеш асалоду , бесьперастанку радуючыся, / са паплечнікамі тваімі, богамудры звышгодны.
Ойча Ян звышгодны, / акрыліўшы розум да Бога вераю, / пагрэбаваў ты сьвецкім жыцьцём нясталым / і, крыж свой узяўшы, Усёбачнаму рушыў усьлед; / цела непакорлівае навучаньнем падзьвіжніцкім розуму заняволіўшы / сілаю Боскага Духу.
Слава Айцу і Сыну і Сьвятому Духу.
Тон 5: Звышгодны ойча, / голас Эвангельля Госпада пачуўшы, / сьвет пакінуў ты, багацьце і славу ні ў што паставіўшы. / Таму усім агалошваў: / “Упадабайце Бога і знойдзеце дабрыню вечную. / Нічога не упадабайце любові Ягонай, / каб, калі Ён прыйдзе ў славе Сваёй, / здабыць вам супакой са усімі сьвятымі”. / Іх малітвамі, Хрысьце, захавай / і выратуй душы нашы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічыны: дагматык чарговага тону
Вершыры на вершоўны актоіха
Слава Айцу і Сыну і Сьвятому Духу.
Звышгоднаму, тон 2: На зямлі — Анёла і на нябёсах — чалавека Боскага, / сусьвету добраўпрыгожаньня, багацьце выгод і дабрачыннасьці, / падзьвіжнікаў хвалу, Яна ушануем: / бо, укаранёны ў палацы Боскім, ён заквітнеў справядлівасьцю, / і як кедр памножыў у пустэльні статка Хрыстовых разумных авечак / у звышгоднасьці і праўдзе.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: О, цуд новы, вышэйшы усіх старажытных цудаў! / Бо хто ведаў маці, без мужа нарадзіўшую, / і ў абдымках насіўшая усё тварэньне Абдымаючага? / Божы задум — гэтае зачацьце. / Ты жа, Усячыстая, Яго як немаўля рукамі Сваімі трымаўшая, / і матчыну адвагу да Яго здабыўшая, / не пераставай маліць аб шануючых Цябе, / ды зьлітуецца Ён і выратуе душы нашы.
Трапар, тон 1
Пустэльным жыхаром, / і ў целе Анёлам, / і цудатворцам зьявіўся ты, Боганосны ойча наш Ян: / пастом, дбаньнем, малітваю нябесныя здольнасьці прыдбаўшы, / вылечваеш ты хворых і душы зь вераю прыходзячых да цябе. / Слава Даўшаму табе сілу, / слава Вянчаўшаму цябе, / слава Зьдзяйсьняючаму праз цябе усім вылячэньне.
НЯДЗЕЛЯ
НА РАНІШНЯЙ
Пасьля шасьціпсальмаў “Бог Госпад:” на тон Актоіха і сьпяваем трапар нядзельны, “Слава”, сьв. Яну Лесьвічніку. “Цяпер:”, Багародзічны. Потым – звычайнае вершаслоўя Псалтыры. Сядальны Актоіха. Пасьля “Няпарочных” Трапары: Анёльскі сабор, Іпакоі. Сьцяпены і пракімен тону. “Усё, што дыхае:” Шараговае нядзельнае Эвангельля. Уваскрашэньня Хрыстова: Псальма 50.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Пакаяньня браму / адчыні мне, Падавец жыцьця, / бо зь сьвітанку імкнецца дух мый / да храма сьвятога Твайго, / носячы увесь апаганены целавы храм. / Але Ты, як спачувальны, ачысьці яго / дабрасэднаю Тваёй літасцю.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: На шляхі выратаваньня / накіруй мяне, Богародзіца / бо ганебнымі грахамі я душу запляміў / і легкадумна растраціў усё жыцьцё мае. / Але Тваімі малітвамі / пазбаў мяне ад усякага бруду.
Таксама, тон 6: Памілуй мяне, Божа, па вялікай міласьці Тваёй / і па мностве шчадротаў Тваіх згладзь беззаконьне маё.
Аб мностве наробленых мною грахоў цяжкіх разважаючы, / я, няшчасны, трамчу прад страшным днём суду. / Але, спадзяваньне маючы на міласьць добрага сэрца Твайго, / як Давыд заклікаю Табе: / “Памілуй мяне, Божа, / па вялікай Тваёй міласьці!”
Канон першы – нядзельны на 4, другі – Багародзічны на 2, Трыёдзі на 4 і сьвятому на 4:
Канон, тон 5
Песьня 1
Ірмас: Выратавальніку Богу:
Прыпадобніўся я, Хрысьце, / у рукі разбойнікаў трапіўшаму / і пакінутаму імі ад зьбіцьця ледзьве жывым; / так і я зранены, Выратавальнік грахамі маімі.
“Не пагрэбуй мной, Выратавальнік, хварэючым цяжка”, / — заклікаў з рыданьнямі / разбойнікам аддаўшы багацьце Тваё. / І я так малю: / “Пашкадуй і выратуй мяне!”
Хрысьце Выратавальнік! / Розум мой — у язвах ад грахоў, / разбойнікамі несправядлівымі уражаны / і злымі намерамі; / вылечыўшы яго, выратуй мяне, як міласэрны.
Багародзічны: Усячыстая Маці Хрыстова! / Увасобіўшагася ад Цябе / і ад нетраў Айца не адыходзячага Бога / няспынна молі, ад усякага няшчасьця / выратаваць тых, каго Ён стварыў.
Другі канон звышгоднаму, тон 8
Песьня 1
Ірмас: Воду прайшоўшы, як па сушы / і зла эгіпэцкага пазьбегнуўшы, / ізраільцяне клікалі: / “Выратавальніку і Богу нашаму сьпяваем.”
У сьвятло нерэчавае і неспасьціжнае / ад бязрадаснасьці сьвету сьвецкага сышоўшы, / Ян звышгодны, / малітвамі Тваімі да Госпада мяне адукуй.
Як устрыманьня саладосьцю насыціўшагася, / адрынуў ты асалоды гаркату: / таму лепш мёду і сотаў / цешыш, ойча, нашы пачуцьці.
Узышоўшы на вышыню дабрачыннасьці / і нізінныя асалодай пагрэбаваўшы, / ты выявіў сабой саладосьць выратаваньня, / звышгодны ойча, статку твайму.
Багародзічны: Усямудрасьць і Слова Айца / нарадзіўшая невымоўна! / Душы маёй цяжкую рану вылечы / і сэрца смутак супакой.
Катавасія: Адчыню вусны мае, / і яны напоўняцца Духа, / і слова вымаўлю Царыцы Маці, / і зьяўлюся сьветла сьвяткуючым, / і апяю радасна Яе цуды.
Песьня 3
Ірмас: Сілай Крыжа Твайго, Хрысьце:
Шляхам жыцьця, Хрысьце, / у бядотным вандраваньні, / я зранены разбойнікамі, знаходзячыся ў запале; / але узьвядзі мяне, малю.
Абрабавалі розум мой разбойнікі / і пакінулі мяне напаўмёртвым / у язвах грахоў маіх; / але вылечы мяне, Гасподзь.
Агалілі мяне запалы: / не ў сілах я выканаць запаветаў Тваіх, Хрысьце Выратавальнік, / і блудам я быў уражаны; / але выкажы на мяне міласэрнасьць.
Багародзічны: Молі няспынна, Чыстая, / Нарадзіўшагася зь нетраў Тваіх, / аб збавеньні ад спакушэньня д'ябльскага / апяваючых Цябе, Боская Нявеста.
Канон звышгоднаму
Ірмас: Ты зацьверджаньня прыпадаючых да Цябе, Гасподзь, / Ты сьвятло ў цемры, / і апявае Цябе дух мой.
Папаліў ты падпаленым вугольлем набожнасьці / запалу церні, звышгодны, / і саграваеш ім манахаў зборы.
Ты міро асьвячэньня / з падзьвіжніцкіх водараў / увесь ты быў складзены, звышгодны, / у духмянасьць, Богу прыемную.
У законах набожнасьці практыкуючыся, / ты запалы зьнішчыў, / як іншых слугаў фараона старажытнага, / плыньню сьлёз тваіх.
Багародзічны: Спыні нястомнае хваляваньне / маіх намераў, Чыстая, / да Сына Твайго, Маці Боская, / рух іх накіроўваючы.
Сядальны, тон 5
Прачысты Крыж Твой, Выратавальнік наш, / як зброю выратаваньня трымаючы, / зь ім Табе заклікаем: / “Выратуй нас, добраахвотна пацярпеўшы за нас, усіх Божа, / як усяміласэрны!”
Слава Айцу і Сыну і Сьвятому Духу.
Звышгоднаму, тон 4: Дабрачыннасьцю празьзяўшы да нябёсаў, / зацьвердзіўшыся несумнеўна, / ты узышоў поўны глыбокай пашаны / да сузіраньня бязьмернай глыбіні. / Выкрыўшы усе падкопы дэманаў, / ты людзей ад згубы іх абараняеш, / Ян, лесьвіца дабрачыннасьці, / і цяпер моліш аб выратаваньні слуг тваіх.
Слава Айцу і Сыну і Сьвятому Духу.
Багародзічны: На пасадзе херувімскім Сядзячы / і ў нетрах Айца Знаходзячыся / як на пасадзе сьвятым Сваім, Уладарка, / сядзіць у нетрах Тваіх па целе; / бо Бог праўдзіва запанаваў над усімі народамі, / і мы разумна цяпер сьпяваем Яму. / Яго молі, Чыстая, аб выратаваньні слуг Тваіх.
Песьня 4
Ірмас: Пачуў я, Гасподзь, вестку:
Разбойнікі выкралі / маё набыцьцё — справу боскую / і пакінулі мяне пакутуючым ад ран.
Адцягнулі мяне, Выратавальнік, ад запаведзяў Тваіх / нясталыя думкі мае, / таму я і зранены грахамі.
Левіт, калі мяне, ранамі уражанага, убачыў, / прайшоў паблізу, Выратавальнік мой; / але Ты мяне выратуй.
Багародзічны: Больш усіх мы, верныя, услаўляем Цябе, / Багародзіца, шлюбу не спазнаўшая, / і да прыстані Тваёй зьвяртаемся.
Канон звышгоднаму
Ірмас: Пачуў я, Гасподзь, / аб таямніцы задуму Твайго, / і зразумеў справы Твае, / і ўславіў Тваю Боскасьць.
Як луг водарны / і дабрачыннасьці рай адушаўлёны / узрасьціў ты устрыманьня колер, / якім насыціў усіх, шануючых цябе.
Заканадаўца набожнасьці ў табе маючы / і манахам статут пакоры / сапраўды як Майсея і Давыда, / мы дабрашчасным цябе, ойча, клічам.
Укаранёны пры водах устрыманьня, / зьявіўся ты, дабрашчасны ойча, лазой квітнеючай, / узрасьціўшай гронкі набожнасьці.
Багародзічны: Ад Айца па—за часам Зазьзяўшага, / але ў часе адбыўшагася, / Ты нам, Боская Маці, нарадзіла; / Яго молі выратаваць Цябе апяваючых.
Песьня 5
Ірмас: Са сьвітанку не сьпячы:
Ісусе, агледзь раны душы маёй, / як у старажытнасьці трапіўшага ў рукі разбойнікаў, / і вылечы, Хрысьце, боль маю, малюся.
Пакутліва ад язваў грахоў / зьнемаглася душа мая, Хрысьце, / і таму я голым ляжу, без дабрачыннасьці боскай. / Малю, выратуй мяне!
Сьвятар, які убачыў мяне, / і левіт нямоглымі зьявіліся, / бо паблізу мяне яны прайшлі; / але Ты Сам, як міласэрны, / цяпер збавеньне падаў і выратаваў мяне.
Багародзічны: Не пагрэбуй, Уладар, / мной няшчасным, малю, / ад разбойнікаў пакутліва уражанага розумам, / але зьлітуйся, Выратавальнік, па хадайніцтвах Нарадзіўшай Цябе.
Канон звышгоднаму
Ірмас: Дзеля чаго Ты адкінуў меня:
Згасіўшы увесь запал / расою подзьвігаў тваіх, ойча дабрашчасны, / ты багата распаліў полымем любові і веры / устрыманьня сьвяцільнік і асьвета набожнасьці, / і сынам дня зьявіўся.
Веры гронка тваім боганатхнённым земляробствам / узрасьціў ты, і ў тачыла уклаў, / і выціснуў працамі набожнасьці, / і, напоўніўшы духоўную чару устрыманьнем, / радуеш сэрцы статка твайго.
Зьведаўшы доблесна напады і раны / ад варожых непрыяцеляў, / ты зьявіўся цярпеньня слупам, / сьцьвярджаючы статак твой кіем боскім, / на пашу устрыманьня і ў ваду / выхоўваючы яго, дабрашчасны.
Багародзічны: Прамовам вуснаў Тваіх, Усячыстая, прытрымліваючыся, / мы Цябе дабрашчаснай клічам. / Бо узьвялічыў Цябе Гасподзь, / стварыўшы над Табою справы сапраўды вялікія, / і, зь улоньня Твайго нарадзіўшыся, / праўдзівым Боскай Маці Цябе выявіў.
Песьня 6
Ірмас: Бездань паглынула мяне, кіт зрабіў мяне магілай:
Запалам я растраціў / маёнтак боскі, Уладар, / і увесь жорстка зранены грахамі, зьвярнуўся да Цябе. / “Зьлітуйся над мною”, — малю.
Раскралі багацьце маё / і як мёртвага пакінулі мяне разбойнікі, / запалам розум мой параніўшы, / але, зьлітаваўшыся, выратуй мяне, Гасподзь.
Калі убачыў лявіт мучэньня маё ад ран, / выгляду тых язваў не выносячы, паблізу мяне прайшоў. / Але Ты Сам, Чалавекалюбца, / выявіў на мне багатую Тваю міласэрнасьць.
Багародзічны: Цябе, куст цярновы не згараўшы, / і гару, і лесьвіцу адушаўлёную, / і браму нябесную, мы годна славім, / Марыя усяслаўная, праваслаўных хвала.
Канон звышгоднаму
Ірмас: Зьмілуйся над мной, Выратавальнік:
Прыняў ты ў душу / боскае багацьце Духу: / бязгрэшную малітву, чысьціню, сабранасьць, / няспаньне напружанае, устрыманьня працу, / таму і зьявіўся палацам Боскім.
Рэчывы дальняга мізэрнасьць / перасягнуў ты, прамудры, / нярэчывую жа малітваю розум акрыліўшы, / зьявіўся і вышэйшага жэрабя спадчыньнікам, / дзеля дасканаласьці жыцьця.
Потам прац падзьвіжніцкіх / вуглі стрэлаў варожых ты сапраўды згасіў / і, вагнём веры празьзяўшы, / папаліў нявер'я і ерасяў падарункі.
Багародзічны: Зазьзяла ад Сіёна прыгажосьць Усявышняга, / зь Цябе, шлюбу не спазнаўшая, / апрануўшагася покрывам цела / праз злучэньне невымоўнае, / і сусьвет адукавала.
Кандак, тон 4
На вышыні устрыманьня Гасподзь паставіў цябе, / настаўнік і ойча наш Ян, / як праўдзівую нерухомую зорку, / да сьвятла вядучую канцы зямлі.
Ікас: Палацам Боскім сапраўды / ты самога сябе зрабіў, ойча, / боскай тваёй дабрачыннасьцю: / верай, надзеяй, і любоўю праўдзівай / відавочна упрыгожыўшыся, як золатам зіхатлівым. / Ты Боскія законы выказаў; / падобна бесьцялеснаму устрыманьнем навучыўся / разважлівасьці, мужнасьці, цноце; / прыдбаў пакору, якой і узвысіўся. / Таму і адукаваўся няспыннымі малітвамі / і дасягнуў прыстанкаў нябесных, / настаўнік і ойча наш Ян.
Песьня 7
Ірмас: Узнасімы бацькоў Госпад:
Разбойнікі напалі на мяне, няшчаснага, / і пакінулі мяне / як бы мёртвым ад удараў, нежывым. / Таму малю Цябе: / “Божа, наведай мяне!”
Розум мой абрабавалі / намеры нясталыя / і, уразіўшы запалам, / мёртвым мяне пакінулі па мностве грахоў; / але Ты, Выратавальнік, вылячы мяне.
Калі убачыў мяне лявіт, / ад ран пакутуючага, / не выносячы маіх язваў, як невылечных, / прайшоў паблізу мяне, Выратавальнік мой; / але Ты Сам вылячы мяне.
Багародзічны: Ты, ад Дзевы увасобіўшыся, выратаваў мяне, / праліўшы на мае язвы / багатую міласьць спачуваньня Твайго, Хрысьце. / Таму я Цябе слаўлю.
Канон звышгоднаму
Ірмас: Зь Юдэі прыйшоўшыя юнакі:
На пашчы горнага Царства / ты статак свой, ойча, выхаваў / і, жазлом дагматаў як зьвяроў адагнаўшы ерасі, апеў: / “Бацькоў нашых Божа, дабраслаўлёны Ты!”
Увайшоў ты на нябесны шлюбны баль Хрыстова Царства, / убраны адзеньнем, годным Паклікаўшага, / і прылёг на тым пэры, заклікаючы: / “Бацькоў нашых Божа, дабраслаўлёны Ты!”
Зьявіўся ты, ойча, устрыманьня ракой, / грахамі не напоўненай, / намеры злыя топячай і ачышчаючай бруд / зь вераю клікаючых: / “Бацькоў нашых Божа, дабраслаўлёны Ты!”
Багародзічны: Зь улоньня Твайго, Дзева, адбыўся / усіх Гасподзь, ад Цябе увасобіўшыся. / Таму аб Табе, Багародзіца, думаючы праваслаўна, / мы клічам Сыну Твайму: / “Бацькоў нашых Божа, дабраслаўлёны Ты!”
Песьня 8
Ірмас: Цябе, усяго Стваральніка:
З—за разбойнікаў — намераў маіх, Выратавальнік, / сказіў я жыцьцё мае грахоў ранамі. / Таму я аголены, пазбавіўшыся боскай выявы, / — Тваёй, чалавекалюбны Божа; / але пашкадуй мяне.
Прыйшоў Ты на зямлю зь вышынь, Выратавальнік, / пашкадаваўшы мяне, усяго ранамі пакрытага, / і язвамі грахоў, Міласэрны, / і выявіў на мяне, Хрысьце, міласьць Тваю.
Цела Сваё і душу / Ты, Уладар Выратавальнік, / як выкуп за мяне даў і выратаваў мяне, / усяго шматлікімі грахамі уражанага, / у нявылекоўных ранах, / як Міласьцівы.
Багародзічны: Цябе, Дзева, вышэй зразуменьні / богачалавечым словам Госпада нарадзіўшая / і дзявоцтва захаваўшая, / мы і усё тварэньні / дабраслаўляем і узьнімаем ва усе стагодзьдзя.
Канон звышгоднаму
Ірмас: Цара нябеснага:
Як слуп адушаўлёны сапраўды / і выявай устрыманьня цябе маючы, ойча, / мы усё тваю памяць шануем, Ян.
Радуецца манахаў збор, / і хор звышгодных і справядлівых радуецца. / Бо ты годна вянок роўны зь імі атрымаў.
Упрыгожаны дабрачыннасьцю / у шлюбны палац невымоўнай славы ты увайшоў, / сьпяваючы песьню Хрысту павек.
Багародзічны: Дапамогі ў Цябе просячых / не пагрэбуй, Дзева—Юначка, / апяваючых і услаўляючых Цябе павек.
Песьня 9
Ірмас: Ісая, радуйся:
Запаветы Твае, Уладар, / не захаваўшы розумам маім, / у гарачыя асалоды пагрузіўшыся, / я пазбавіўся дабрыні і ў язвах выкінуты голым. / Таму прашу Цябе, Выратавальніка, / выратаваць мяне.
Не змог лявіт язваў маіх ачысьціць, / але Ты, Добры, зь любоўю да мяне прыйшоў / і выявіў на мяне міласьць спачуваньня Твайго, Выратавальнік, / як лекар найлепшы вылечваючы мяне.
Як міласэрны, зьлітаваўшыся, / Ты выратаваў, Хрысьце Выратавальнік, / мяне, бізунамі разбойнікаў жорстка зьбітага, / і душу зь целам Сваім, як два дынарыя / даў за мяне цану збаўленьня.
Багародзічны: Вышэй розуму нараджэньне ад Цябе, Боская Маці! / Бо без мужа зьдзейсьнілася зачацьце ў Табе / і нявінна — цяжарнасьць, / бо Богам зьяўляецца Народжаны. / Яго заклікаючы, мы Цябе, Дзева, услаўляем.
Канон звышгоднаму
Ірмас: Праўдзіва Багародзіцай Цябе спавядаем:
Лекарам ад Бога хворым у грахах / зьявіўся ты, дабрашчасны, / змагаром жа і ганіцелем духаў злых. / Таму мы цябе услаўляем.
Зямлю як жыльлё тленьня / пакінуў ты, ойча, / і усяліўся ў зямлю рахманых, / і зь імі весяліся, / боскую атрымліваючы асалоду.
Сёньня дзень сьвяточны, / бо склікае ён усё манахаў хары / да весялосьці духоўнай, / да трапезы і смакаваньня нятленнага жыцьця.
Багародзічны: У Цябе усяліўшыся, Усягодная, / нарадзіўся Зваяваўшы чалавеказабойцу, / перш нашых родапачынальнікаў / спакусіўшага зламысна, / і усіх нас выратаваў.
Экзапасталяр нядзельны і потым з Трыёдзі звышгоднаму:
Слава Айцу і Сыну і Сьвятому Духу.
Ад дабрабыту сьвецкага, / як ад справы цяжкай ты ухіліўся, / і пазбаўленьнем ежы цела усушыўшы, / абнавіў душы крэпасьць, звышгодны, / і узбагаціўся, прыслаўны, нябёснаю славаю. / Таму не перапыняй аб нас, Ян маліцца!
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Праўдзіва Багародзіцай Цябе вызнаем, Уладарка, / мы дзякуючы Табе выратаваныя, / бо Ты Бога ва улоньні насіла невымоўна, / Крыжам зьнішчыўшага сьмерць / і да Сабе прыцягнуўшага хары звышгодных, — / зь імі мы Цябе, Дзева, усхваляем!
На “хваліце:” вершыры нядзельныя Актоіха 4, усходнія 3 і Трыёдзі 1:
Верш: Паўстань, Госпадзе Божа, падай руку Тваю, / не забудзь прыгнечаных.
Пс 9:33
Тон 1: Прыйдзіце, папрацуем у таямнічым вінаградніку, / плод пакаяньня ў ім прыносячы; / не над стравамі і піцьцём працуючы, / але ў малітвах і пасьце дабрачыннасьці выконваючы: / імі здаволены Спадар маёнтка / за гэта нам дынарый падае, / якім душы выкупляе ад доўгу грахоўнага, / Адзіны усяміласьцявы.
Слава Айцу і Сыну і Сьвятому Духу.
Прыйдзіце, папрацуем у таямнічым вінаградніку, / плод пакаяньня ў ім прыносячы; / не над стравамі і піцьцём працуючы, / але ў малітвах і пасьце дабрачыннасьці выконваючы: / імі здаволены Спадар маёнтка / за гэта нам дынарый падае, / якім душы выкупляе ад доўгу грахоўнага, / Адзіны усяміласьцявы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны , тон 2: Усядабраслаўлёная Ты, Багародзіца Дзева:
Вялікае славаслоўя і водпуск
НА ЛІТУРГІІ СЬВЦ ВАСІЛЯ ВЯЛІКАГА
Трапар нядзельный тону.
Трапар звышгоднаму, тон 1: Пустэльным жыхаром, / і ў целе Анёлам, / і цудатворцам зьявіўся ты, Боганосны ойча наш Ян: / пастом, дбаньнем, малітваю нябесныя здольнасьці прыдбаўшы, / вылечваеш ты хворых і душы зь вераю прыходзячых да цябе. / Слава Даўшаму табе сілу, / слава Вянчаўшаму цябе, / слава Зьдзяйсьняючаму праз цябе усім вылячэньні.
Слава Айцу і Сыну і Сьвятому Духу.
Кандак звышгоднаму, тон 4: На вышыні устрыманьня Госпад паставіў цябе, / настаўнік і ойча наш Ян, / як праўдзівую нерухомую зорку, / да сьвятла вядучую канцы зямлі.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны, тон 4: Якім і Ганна зь няславы бязьдзетнасьці / і Адам і Ева ад тленьня сьмерці вызваліліся, Усячыстая, / у сьвятым нараджэньні Тваім. / Яго сьвяткуюць людзі Твае, / з правінаў грахоўных вызваляючыся, / бо заклікаюць да Цябе: / “Няплодная нараджае Багародзіцу / і сілкавальніка жыцьця нашага.
Пракімен тону.
Пракімен звышгоднаму, тон 8: Хай радуюцца сьвятыя ў славе, хай сьпяваюць на ложках сваіх.
Пс 149:5
Верш: Сьпявайце Госпаду песьню новую; слава Яму на сходні сьвятых
Пс 149:1
Апостал: Жыд., пач.314; Эф., пач. 229.
Алілуя тону.
Алілуя звышгоднаму, тон 6: Дабрашчасны муж, што баіцца Госпада і шчыра любіць ягоныя запаведзі.
Пс 111:1
Верш: Моцнае будзе насеньне ягонае на зямлі.
Пс 111:2а
Евангельля: Мк., пач. 40; Звыг. Мц., пач. 10.
Замест “Годна”:
Табой радуецца, Дабрадатная, усялякае тварэньня, анёльскі сабор і чалавечы род, асьвячэньня храм і рай славесны, дзявоцтва хвала, бо зь яе Бог увасобіўся і немаўлём зрабіўся – прад стагодзьдзямі існуючы Бог наш. Бо ўлоньня Твае пасадам зрабіў і нетры Твае прасторней за нябёсы. Табой радуецца, Дабрадатная, усялякае тварэньня, слава Табе.
Прычасьнік: Хвалеце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго ў вышынях.
Пс. 148:1
Прычасьнік другі, звышгоднаму: Радуйцеся, праведнікі, у Госпадзе: шчырым прыстоіць хваліць!
Пс 32:1
Алілуя. (3)
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.