мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Адна за іншай праходзяць тыдні Вялікага Пасту; і, пачаўшы зь натхненьнем, адчуваючы ў сабе сілы зьдзейсьніць гэты шлях, мы часта, набліжаючыся да канца, а парой задаўга да канца, адчуваем, што мы нічога не зьдзейсьнілі з таго, што спадзяваліся зьдзейсьніць. Спадзяваліся пасьціцца строга і сумленна, спадзяваліся маліцца, спадзяваліся адарвацца ад таго, што нас трымае ў палоне ў плыні усяго жыцьця — інтарэсы, клопаты… І вось, прыходзіць момант, калі ужо віднеецца канец шляху, і раптам мы усьведамляем, што нічога ці так мала мы выканалі з таго, пра што марылі. І тут на нас можа знайсьці разбуральны, падрываючы апошнія сілы дух засмучэньня: як жа мне увайсьці ў Пакутныя дні? Як жа мне сустрэцца са славай і сьвятам Уваскрэсеньня Хрыстовага?..
І тут нам трэба выявіць і мудрасьць хрысьціянскую, і наш давер да Бога. Мы не тым выратаваны, што мы працуем і дасягаем нейкіх вынікаў. Мы выратаваны той нудой душы, якая нас вабіць да Жывога Бога, той любоўю, якая нас вабіць да Хрыста. І нават калі мы зрываемся, гэтак жа, зрэшты, як і ў чалавечых адносінах, мы не павінны забываць, што мы можам сказаць, як апостал Пётр пасьля трохразовай здрады на трохразовае пытаньне Выратавальніка Хрыста: Гасподзь! Ты усё ведаеш! Ты ведаеш і немач, і падзеньне, і ваганьне, і няслушнасьць маю, але Ты таксама ведаеш, што я Цябе люблю, што гэта апошняе, самае глыбіннае, што ў мне ёсьць!
І тады мы можам ісьці далей, як і Пётр пайшоў за Хрыстом, ведаючы, што Бог верыць у гэту нашу любоў, што Бог нам верыць і верыць у нас. Мы можам ісьці далей хай трымцячым крокам, няўпэўненай хадой, зь узьлётамі і падзеньнямі — абы толькі сэрцам мы не адрываліся ад Бога і працягвалі ісьці. Ісьці, каб у нейкі дзень, праз тыдзень—другі, апынуцца тварам да твару з Пакутамі Гасподнімі, са зьяўленьнем на справе той любові, якой Ён нас любіць.
Зьведаць тое, што Ён пацярпеў дзеля нас, можна толькі па невычэрпнай, бяздоннай любові. І вось, калі мы не можам злучыцца з Хрыстом больш таямніча, прылучаючы сябе праз малітву, сузіраньне і подзьвіг да Яго хроснага шляху, станем хоць на краю гэтай дарогі, на краю шляху хроснага, і будзем усёй увагай, усім трапятаньнем жаху, замілаваньням (а можа быць нават няздольнай ні на жах, ні на замілаваньне) душы пазіраць на тое, што значыць любіць, як Бог нас умее любіць.
І скажам Богу толькі, калі нічога іншага мы сказаць не можам: Дзякуй Табе, Гасподзь, што Ты мяне, мёртвага, скамянелага, нячулага, нежыцьцёвага так любіш, што прыйдзе дзень, калі і мне прагучыць слова, сказаныя Лазару чатырохдзённаму: выйдзі прэч з труны!... Кожны зь нас у нейкі дзень гэта пачуе, не ў канцы часоў, не пры уваскрэсеньні усіх, як думала Марфа, а вось зараз, у нейкі нечаканы для нас момант, калі голас Гасподні прагучыць, і мы зробімся ізноў, у адно імгненьне, жывымі, жывымі і ў часе, і ў вечным жыцьці...
Нават да Вялікадня мы можам падысьці ў сьвядомасьці, што нічога мы не зьдзейсьнілі годнага гэтай сустрэчы зь сьвятам Уваскрэсеньня, нічога не зьдзейсьнілі, што нам дало б права на гэту радасьць. Як Ян Залатавусны кажа ў сваім велікодным Слове: Трымаўшыя пост і не трымаўшыя, працаваўшыя і не працаваўшыя — усё прыйдзіце, таму што усіх Гасподзь роўна прымае. Адным Ён аддае належнае, іншым Ён дорыць падарунак Сваёй любові. Заробак Ён нам, верагодна, плаціць не будзе, таму што мы не працавалі, але дарунак любові кожнаму зь нас даецца. І таму ў якім бы настроі, як бы гультаяваты мы ні былі, як бы мала мы ні спадзяваліся, пойдзем апошнія тыдні крок за крокам да гэтага сьвятла, каб загарэцца славай Уваскрэсеньня, заблішчаць сьвятлом Уваскрэсеньня, зрабіцца і нам падобнымі неабпальнай купіне, якая гарэлая, не згараючы ў полымі Боскага быцьця. Амін!
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.