Кандак 1
Дабраслаўлёным Задумам Боскім народжаная на сьвет Сафія, княжна беларуская, ад юнацтва Хрыста Бога ўпадабаўшая, да сьмерці непахісную веру і цярпеньня ў смутках захаваўшая, верных дзяцей Божых у дні ганеньняў ахоўваючая, добрую набожнасьць праваслаўя зацьвердзіўшая на зямлі Беларусі, мір для народу свайго ў Бога вымаліўшая, Боскую Царкву ад рук паганых уніятаў ратаваўшая і ўсю сябе ў рукі Боскія аддаўшая, пакуты прад адыходам з пакорай і веліччу прыняўшая. Сабой хор сьвятых беларускіх узбагаціўшая. Беларускага княжага роду сьвятая праведніца і зорка нязгасная Праваслаўя Беларускага, як сонца на зямлі нашай праведнасьцю зазьзяўшая, удзячна сьпяваем табе: Радуйся, Сафія, княжна беларускага, хуткая дапамога ўсім тым, хто зь верай і любоўю да цябе прыбягае.
Ікас 1
Нябёсаў і зямлі Стваральнік, пачуўшы пакорныя маленьні верных дзяцей сваіх, выявіў цябе, княжна беларуская і дзіця Боскае, статку Царквы Сваёй абаронцай і ад уніі ерэтычнай мурам абарончым у зямлі Беларусі, міратворцам і рупліўцам набожнасьці. Таму праслаўляючы цябе, княжну праведную Сафію Слуцкую, зь любоўю сьпяваем табе так:
Радуйся, Духа Сьвятога сяліба на зямлі беларускай; радуйся, праваслаўнага роду беларускага праслаўленьне.
Радуйся, у хоры сьвятых беларускіх зазьзяўшая; радуйся, ваяр Сьвятла Нятленнага.
Радуйся, смурод уніяцкі зьнішчаўшая; радуйся, праваслаўе кветкі насаджаўшая.
Радуйся, Сафія, княжна беларускага, хуткая дапамога ўсім тым, хто зь верай і любоўю да цябе прыбягае.
Кандак 2
Спавядала ты веру і любоў праўдзівую, вялебная юначка Сафія, няспынна сьпяваеш зь намі Богу песьню пераможную: Алілуя.
Ікас 2
У псальме праўдзіва паказана: Сіраце Ты ёсьць дапамога. Таму захаваў сірату зь немаўлят Сафію пад апекай шляхетных і маёнтак яе разарыць не даў. Айцец усім сіротам, прыняў Ты пад пакрыў сьвяты і сіротку Сафію, княжну беларускую, і на шлях служэньня Свайго паклікаў. Бачачы слаўнае служэньне твае Госпаду, так апяваем цябе, княжна Слуцкая:
Радуйся, праваслаўя спавядаўшая; радуйся, пакліканьне Госпада прыняўшая.
Радуйся, Багародзіцы ў любові да Хрыста пераймаўшая; радуйся, маці для народу свайго ад юнацтва быўшая.
Радуйся, маёнтак зямны на сялібу нябесную зьмяніўшая; радуйся, стаячая каля Пасаду Гасподняга.
Радуйся, Сафія, княжна беларускага, хуткая дапамога ўсім тым, хто зь верай і любоўю да цябе прыбягае.
Кандак 3
У дні ахінаньня цемрай варожасьці і адчаю, вайны і смутку набліжэньня, сьмерці людзей і зямлі спусташэньня, здолела бяду гэтую спыніць ахвярнай мудрасьцю, зброю бакоў адкідаючы. Бачачы міласьць Боскую, у табе выяўленую, міратворца Хрыста праслаўляем сьпевам: Алілуя.
Ікас 3
Міласьці Боскай аддаўшы жыцьцё свае, годным шлюбам чыстай прад Госпадам і Выратавальнікам засталася. Гэта памятаючы, мудрасьць Боскую ў табе праслаўляем, так сьпяваючы:
Радуйся, варожасьці і вайны спыненьне; радуйся, міратворца, Боскую дабрыню прыняўшая.
Радуйся, беларусаў у праваслаўныя брацтвы гуртаваўшая; радуйся, прыклад веры братчыкам паказаўшая.
Радуйся, Царквы Боскай будаўнік руплівы; радуйся, радасьць і вясёласьць праваслаўным людзям павярнуўшая.
Радуйся, Сафія, княжна беларускага, хуткая дапамога ўсім тым, хто зь верай і любоўю да цябе прыбягае.
Кандак 4
Вернасьць захоўваючы Хрысту і запаветам Ягоным, дабраслаўленьне Боскае вымаліўшы да шлюбу прымусовага, зь мужам – ерэтыкам ад праваслаўя не адмовілася, усё жыцьцё ў рукі Хрыста Бога аддаўшы і няспынна сьпяваючы Яму: Алілуя
Ікас 4
Да мудрасьці мужа схіліўшая, ваяра ў баю непераможнага, сама апранулася ў дасьпехі духоўныя, Хрыста Бога праслаўляючы ў змаганьні духоўным і нябачным. Гэта ведаючы, народ беларускі праслаўляе цябе, ваяра палкоў нябесных, так сьпяваючы:
Радуйся, верная захавальніца набожнасьці; радуйся, мілатой Боскай ад ворагаў бачных і нябачных абароненая.
Радуйся, любоўю да Бога і блізкіх войска варожае зваяваўшая; радуйся, мір і перамогу ў Хрыста для людзей Беларусі выпрасіўшая.
Радуйся, жыцьцё пражыўшая ў барацьбе за Беларусь Праваслаўную; радуйся, і пасьля сьмерці гэтае змаганьне не пакінуўшая.
Радуйся, Сафія, княжна беларускага, хуткая дапамога ўсім тым, хто зь верай і любоўю да цябе прыбягае.
Кандак 5
Для ганіцеляў праваслаўя сьцяной непрыступнай зрабілася, цьвярдыняй на шляху ўніі ерэтычнай была і шматлікіх у праваслаўі зацьвердзіла, паклікаўшы сьпяваць Богу: Алілуя.
Ікас 5
Розумам пабачыўшы праўдзівасьць веры праваслаўнай, Адзінага Бога славячы ва Ўсясьвятой Тройцы, Задуму Боскаму шлях свой зямной аддаўшы, бяздумнасьці ерэтычнай пазьбегла і ворага роду чалавечага пакорай і праведнасьцю адагнала, верных слуг Хрыста ад нападаў варожых збаўляючы. Таму добрую мудрасьць тваю ўшаноўваючы, народ беларускі так сьпявае табе:
Радуйся, Беларускага Праваслаўя сьцьверджаньне; радуйся, выкрывальніца задумаў ворага роду чалавечага.
Радуйся, параненьняў народу беларускага вылячэньне; радуйся, статку спадарыня мудрая.
Радуйся, цэрквы беларускія ўпрыгожыўшая; радуйся, манастыры на зямлі нашай насадзіўшая.
Радуйся, Сафія, княжна беларускага, хуткая дапамога ўсім тым, хто зь верай і любоўю да цябе прыбягае.
Кондак 6
Умацаваўшы ўласнаю граматай веру праваслаўную ў Слуцку і Копылі, а таксама ва ўсім княстве тваім, людзей сваіх пад дабраслаўленьнем патрыярха праваслаўнага пакінула і свабоду праваслаўю даўшая, ерэтычны гвалт уніятаў спыніўшая. У веры праваслаўнай непахісная, ты і нас ўмацуй, каб няспынна сьпявалі праславіўшаму цябе Богу: Алілуя.
Ікас 6
У ахвяру за блізкіх сябе аддаючы, Госпаду Хрысту добра паслужыла ты, ерэтычны смурод уніяцтва спыніўшая, абарончую грамату для праваслаўных у караля выпрасіўшы, мір і радасьць Царкве Хрыстовай на зямлі Беларускай падаўшы. Удзячныя за гэта, праслаўляем цябе так:
Радуйся, Хрыста Бога ўсім сэрцам больш жыцьця палюбіўшая; радуйся, ахвяру за праваслаўны народ беларускі склаўшая.
Радуйся, беларускага роду княжага праслаўленьне; радуйся, праваслаўных беларусаў умацаваньне.
Радуйся, смуроду ўніі спыненьне і спакушаных ім выратаваньне; радуйся, Царкву Боскую гарматай і запаветам ад ганеньня збавіўшая.
Радуйся, Сафія, княжна беларускага, хуткая дапамога ўсім тым, хто зь верай і любоўю да цябе прыбягае.
Кандак 7
Захаваўшая людзей, Богам табе даручаных, у веры праваслаўнай і сьвятыні Слуцкія ад захапленьня ўніятамі абараніўшая, народ на подзьвігі веры натхніўшая, у зазьзяла Ты сьвяцільнікам праведнасьці, жыцьцём сваім сьвятым усіх зьдзіўляючы. Гэтым жа шматлікіх узьняла на сьпеў хваленьня Богу: Алілуя.
Ікас 7
Сваімі коштамі храмам і манастырам дапамагаючы, уласнай працай рызы і харугвы каштоўныя ствараючы, добра словам і спарвай паслужыла ты, праведная княжна беларуская Сафія, Сьвятому Праваслаўю. Пілігрымам дапамагаючы, сама пілігрымам у дні сьвятаў рабілася і зь малітвай цэрквам беларускім дапамогу асабіста разносіла. Аб гэтым ведаючы, так табе ўдзячна сьпяваем:
Радуйся, у матчынай любові да народу беларускага Багародзіцы пераймаўшая; радуйся, матчынай любоўю людзей сваіх ахінуўшая.
Радуйся, людзей сваіх ад смуроду ўніяцкага захаваўшая; радуйся, нязгасны сьвяцільнік праведнасьці.
Радуйся, манастыроў і цэркваў стваральніца; радуйся, добрая апякунка набожнасьці.
Радуйся, Сафія, княжна беларускага, хуткая дапамога ўсім тым, хто зь верай і любоўю да цябе прыбягае.
Кандак 8
Іконай Боскай Маці асьвячоная, ад юнацкасьці мела Яе пакрыў і дабраслаўленьне. Таму цудатворны абраз Багародзіцы да апошніх дзён свайго жыцьця захоўвала ты, вернікаў навучаючы маленьню пакорліваму да Яе. І Сына Яе і Бога нашага праслаўляючы зь замілаваньнем усе сьпяваем: Алілуя.
Ікас 8
Бачачы набожнасьць і праведнасьць тваю, пасьля адыходу Сам Гасподзь цябе ў сялібы райскія ўзьвёў, а мы, сьвятасьць княжны беларускай ушаноўваючы, так сьпяваем:
Радуйся, сьвятынь праваслаўных захавальніца праўдзівая; радуйся, пад Пакровам Боскай Маці жыўшая.
Радуйся, любоўю да сьвятынь праваслаўных асьвячоная; радуйся, упрыгожыўшая іх тварэньнямі ўласнымі.
Радуйся, малітоўны вянок няспынна ствараючая; радуйся, у пакоры малітоўнай жыўшая.
Радуйся, Сафія, княжна беларускага, хуткая дапамога ўсім тым, хто зь верай і любоўю да цябе прыбягае.
Кандак 9
Авечкай Боскай у зграі ваўкоў жыўшая, непашкоджанай міласьцю Боскай выратавалася, статак Хрыстовы захоўвала і ўмацоўвала станам, коштамі і прыкладам уласным, сьмець цялесную з пакорай прыняла і апошнюю ахвяру склаўшы, у рукі Выратавальніка душу сваю аддала. Мы ж, дзівуючыся моцнасьці веры тваёй, няспынна сьпяваем праславіўшаму цябе Богу: Алілуя.
Ікас 9
Сьмерцю сваёй войска нябеснае ўмацоўваючы, у вечныя сялібы адышла, дзе, стоячы ў лавах сьвятых беларускіх, Адзінага Бога ва Ўсясьвятой Тройцы апяваеш і праслаўляеш. Мы ж, ведаючы твайго жыцьця сьвятасьць,молім цябе: не пакідай народ Беларусі сваімі малітвамі, а мы, радасьць і хвалу цябе прыносячы, так сьпяваем:
Радуйся, ваяр Хрыстовы, мілатой ахінутая; радуйся, моцнасьцю веры праслаўленая.
Радуйся, ахвяры за народ Беларусі складаўшая; радуйся, Праваслаўе Беларускае праславіўшая.
Радуйся, набожнасьцю і праведнасьцю асьвячоная; радуйся, ад зямнога служэньня да служэньня Анёльскага пакліканая.
Радуйся, Сафія, княжна беларускага, хуткая дапамога ўсім тым, хто зь верай і любоўю да цябе прыбягае.
Кандак 10
Чалавекалюбца Гасподзь, паклікаўшы цябе ад ліку народу беларускага на служэньне Сябе, удастоіў вянца нятленнага і вялікай міласьці, скіроўвае ўсіх на шляхі свае і навучае сьпяваць Яму: Алілуя.
Ікас 10
Смерть со чадом своим разделих, не познаше полноту родительского жития ко Родителю душ и телес отошла, испросивши у Бога милости в мольбе за непраздных и больных дщерей Божьих, с верою и любовию притекающих к те. И то ведуще, молим тя, Бога в тебе прославляя сице:
Сьмерць зь немаўлём сваім падзяліўшы, не жадаючы пакідаць яго ў жыцьці іншым, да Айца душаў і целаў адышла, выпрасіўшы ў Госпада міласьць да працуючых і хворых дачок Боскіх, зь верай і любоўю прыбягаючых да цябе. Гэта ведаючы, молімся да цябе, і сьпяваем так:
Радуйся, любоў да Хрыста вышэй зямной любові ўзьняўшая; радуйся, шматлікімі дзяцьмі духоўнымі абдараваная.
Радуйся, вышэйшай мацярынскай любоўю ўзнагароджаная; радуйся, сады райскія ў зямлі беларускай насадзіўшая.
Радуйся, да вечнай радасьці ад зямлі ўзятая; радуйся, малітоўніца няспынная за народ Беларусі прад Пасадам Боскім.
Радуйся, Сафія, княжна беларускага, хуткая дапамога ўсім тым, хто зь верай і любоўю да цябе прыбягае.
Кандак 11
Зьзяючы любоўю Госпада, нават па адыходу свайму народ беларускі не пакінула і з любоўю сузіраеш на прыходзячых да цябе і малітвай збаўляеш ад усіх бед і смуткаў. Бачачы такую дабрыню Боскую, увесь народ беларускі зь замілаваньнем сьпявае Яму: Алілуя.
Ікас 11
Сьвятлом любові Боскай зьзяючы, апранулася ты ў рызы пакорнасьці, мір народу беларускаму вымаліўшы ахвярнай дзейнасьцю ва імя Госпада. Таму Гасподзь, ахвяру тваю прыняўшы, дараваў табе рызы сьвятла нятленныя. Гэта ведаючы, любоў тваю да Хрыста апяваючы, зь замілаваньнем сьпяваем:
Радуйся, пакоры Хрыстовай добрая вучаніца; радуйся, з пакорай жыцьцё свае ў рукі Бога аддаўшая.
Радуйся, пасьля сьмерці народ Беларусі не пакінуўшая; радуйся, малітоўніца за нас прад Госпадам.
Радуйся, нятленнымі мошчамі Госпадам ушанаваная; радуйся, цудамі вылячэньня і па сьмерці праслаўленая.
Радуйся, Сафія, княжна беларускага, хуткая дапамога ўсім тым, хто зь верай і любоўю да цябе прыбягае.
Кандак 12
Сьветла на зямлі пажыўшы і душу сваю Творцы аддаўшы, спавядала ты, сьвятая княгіня беларуская, веру праўдзівую, шматлікіх навучыўшы сьпяваць Богу: Алілуя.
Ікас 12
Апяваючы твае цуды шматлікі і хуткую дзіўную дапамогу патрабуючым, у дні смуткуі цемры ў краіне нашай, Сьвятой Беларусі, да тваіх сьвятых мошчаў зь малітвай прыпадаючы, бачым сапраўдную дапамогу тваю і сьпеў падзякі табе ўзносім:
Радуйся, Богам абраная дапамога народу беларускаму; радуйся, усіх ворагаў Беларусі ва ўцёкі зьвяртаючая.
Радуйся, хуткая дапамога ўсім патрабуючым; радуйся, прыносячая дзіўныя вылячэньні.
Радуйся, у хоры сьвятых беларускіх сьпяваючы; радуйся, упрыгожаньне Беларускага Праваслаўя.
Радуйся, Сафія, княжна беларускага, хуткая дапамога ўсім тым, хто зь верай і любоўю да цябе прыбягае.
Кандак 13
О, сьвятая праведная Сафія, княгіня Слуцкая і дыямэнт веры народу беларускага, прымі гэты сьпеў наш, цябе праслаўляючы, і выпрасі ў Бога мір і квітненьне Радзіме нашай – Сьвятой Беларусі, народу беларускаму – шчасьця і радасьці. Ды з табой усе засьпяваем Богу: Алілуя.
Апошні кандак сьпяваецца тройчы, потым ікас 1 і кандак 1
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.