Thursday, April 7, 2011

ДАБРАВЕШЧАНЬНЯ ЎСЯСЬВЯТОЙ УЛАДАРКІ НАШАЙ БАГАРОДЗІЦЫ І САПРАЎДЫ ДЗЕВЫ МАРЫІ

на Вялікае Вячэрняй

У нядзелю, панядзелак, аўторак і чацьвер вечарам — Вячэрня па парадку, як ніжэй. У сераду і пятніцу пасьля чытаньня бывае Літургія раней асьвячоных дароў.

На “Госпада клічу” вершыры на 10

Сьпяваем з Трыёдзі саматонны дня двойчы, і падобны з Трыёдзі тры, і сьвята тры паўторвая дзьве зь іх.

Тон 6

Спрадвечны плян абвяшчаючы Табе, Юначка, / Гаўрыіл прадстаў прад Табой, вітаючы Табе і прамаўляючы: / “Радуйся, зямля без насеньня; / радуйся цярновы куст не згараючы; / радуйся, глыбіня няўласная позірку; / радуйся мост, да нябёсаў прыводзячы / і лесьвіца высокая, якую Якаў бачыў; / радуйся Боскі сасуд зь манай; / радуйся, збаўленьня ад праклёну; / радуйся, пакліканьня Адама да выратаваньня, / Гасподзь з Табой!” (два разы)
“Як чалавек зьяўляешся ты прад Мной”, / — кажа Архістратэгу Ўсягодная Юначка, — “і як прамаўляеш словы, / перабольшваючыя розум чалавечы?” / Бо ты выказаў, што будзе Бог зь Мною / і ўсяліцца ва ўлоньня Мае. / І як зраблюся Я, распавядзі Мне, месцам прасторным і сьвятым, / Херувімамі Насімага?” / Не спакушай Мяне падманам; / бо Я не ведаю асалоды плоці: / не пасьвячоная я ў таямніцу шлюбу, / як жа Я здолею нарадзіць Дзіця?” (два разы)
“Там, дзе жадае Бог, / адступае прыроды закон”, — кажа бесьцялесны, / — “ і тое, што вышэй чалавека зьдзяйсьняецца. / Бо маім праўдзівымі словамі, Усясьвятая, Усягодная!” / Яна ж усклікнула “Да будзе мне цяпер па слову твайму, / і Я нараджу Бесьцялеснага, плоць ад Мяне прыняўшага, / ды ўзьвядзе Ён чалавека, як Адзіны моцны, / у першапачатковую годнасьць / праз яднаньня зь Сабой!”. (два разы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Звышгоднага Яна Дамаскіна

Пасланы быў зь нябёсам Гаўрыіл Архангел / прадвясьціць Дзеве зачацьця / і, прыйшоўшы Назарэт, / разважаў у сябе аб цудзе, дзівуючыся гэтаму, / як Усявышэйшы, будучы няасягнутым, ад Дзевы нараджаецца? / Маючы пасадам нябёсы і падножжам зямлю / ва ўлоньня дзевы ўмяшчаецца? / Той, на Якога шасьцікрылыя і шматкрылыя паглядзець няздольныя, / па аднаму слову пажадаў ўвасобіцца ад Яе. / Слова Боскае — Той, Хто тут зьяўляецца! / Што ж я стаю тут і не абвяшчаю Юначцы: / “Радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табой; / радуйся, Чыстая Дзева; / радуйся, Нявеста, шлюбу не пазнаўшая; / радуйся, Маці Жыцьця, / дабраслаўёны Плод улоньня Твайго!”
Уваход. Пракімен і два чытаньня дня. І сьвята чытаньня:
1. Быцьця чытаньня. Быц. 28:10–17
2. Прароцтваў Езэкііля чытаньня. Езэк 43:27; 44:1–4
3. Выслоўяў чытаньня. Выс.. 9:1–11

Сціхіры на ліціі, Тон 1

Бізантыйца

У шосты месяц Архістраціг пасланы быў / да Цябе, Дзева Ўсячыстая, / абвясьціць Табе слова аб выратаваньні, / а разам з тым і заклікаць Табе: / “Радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табою! / Ты народзіш Сына, у адвечнасьці народжанага ад Айца / і выратуе Ён народ Свой ад грахоў іх!”

Анатоля

У месяц шосты пасланы быў зь нябёсаў Гаўрыіл Архангел / у горад Галілейскі Назарэт / прынесьці Юначцы радаснае дабравесьця. / І прыйшоўшы да Яе, прамаўляў ён, гаворачы: / “Радуйся, Усясьвятая, Гасподзь з Табою; / радуйся, Ёмішча няўмяшчальнай існасьці, / бо Таго, Каго нябёсы няўмяшчаюць, / умясьціла ўлоньне Тваё, Дабраслаўлёная; / радуйся, Сьвятая, Адама аднаўленьне, і Евы збаўленьня, / і радасьць сусьвету, / і вясельля роду нашага!”
Пасланы быў Архангел Гаўрыіл зь нябёсаў ад Бога / да Дзевы бязгрэшнай у горад Галілейскі Назарэт / дабравясьціць Ёй аб зачацьці невымоўным чынам. / Пасланы быў слуга бесьцялесны / да Адушаўлёнага Граду і Дзьверы Разумнай / абвясьціць аб прышэсьці да нас сышоўшага Ўладара. / Пасланы быў ваяр нябесны да Адушаўлёнага Палаца Славы / прыгатаваць Стваральніку сталае жыльлё / і, прыйшоўшы да Яе, заклікаў: / “Радуйся, пасад вогнявобразны, / больш слаўная за Херувімаў; / радуйся, сядалішча Цара Нябеснага; / радуйся, гара несякомая, прыстанак сьвяты, / бо ў Цябе ўсялілася ўся паўната Боскасьці цялесная / па дабраваленьню вечнага Айца / і садзейнічаньнем Усясьвятога Духа; / радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табой!”
Калі субота альбо нядзеля, сьпяваем:

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Тон 8, звышгоднага Яна Дамаскіна

Ды вяселяцца нябёсы і радуецца зямля, / бо Сын, Адвечны, як і Айцец, / і які сядзіць зь Ім на адным пасадзе, / спачуваньнем напоўніўшыся і чалавекалюбнай міласэрнасьці, / прымяншэньню Сябе падвергнуў / па дабраслаўленьню і задуме Айца / і ўсяліўся ў нявіннае ўлоньне, раней ачышчанае Духам. / О, цуд! Бог сярод людзей, / Няўмяшчальны ва ўлоньне маці, / Вечны ў часе; / і ўсяго ўсяслаўней, што і зачацьце — без насеньня, / і прымяншэньне — невымоўна, і таямніца — гэтак вялікая! / Бо Сам Бог прымяншаецца, і ўвасабляецца, і ствараецца, / калі Анёл Чыстай аб зачацьці абвясьціў: / “Радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табою, / маючы вялікую міласьць!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Тон 2: Дабравесьціць Гаўрыіл Дабрадатнай у гэты дзень: / “Радуйся, Юначка бясшлюбная і мужа не спазнаўшая! / Не дзівуйся незвычайнаму майму абліччу і не страшыся, / бо я — Архангел. / Зьмей некалі Еву спакусіў, / цяпер жа я дабравествую Табе радасьць, / і Ты будзеш бязгрэшнай, / і народзіш Госпада, Усячыстая!”

Вершоўны на вершоўны, Тон 4

У шосты месяц пасланы быў Архангел да Дзевы Чыстай / і “Радуйся!” Ёй вымавіў, / абвясьціў добрую вестку, / што ад Яе Збавіцель народзіцца. / Таму Яна, прыняўшы зь вераю то прывітаньне, / зачала Цябе, Адвечнага Бога, / невымоўна пажадаўшага зрабіцца чалавекам / для выратаваньня душ нашых.
Верш: Дабравесьціце кожны дзень / выратаваньня Бога нашага.
Мову, Ёй невядомую, / пачула Багародзіца: / бо Архангел абвясьціў Ёй слова дабравесьця. / Таму Яна, прыняўшы зь вераю яго прывітаньне, / зачала Цябе, Адвечнага Бога. / Таму і мы, радуючыся, клічам Цябе: / “Божа, нязьменны які ўвасобіўся ад Яе, / сьвет сусьвету падаруй / і душам нашым вялікую міласьць!”
Верш: Засьпявайце Госпаду песьню новую; / засьпявайце Госпаду, уся зямля.
Вось, прызначэньне да выратаваньня цяпер зьявілася нам: / Бог зь людзьмі злучаецца найвышэй розуму, / Тонам Архангела памылка адганяецца. / бо Дзева прымае радасьць; / зямное небам зрабілася, / сьвет вызвалены ад старажытнага праклёну. / Ды радуецца тварэньне і ўсімі галасамі ды сьпявае: / “Творца і Збавіцель наш, / Гасподзь, слава Табе!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Андрэя Ерусалімскага

У гэты дзень радасьці дабравесьця, дзявоцтва ўрачыстасьць, / зямное з горным злучаецца. / Адам абнаўляецца, / Ева ад ранейшай скрухі вызваляецца, / і скінія нашай існасьці / праз абагаўленьне ўспрынятага складу / храмам Боскім зрабілася. / О таямніца! / Выява прымяншэньня невядомы, / выява зачацьця невымоўна: / Анёл служыць цуду, / улоньне Дзевы Сына прымае, / Дух Сьвятой пасылаецца, / Айцец зь вышыні жадае / і прымірэньне па агульнай волі зьдзяйсьняецца. / Атрымаўшы яго і ім выратаваныя, / разам з Гаўрыілам да Дзевы засьпяваем: / “Радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табою, / зь Цябе выратаваньне — Хрыстос Бог наш: / прыняўшы прыроду нашу, Ён да Сабе яе ўзьвёў. / Молі Яго аб выратаваньні душаў нашых!”

Трапар, Тон 4

У гэты дзень выратаваньня нашага пачатак / і адвечнай таямніцы зьява: / Сын Божы Сынам Дзевы робіцца / і Гаўрыіл аб мілаце дабравесьціць. / Таму і мы зь ім Багародзіцы разам сьпяваем: / “Радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табою!” (тры разы)

НА ранішняй

На Бог Госпад: Трапар сьвята тройчы.
Пасьля 1 вершаслоўя абодва сядальны Трыёдзі без экценіі і чытаньня дня.

Пасьля 2 вершаслоўя сядальны, тон 1

Вялікі ваявода нярэчывых палкоў, / прыбыўшы ў град Назарэт, / уяўляе Табе, Прачыстая, Цара стагодзьдзяў і Госпада, / “Радуйся”, — гаворачы Табе, — “Дабраслаўлёная Марыя, / неспасьціжны і незвычайны цуд, / сьмяротных да Бога пакліканьня!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Вялікі ваявода нярэчывых палкоў, / прыбыўшы ў град Назарэт, / уяўляе Табе, Прачыстая, Цара стагодзьдзяў і Госпада, / “Радуйся”, — гаворачы Табе, — “Дабраслаўлёная Марыя, / неспасьціжны і незвычайны цуд, / сьмяротных да Бога пакліканьня!”

Пасьля 3 вершаслоўя сядальны, тон 3

У гэты дзень усі тварэньня радуюцца, / бо “Радуйся!” Табе абвяшчае Арханёл: / “Дабраславёная Ты, сьвятая і чыстая, Усягодная!” / У гэты дзень ганарыстасьць зьмея азмрочваецца, / бо пазбаўлены моцы праклёны прабацькі. / Таму і мы ўсяляк заклікаем Табе: / “Радуйся, Дабрадатная!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
У гэты дзень усі тварэньня радуюцца, / бо “Радуйся!” Табе абвяшчае Арханёл: / “Дабраславёная Ты, сьвятая і чыстая, Усягодная!” / У гэты дзень ганарыстасьць зьмея азмрочваецца, / бо пазбаўлены моцы праклёны прабацькі. / Таму і мы ўсяляк заклікаем Табе: / “Радуйся, Дабрадатная!”

Вялічаньня

Словамі Архангела / абвяшчаем Табе, Чыстая: / “Радуйся Дабрадатная, / Гасподзь з Табою!”

Псальмы абраная

Божа! даруй цару Твой суд / і сыну цара Тваю праўду.
Пс 71:1
Няхай судзіць людзей Тваіх справядліва / і ўбогіх Тваіх на судзе.
Пс 71:2
Няхай судзіць убогіх народу, няхай выратуе сыноў убогага.
Пс 71:
Зьвястуйце дзень у дзень выратаваньне Ягонае.
Пс 95:
Гасподзь дасьць слова: зьвястунак вялікае мноства.
Пс 67:12
Прысягаў Гасподзь Давіду ў ісьціне, і не зрачэцца яе.
Пс 131:11а
Ад плоду ўлоньня твайго пасаджу на троне тваім.
Пс 131:11б
Ён сыдзе, як дождж на скошаны луг.
Пс 71:6а
Як кроплі, што арашаюць зямлю.
Пс 71:
Нахіліў Ён нябёсы і сышоў, і змрок — пад нагамі ў Яго.
Пс 17:10
Бо выбраў Гасподзь Сіён; пажадаў яго жытлом Сабе.
Пс 131:13
Сьвятое жытло Ўсявышняга.
Пс 45:
Бог сярод яго; ён не пахісьнецца.
Пс 45:
Умілажаліцца з гаротніка ўбогага, і душы гаротнікаў уратуе.
Пс 71:13
Усе народы служыцьмуць яму.
Пс 71:11б
Кожнага дня дабраслаўляць яго.
Пс 71:15в
На зямлі будзе шчодрае збожжа, наверсе гор.
Пс 71:16а
Будзе імя ягонае дабраславёнае навечна.
Пс 71:17а
І дабраславяцца ў ім усе плямёны зямныя, усе народы будуць злагоджваць яго.
Пс 71:17в
Дабраславёны Гасподзь Бог, Бог Ізраілеў, адзіны, Хто творыць цуды.
Пс 71:18
І дабраславёнае імя славы Ягонае навечна.
Пс 71:19а
І напоўніцца славаю Яго ўся зямля.
Пс 71:19б
Амін і амін!
Пс 71:19в

Пасьля паліялея сядальны, тон 4

Гаўрыіл зь нябёсаў заклікае: “Радуйся!” Сьвятой, / бо Ты зачнеш ва ўлоньні Адвечнага Бога, / словам сусьвету канцы стварыўшага!” / На гэта адказвала Марыя: / “Я мужа не маю і як Мне нарадзіць Сына? / Нараджэньне без насеньня хто бачыў?” / І, тлумачачы, гаварыў Анёл Багародзіцы і Дзеве: / “Сыходзіць на Цябе Дух Сьвятой / і сіла Ўсявышняга натхніць Цябе!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Пасланы быў Гаўрыіл да Дзевы і Чыстай, / і адкрыў Ёй радасьць невымоўную, / што без насеньня зачне Яна і дзявоцтва не страціць: / “Бо народзіш Ты Сына, Прадвечнага Бога, / і выратуе Ён народ Свой ад грахоў іх. / І аб тым сьведчыць / Паслаўшы мяне сказаць Табе, Дабраслаўлёная: Радуйся! / Дзева, Ты нараджаеш / і пасьля родаў таксама Дзеваю застанешся!”
Сьцяпяна, 1—й анціфон 4—го тона.

Пракімен, тон 4: Зьвястуйце дзень у дзень / выратаваньне Ягонае.

Верш: Засьпявайце Госпаду песьню новую; засьпявайце Госпаду, уся зямля!
Пс 95:, 1

Пасля 50 псалмы вяршыра, тон 2

У гэты дзень Гаўрыіл дабравесьціць Дабрадатнай: / “Радуйся, Дзева бясшлюбная і мужа не спазнаўшая! / Не дзівуйся незвычайнаму майму абліччу, / і не пужайся, бо я — Архангел. / Зьмей некалі Еву спакусіў, / цяпер жа я дабравешчу Табе радасьць, / і Ты будзеш бязгрэшнай, / і народзіш Госпада, Усячыстая!”

КАНОН

Канон звышгодная Яна Дамаскіна, тон 4; ірмасы канона выконваюцца двойчы, трапары сьпяваем на 12. Катавасія сьвята, абодва хоры разам. У тых жа песьнях, дзе трыпесьня, сьпяваем сьвята зь ірмасам на 6 і трыпесьня на 8. Катавасія трыёдзі.

Песьня 1

Ірмас: Адчыню вусны мае, / і яны напоўняцца Духу, / і слова вымаўлю Царыцы Маці, / і з'яўлюся сьветла пераможным, / і апяю радасна Яе зачацьце.
Ды спявае Табе, Уладарка, / прыводзячы ў рух ліру духоўную / Давыд, прабацька Твой: / “Пачуй, Дачка, радасны голас Анёла; / бо адчыняе ён табе / радасьць невымоўную!”
Анёл дабравесьціў: У радасці заклікаю да Цябе: / “Схілі вуха Тваё і слухай мне, / абвяшчаючы аб зачацьці Бога без насеньня; / бо такую мілату здабыла Ты прад Госпадам, Усячыстая, / якой ні адна жанчына ніколі не знаходзіла!”
Багародзіца адказала: Я жадала бы спазнаць / сілу слоў тваіх, Анёл; / як будзе тое, што ты сказаў? / Гавары найясьнейшым чынам: / як зачну Я  Дзева бязгрэшная? / І як жа зраблюся Я / маці майго Стваральніка?
Анёл дабравесьціў: Ты падумваеш, / што словы мае падступныя, як мне падаецца; / і я радуюся, бачачы асьцярожнасьць Тваю: / адважвайся, Уладарка; / бо калі пажадана Богу, / лёгка зьдзяйсьняецца і незвычайнае.

Песьня 3

Ірмас: Апяваючых Табе, Багародзіца, / жывая і багатая крыніца, / зрабіўшых духоўнае сьвята, зацьвердзі / і ў сьвятым зачацьці Тваім / удастой вянкоў славы.
Багародзіца адказала: Не стала князя ад Юды, / і з гэтага часу надышло час, / у які зьявіцца надзея народаў — Хрыстос; / ты жа растлумач, як Я, быўшы Дзевай / нарадзіць Яго здолею?
Анёл дабравесьціў: Ты жадаеш, Дзева, ад мяне пазнаць / таямніцу Твайго зачацьця? / Але яна незвычайна; / зьдзейсьніць жа гэта Дух Сьвятой, / напоўніўшы Цябе творчаю сілаю.
Багародзіца адказала: Прамаці мая, прыняўшы спакушэньня зьмея, / выгнаная зь месца чароўнай асалоды, / таму і Я, баючыся пасьлізнуцца, / страшуся твайго незвычайнага прывітаньня.
Анёл дабравесьціў: Я, стоячы прад Богам, пасланы / Боскую волю Табе адкрыць; / што Ты баісься мяне, Усячыстая, / яшчэ больш Цябе пужаючага? / Што Ты баісься мяне, Уладарка, / Цябе ўсягодна шануючага?

Сядальны, тон 8

Слова Боскае сышло на зямлю цяпер: / Анёл паўстаў, абвяшчаючы Дзеве: / “Радуйся, Дабраслаўлёная, / Адзіная пячатку дзявоцтва захаваўшая, / прыняўшы ва ўлоньне адвечнае Слова і Госпада, / каб Ён выратаваў ад памылкі, як Бог, / род чалавечы!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Пасланы быў зь нябёсаў Архістраціг Гаўрыіл ад Бога, / і хутка паўстаў Адушаўлёнаму Граду, / гаворачы Ёй выразна: / “Ты Творцу прымеш ва ўлоньня, Дзева, / і народзіш Яго, нязьменна ў цела апрануўшагася. / Таму я пасланы абвясьціць Табе / аб незвычайным нараджэньні, Чыстая, / і стаю, заклікаючы Табе: / Радуйся, Нявеста, шлюбу не спазнаўшая!”

Песьня 4

Ірмас: Сядзячы у славе / на пасадзе Боскасьці, / на воблаку лёгкім, / прыйшоў Ісус усябоскі, / насімы бязгрэшнай рукой, / і выратаваў сьпяваючых: / “Слава, Хрысьце, сіле Тваёй!”
Багародзіца адказала: Я чула прарока, / у старажытнасьці прадвясьціўшага, / што нейкая сьвятая Дзева народзіць Эмануіла; / але жадаю ведаць: як злучэньне з Боскасьцю / вынесе прырода сьмяротных?
Анёл дабравесьціў: Паказаў цярновы куст, агорнуты полымем, / і пакінуты незгаральным, / зьдзяйсьняецца на Табе цудоўная таямніца, / Дабрадатная, шлюбу не спазнаўшая; / бо Ты і пасля родаў, Чыстая, / навекі будзеш Дзевай.
Багародзіца адказала: Гаўрыіл, прадвесьнік ісьціны, / асьвячоны зьзяньнем Бога Усятрымаючыга! / Гавары самую ісьціну: / як смогу нарадзіць Я Слова, у целе — Бесьцялеснага, / захаваўшы чысьціню Маю непашкоджанай?
Анёл дабравесьціў: Са страхам, як слуга прад Уладаркай, / я стаю перад Табой; / з глыбокай павагай, Юначка, / цяпер не сьмею падумаць аб Табе; / бо як дождж на руно, / сыдзе на Цябе Слова Айца, / па Сваім дабраваленьню.

Песьня 5

Ірмас: Ашаламіўся ўвесь сусьвет / аб боскай славе Тваёй: / бо Ты, шлюбу не спазнаўшая Дзева, / насіла ва ўлоньні Тваім Усявышняга Бога / і нарадзіла вечнага Сына, / усім апяваючым Цябе выратаваньне падаючага.
Багародзіца адказала: Не магу цалкам спасьцігнуць / значэньня словаў тваіх; / бо цуды бывалі шматкроць, / зьдзейсьненыя боскаю сілаю, / знакі і выявы закона, / але дзева, не спазнаўшы мужа, / не нараджала ніколі.
Анёл дабравесьціў: Ты зьдзіўляешся, Усячыстая; / і сапраўды, незвычайны цуд Твой; / бо Ты адна ва ўлоньне прымеш / маючага ўвасобіцца ўсіх Цара, / і Цябе прадказваюць выслоўі і прадказаньні прарокаў / і выявы закона.
Багародзіца адказала: Няўмяшчальны усім сусьветам / і нікім Нябачны, / як Ён зможа ўсяліцца ва ўлоньне Дзевы, / якое Сам стварыў? / І як жа зачну Я Бога—Слова, не які мае пачатку / падобна Айцу і Духу?
Анёл дабравесьціў: Той, Хто абяцаў Давыду, Твайму прабацьку, / узьвесьці Плод Твайго ўлоньня на пасад царства яго, / Цябе, прыгажосьць Якава, адну абраў Сабе / у разумнае ўмясьцілішча.

Песьня 6

Ірмас: Правобразна пахаваньню трохдзённае / прарок Іёна, молячыся ўсярэдзіне кіта, выклікнуў: / “Пазбаў мяне ад згубы, / Ісус, Цар сіл!”
Багародзіца адказала: Гук радасны слоў тваіх, Гаўрыіл, прыняўшы, / Я напоўнілася боскай весялосьцю, / бо ты паведамляеш радасьць / і вясельля абвяшчаеш бясконцае.
Анёл дабравесьціў: Табе дадзеная, Маці Боская, радасьць боская; / Табе, Боская Нявеста, усі тварэньня заклікаюць: “Радуйся”: / бо адна Ты, Чыстая, прызначаная / быць маці Сына Боскага.
Багародзіца адказала: Асуджэньне Евы цяпер праз Мяне ды знішчыцца; / у гэты дзень праз Мяне ды зьнікне яе доўг; / праз Мяне гэты старажытны доўг / ды будзе аддадзены з перабольшаньням.
Анёл дабравесьціў: Бог абяцаў, Чыстая, Аўрааму прабацьку, / што ў насеньні яго ўсе народы дабраславяцца; / праз Цябе гэтае абяцаньне / у гэты дзень атрымоўвае выкананьне.

Кандак, тон 8

Табе, Вышэйшай Ваяводзе, / мы, слугі Твае, пазбаўленыя ад бед, / урачыстасьці пераможныя і ўдзячныя прысьвячаем, Багародзіца! / Але Ты, як маючая сілу непераможную, / ад усякіх пошасьцяў нас вызвалі, / ды заклікаем Табе: / “Радуйся, Нявеста, шлюбу не спазнаўшая!”
Ікас: : Анёл—правадыр пасланы быў зь нябёсаў / сказаць Багародзіцы: “Радуйся!” / І, сузіраючы Цябе, Дзева, / пры гэтым бесьцялесным дабравешчаньні ўвасабляючымся, дзівіўся, / і стаяў, так да Яе заклікаючы:
Радуйся, бо праз Цябе радасьць зазьзяе; / радуйся, бо праз Цябе праклён зьнікне.
Радуйся, распуснага Адама прызначэньне да выратаваньня; / радуйся, Евы ад сьлёз збавеньне.
Радуйся, вышыня, недасягальная для думак чалавечых; / радуйся, глыбіня, непранікальная і дзеля вачэй Анёльскіх.
Радуйся, бо Ты — сядалішча Цара; / радуйся, бо Ты носіш Носячага ўсё.
Радуйся, зорка якая паказваючая Сонца; / радуйся, улоньне Боскага ўвасабленьня.
Радуйся, бо Табою абнаўляецца тварэньне; / радуйся, бо ў Табе Немаўлём становіцца Творца.
Радуйся, Нявеста, шлюбу не спазнаўшая!

Песьня 7

Ірмас: Не ўшанавалі богамудрыя / тварэньня больш Творцы, / але пагражаўшае ім полымя мужна растаптаўшы, / радасна апявалі: / “Усяхвальны Гасподзь і Бог бацькоў, / дабраслаўлёны Ты!”
Багародзіца адказала: Абвяшчаючы, што Сьвятло нярэчыўнае / з рэчыўным целам злучыцца па літасьці вялікай, / радаснае дабравесьця, Боскую пропаведзь / ты цяпер агалошваеш Мне: / “Дабраслаўлёны, Усячыстая, плод ўлоньня Твайго!”
Анёл дабравесьціў: Радуйся, Уладарка Дзева; / радуйся, Усячыстая; / радуйся, ёмішча Боскае; / радуйся, сьвяцільня Сьвятла, / Адама да выратаваньня прызначэньне, / Евы збаўленьне, гара сьвятая, / прасьветлае сьвяцілішча і палац неўміручасьці.
Багародзіца адказала: Душу Мне ачысьціла, цела асьвяціла / ўсясьвятога Духа натхненьне; / зрабіла Мяне храмам, Бога зьмяшчаючым, / Богаўпрыгожанай скініяй, адушаўлёным сьвяцілішчам / і Маці Жыцьця.
Анёл дабравесьціў: Як шматсьветлы сьвяцільнік / і Богаствораны палац / бачу Цябе цяпер; / як залаты каўчэг прымі, Усягодная, Закона Падаўцу / пажадаўшага пазбавіць праз Цябе / тленную існасьць чалавечую

Песьня 8

Ірмас: Прыслухоўвайся, Юначка Дзева Чыстая, — / хай жа скажа Гаўрыіл / першапачатковы праўдзівы задум Ўсявышняга: / “Будзь гатовая да прыманьня Бога; / бо праз Цябе Няўмешчальны будзе са сьмяротнымі жыць; / таму я радасна і засьпяваю: / Дабраслаўляйце, усе тварэньня Госпада, Госпада!”
Багародзіца: “Усялякі розум сьмяротных адыходзіць”, / — адказвала Дзева, / — “дасьледуючы цудоўныя справы, аб якіх ты вяшчаеш Мне; / Я успрыняла словы твае, але ў зьдзіўленьні страшуся, / каб Мяне, як Еву, ты спакушэньнем не выдаліў ад Бога; / але вось,  разам з тым ты ўсклікаеш: / Дабраслаўляйце, усе тварэньні Госпада, Госпада!”
Анёл: “Вось, ужо вырашана Тваё зьдзіўленьне”, / — гаворыць на гэта Гаўрыіл; — / “бо як Ты добра сказала словамі вуснаў Тваіх, / справа гэта неспасьціжная; / з гэтага часу падпарадкоўваючыся, не сумнявайся ў тым, як у дабраваленьні, / але як рэчаіснасьці вер; / бо вось, я радасна засьпяваю: / Дабраслаўляйце, усе тварэньні Госпада, Госпада!”
Багародзіца: “Такі закон ад Бога сьмяротным”, / — Бязгрэшная адразу гаворыць, — / “каб нараджэньне ад узаемнага каханьня адбывалася; / але я цалкам не ведаю асалоды зь мужам, / як жа ты гаворыш, што павінна Мне нарадзіць? / Баюся, ці не гаворыш ты падман; / але вось, разам з тым ты засьпяваеш: / Дабраслаўляйце, усе тварэньні Госпада, Госпада!"
Анёл: “Словы, якія Ты мне вяшчаеш, Усягодная”, / — Анёл зноў гаворыць, — / “стасуюцца звычайнага нараджэньня людзей сьмяротных; / я жа абвяшчаю Табе, што Бог праўдзівы, / найвышэй як слову, так і думкі / ад Цябе ўвасабляецца, як ведае Сам; / і таму я радасна засьпяваю: / Дабраслаўляйце, усе тварэньні Госпада, Госпада!”
Багародзіца: “Ты прыходзіш мне дабравесьціўшым ісьціну”, — склала Дзева, — / “бо прыйшоў ты як весьнік агульнай радасьці; / Такім чынам, паколькі Я вычышчаная душою і целам, / па слову твайму ды будзе Мне: / ды ўселіцца ў Мяне Бог, / Якому з табою разам засьпяваю: / Дабраслаўляйце, усе тварэньні Госпада, Госпада!”
На 9—ай песьні “Годнасьцю вышэйшую за Херувімаў” не сьпяваем, але сьпяваем прысьпеў сьвята:
Дабравесьці, зямля, радасьць вялікую, / хваліце, нябёсы, Боскую славу.

Песьня 9

Ірмас: Хай адушаўлёнага Боскага Каўчэга / зусім не дакранаецца рука неазнаёмленых, / але вусны верных не змаўкаючы, / апяваючы дабравешчаньня Анёла, / у радасьці Багародзіцы ды заклікаюць: / “Праўдзіва вышэй усіх Ты, Дзева чыстая!”
Найвышэй думкі зачаўшы Бога, / Ты перасягнула законы існасьці, Юначка: / бо пры родах не выпрабавала ўласьцівага маці, / хоць па існасьці зьменам падуладная; / таму годна чуеш: / “Радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табою!”
Як Ты малако струменіш, Дзева чыстая? / Не можа таго выказаць сьмяротных мова, / бо Ты ўяўляеш справу, неўласьцівую прыродзе, / якая перавышае межы звычайнага нараджэньня; / таму годна чуеш: / “Радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табою!”
У Сьвятым Пісаньні таямніча / гаворыцца аб Табе, Маці Ўсявышняга; / бо Якаў у старажытнасьці ўбачыўшы лесьвіцу, / правобразную Цябе, сказаў: / гэта — Боскі падмурак; / таму Ты годна чуеш: / “Радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табою!”
Дзівосны знак Майсею сьвятаглядачу / паказалі куст цярновы і вагонь; / шукаючы жа выкананьня яго ў наступны час, / ён сказаў: "Убачу гэта ў Дзеве чыстай, / Якой, як Багародзіцы, ды будзе сказанае: / Радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табою!”
Данііл заве Цябе разумовай гарою; / Маці Божай — Ісая; / Гідэён жа Цябе бачыць як руно; / а Давыд Сьвятыняй імянуе; / іншы жа — брамай; / а Гаўрыіл кліча Табе: / “Радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табою!”

Сьвяцільны

Анёльскіх сіл палкаводзец / пасланы быў ад Бога Ўсятрымаючага да Чыстай і Дзевы / дабравесьціць незвычайны і невыказны цуд: / што Бог, як чалавек, ад Яе немаўлём становіцца без насеньня, / узнаўляючы ўвесь чалавечы род. / Дабравесьціце, людзі, адраджэньне сусьвету!
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Іншы сьвяцільны

Ад стагодзьдзя патаемная таямніца Боская сёньня спазнаецца: / Бог Слова Сынам Дзевы Марыі па літасьці становіцца, / і радасьць добрай весткі Гаўрыіл абвяшчае. / Зь ім засьпяваем Ёй: / “Радуйся, Маці Госпада!”

На “хваліце” вершыры на 4, тон 1

З нябеснай вышыні зьляцеўшы ў Назарэт, / Гаўрыіл выявіўся Дзеве Марыі, / дабравесьціўшы Ёй: “Радуйся! / Ты зачнеш Сына, Які больш старажытны за Адама, / Творцы ўсяго і Збавіцеля абвяшчаючых Табе: / Радуйся, Чыстая!”
Адвечнае Слова Адвечнага Айца, / не разлучыўшыся ад Горных, / цяпер стаіць прад далінным, па крайняй міласэрнасьці, / спраўдзіўшы спачуваньня аб нашым выратаваньні, / і, Адамаву галечу прыняўшы, / апрануўся ў чужы Сабе вобраз.
Гаўрыіл, прынёсшы Дзеве дабравесьця зь нябёсаў, заклікаў: / “Радуйся! Ты зачнеш ва ўлоньні Тваім / Табою Ўмяшчальнага і не ўмяшальнага сусьветам, / і зробішся носячай у Сабе / ад Айца перш ранішняй зоркі Зазьзяўшага!”
Звышсутнае Слова, / плоцьцю ўсяліўшыся ў Цябе / па задуме Айца, Багародзіца Дзева, / узнавіла род наш, / распусны ад старажытнага праклёну. / Таму — “Радуйся!” — Табе, Маці Хрыстова, / са Анёлам мы ўсё заклікаем зь вераю.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Феафана Начартанага, япіскапа Нікейскага

Ад стагодзьдзя прыхаваная таямніца сёньня адчыняецца / і Сын Божы становіцца Сынам чалавечым, / каб горшае прыняўшы, падаць мне лепшае. / Быў ашуканы ў старажытнасьці Адам / і, пажадаўшы стаць Богам, не стаў; / чалавекам становіцца Бог, / каб богам Адама зрабіць. / Ды радуецца тварэньне, ды радуецца прырода, / бо Архангел пад Дзевай са страхам стаіць / і прывітаньне “Радуйся!” прыносіць Ёй наўзамен смутку. / Па спачувальнай міласэрнасьці Сваёй зрабіўшыся чалавекам, / Божа наш, слава Табе!
Калі сыбота альбо нядзеля, сьпяваецца вялікае славаслоўя

Трапар, Тон 4

У гэты дзень выратаваньня нашага пачатак / і адвечнай таямніцы зьява: / Сын Божы Сынам Дзевы робіцца / і Гаўрыіл аб мілаце дабравесьціць. / Таму і мы зь ім Багародзіцы сьпяваем: / “Радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табою!” (тры разы)
Экценьня і водпуст. Калі дзень посны, сьпяваем на вяршоўны двойчы саматоную вяршыру дня з Трыёдзі і вяршыру мучанікам.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Сьвята, тон 8: Ды вяселяцца нябёсы і радуецца зямля, / бо Сын, Вечны і Безуладны, як і Айцец, / і сядзячы зь Ім на адным пасадзе, / спачуваньня напоўніўшыся і чалавекалюбнай міласэрнасьці, / прымяншэньню Сябе падвергнуў / па спрыяньні і задуме Айца / і ўсяліўся ў нявіннае ўлоньне, раней ачышчанае Духам. / О, цуд! Бог сярод людзей, / Няўмяшчальны ва ўлоньні матчынам, / Вечны ў часе; / і ўсяго ўсяслаўней, што і зачацьце — без насеньня, / і прымяншэньне — невымоўна, і таямніца — гэтак вялікая! / Бо Сам Бог прымяншаецца, і ўвасабляецца, і ствараецца, / калі Анёл Чыстай аб зачацьці дабравесьціў: / “Радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табою, / маючы вялікую літасьць!”

Водпуст

Дзеля нас, людзей, і дзеля нашага выратавання ад Духу Сьвятога і Марыі Дзевы ўвасобіцца пажадаўшы, Хрыстос, праўдзівы Бог наш, па малітвах прачыстай Сваёй Маці, сьвятых слаўных і ўсяхвальных Апосталаў, і ўсіх сьвятых памілуе і выратуе нас, як добры і Чалавекалюбца.

На Літургіі

3—ця і 6—я гадзіны з кафізмамі без паклонаў. Трапар і Кандак сьвята. На 6—й гадзіны чытаем парамію з Трыёдзі. На 9—й гадзіны кафізма (калі належыць). Потым Дабрашчасныя без сьпеву і без паклонаў. Памяні нас, Гасподзь: Хор нябесны апявае: Слава: Хор сьвятых Анёлаў і Архангелаў: Цяпер: Сымбаль веры. Адпусьці, пакінь, прабач: Ойча нас: Кандак сьвята. Гасподзь, памілуй (40 разоў). Слава, цяпер: Годнасьцю вышэйшую за Херувімаў: І тры вялікіх паклоны зь малітвай Яфрэма Сырына, і малітва: Усясьвятая Тройца, адзінасутнае ўладарства: І водпуск. І сьпяваем вячэрнюю без кафізмаў і без паклонаў.
На “Госпада клічу” сьпяваем з Трыёдзі саматоны дня двойчы, без мучаніка, і падобны з Трыёдзі тры, і сьвята тры, і Архангелу тры.

Вершыры сьвята, тон 4

Вершыры на вершоўны, Тон 4

У шосты месяц пасланы быў Архангел да Дзевы Чыстай / і “Радуйся!” Ёй вымавіў, / абвясьціў добрую вестку, / што ад Яе Збавіцель народзіцца. / Таму Яна, прыняўшы зь вераю то прывітаньне, / зачала Цябе, Прадвечнага Бога, / нявымоўна добраволіўшага зрабіцца чалавекам / для выратаваньня душ нашых.
Верш: Дабравесьціце кожны дзень / выратаваньня Бога нашага.
Мову, Ёй невядомую, / пачула Багародзіца: / бо Архангел абвясьціў Ёй слова дабравесьця. / Таму Яна, прыняўшы зь вераю яго прывітаньне, / зачала Цябе, Адвечнага Бога. / Таму і мы, радуючыся, клічам Цабе: / “Божа, нязьменны які ўвасобіўся ад Яе, / сьвет сусьвету падаруй / і душам нашым вялікую міласьць!”
Верш: Засьпявайце Госпаду песьню новую; / засьпявайце Госпаду, уся зямля.
Вось, прызначэньне да выратаваньня цяпер зьявілася нам: / Бог зь людзьмі злучаецца найвышэй розуму, / Тонам Архангела памылка адганяецца. / бо Дзева прымае радасьць; / зямное небам зрабілася, / сьвет вызвалены ад старажытнага праклёну. / Ды радуецца тварэньне і ўсімі галасамі ды сьпявае: / “Творца і Збавіцель наш, / Гасподзь, слава Табе!”

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Вершыры Архангелу, тон 1

Гаўрыіл найвялікшы розум, / Богабачны, прамяністы і нябесны, / Сьвятло трысонечнае бачыўшы / і бачыўшы Яго з Горнымі палкамі, / Боская і кідаючая ў трапятаньне таямніца / дабравесьціў, да Дзевы прыбыўшы, / і просіць аб душах нашых.
Вялікая таямніца, / раней Анёлам невядомая / і ад пачатку стагодзьдзяў прыхаваная, / аднаму табе, Гаўрыіл, было даручана, / і ты распавёў яго адзіна Чыстай, прыбыўшы ў Назарэт. / Молі жа разам зь Ёю / ды будзе падараваны душам нашым / сьвет і вялікая літасьць.
Да 1 вершыры прысьпеў: Ты творыш анёлаў Тваіх зь духаў, / слуг Тваіх — зь вагню палымянага.
Пс 103:4
Сьвятлом напоўнены заўсёды, / і дзеючы волю і выконваючы наказы Ўсятрымаючага, / начальнік Анёлаў, / Гаўрыіл звышпрыгожы, / зь любоўю цябе шануючых ратуй, / заўсёды просячы / падаць душам нашым / сьвятло і вялікую літасьць.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Звышгоднага Яна Дамаскіна.

Пасланы быў зь нябёсаў Гаўрыіл Архангел / прадказаць Дзеве зачацьце / і, прыйшоўшы ў Назарэт, / разважаў у сабе аб цудзе, дзівячыся таму, / як Усявышні, быўшы неспасьціжным, ад Дзевы нараджаецца? / Які мае пасадам нябёсы і падножкай зямлю / ва ўлоньне жанчыны месьціцца? / Той, на Каго шасцікрылыя і шматвокія паглядзець не могуць, / па адным словудабраваліў увасобіцца ад Яе. / Слова Боскае — Той, Хто тут зьяўляецца! / Што жа я стаю і не дабравешчу Юначцы: / “Радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табою; / радуйся, Чыстая Дзева; / радуйся, Нявеста, шлюбу не спазнаўшая; / радуйся, Маці Жыцьця, / дабраслаўлёны Плод улоньня Твайго!”
Сьвятар пад час чытаньня вяршыр адпраўляе праскамідзію.
Уваход. Пракімен і чытаньня Трыёдзі. І два чытаньня сьвята:
1. Выхада чытаньня. Вых 3:1–8
2. Прыповясьцяў чытаньня. Прып. 8:22–30
Малая экценьня. Трысьвятое. І далей адпраўляем Літургію.
У сыботу альбо нядзелю, калі Літургію адпраўляюць не пасьля вячорняй, сьпяваем выяўленчыя. Дабрашчасныя: з канона сьвята, Песьні 3 і 6.
Сьпяваем анціфоны сьвята.

Анціфон 1

Верш 1: Божа! даруй цару Твой суд / і сыну цара Тваю праўду.
Пс 71:1
Малітвамі Багародзіцы, Збаўца, збаў нас.
Верш 2: Няхай прынясуць горы мір людзям / і пагоркі праўду.
Пс 71:3
Малітвамі Багародзіцы, Збаўца, збаў нас.
Верш 3: Зьвястуйце дзень у дзень выратаваньне Ягонае.
Пс 95:2б
Малітвамі Багародзіцы, Збаўца, збаў нас.
Верш 4: Прысягаў Гасподзь Давіду ў ісьціне, / і не зрачэцца яе.
Пс 131:11
Малітвамі Багародзіцы, Збаўца, збаў нас.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Малітвамі Багародзіцы, Збаўца, збаў нас.

Анціфон 2

Верш 1: Ён сыдзе, як дождж на скошаны луг, / як кроплі, што арашаюць зямлю.
Пс 71:6
Збаў нас, Сыне Боскі, дзеля нас увасобіўшыся, сьпяваючых Табе: алілуя.
Верш 2: Сьвятое жытло Ўсявышняга.
Пс 45:5б
Збаў нас, Сыне Боскі, дзеля нас увасобіўшыся, сьпяваючых Табе: алілуя.
Верш 3: зьяўляецца Бог, / ідзе Бог наш — і не маўчыць.
Пс 49:–3а
Збаў нас, Сыне Боскі, дзеля нас увасобіўшыся, сьпяваючых Табе: алілуя.
Верш 4: У дні ягоныя праведнік будзе цьвісьці, / і будзе вялікі спакой, пакуль ня спыніцца месяц.
Пс 71:7
Збаў нас, Сыне Боскі, дзеля нас увасобіўшыся, сьпяваючых Табе: алілуя.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Адзінародны Сын:

Анціфон 3

Верш 1: Будзе імя ягонае дабраславёнае навечна.
Пс 71:1

Трапар, Тон 4

У гэты дзень выратаваньня нашага пачатак / і адвечнай таямніцы зьява: / Сын Божы Сынам Дзевы робіцца / і Гаўрыіл аб мілаце дабравесьціць. / Таму і мы зь ім Багародзіцы сьпяваем: / “Радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табою!
Верш 2: Будзе імя ягонае дабраславёнае навечна; / пакуль сонца жыве, будзе перадавацца імя ягонае; / і дабраславяцца ў ім усе плямёны зямныя, усе народы будуць злагоджваць яго
Пс 71:17
Трапар: У гэты дзень выратаваньня нашага пачатак / і адвечнай таямніцы зьява: / Сын Божы Сынам Дзевы робіцца / і Гаўрыіл аб мілаце дабравесьціць. / Таму і мы зь ім Багародзіцы сьпяваем: / “Радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табою!
Верш 3: . Дабраславёны Гасподзь Бог, Бог Ізраілеў, / адзіны, Хто творыць цуды.
Пс 71:18
Трапар: У гэты дзень выратаваньня нашага пачатак / і адвечнай таямніцы зьява: / Сын Божы Сынам Дзевы робіцца / і Гаўрыіл аб мілаце дабравесьціць. / Таму і мы зь ім Багародзіцы сьпяваем: / “Радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табою!
Верш 4: І дабраславёнае імя славы Ягонае навечна.
Пс 71:19а
Трапар: У гэты дзень выратаваньня нашага пачатак / і адвечнай таямніцы зьява: / Сын Божы Сынам Дзевы робіцца / і Гаўрыіл аб мілаце дабравесьціць. / Таму і мы зь ім Багародзіцы сьпяваем: / “Радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табою!

Уваход

Верш: Дабраслаўляйце імя Ягонае, / зьвястуйце дзень у дзень выратаваньне Ягонае.
Пс 95:2б
Збаў нас, Сыне Боскі, дзеля нас увасобіўшыся, сьпяваючых Табе: алілуя.
Трапар: У гэты дзень выратаваньня нашага пачатак / і адвечнай таямніцы зьява: / Сын Божы Сынам Дзевы робіцца / і Гаўрыіл аб мілаце дабравесьціць. / Таму і мы зь ім Багародзіцы сьпяваем: / “Радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табою!
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Кандак, тон 8

Табе, Вышэйшай Вояў кіраўніцы, / мы, слугі Твае, пазбаўленыя ад бед, / урачыстасьці пераможныя і ўдзячныя прысьвячаем, Багародзіца! / Але Ты, як маючая моц непераможную, / ад усякіх пошасьцяў нас вызвалі, / ды заклікаем Табе: / Радуйся, Нявеста, шлюбу не спазнаўшая!

Прокимен, Тон 4

Дабраслаўляйце імя Ягонае, зьвястуйце дзень у дзень выратаваньне Ягонае
Верш: Засьпявайце Госпаду песьню новую; засьпявайце Госпаду, уся зямля!
Пс 95:, 1
Да Жыдоў пасланьня сьвятога Апостала Паўла чытаньня, пачатк 306

Алілуя, тон 1

Верш: Ён сыдзе, як дождж на скошаны луг, як кроплі, што арашаюць зямлю.
Верш: Будзе імя ягонае дабраславёнае навечна; пакуль сонца жыве, будзе перадавацца імя ягонае.
Пс 71:6, 17а
Эвангельля ад Лукаша, пачатак 3а.

Задастойнік

Дабравесьці, зямля, радасьць вялікую, / хваліце нябёсы, Боскую славу.
Ірмас, тон 4: Хай адушаўлёнага Боскага Каўчэга / зусім не дакранаецца рука непасьвячаных, / але вусны верных не змаўкаючы, / апяваючы дабравесьця Анёла, / у радасьці Багародзіцы ды заклікаюць: / “Праўдзіва вышэй усіх Ты, Дзева чыстая!”

Прычасьнік

Бо выбраў Гасподзь Сіён; пажадаў яго жытлом Сабе. Алілуя. (тры разы)
Пс 131:13

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.