Saturday, April 2, 2011

СЬВЯТАЯ ПРАВЕДНАЯ САФІЯ, КНЯГІНЯ СЛУЦКАЯ

Памяць 19 сакавіка / 1 красавіка.
Праведная Сафія была апошняй княгіняй слаўнага праваслаўнага беларускага роду князёў Слуцкіх і Копыльскіх, нашчадкаў вялікага князя Альгерда з роду Рурыкавіча. Некаторыя князі гэтага роду сядзелі на Кіеўскім пасадзе, іншыя былі князямі Ноўгарада. Родапачынальнікам князёў Алелькавічаў–Слуцкіх быў унук Альгерда – Альлька Ўладзіміравіч.
Вялебная Сафія нарадзілася 1 траўня 1585 года. У тым жа годзе памерла яе маці, а 6 траўня наступнага году памер і бацька, князь Юры Сямёнавіч. Апеку над сіратой узялі на сябе далёкія родзічы: ад пачатку Жмудзінскі стараста Юры Хадкевіч, які ўзяў яе зь сабой у Вільню, а потым Віленскі кашцелян, Берасьцейскі стараста Еранім Хадкевіч.
Абодва апекуна юнай Сафіі былі вінны князям Радзівілам значныя сумы грошаў і жадалі выкарыстаць сваю апеку: за рахунак вялізарных маёнткаў адзінай прамой спадкаемцы багатага роду вызваліцца ад даўгоў, памножыўшы пры гэтым уласныя статкі. З гэтых меркаваньняў Хадкевіч і князі Радзівілы ўклалі пісьмовую дамову адносна шлюбу княгіні Сафіі, пасьля дасягненьня ёй паўналецьця, зь Янам Радзівілам, князям Нясьвіжа, сынам Віленскага ваяводы князя Хрыстафора Радзівіла.
Князю Яну было дазволена бачыцца зь юнай Сафіяй, што знаходзілася тады ў Віленскім доме Хадкевіча. Княжне было тады адзінаццаць гадоў, яна лічылася заручанай князя Нясьвіжу.
Праз нейкі час Радзівілы раптоўна наклалі забарону на маёнтак Хадкевіча Капылі пад Воршай у рахунак аплаты старога доўгу. Разьюшаныя даўжнікі неадкладна забаранілі пабачэньня князя Яна з княжной Сафіяй. Ні адзін, ні іншы бок не думалі саступаць, усе рыхтаваліся да міжрадавой вайны. Радзівілы сабралі 6000 чалавек ўзброенай пяхоты і вершнікаў, узмацнілі граматамі свой палац. Хадкевічы, у сваю чаргу, выставілі 24 граматы і 2000 узброеных слуг. У самым цэнтры горада рыхтавалася страшная бойня, аднак адпраўленыя каралём пасланцы здолелі спыніць гатовы ўжо распачацца бой і схілілі абодва бока на міру.
Новая мірная дамова была складзена на наступных умовах: ануляваньне ўсіх грашовых прэтэнзій Радзівілаў да Хадкевічаў, якім былі выдадзены пасьведчаньні правільнасьці вядзеньня спраў над маёнткам княгіні Сафіі.
Калі княжна дасягнула веку, які дазваляў уступіць у шлюб, Ян Радзівіл 20 ліпеня 1600 года зьвярнуўся да папы Рымскага з просьбай аб дазволе яму, як каталіку, укласьці шлюб з княжной Сафіяй Слуцкай, якая заставалася ў Праваслаўі і паставіўшая бясспрэчную ўмову, каб дзеці ад гэтага шлюбу былі абавязкова праваслаўнымі.
Шлюб княжны Сафіі з князем Янам Радзівілам адбыўся 1 кастрычніка 1600 года па праваслаўнаму абраду ў адным зь сабораў Брэсту. Па некаторым дадзеным, абставіны гэтага міжрадавога і міжканфэсійнага саюзу і, у прыватнасьці, абавязак выхаваньня будучых дзяцей абодвух палоў у праваслаўнай веры, неўзабаве зрабіліся аб’ектам кароткага ліставаньня паміж Канстантынопальскім патрыярхам і папаю Рымскім.
Не салодкім было жыцьцё княжны Сафіі пад апекай карысьлівых Хадкевічаў, не зрабілася яно больш салодкім і ў шлюбе. Адзінай прыемнасьцю і суцяшэньнем было для княгіні Слуцкай праваслаўная вера, ва ўсіх смутках сваіх з раньняга дзяцінства зьвярталася яна да Бога. Да ўсіх жа бед жыцьцёвых дадалася яшчэ адно гора, якое зацямніла сабой асабістыя смуткі княгіні: царкоўная унія з Рымам, абвешчаная ў Рэчы Паспалітай з 1596 года.
У час заключэньня ўніі Слуцк належаў княгіні Сафіі. Менавіта яна і зрабілася абаронцай праваслаўных сьвятыняў, захавальніцай народу ад уніяцкага прымусу. У маладой княгіні знайшлі праваслаўныя вялікі маральны аўтарытэт, духоўную і матэрыяльную падтрымку, якая дала праваслаўным жыхарам гораду згуртавацца пад пакровам сваіх сьвятынь ў Слуцкае брацтва Перамяненьня зь мэтай абароны Праваслаўя.
У дзейнасьці брацтва праведная Сафія брала дзейны ўдзел як выкашанавальная сябра брацтва. Свайго мужа, каталіка, яна пераканала выпрасіць у караля грамату аб забароне набожных (значыцца праваслаўных) прымушаць да ўніі. Грамата была выдадзена і гэта найбольш важная спроба княгіні Сафіі юрыдычна забясьпечыць абарону інтарэсаў Праваслаўя скончылася поўнай перамогай. Дзякуючы вялікім выселкам набожнай абаронцы Праваслаўя, Слуцк заставаўся адзіным горадам Беларусі, які мужна вытрымаў жорсткі націск уніятаў, застаўся цьвярдыняй веры, захаваўшы цэльнасьць, чысьціню і недатыкальнасьць вучэньня, якое адукавала землі Кіеўскай Русі ў 988 годзе.
Уплыў праведнай княгіні быў настолькі вялікі, што нават яе муж, князь Януш Радзівіл, неўзабаве выдаў граматы ў падтрымку праваслаўя, глыбока шануючы набожную традыцыю праведнай Сафіі. У адной зь іх, у прыватнасьці, сказана: “… цэрквы і манастыры рэлігіі праваслаўнай ў маёнтках маіх, як і раней, павінны быць захаваныя, і нашчадкі мае павінны прытрымлівацца таго, каб не было ў гэтым аніякіх зьменаў”.
Апрача юрыдычнай абароны Праваслаўя, княгіня Сафія заўсёды клапацілася аб матэрыяльным забесьпячэньні манастыроў, цэркваў і брацтваў. Яна шчодра давала ахвяраваньні на храмы Боскія, уласнымі рукамі вырабляла каштоўныя, вышытыя золатам і серабром сьвятарскае аблачэньня, выдзяляла кошты на будаўніцтва цэркваў. Як пілігрым вандравала знатная сябра брацтва ў самыя аддаленыя цэрквы ў дні храмавых сьвятаў.
Дзякуючы дзейнасьці княгіні Сафіі, Слуцк яшчэ пры жыцьці вялікай праведніцы Боскай атрымаў асаблівае значэньне ў рэлігійным жыцьця для усёй Беларусі і Ўкраіны, захаваўшы ў чысьціні і недатыкальнасьці Праваслаўе. Горад паступова зрабіўся рэлігійным і царкоўна–адміністрацыйным цэнтрам, вакол якога гуртаваліся праваслаўныя патрыятычныя сілы Беларусі.
Памерла праведная Сафія 19 сакавіка 1612 году ад першых родаў мёртванароджанай дачкі ў веку 26 гадоў.
Праслаўленьне праведнай Сафіі пачалося неўзабаве пасьля яе сьмерці. Ужо зь сярэдзіны XVII стагодзьдзя мы бачым ў беларускіх і ўкраінскіх богаслужбовых кнігах трапар і кандак праведнай Сафіі Слуцкай. Большасьць гісторыкаў лічыць, што праслаўленьне сьвятой Сафіі Слуцкай было дабраслаўёна: Кіеўскім мітрапалітам Пятром Магілай альбо ягоным наступнікам – мітрапалітам Сільвестрам Косавым
Сёньня нятленныя мошчы княгіні Сафіі Слуцкай спачываюць адкрыта ў праваслаўным Сьвята – Духаўскім катэдральны саборы Менска.
Трапар сьвятой праведнай Сафіі Слуцкай, тон 5:
Вялебная маці Сафія, / нятленнымі мошчамі і цудаў зьзяньнем ушанаваў цябе Бог; / памінаючы твае праведнае жыцьцё, / молім цябе: /здароўе целам нашым выпрасіць і душам выратаваньне.
Кандак сьвятой праведнай Сафіі Слуцкай, тон 4:
Прыйдзіце ўсе жанчыны беларускія, / сьвятую Сафію праславім, / пераймаўшую мудрым дзевам, / ялей мілаты духа Сьвятога атрымаўшую; / таму паклікаў мудра цябе Гасподзь / подзьвіг невымоўны зьдзейсьніць: / абаронцай і спавядальніцай веры Праваслаўнай, / ахоўніцай яе ад ерасі ўніяцкай быць. / Праз гэта ўдзячна сьпяваем табе: / радуйся, горада Слуцка і ўсёй зямлі Беларускай радасьць і сьцьверджаньне.
 

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.