Wednesday, January 6, 2010

СЛОВА У ДЗЕНЬ НАРАДЖЭНЬНЯ ХРЫСТОВАГА

Архіяпіскап Лука (Война – Ясенецкій)

Таямніцу бачу / незвычайную і цудоўную: / пячора — неба, пасад Хэрувимскі — Дзева, / ясьлі — ёмішча, / дзе прылёг няўмешчальны Хрыстос Бог, / Якога мы ў песьнях узьвялічваем.

У цяперашні вялікі дзень ўзгадвае Сьвятая Царква глыбока таямнічаю і неспасьціжную вялікую падзею, прад якой усе іншыя падзеі ў гісторыі сьвету цалкам нікчэмныя Нараджэньне Прадвечнага Сына Божага ў чалавечым целе ад Усясьвяцейшай і Усядабраслаўлёнай Дзевы Марыі, дзеля выратаваньні гінуўшага ў грахах роду чалавечага.

Пячора, у якой адбылася гэтая глыбокая таемніца, зрабілася сапраўды небам, бо ў ёй зьявіўся Бог. Малыя ясьлі, зь якіх карміліся жывёлы, зьмясьцілі Няўмяшчальнага усяго сусьвету Бога.

У прарока Ісаі, у складальніка Псальмаў Давыда, у кнігах Царстваў чытаем, што Бог сядзіць на хэрувімах, як на Сваім пасадзе, а цяпер бачны Прадвечнага Сына Боскага спачываючым на ложы і на руках Сваёй Усячыстай Сапраўды Дзеве зямной Маці, Якая зараз сапраўды завецца Пасадам Хэрувімскім.

Упадзем жа ніцма прад Віфліемскай пячорай, у якой пажадаў зьявіцца сьвету ў самым убогім становішчы Цар Нябесны ў выяве Богачалавека.

Нам неспасьціжная такая бязьмерная пакора і пагарда да усякай сьвецкай славы цяпер нарадзіўшагася Госпада Ісуса.

Але успомнім словы Боскія, абвешчаныя праз прарока Ісаю: “Мае думкі ня вашыя думкі, ні вашыя шляхі не Мае шляхі, кажа Гасподзь. Але Як неба вышэй за зямлю, так дарогі Мае вышэй за дарогі вашыя, і думкі Мае вышэй за думкі вашыя.” (Іс.55:8–9)

І не па-нашаму, а па-свойму адзначыў Госпад і Бог наш Ісус Хрыстос веліч Свайго нараджэньня ў пячоры Віфліемскай.

Цудоўна, як даступна толькі Богу, узьвясьціў Ён аб Сваім зямным нараджэньні блізкім і далёкім, простым і неадукаваным, мудрым і навукоўцам. Простыя былі блізкія да Яго, зь іх асяродзьдзя пазьней Ён абраў Сваіх Апосталаў. Яны належалі да абранага Ім народу, яны верылі ў Праўдзівага Бога, разумелі мову Сьвятога Пісаньня. І да іх паслаў Ён у глыбокую начную гадзіну Свайго Анёла, які сказаў ім: “Ня бойцеся; я ўзьвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям: бо сёньня нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсьць Хрыстос Гасподзь; і вось вам знак: вы знойдзеце Дзіця ў пялюшках, Яно ляжыць у ясьлях.” (Лк. 2:10–12) І раптам расчынілася неба прад вачамі пастухоў, і зьявіўся прад імі цэлая процьма анёлаў, якія пацвердзілі толькі што абвешчанае ім дзіўным нябесным сьпевам: “Слава ў вышынях Богу, і на зямлі мір, і ў людзях добрая воля” (Лк. 2:14).

Зусім іншым, але таксама цудоўным чынам адкрыў Госпад Бог вялікую таямніцу спасланьня на зямлю Свайго Прадвечнага Сына іншым, вельмі далёкім людзям усходнім вешчунам, мудрацам навукоўцам і шляхетным людзям, яшчэ ня ведаючым Праўдзівага Бога. І цудоўнай зьявай зоркі заахвоціў Ён іх пайсьці ў далёкі шлях і пакланіцца Увасобіўшамуся Сыну Боскаму, Выратавальніку сусьвету.

Хто былі гэтыя усходнія вешчуны? Яны былі вельмі выбітнымі навукоўцамі старажытнага сьвету, глыбокімі і няспыннымі назіральнікамі зорнага неба, рухаў і плыні зорак.

Сродкі, якімі валодала іх навука, былі вельмі прымітыўныя. Яны не мелі тэлескопаў і іншых магутных аптычных прыбораў, якімі валодаюць цяперашнія астраномы, але яны былі глыбока знаёмыя зь матэматыкай, гэтай вельмі важнай навукай, бо без яе было немагчыма разуменьне руху зорак і плянэт. Іх навука, астралёгія, лічыцца зараз ілжывай навукай, бо яны верылі, што па руху зорак і асабліва па зьяўленьні новых можна пазнаваць і прадказваць гістарычныя падзеі, нараджэньне і лёс вялікіх людзей.

Богу было заўгодна прыцягнуць розуму і сэрцы гэтых старажытных навукоўцаў людзей да Нараджэньня Госпада Ісуса Хрыста, да нарадзіўшайся ў іх дні ў целе Другой Асобе Сьвятой Тройцы Выратавальніку сусьвету.

О як жадаў бы я, каб аб гэтым аб старажытных навукоўцаў вяшчунах, аб цудоўнай зорцы, якая прывяла іх у Бэтлеем, успомнілі і цяперашнія навукоўцы, якія ў большасьці сваёй замянілі веру ў Бога верай у навуку; каб памяталі яны аб тым, што ёсьць дзьве сфэры быцьця: быцьцё матэрыяльнае і быцьцё духоўнае.

Надзвычай вялікая магутнасьць навукі, усё глыбей і глыбей пранікаючай у таямніцы матэрыяльнага быцьця, і не відаць канца вялікім дасягненьням яе.

Але ды не ганарацца навукоўцы сваёю мудрасьцю!

І нагадаю я жывучым толькі навуковай верай дзіўнае слова Госпада Ісуса Хрыста: “…Я бачыў сатану, які ўпаў зь неба, як маланка” (Лк. 10:18).

Падаюць толькі зьверху уніз, і зрыньваньне сатаны зь неба на зямлю сьведчыць аб тым, што нябёсы гэтая сфэра духоўнага быцьця значна вышэй быцьця матэрыяльнага.

Гэта жа пацьвярджае нам і спакуса Госпада Ісуса Хрыста злым пасьля 40-дзённага посту Ягонаму ў пустэльні. Злы узьвёў Госпада Ісуса на высокую гару і, паказаўшы Яму ў імгненьне часу усё царства зямныя і славу іх, сказаў: “Табе дам уладу над ўсімі гэтымі царствамі і славу іх, бо яна аддадзена мне, і я, каму хачу, даю яе; і вось, калі Ты паклонішся мне, дык усё будзе Тваё.” (Лк. 4:6–7)

Цалкам магчыма, што магутная навука калі-небудзь адкрые усе таямніцы матэрыяльнага быцьця. Але як злы, скінуты зь неба за гонар свой, пазбавіўся удзелу ў вялікіх таемніцах духоўнай сфэры, так і ганарлівым навукоўцам, страціўшаму веру ў Бога, недаступна усё тое, што датычыцца да вышэйшай сфэры духоўнага быцьця, у якой існуюць і дзейнічаюць свае адмысловыя законы, недаступныя чалавечаму розуму.

Гэтыя законы даступныя толькі сьвятым, якія сталі храмамі Духу Божага, сябрамі і нават братамі Госпада і Бога нашага Ісуса Хрыста, цяпер сышоўшага зь нябёсаў на зямлю для выратаваньня роду чалавечага Сваёй Боскай пропаведзьдзю, не толькі ёю, але нават страшна сказаць Сваёй Плоцьцю і Крывёй.

Ідзіце усьлед за Ім разам са мною і усе вы, браты і сёстры мае.

Амін.

1957 г.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.