Wednesday, January 6, 2010

ЗВЫШГОДНЫ НІФАНТ, ЯПІСКАП КІПРСКІ

Памяць 23 сьнежня

Звышгодны Ніфант, япіскап Кіпрскі (IV), нарадзіўся ў Пафлагоніі, адукацыю атрымаў у Канстантынопалі. У дзяцінстве ён быў рахманым і добрым, часта наведваў царкоўную службу. Але ў юнацкасьці ён стаў весьці разгульнае і грахоўнае жыцьцё. Часамі, прыходзячы ў сябе, ён жахаўся глыбіні свайго падзеньня, але, лічачы, што яму ужо не атрымаць прабачэньні, працягваў ганебнае жыцьцё. Аднойчы ён сустрэў свайго сябра, які доўга зь зьдзіўленьнем глядзеў на яго твар. На пытаньне Ніфанта, чаму ён дзівіцца, сябар адказваў: “Я ніколі не бачыў раней у цябе такога твару, ён чорны, як у эфіёпа”. Гэтыя словы паказалі Ніфанту глыбіню яго падзеньня, і ён стаў заклікаць да Боскай Маці, просячы Яе заступніцтва.

Пасьля доўгай малітвы ён убачыў, што Аблічча Боскай Маці на сьвятым абразе асьвятлілася і Яна усьміхнулася.

З тых часоў Ніфант бесьперастанку маліўся Царыцы Нябеснай. Калі ён упадаў у грэх, Аблічча Богамаці ад яго адварочвалася, а пасьля пакутных сьлёз і малітвы ізноў міласьціва пазірала на яго. Нарэшце, Ніфант цалкам зьмяніў сваё жыцьцё, стаў праводзіць час у малітве і пакаяньні. Пасьля хваробы, ад якой атрымаў вылячэньне дапамогай Боскай Маці, ён прылучыўся Сьвятых Таямніц, затым прыняў манаскі пострыг і узмацніў свае подзьвігі, мардуючы цела ў змаганьні зь запалам.

Гэтае змаганьне было шматгадовым, на сьвятога Ніфанта шмат разоў нападалі нячысьцікі, але зь дапамогай Боскай ён перамагаў іх. Ад Госпада ён атрымаў дарунак адрозьніваць інтрыгі нячысьцікаў і перамагаць іх, а таксама бачыць зыход душы пасьля сьмерці. Ужо ў старасьці, прыйшоўшы ў Александрыю, ён быў у бачаньні паказаны Патрыярху як годны прыняць архірэйскі сан. Яго паставілі ў япіскапа горада Канстанцыі на Кіпры. Аднак япіскапам ён прабыў нядоўга. Аб часе сваёй сьмерці сьвяціцель Ніфант пазнаў за тры дня. Перад сконам яго наведаў сьвяціцель Апанас Вялікі Перад сьмерцю сьвяты спадабніўся убачыць Анёлаў і Усячыстую Боскую Маці.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.