Sunday, November 28, 2010

ДЗЕСЯЦЬ АРГУМЭНТАЎ СУПРАЦЬ ІСНАВАНЬНЯ ПОЛЫМЯ ЧЫСЬЦІЛІШЧА

сьвяціцель Марк Эфэскі
1. Зь ліку тых, якія бачаць славу Боскую, адзін бачыць яе больш дасканала, чым іншы, а менавіта – больш дасканала бачыць той, хто больш ачышчаны. Паняцьце ж “быць больш ачышчаным”, уводзіць паняцьце “быць меней ачышчаным”, гэта значыцца іншымі словамі, быць меней здольным да ўспрыняцьця бачаньня Бога; бо калі большае адпавядае большаму, то і на адварот, тое што меней – меншаму. Аднак, і той, хто зьдзейсьніў нейкія малыя грахі, пабачыць і ён Бога, без таго, каб выпрабаваць ачышчальнае полымя, бо замест таго ён мае ўплываючае чалавекалюбства Боскае, па словам вялікага Дзіянісія, вяшчаючага аб боскіх рэчах: “Набожна пражыўшым па заслугах даецца ад праведных лёсаў Боскіх узнагарода за сьвятлейшае і боскае жыцьцё, у той час як брудныя, зьдзейсьненыя імі па чалавечай нямогласьці, прабачае дабрыня Боскага чалавекалюбства; бо ніхто, як гаворыць Пісаньне, не ёсьць чыстым ад бруду”[i]

АБ КАЛЯДНЫМ ПОСЬЦЕ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
У гэтыя дні паста, якія прывядуць нас да урачыстасьці Увасабленьня Госпада, Царква, словамі Самага Хрыста, сурова і ясна нас перасьцерагае. У сёньняшняй прыпавесьці аб бяздумным багачы Хрыстос кажа пра перапоўненыя сьвіраны матэрыяльных выгод; але мы усё багатыя вельмі па-рознаму, і не абавязкова ў першую чаргу матэрыяльна. Як мы цьвёрда спадзяемся на узаемаадносіны нашы з Богам, якую надзейную апору знаходзім у эвангельскіх словах, словах Самага Хрыста, вучэньні апосталаў, нашай Праваслаўнай веры! І чым даўжэй мы жывём, тым больш назапашваем думак, ведаў, і самі сэрцы нашы робяцца багацей і багацей пачуцьцямі ў адказ на прыгажосьць Боскага слова. Але ратуе нас не гэта; ратуе нас сіла Боская, мілата Боская, якая паступова вучыць нас і можа ачысьціць і зьмяніць нас. Але хоць Бог падае нам Сваю мілату неабмежавана, мы вось апынаемся здольныя прыняць дарункі Боскія толькі ў вельмі малой меры. Мы амаль няздольныя адчыніць ёй сваё сэрца; рашучасьць здраджвае нам; у нас бракуе адвагі ісьці тым жа шляхам, які мы самі абралі, таму што ён так выдатны і жыватворны.

Saturday, November 27, 2010

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ УГОДКАЎ СЛУЦКАГА ЗБРОЙНАГА ЧЫНУ – ДЗЕНЬ ГЕРОЯЎ

прат. Сяргей Горбік
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Сабраліся мы сёньня малітвай ушанаваць нашых беларускіх герояў. Дзевяноста гадоў таму яны “пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына”. Але ці паміраць яны пайшлі? Ці было іх змаганьня, як кажуць малаверы і нашы ворагі, “бязглуздым”, бо было іх “жменя”? Чаму мы памінаем “пераможаных”? Чаму і сёньня, нягледзячы на ўсе выселкі бязбожнае камуністычнае ўлады ды “дабразычліўцаў” зь Усходу і Захаду, памяць аб іх жыве?
Ды таму, браты і сёстры, што пайшлі яны не паміраць, а перамагаць! Пайшлі зь малітвай, верай, ахвярнасьцю. Пайшлі па неўміручаму і сьвятому шляху Госпада нашага Ісуса Хрыста. Бо сказаў Гасподзь: “Няма большае за тую любоў, як калі хто пакладзе душу сваю за сяброў сваіх” (Ян. 15:13). І яны пайшлі ахвярна... Пайшлі за кожнага зь нас, сёньняшніх, тады яшчэ ненароджаных… Пайшлі… не думаючы аб сваім лёсе і нейкіх тленных узнагародах зямных, пайшлі не азіраючыся, бо “ніхто, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надзейны для Царства Божага.” (Лк. 9:62).

СЛУЦКІ ФРОНТ БНР (СЛУЦКАЕ ПАЎСТАННЕ)

Юры Віцьбіч
Ёсьць паміж адвечных сузор'яў зоры—альфы, зоры найбольш вялікія, зоры найбліскучыя і найяскравыя, па якіх калісьці навукоўцы вызначалі лёс народаў і краінаў, зоры, якімі кіраваліся падарожнікі ў акіянах і пустынях у пошуках зямлі й вады. Нам заўсёды прыгадваюцца гэтыя зоры пры ўспаміне аб Слуцкім паўстаньні. Паміж шматлікіх антыбальшавіцкіх паўстаньняў на Беларусі яно зьяўляецца паўстаньнем—альфай. Меліся ў нас паўстаньні і больш колькасныя па ліку змагароў, як Вяліжскае, і ня горш арганізаваныя, як Гомельскае, і ня менш зацятыя, як Парэцкае, Барысаўскае, Івянецкае, Койданаўскае, Мірскае, Рагачоўскае, Панькоўска—Будаўскае, Бешанковіцкае і шмат іншых. Аднак ні адно з гэтых паўстаньняў не адбіла ў такой ступені наш нацыянальны супраціў расейскаму акупанту, як Слуцкае, што пакінула найбольшы, найбліскучы і найяскравы сьлед у гісторыі беларускага вызвольнага змаганьня. Таму нездарма ні адно зь нашых паўстаньняў ня сустрэла такога хуткага супрацьдзеяньня з бальшавіцкага боку, як Слуцкае. Бальшавікі зь самага пачатку хацелі зьліквідаваць яго праз сваю агентуру знутры, яны потым абвалілі на яго ўсю сваю рэпрэсіўную сілу, яны нарэшце дагэтуль прабуюць у сваёй літаратуры усяляк зганьбіць яго.

Friday, November 26, 2010

ПАМЫЛКОВАСЬЦЬ НАВУКІ КАТАЛІЦКАГА КАСЬЦЁЛУ АБ ВЫРАТАВАНЬНІ

Пытаньне: Ці правільна абвясьціш ІІ Ватыканскі сабор, што выратаваньне можа быць атрымана рознымі шляхамі хрысьціянамі, юдэямі, мусульманамі і язычнікамі?
Адказ: Не, няслушна, бо толькі хрысьціянства прапануе чалавеку праўдзівы шлях выратаваньня, і ў гэтым адзіным шляху, якім павінен вынікаць чалавек, каб прыйсьці да Бога, здабыць Царства Боскае і прыняць у спадчыну вечнае жыцьцё, — увесь сэнс і зьмест хрысьціянскай веры і Боскага Адкрыцьця.
Пытаньне: А ці дакладна кажуць рыма—каталікі, што усе рэлігіі, як хрысьціянства, так і нехрысьціянскія, у той ці іншай меры Боганатхненныя, у іх прысутнічаюць, паводле паданьня каталіцкай царквы, “насеньне Слова”, а таксама вера ў “Творцу” і “Бога”?
Адказ: Не, гэта новае вучэньне і тэза каталіцкай царквы абсалютна няслушныя, бо адзіна Боганатхненнай рэлігіяй, заснаванай на Слове Божым — Сьвятым Пісаньні і Сьвятым сьвятаайцоўскім Паданьні, рашэньнях сямі Сусьветных Сабораў і вучэньні сьвятых айцоў Праваслаўнай Царквы, — зьяўляецца хрысьціянства, і толькі ў ім ушаноўваюць Праўдзівага Бога і Творцу, Усясьвятую Тройцу і Ісуса Хрыста. Усе ж нехрысьціянскія рэлігіі (не лічачы старазапаветнай) зьяўляюцца цалкам ілжывымі, у іх адсутнічае Боскае натхненьне (яны кімсьці прыдуманыя); любыя словы і фразы, вонкава падобныя з праўдзівымі, маюць у іх зусім іншы, перакручаны сэнс; яны утрымоўваюць не “насеньне Слова”, а адны толькі жыціцы, якія падрабляюцца пад пшаніцу (пар. Мц. 13:24—28), а вера і глыбокая пашана ў іх аддаецца не Творцу і Праўдзіваму Богу, Якога яны адпрэчваюць, а стварэньням — ілжывым багам — ідалам і дэманам.

НОВАЕ ВЫДАНЬНЕ “БЕЛАРУСКАЙ АЎТАКЕФАЛІІ”

Выданьнем поўнай вэрсіі малітоўнага твору вялікага сьвяціцеля Мікалая Сэрбскага скончылася шматмесячная перакладчыцкая праца рэдакцыі “Беларускай Аўтакефаліі”. Як сьведчыць невялікае дасьледаваньне, гэта першае выданьне працы сьвяціцеля на беларускае мове. І хоць папяровы абмежаваны колькасьцю 50 асобнікаў, інтэрнэт бібліятэка “Камунікат” дае магчымасьць азнаёміцца зь выданьнем ўсім жадаючым.
Рэдакцыя просіць вашае малітоўнае падтрымкі і моліць не судзіць строга сьціплую працу слуг Божых.
Кнігу магчыма ўбачыць і скачаць тут:
http://www.kamunikat.org/halounaja.html?pubid=15589

Wednesday, November 24, 2010

ЧАМУ ТРЭБА БРАЦЬ ШЛЮБ

НЕАБХОДНАСЬЦЬ ЦАРКОЎНАГА ШЛЮБУ
Шлюб ёсьць таемніца, у якой пры во­ль­ным, прад сьвятаром і Царквой, абя­ца­нь­ні жа­­­ні­­­хом і нявестай уза­ем­най шлюбнай вер­на­сь­ці, даб­рас­лаў­ля­ец­ца іх шлюбны саюз, як вы­я­ва ду­хоў­на­га саюза Хрыста зь Царквой, і про­сіц­ца ім дабрыня чыстай ад­на­душ­на­сь­ці да даб­рас­лаў­лё­на­га на­рад­жэ­нь­ня і хры­сь­ці­ян­с­ка­га вы­ха­ва­нь­ня дзяцей.
Праваслаўны катэхізіс
Цяпер, нягледзячы на паўсюднае і масавае вяртаньне людзей да Пра­вас­лаўя, нажаль, часта пры­ходзіц­ца сутыкацца зь даволі абы­я­ка­вым стаўленьні сучасных хрысьціян да царкоўнага шлю­бу, ня­рэд­ка з поўным неразуменьнем яго сэнсу і неабходнасьці.
Паводле вучэньня Царкве, шлюб ёсьць усталяваная Богам та­ям­ні­ца, якоя асьвячае шлюб­ныя адносіны, робіць шлюбны саюз не­па­рыў­ным, ускладае на уступаючых у шлюб абавязак кла­па­ціц­ца адзін аб адным, як аб самім сабе, і выхоўваць сваіх дзяцей у духу ве­ры і хры­сь­ці­ян­с­кай маральнасьці. 19 стагодзьдзяў хрысьціянскі су­сь­вет верыў у шлюб як у таемніцу, прызнаваў яго абавязковую сі­лу, — і як мала было выпадкаў да разводу паміж мужамі, а аб шлю­бе так зва­ным грамадзянскім і мовы не было. Сужыцьцё без цар­коў­най даб­рас­лаў­ле­нь­ні лічылася най­вя­лік­шым злачынствам, і асо­бы, яго да­пус­каючыя, падвяргаліся дакорам і пагардзе грамадзтва.
І вось падчас ганеньняў на Царкву ў савецкі час царкоўны шлюб паўсюды быў выцесьнены грамадзянцкім. Бязбожнае гра­мадз­т­ва сфармавала і адпаведнае дачыненьне да шлюбу. Які вы­нік? На на­шых вачах то муж пакідае сваёй жонку, то жонка зьбяжыць ад му­жа, — і гэтыя кар­ці­ны ні ў каго не выклікаюць здзіўленьні. А “вольны” (ад усялякай маралі) Захад як бы гаворыць: гэ­та яшчэ не мя­жа, развод варта лічыць справай не толькі дапушчальнай, але і карыс­най. “Нядрэнна бы раз у 7 гадоў зьмяняць фрызуру і мужа, — ра­яць сваім кліенткам амэрыканскія псы­хо­ля­гі, — гэта прынясе но­выя ад­чу­ва­нь­ні ў ваша жыцьцё”.

Tuesday, November 23, 2010

ПРАБЛЕМА ЗЬМЕШАНЫХ ШЛЮБАЎ

архімандрыт Фама (Бітар), Антыёхійская Праваслаўная Царква.
Артыкул архімандрыта Тамаша (Бітара), бачнага сучаснага пісьменьніка Антыёхійскае Праваслаўнае Царквы, упершыню была апублікавана ў другой палове 1980-х гадоў у часопісе “Ан-Нур” (“Сьвятло”). Нядаўна яна была надрукавана зноў, прычым у рэдакцыйнай прадмове гаворыцца, што праблема, закранутая ў артыкуле, за мінулыя гады ніколькі не страціла актуальнасьці. Не менш актуальнай гэтая праблема ёсьць і ў сучаснае Беларусі і Ўкраіне, дзе Праваслаўю рэальна супрацьстаіць магутны і багаты Каталіцкі Касьцёл (уключаючы “закамуфляваны” пад праваслаўя “Усходні абрад – грэка–каталікоў) і вялізарная колькасьць пратэстанцкіх сэктаў.
“Праваслаўнаму мужчыну забараняецца спалучацца шлюбам зь ерэтычнай жанчынай, і праваслаўнай жанчыне забаронена спалучацца шлюбам зь мужчынам–ерэтыком. А калі усё ж такі шлюб адбудзецца, то нам варта лічыць яго несапраўдным…”

Sunday, November 21, 2010

САБОР СЬВЯТОГА АРХІСТРАЦІГА МІХАІЛА

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Кожнаму чалавеку дадзена імя. Гэта імя для яго — знак, што ён пад адмысловым заступніцтвам таго ці іншага сьвятога, і акрамя таго, гэта заклік чалавеку прыпадобніцца таму, каму ён даручаны. Але імёны чалавечыя, якія мы носім ад хрышчэньня, не выяўляюць нашу канчатковую сутнасьць, таму што мы ў станаўленьні, мы паступова вырастаем у тую меру, якой мы закліканы дасягнуць у Хрысьце, Госпадзе нашым Ісусе.
Архангелы і Анёлы носяць імёны, якія прамяніста выяўляюць і самую іх сутнасьць, і таямніцу пазнаньня імі Жывога Бога. І кожны носіць іншае імя, таму што кожны зь іх, ведаючы Таго ж Бога, прылучаючыся таямніцы Ягонага жыцьця, аднак, успрымае гэту таямніцу па-рознаму і абвяшчае яе усяму стварэньню па-свойму.

САБОР СЬВЯТОГА АРХІСТРАЦІГА МІХАІЛА І ІНШЫХ НЯБЕСНЫХ СІЛАЎ БЯСПЛОТНЫХ

Памяць 8 лістапада

Набожна і добра сьвяткаваць сабор сьвятых Анёлаў сьвятая Царква прыняла па паданьню боганатхненных айцоў, пасьля таго, як адкінула старажытнае нягоднае шанаваньне анёлаў, усталяванае ерэтыкамі і ідалапаклоньнікамі. Яшчэ у Старым Запавеце, калі людзі адышоўшы ад Бога, Стваральніка свайго, пачалі пакланяцца стварэньню Боскаму і справам рук сваіх, робячы ідалаў па падабенству бачнага стварэньня, прыносячы ахвяры сонцу, месяцу і зоркам, у якіх, па іх меркаваньню, знаходзілася жывая душа. Выраз узяты з кнігі Выхад разьдзел 20:4 – “Не рабі сабе куміра і ніякай выявы таго, што на небе ўгары, і што на зямлі ўнізе і што ў вадзе ніжэй зямлі”. Лук. 2:13 – “І раптоўна зьявілася з анёлам шматлікае войска нябеснае, славячы Бога і заклікаючы”, гэта значыцца Анёламі, бо яны ёсьць войска нябеснае, па сказанаму ў Эвангельлі: Такое няправільнае шанаваньне Анёлаў было шырока распаўсюджана ў часы сьвятых Апосталаў. Сьвяты Апостал Павал аб такім няправільным шанаваньні так гаворыць:

Паводле “Жыцьця сьвятых” сьвяціцеля Зьміцера Растоўскага.