Sunday, November 21, 2010

САБОР СЬВЯТОГА АРХІСТРАЦІГА МІХАІЛА І ІНШЫХ НЯБЕСНЫХ СІЛАЎ БЯСПЛОТНЫХ

Памяць 8 лістапада

Набожна і добра сьвяткаваць сабор сьвятых Анёлаў сьвятая Царква прыняла па паданьню боганатхненных айцоў, пасьля таго, як адкінула старажытнае нягоднае шанаваньне анёлаў, усталяванае ерэтыкамі і ідалапаклоньнікамі. Яшчэ у Старым Запавеце, калі людзі адышоўшы ад Бога, Стваральніка свайго, пачалі пакланяцца стварэньню Боскаму і справам рук сваіх, робячы ідалаў па падабенству бачнага стварэньня, прыносячы ахвяры сонцу, месяцу і зоркам, у якіх, па іх меркаваньню, знаходзілася жывая душа. Выраз узяты з кнігі Выхад разьдзел 20:4 – “Не рабі сабе куміра і ніякай выявы таго, што на небе ўгары, і што на зямлі ўнізе і што ў вадзе ніжэй зямлі”. Лук. 2:13 – “І раптоўна зьявілася з анёлам шматлікае войска нябеснае, славячы Бога і заклікаючы”, гэта значыцца Анёламі, бо яны ёсьць войска нябеснае, па сказанаму ў Эвангельлі: Такое няправільнае шанаваньне Анёлаў было шырока распаўсюджана ў часы сьвятых Апосталаў. Сьвяты Апостал Павал аб такім няправільным шанаваньні так гаворыць:

Паводле “Жыцьця сьвятых” сьвяціцеля Зьміцера Растоўскага.

Кал. 2:18 – 19 – “Ніхто хай не ашуквае вас сваёй самавольнай удаванай пакораю і службай анёлаў, урываючыся ў тое, чаго ня бачыў, неразважліва надзімаючыся плоцкім сваім розумам і ня трымаючыся галавы ”, гэта значыцца Хрыста. Бо былі ў тыя часы некаторыя ерэтыкі, што здаваліся па выгляду пакорнымі і з ганарыстасьцю меркаваўшыя сваім устрыманьнем і чыстым жыцьцём пераймаць Анёлам. Яны вучылі зьдзяйсьняць пакланеньне Анёлам таксама як і Самому Богу. Потым зьявіліся іншыя ерэтыкі, прапаведаваўшая, што Анёлы ёсьць стваральнікамі бачнага стварэньня і, як бясплотныя, вышэй і больш годныя шанаваньня, чым Хрыстос Сын Божы; Архангела ж Міхаіла называлі богам жыдоў1. Нарэшце, іншыя, аддыўшыся чарадзейству і спакушаўшыя людзей, пад імям анёлаў, заклікалі нячысьцікаў і служылі ім, называючы іх анёламі. Асабліва ж такія ерасі памножыліся ў Калосах2, якія належалі да Лаодзікійскае мітраполіі, дзе шматлікімі таемна зьдзяйсьнялася такое нягоднае, падобнае шанаваньню ідалаў, шанаваньне анёлаў3. Калі ж такое няправільнае шанаваньне анёлаў было асуджана і адкінутае, то было ўсталяванае набожнае і правільнае шанаваньне і сьвяткаваньне ім, як служыцелям Божым і захавальнікам роду чалавечага4. І ў той жа Калоскае краіне, дзе раней таемна і брыдка зьдзяйсьнялася шанаваньне анёлаў, пачалося вольна зьдзяйсьняцца праваслаўнае сьвяткаваньне Сабору Анёлаў і пачалі будавацца прыгожыя храмы ў імя сьвятога архістраціга Міхаіла – кіраўніка Анёлаў. Так, у Хонах, над цудатворнае крыніцай, быў пабудаваны прыгожы і цудоўны храм, у якім было бачаньне сьвятому Архіпу самога сьвятога архістраціга Міхаіла5. Сьвяткаваньне Сабору сьвятых Анёлаў усталявана зьдзяйсьняць у месяцы лістападзе – дзевятым ад сакавіка, першага месяца ад стварэньня сьвету – дзеля вызначэньня ліку чыноў анёльскіх, якіх лічыць дзевяць сьвяты Дыяніс Ареапагіт6, вучань сьвятога Апостала Паўла, быўшы ўзьнесены на трэцяга неба, там бачыўшы розьніцу чыноў сьвятых Анёлаў і, вытлумачыўшы гэта Дыянісу, як свайму вучню. 2 Кар. 12:2 – “Ведаю чалавека ў Хрысьце, які чатырнаццаць гадоў таму назад, ці ў целе, ня ведаю, ці ня ў целе, ня ведаю: Бог ведае, захоплены быў да трэцяга неба”.
Дзевяць чыноў анёльскіх падзяляюцца на тры герархіі, – у кожнай па тры чына – вышэйшаю, сярэднюю і ніжэйшую.
Першую – вышэйшую і да Усясьвятой Тройцы найблізкую герархію складаюць: серафімы, херувімы і пасады.
Бліжэй усіх да Творцы і Стваральніку свайму стаяць богалюбівыя шасьцікрылыя серафімы, як бачыў прарок Ісая, прамовіўшы: Іс. 6:2 – “Вакол Яго стаялі серафімы; у кожнага зь іх па шэсьць крылаў: двума засланяў кожны аблічча сваё, і двума засланяў ногі свае, і двума лётаў”. Яны падобны полымю, як непасрэдна стаячыя каля Таго, аб Кім пішацца: Жыд. 12:29 – “таму што Бог наш ёсьць “вагонь, які паядае”.
Стаяць каля такой славы, серафімы падобны полымю, згодна сказанаму:
Дан. 7:9 – “Бачыў я нарэшце, што пастаўленыя былі троны, і сеў Спрадвечны днямі; адзеньне на Ім было белае, як сьнег, і валасы на галаве Яго - як чыстая воўна, трон Яго - як вогненнае полымя, колы ў ім - палымяны агонь”. Вых. 24:17 – “А выгляд славы Гасподняй на вяршыні гары быў перад вачыма сыноў Ізраілевых, як агонь паглынальны”.
Пс. 103:4 – “Ты творыш анёлаў Тваіх з духаў, слуг Тваіх зь вагню палымянага”. Яны палаюць любоўю да Бога і іншых абуджаюць да такой любові, як паказвае і само іх імя, бо “серафім” у перакладзе зь жыдоўскае мовы азначае: палымяны.
Пасьля серафімаў прад усё ведаючым Богам, жывучым у сьвятле недасягальным, стаяць у невымоўнае сьветласьці шматвокія херувімы, больш іншых ніжэйшых чыноў заўсёды зьзяючыя сьвятлом богапазнаньня, ведамі таямніц Боскіх і глыбіні Ягонай прамудрасьці, самі адукаваныя і іншых адукоўваючыя. Імя іх – “херувім” – у перакладзе зь жыдоўскае мовы значыць: шматлікае разуменьне альбо надаваньне прамудрасьці, бо праз херувімаў іншым пасылаецца прамудрасьць і падаецца асьвета разумных вачэй дзеля богабачаньня і богапазнаньня.
 Затым – прад Сядзячым на троне (пасадзе) высокім і ўзьнесеным стаяць боганосныя (як называе іх сьвяты Дыяніс Ареапагіт) пасады, бо на іх, як на разумных пасадах (як піша сьвяты Максім Спавядальнік) разумна спачывае Бог. Боганоснымі ж яны называюцца не па сутнасьці, але па мілаце і па свайму служэньню, тады як плоць Ісуса Хрыста (як піша сьвяты Васіль Вялікі), называецца боганоснай па сутнасьці, бо яна зьяднаная непадзельна зь Самім Богам Словам. Пасады ж называюцца боганоснымі не па сутнасьці, але па мілаце, дадзенай ім дзеля іх служэньня, – як таямніча і неспасьціжна носячыя ў сябе Бога. Спачываючы на іх неспасьціжным чынам, Бог зьдзяйсьняе Свой праведны суд, па сказанаму Давыдам: Пс. 9:5 – “Бо Ты вёў мой суд і маю цяжбіну; Ты сеў на троне, Судзьдзя справядлівы”.
Таму праз іх пераважна выяўляецца правасудзьдзя Боскае: яны служаць Ягонаму правасудзьдзю, праслаўляюць яго і праліваюць сілу правасудзьдзя на пасады зямных7 судзьдзяў, дапамагаючы царам і ўладыкам вяршыць праведны суд.
У сярэдняе герархіі таксама заключаецца тры чыны сьвятых Анёлаў: уладарства, сілы і ўлады.
Уладарства – называюцца так, бо яны ўладараць над іншымі, якія ідуць за імі чынамі Анёлаў, будучы самі вольнымі. Пакінуўшы, як кажа сьвятой Дыяніс Ареапагіт, рабскі страх, яны добраахвотна і з радасьцю служаць няспынна Богу. Таксама пасылаюць яны сілу дзеля разважлівага ўладарства і мудраму кіраваньню пастаўленым ад Бога на зямлі ўладам, каб тыя добра кіравалі даручаным ім абласьцямі. Затым – яны вучаць кіраваць пачуцьцямі, зьміраць у сябе непатрэбныя жаданьні і запалы, скараць плоць духу, уладарыць над сваёй воляй і быць вышэй усялякай спакусы.
Сілы, напоўненыя боскай моцнасьцю, выконваюць неадкладна волю Ўсявышняга і Ўсямагутнага свайго Госпада, дужага і моцнага. Яны зьдзяйсьняюць і найвялікія цуды і пасылаюць тую ж дабрыню цудатворца дагадзіўшым Богу, годным такой дабрыні, каб тыя маглі тварыць цуды, – вылечваць усялякія хваробы і прадказваць будучыню. Сьвятыя Сілы дапамагаюць і людзям працуючым і абцяжараным у нясеньні нейкага ўскладзенага на іх послуху, – чым тлумачаць сваё імя “сілы” – і носяць немачы нямоглых. Яны ж умацоўваюць кожнага чалавека ў цярпеньні, – каб ён не зьнясільваўся ў смутку, але зь моцным духам і мужна пераносілі ўсе беды, з пакорай, дзякуючы за ўсё Богу, усё робячага на карысьць нам.
Улады – так завуцца таму, што маюць уладу над сатаной, каб утаймоўваць уладу д’ябальскую, адкідаць накінутыя ім на людзей спакусы і не дапускаць нячысьцікаў дзеяць людзям шкоду ў такой сіле, у якой бы яны жадалі. Улады замацоўваюць добрых падзьвіжнікаў у духоўных подзьвігах і працы, ахоўваючы іх, каб яны не пазбавіліся духоўнага царства; тых жа, хто змагаецца зь запаламі і блудам дапамагаюць адганяць злыя думкі, напады варожыя і перамагаць сатану.
У ніжэйшай герархіі таксама тры чыны: кіраўнікі, архангелы і анёлы.
Кіраўнікі – называюцца так, бо маюць кіраваньне над ніжэйшымі анёламі, скіроўваючы іх на выкананьне боскіх загадаў. Ім даручана таксама кіраваньне сусьветам і ахова ўсіх царстваў і княстваў, зямель і ўсіх народаў, плямёнаў і моў, бо кожнае царства, племя альбо народ, зь нябеснага чыну, названага кіраўнікамі, маюць асаблівага дзеля сябе ахоўніка і кіраўніка ўсёй сваёй краіны8. Затым – служэньне гэтага анёльскага чыну (па тлумачэньню сьвятога Рыгора Дваяслова) складаецца з таго, каб навучаць людзей аддаваць кожнаму кіраўнікі пашану, належную ягонаму чыну. Нарэшце, Анёлы гэтага чыну ўзводзяць годных людзей на розныя ганаровыя пасады і навучаюць іх, каб яны прымалі ўладу не дзеля свайго прыбытку і карысьці, не дзеля любові да гонару і мінаючай славы, але дзеля гонару Боскага, дзеля распаўсюджаньня і памнажэньня сьвятой Ягонай славы і дзеля карысьці бліжэйшых – служачы агульным патрэбам усіх ім падпарадкаваных.
Архангеламі, называюцца вялікія дабравесьнікі, дабравесьціўшыя аб вялікім і слаўным. Служэньне іх (як кажа вялікі Дыяніс Ареапагіт) складаецца з таго, каб адкрываць прароцтва, пазнаньне і разуменьне волі Боскай, якія атрымліваюць яны ад вышэйшых чыноў і абвяшчаюць ніжэйшым чынам – Анёлам, – а праз іх – людзям. Сьвяты ж Рыгор Дваяслоў кажа, што Архангелы ўмацоўваюць ў людзях сьвятую веру, адукоўваючы іх розум сьвятлом пазнаньня сьвятога Эвангельля і адчыняючы таямніцы набожнай веры.
 Анёлы – у нябеснай герархіі ніжэй усіх чыноў і бліжэй усіх да людзей. Яны абвяшчаюць меншыя таямніцы і намеры Боскія і навучаюць людзей набожна і праведна жыць дзеля Бога. Яны прыстаўлены дзеля аховы кожнага зь нас – веруючых: людзей праведных утрымліваюць ад падзеньня, упаўшых – уздымаюць, і ніколі не пакідаюць нас, хоць бы мы і зграшылі, бо заўсёды гатовыя дапамагаць нам, калі толькі мы самі пажадаем.
Але і ўсе вышэйшыя нябесныя чыны называюцца агульным імям – Анёлаў. Хоць яны па свайму становішчу і па дадзенае ад Бога мілаце і маюць розныя імя (як: серафімы, херувімы, пасады і іншыя чыны), аднак ўсе агулам называюцца Анёламі, бо слова Анёл ёсьць назва не істоты, але служэньня, па напісанаму:
Жыд. 1:14 – “Ці ж ня ўсе яны службовыя духі, пасыланыя на служэньне тым, якія маюць успадкаваць збавеньне?
Служэньне жа іх рознае і неаднолькавае, і кожны чын мае ўласнае свае служэньне, бо прамудры Стваральнік не ўсім ў аднолькавай меры адкрывае таямніцы Свайго намеру, але ад адных да іншых, праз вышэйшых адукоўвае ніжэйшых, адкрываючы ім Сваю волю і загадваючы яе выконваць, як гэта зразумела бачна з кнігі прарока Захарыя. Там гаворыцца аб тым, як адзін Анёл пасьля размовы з прарокам, сустрэў іншага, які загадаў яму зноў крочыць да прарока і адкрыць яму будучы лёс Ерусаліму: Зах. 2:3–5 – “І вось анёл, які гаварыў са мною, выходзіць, а другі анёл ідзе насустрач яму, сказаў ён гэтаму: ідзі хутчэй, скажы гэтаму юнаку (гэта значыцца – прароку Захарыю) Ерусалім заселіць ваколіцы з прычыны мноства людзей і быдла ў ім. Я буду яму, кажа Гасподзь, вогненнаю сьцяною вакол яго і праслаўлюся сярод яго.” Разважаючы аб гэтым, сьвяты Рыгор кажа:
– Калі адзін Анёл кажа іншаму: “ідзі, скажы”, – няма сумневаў, што адны Анёлы дасылаюць іншых, ніжэйшыя – пасылаюцца, вышэйшыя – пасылаюць9.
Дакладна таксама і ў прароцтве Данііла бачым, што адзін Анёл загадвае іншаму Анёлу вытлумачыць бачаньне прарока (Дан. 8:16). Адсюль зразумела, што Анёлы вышэйшых чыноў адкрываюць боскую волю і намеры Творцы свайго Анёлам ніжэйшых чыноў, адукоўваючы іх і пасылаючы да людзей.
Праваслаўнага змагарная Царква, патрабуючая дапамогі Анёлаў, сьвяткуе сабор усіх дзевяці чыноў анёльскіх асаблівым маленьнем, як і належыць, у восьмы дзень гэтага месяца лістапада, гэта значыцца Дзевятага месяца, бо ўсе гэтыя дзевяць чыноў анёльскіх зьбяруцца ў дзень страшнага Суда Госпада, гэты дзень боскімі настаўнікамі Царквы называецца днём восьмым, бо, кажуць яны, па сканчэньні сямі тысяч гадоў, надыдзе як бы дзень восьмы.
Дан. 8:16 – “І пачуў я ад сярэдзіны Улая голас чалавечы, які заклікаў і сказаў: “Гаўрыіле! растлумач яму гэтую ўяву!
Мц. 25:31 – “Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй і ўсе сьвятыя анёлы зь Ім, тады сядзе на троне славы Сваёй”, гэта значыцца ад усходу, захаду, поўначы і поўдня.
О, калі б яны тады далучылі да ліку абраньнікаў Боскіх і нас, Сабор іх з гонарам сьвяткуючых!
Над усімі вышэй названымі дзевяцьцю нябеснымі чынамі Анёлаў кіраўніком чыноў і правадыром пастаўлены Богам сьвяты Архістраціг Міхаіл, як верны служыцель Боскі10. Ён у час згубнага падзеньня ў гонар сатаны, ягонага адыходу ад Бога і падзеньня ў бездань, сабраў усе чыны і войска анёльскія, кіруючы загадаў:
– Увага, устанем добра прад Творцам нашым і не будзем думаць аб тым, што агідна Богу! Пачуем, што пацярпелі тыя, якія былі створаны разам зь намі і да сёньня разам зь намі былі прычасьнікамі боскага сьвятла! Пачуем, як яны праз ганарыстасьць раптоўна ад сьвятла ўпалі ў цемру і зь вышыні скінутыя ў бездань! Пачуем, як упала зь неба ўзыходзячая з ранку Дзяньніца11 і разьбілася на зямлі!12
Гаворачы так да ўсяго сабору Анёлаў ён, стоячы наперадзе, пачаў зь серафімаў і херувімаў і са ўсімі нябеснымі чынамі славіць Усясьвятую, Адзінасутную і Непадзельную Тройцу, Адзінага Бога, згодна сьпяваючы ўрачыстую песьню:
І клікалі адзін аднаму і казалі: Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Гасподзь Саваоф! уся зямля поўная славы Ягонай!” (Іс. 6:3) Такое яднаньне сьвятых Анёлаў атрымала імя Сабору анёльскага, бо яны разам і аднагалосна славяць Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, – Сьвятую Тройцу, Яму ж і ад нас зямных ды будзе слава ва ўсе стагодзьдзі. Амін.
Трапар, тон 4
Нябеснага войска архістрацігі, / молім вас заўсёды мы, нягодныя: / ды вашымі малітвамі захаваеце нас / пакровам крылаў бясплотных славы вашай, / захоўваючы нас, прыпадаючых годна, і заклікаючых: / Ад бед пазбаўце нас, як кіраўнікі чыноў вышэйшых сілаў.
Кандак, тон 2
Архістрацігі Боскія, служыцелі боскай славы, анёлаў кіраўнікі і людзей настаўнікі, карыснае нам прасіце, і вялікую міласьць, як бясплотных архістрацігі.
________________________________________________________________________
1. Адносна ўказаных ерэтыкаў сьвятой Епіфан Кіпрскі ў кнізе “аб ерасях” паведамляе наступнае: “яны называліся сатарніліянамі – ад Сатарніла, пачынальніка гэтай ерасі. Сатарніў жыў у Сірыі каля Данфісу, дзе ўпершыню распаўсюдзіў свае вучэньне. Дзейным памагатым у яго быў Васілід, як распаўсюджваў гэтае вучэньне ў Эгіпце. Іх вучэньне аб анёлах зводзілася да наступнага: сем анёлаў стварылі сьвет і ўсё, што ў сьвеце. Стварэньне чалавека адбылося наступным чынам: анёлы, сабраўшыся разам, задумалі і разам стварылі чалавека, па падабенству пададзенага зь вышыні сьветлага вобраза… Але, калі быў створаны чалавек, анёлы па бясьсільлю свайму няздольныя былі скончыць ягонае стварэньне. Чалавек ляжаў на зямлі і быў прыніжаны быццам чарвяк да таго часу. Пакуль Вышэйшая сіла, зышоўшы і напоўніўшыся міласэрнасьцю, дзеля ўласнага Свайго вобразу і віду, зь міласьці паслала іскру Сваёй сілы і такім чынам ёй узьняла і ажывіла чалавека. Гэта іскра – душа чалавека, які абавязкова павінна выратавацца”.
2.  Калосы – шматлюдны горад у старажытнай Фрыніі (у Малой Азіі) на рацэ Лікусе (прыток Меяндры). У 65 годзе пасьля Нараджэньня Хрыстовага гэты горад, разам зь суседнімі гарадамі Лаодзікіяй і Ераполісам, быў амаль цалкам зьнішчаны страшным землятрусам, але потым быў адноўлены і квітнеў да ХІІ стагодзьдзя. У далейшым называўся Хоны.
3. Як бачна з 35 правіла Лаядзікійскага сабору, гэтым правілам асуджаюцца ерэтыкі, што моляцца не Богу, а толькі анёлам, як бы творцам і кіраўнікам сьвету.
4. Памесны Лаядзікійскі сабор, на якім 35-м правілам было адкінутае нягоднае шанаваньне анёлаў і ўсталяванае правільнае іх шанаваньне і сьвяткаваньне Сабору іх, быў у часе сьвятога Сільвестра, папы Рымскага, за некалькі гадоў да першага Сусьветнага Нікейскага сабору. Гэты Лаядзікійскі сабор быў у 319 годзе, а па меркаваньню іншых – у 320 і 321 гадох; япіскапаў на тым саборы было 32; старшынёй на ім быў мітрапаліт Лаядзікійскі Нунехій.
5. Памяць аб гэтым цудзе зьдзяйсьняецца 6-га верасьня.
6. Памяць сьвятога Дыяніса Ареапагіта зьдзяйсьняецца 3-га кастрычніка. Вучэньне аб Анёлах выкладзена ім ў працы “Аб нябеснае герархіі”.
7. “Пасады зямных судзьдзяў” – вобразны выраз адносна межаў улады зямных судзьдзяў.
8. Вучэньне аб тым, што кожны народ і кожнае царства маюць свайго Анёла, заснавана на словах прарока Данііла 10:13, дзе гаворыцца аб Анёлах царства Пэрсыдскага і Юдэйскага.
9. Сьвяты Рыгор Дваяслоў. Тлумачэньне 4 на Эвангельля.
10. Па значэньню слова, Міхаіл ёсьць Анёл, валодаючы незвычайнаю, бяспрыкладнаю духоўнаю сілай. У прарока Данііла ён паказаны асаблівым абаронцам і апекуном народу Юдэйскага (Дан. 10:13, 21; 12:1). У адкрыцьці сьвятога Яна Багаслова, Архангел Міхаіл паказаны абаронцам хрысьціян і пераможцам дракону зь ягонымі анёламі: “была вайна на небе; Міхаіл і Анёлы ягоныя ваявалі супраць дракону, і пераможаны быў вялікі дракон, зьмей старажытны, названы д’яблам і сатаной” (Адкр. 12:1-17); але, у суцяшэньне вернікам даецца бачыць у Адкрыцьці, што гэтая вечная барацьба зь ворагам нашага выратаваньня мае вышэйшых абаронцам і апекуноў, пад кіраўніцтвам сьвятога Архангела Міхаіла. Шанаваньне сьвятога Архангела Міхаіла ў Праваслаўнае Царкве адбываецца ад самых старажытных часоў.
11. Дзяньніца – зорка ранішняя. Тут пад дзяньніцай разумецца адпаўшы анёл, сатана, які быў створаны Богам раней сьвету бачнага сьветлым духам, як бы ўзыходзячай, яркай ранішняй зоркай, але, заганарыўшыся і паўстаўшы супраць Бога, упаў у бездань і патрапіў пад вечнае асуджэньне.
12. Сьвяты Рыгор Дваяслоў. Тлумачэньне 4 на Эвангельля.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.