Saturday, April 27, 2013

КАЗАНЬ У СУБОТУ ЛАЗАРА


Слава Ісусу Хрысту!
Упадабаныя браты і сёстры!
Заканчваецца Вялікі пост, і мы стаім на парозе страсных дзён, калі набліжаецца Пасха Хрыстова - як пераможная узнагарода за устрыманьне і пакуты, пачатак вялікай надзеі, што прыносіць невымоўную радасьць. Гэтую надзею абвясьціў нам Гасподзь уваскрашэньнем Лазара, паказаўшы, што Ён мацней сьмерці - па адзіным загадзе Яго Лазар, які памёр чатыры дні таму, паўстаў жывы з труны.
Каб зразумець увесь велічны сэнс гэтага цуду Хрыста, які Ён зьдзейсьніў напярэдадні Сваіх крыжовых пакут, нам патрэбна зьвярнуцца да разуменьня самой сьмерці. Што ёсьць сьмерць? Яна увайшла ў жыцьцё чалавека ад моманту грэхападзеньня. Сама зямля зрабілася жахлівай турмою сьмерці, а усё бачнае жывое тварэньне - яе бездапаможнымі палоннымі і рабамі (Жыд. 2; 14-15). Да Увасабленьня Бога-Слова само імя сьмерці прыводзіла усіх у роспач і кідала ў адчай. Сьмерці баяліся усё. Баяліся сьмерці не толькі язычнікі, якія не ведалі таямніцы яе паходжаньня, але і юдэі, якія мелі Боскае Адкрыцьцё. Гэта было натуральна, бо сьмерць для іх непасрэдна зьвязана была з пеклам. Сьмерці баяліся – яна ў сьвядомасьці тагачасных людзей была канцом жыцьця…. Ніхто, нават найвялікшыя праведнікі і прарокі, не маглі перамагчы сьмерць. Уваскрэсеньне з мёртвых - гэта найвялікшы цуд, які можа зьдзейсьніць толькі Бог і ніхто больш.

Але ж мы зь вамі ведаем, што Гасподзь і раней зьдзяйсьняў вялікія цуды і нават маем згадку ў Эвангельлі аб двух цудах, калі Гасподзь уваскрашаў мёртвых. Але гэты цуд уваскрашэньня праведнага Лазара мае вельмі важнае значэньне, бо праз уваскрэсеньне Лазара Гасподзь хацеў зацьвердзіць і Сваіх вучняў у тых пакутах, у тых падзеях, праз якія яны павінны будуць прайсьці, калі убачаць Збавіцеля адданым у рукі кніжнікаў і фарысэяў, ізраільскіх першасьвятароў і затым Пілята, калі Яго аддадуць на пакуты і на сьмерць. Але менавіта праз уваскрашэньне Лазара Гасподзь хацеў умацаваць Сваіх вучняў у яшчэ адной вельмі важнай праўдзе, якую яны павінны былі усьвядоміць і зразумець да канца - уваскрэсеньня з мёртвых Самога Збавіцеля.
Часам, калі згадваем уваскрашэньня Лазара, бязбожнікі ды сэктанты часам кажуць нам: “Вось, ваш Бог такі магутны, што нават мёртвых уваскрашаў, але чаму ён не зробіць ваша жыцьцё мірным ды спакойным?” Сапраўды, для Бога, як Усемагутнага Творцы, няма праблемы адхіліць ад нас усё існуючыя спакусы і акружыць нас усімі відамі зямнога шчасьця, але Ён не робіць гэтага, а наадварот, дапускае, каб на нас абрынуліся розныя бедзтвы. Але гэта робіцца для таго, каб нам праз цярпеньне узысьці на вялікую вышыню і дасягнуць сьветлых вянкоў ў Царстве Нябесным; таму як нішто так не робіць чалавека чыстым, нішто так не узвышае яго ў духу і не набліжае да Бога, як мужнае перанясеньне бед і пошасьцяў. І ужо потым, калі жыцьцё сваімі шматлікімі ударамі скарыць нашу ганарыстасьць, прымусіць нас глядзець па-іншаму на сваё быцьцё ў сьвеце, калі мы падобна апосталу Паўлу з радасьцю зможам сказаць: “Бо для мяне жыцьцё - Хрыстос, і сьмерць – набыцьцё” (Флп . 1:21), - то тады мы і зможам зразумець той вялікі сэнс нашых зямных пакут, якія служаць для нашай вечнай славы.
Давайце ўспомнім, што ў пачатку посту, кажучы аб яго сэнсе і значэньні, мы разважалі, што пост павінен быць для нас часам, калі мы сябе абмяжоўваем ва усім, што падахвочвае нас да граху, каб устаць у пакаяньні перад тварам сваёй сумленьня, праўды чалавечай і Божай. Наша абмежаваньне сябе ва усім неістотным, залішнім, цялесным задаволеньні і забаваў павінна прынесьці карысьць і радасьць нам і іншым людзям.
І вось сёньня, у гэтую Суботу Лазара, варта нам задумацца аб тым, што ўсе мы, упадабаныя браты і сёстры, паміраем сваёй душой для вечнага жыцьця. Бо сваімі грахамі і заганамі мы, як у магіле, пахавалі ў сваім сэрцы лепшыя свае пачуцьці. Але як да Лазару памерлага, так і да кожнага з нас ідзе Гасподзь. Ідзе да магілы нашага уласнага сэрца, на якім ляжыць цяжкі каменьні сумневаў, малаверы, гонару, і пад гэтым камянямі бываюць пахаваныя самыя лепшыя нашы пачуцьці, думкі і памкненьні. Шматлікія страсьці і заганы, разьвіваючыся, запаўняюць наша сэрца, дзівячы сваёй гнілатой дабро, якое заставалася ў душы. І нярэдка здаецца, што ў такім стане мы ужо памерлі для жыцьця ў Богу, што ужо усё задушана ў нас грахом і заганамі, усе найлепшыя парывы нашага духу, і няма ў нас сілы, жывы і дзейснай, якая б вабіла нас да дабра. Але не, як перад труною Лазара, стаіць і перад нашым сэрцам Хрыстос Збаўца. Ён, Які смуткаваў і плакаў над труной Лазара, смуткуе і пра нас, аб нашай духоўнай сьмерці, аб нядбалым і бестурботным стаўленьні да свайго вечнага выратаваньня, аб тым, што ў нас няма зваротнай любові да Бога, Які палюбіў нас раней стварэньня сьвету і прынёс Сябе ў ахвяру за нашы беззаконьні, каб зрабіць нас зноў Сваёй спадчынай.
Мы падышлі да канца Вялікага посту і падводзячы вынікі нашага шляху, дамо сабе справаздачу перад сваім сумленьнем - у чым я сябе абмежаваў, наколькі здолеў сябе утрымаць ад грахоўных памкненьняў і ці прынесла маё устрыманьне карысьць і дапамогу маім блізкім? Мы мусім задумацца аб сваёй душы, ненавідзець грэх, які нас скарыў, мець жаданьне змагацца з заганнымі інстынкту, маліцца і прасіць у Бога дабрадатнае дапамогі ў гэтай нялёгкай барацьбе. І калі мы сапраўды узьненавідзелі грэх і шчыра зажадаем супрацьстаяць яму, тады прамень Боскай любові закране нашага сэрца і расьсее ў ім грахоўны змрок. І яно напаўняюцца сьвядомасьцю сваёй бяды, мы пачуем Боскі голас Хрыста Збавіцеля, што прамаўляе да нашай душы, падобнай мёртвага Лазару: выйдзі, душы, ад усяго грахоўнага да жыцьця з Хрыстом, бо «Ісус Хрыстос учора і сёньня і навекі Той самы» (Жыд. 13:8). Амін.
прат. Сяргей Горбік
Субота Лазара, 2013 л. Б.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.