Wednesday, April 24, 2013

Казань у пяту нядзелю Вялікага посту


У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Упадабаныя браты і сёстры!
Наш шлях подзьвігу посту, Вялікі пост Царквы, падыходзіць да канца. У наступную нядзелю - сьвята Уваходу Госпада нашага Ісуса Хрыста ў Ерусалім. А сёньня, у пятую нядзелю Вялікага Посту, якая прысьвечана прападобнай Марыі Эгіпэцкай, перад тыднем, што ёсьць падрыхтоўчым да Пакутных дзён, Царква дасягае паўнаты пакаяньня.
Мы сёньня ў Эвангельлі чулі апавяданьне пра тое, як да Хрыста падышлі два Апостала, Ян і Якаў, адны з бліжэйшых Яго вучняў, і сказалі: “Настаўнік! Хочам, каб калі ты ў Царстве Сваім сядзеш на троне, і мы былі побач з Табой, адзін па правы бок, а другога па левы. Хочам успадкаваць Твае абяцаньні і ўладарыць з Табою”. І Ісус кажа ім на гэта: «Вы не ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чару, якую Я п'ю, і хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся »? І яны кажуць: “Можам”. Ісус сказаў ім у адказ: “Чару, якую Я п'ю, будзеце піць, і хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, хрысьціцца будзеце, а вось сесьці па правую руку або па левую, гэта – як каму прыгатавана”.

Удумаемся ў гэтыя словы Эвангельля… Яны кажуць нам аб тым, што ў духоўным жыцьці не можа быць ніякіх гарантый: ні нашы справы, ні стараньні і імкненьня, ні працы і подзьвігі не могуць нам ў Царкве нічога забясьпечыць, таму што Гасподзь заклікае нас не па колькасьці заслуг, а не для таго, каб кожны атрымаў заробленае, а каб уручыць нам Сваю ласку, каб мы зрабіліся спадкаемцамі Царства Нябеснага.
Сёньня, згадваючы подзьвіг Марыі Эгіпэцкае, мусім найперш думаць аб сіле пакаяньня. Менавіта гэтая сіла зрабіла з вялікае грэшніцы вялікую сьвятую. І думка аб пакаяньні непарыўна спалучаецца з думкаю аб тым, што Сын Божы пацярпеў менавіта за кожнага з нас, за нашы грахі. Ён, прайшоўшы праз зьнявагу і сьмерць, даў нам магчымасьць выратавальнага пакаяньня. І гэта напаўняе сэрца кожнага праваслаўнага хрысьціяніна не толькі падзякай і спачуваньнем да Боскага Пакутніка, а і нянавісьцю да грахоў, бо нашы грахі, якія мы часта не заўважаем і забываемся, каштавалі Сыну Божаму крыві і сьмерці.
Мы зараз жывём у сьвеце, дзе грэх уводзіцца ў ранг нормы і нават варты абароны з боку грамадзтва. Мы чулі, як старана абараняюць садамію, аборты, ювэнальную юстыцыю прыхільнікі т.зв. “лібэральных каштоўнасьцяў”. У нас, ва Украіне, нават прыяднаньня да Эўрапейскага Саюза павязваюць з “абаронай правоў сэксуальных меншасьцяў”, а фактычна – зь абаронай граху, прызнаньнем яго нормай. І гэта не дзіўна, бо Сатане недастаткова спакусіць, галоўнае - не дапусьціць пакаяньня. Менавіта для гэтага ствараецца ў грамадзтве атмасфэра насьмешкі з цноты, над дзявоцтвам, над вернасьцю ў шлюбе, над пакаяньнем. І перш за усё з гэтай мэтай вядзецца лютая атака на Праваслаўную Царкву. Не атрымалася яе спаліць дашчэнту, не атрымалася разбурыць знутры - зараз спрабуюць зьмяшаць яе з брудам. Што ж рабіць Праваслаўнае Царкве ў гэтай бядзе? Наш абавязак - узвысіць свой голас, біць у набат, заклікаючы да сораму і сумленьня усіх, заяўляючы гучны пратэст уладам. Ілжывы лібэралізм, талерантнасьць да граху і недагаворанасьць тут недарэчныя.
Гасподзь сілай сваёй абараняе нас, абараняе Сваю Царкву. І нават Сваёй абаронай Ён заклікае кожнага да пакаяньня. Гэты цуд абароны і закліку да пакаяньня цудоўна раскрыты ў жыцьці Марыі Эгіпэцкае, бо яна не змагла увайсьці ў храм праз яе вялікія грахі: нейкая незразумелая сіла перашкаджала ёй зрабіць гэта. Сёньня чалавек, які патрабуе ўзаконіць грэх, абараняе грэх, упэўнена ўваходзіць у храм, і нішто быццам не спыняе яго, нягледзячы на усе ягоныя жудасныя грахі. Аднак ад таго, што ўваходзіць ён без пакаяньня, яму нясьцерпна стаяць на службе, і ён сыходзіць, не чакаючы канца, і хутка зусім перастае хадзіць у царкву - літаральна не можа увайсьці ў яе. Той жа старажытнае цуд, толькі ў іншым, сумным варыянце, паўтараецца зноў і будзе паўтарацца вечна – так Гасподзь заклікае нават самых страшных грэшнікаў да пакаяньня.
Упадабаныя браты і сёстры, давайце заўсёды памятаць, што мы павінны максымальна рашуча ды адважна змагацца з грахом, Тады, пабачыўшы нашы імкненьня, Гасподзь абавязкова прыйдзе на дапамогу ды акажа нам сваю ласку і ачысьціць нашу душу ад гэтай цемры граху, вырве нас з-пад яго улады, каб мы былі вольныя ад гэтай рабскай залежнасьці ад сваёй слабасьці, ад сваіх заганных звычак, сваіх ганебных жаданьняў, аб якіх часам самому сабе бывае сорамна прызнацца. Мы мусім знайсьці сілу і мужнасьць вочы ў вочы убачыць свой грэх і маліць Госпада, каб ён даў нам гэта духоўнае зрок і даў духоўныя сілы яго перамагчы. Амін.
прат. Сяргей Горбік
Вялікі пост 2013 л. Б.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.