“Цяжкое й цёмнае, як восеньская ноч, было жыцьцё страціўшага сваю незалежнасьць Беларускага Народу.
Прыгнечаны палітычна, зьнішчаны эканамічна й зьняслаўлены культурна, ён стагодзьдзі стагнаў у ланцугох няволі.
Надышоўшая пара вызваленьня прыгнечаных народаў падняла на барацьбу й Беларускі Народ за лепшую будучыню.
Набываючы з кожным днём усё больш і больш сілы, ён з кожным крокам упарта пасоўваецца наперад у сваёй вызвольнай барацьбе.
Заваяваныя ім да гэтага часу пазыцыі гавораць аб тым, што ўжо хутка праб'е шчасьлівая гадзіна, калі Беларускі Народ стопча на шляху незалежнасьці сваіх і чужых здраднікаў і стане самастойным гаспадаром на сваёй зямельцы.”
Васіль Захарка ("Галоўныя моманты беларускага руху" 1926 год.)
Сёньня, першага красавіка, праваслаўныя беларусы малітвай памінаюць памяць слаўнага сына беларускага народу, прэзыдэнта Беларускай Народнай Рэспублікі, сьв. пам. Васіля Захарку.
Памінальную паніхіду для праваслаўных беларусаў на Заходней Украіне адслужыў у Бруховічах прат. Сяргей Горбік. Таксама быў прачытаны Акафіст новамучанікам, спавядальнікам і пакутнікам зямлі Беларускай і малітва за беларускі народ. Богаслужэньне завяршылася сьпевам беларускага рэлігійнага гімну “Магутны Божа”.
Даведка “Беларускай Аўтакефаліі”:
ЗАХАРКА Васіль Іванавіч
[1.4.1877, в. Дабрасельцы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. — 14.3.1943, Прага], паліт. дзеяч, публіцыст. З 1895 настаўнік царкоўнапрыходзкай школы. У 1898—1902, 1904—17 на вайсковай службе. Член БСГ; член ЦК Беларускай партыі сацыялістаў—фэдэралістаў. На 1-м Усебеларускім зьезьдзе 1917 абраны членам Рады. Арыштаваны бальшавікамі ў студзені 1918. З 21.2.1918 у складзе Народнага сакратарыята (урада) БНР, скарбнік. Пасьля займаў розныя міністэрскія пасады. У чэрвені 1920 старшыня Надзвычайнай беларускай дыпляматычнай місіі ў Маскве. З ліст. 1923 жыў у Празе. Пасьля 2-й Усебеларускай канфэрэнцыі ў Бэрлін (10.10.1925) не прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі. Застаўся ў эміграцыі ў Празе, захаваўшы непарыўнасьць традыцыі БНР. Нам. старшыні Рады БНР, з 8.3.1928 да 6.3.1943 Прэзыдэнт Рады. Па некаторых зьвестках, зьбіраў архіў БНР, далучыў да гэтай справы Л.Геніюш. Праводзіў актыўную кампанію зваротаў і пэтыцыяў у Лігу Нацый і іншыя міжнародныя органы ад імя БНР. Аўтар прац “Галоўныя моманты беларускага руху” (1926, часткова апублікавана ў кнізе: Byelorussian statehood: Reader and bibliography. New York, 1988), «Беларусь — роль і значэньне на усходзе Еўропы» (не апублікавана).
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.