Дадзены акафіст ёсьць аўтэнтычны тэкстам, які зьявіўся ў Кіеўскай Царкве ў першай палове XVIII ст. Ён сьпяваўся ўсімі хрысьціянамі Рэчы Паспалітай: праваслаўнымі, уніятамі і каталікамі.
Кандак 1
Абранаму Ваяводзе, Выратавальніцы зямлі нашай і Царквы Кіеўскай, пахвальны прынясем сьпеў. Ты ж, Маці Цара Нябеснага, ад усякага нападу пазбаў краіну нашу і ад усіх смуткаў і бед вызвалі сьпяваючых: Радуйся, Абаронца Руплівая, збаў нас ад усялякага зла і зьдзейсьні цуд выратаваньня
Анёльскі сабор на Нябёсах гучна апявае Цябе, Уладарка, і мы, на зямлі народжаныя, прыбягаем да абраза Твайго цудатворнага, сьвятым Лукой напісанага, сьпяваем Табе так:
Радуйся, Маці Сьвятла Вечнага; радуйся, Духа Сьвятога сяліба асьвячоная.
Радуйся, мілаты сьветлае Пазнаньне; радуйся, анёльскіх сіл вясельле.
Радуйся, куст няспалена палаючы; радуйся, Уладара Сілаў вечна сузіраючая.
Радуйся, неўвядальная кветка нятленная; радуйся, выява Хрыстовага ўваскрэсеньня.
Радуйся, абаронца руплівая, збаў нас ад усялякага зла і зьдзейсьні цуд выратаваньня.
Кандак 2
Бачачы набожнасьць і веру сьвятой царыцы Алены, адшукаўшай Годны Крыж Госпада ў Ерусаліме, даравала ёй, о Боская Маці, і абраз Свой, праз верных служыцеляў Сваіх захаваны ад старажытнасьці, ды моляцца прад ім верныя людзі, сьпяваючы: Алілуя.
Ікас 2
Разумела сьвятая царыца Алена, што абраз гэты ёсьць дабраслаўленьне Боскаму гораду царуючаму, паставіла яго там ў царкве саборнай, дзе шматлікія ад яго вылячэньне атрымалі, сьпяваючы Боскай Маці хвалу так:
Радуйся, чара, чэрпаючая радасьць вечную; радуйся, крыніца, падаючая радасьць невымоўную.
Радуйся, палац, раю прыгажэйшы; радуйся, горад Хрыстовы найслаўны.
Радуйся, сяліба Духа Сьвятога, радуйся, ворагаў Боскай Праўды зганьбаваньне.
Радуйся, духоўнай радасьцю нас суцяшаючая; радуйся, заклікаючых Цябе зь верай не саромячая.
Радуйся, абаронца руплівая, збаў нас ад усялякага зла і зьдзейсьні цуд выратаваньня.
Кандак 3
Сіла Усявышняга захоўвала абраз Твой, Маці Боская, у дні ерасі ад зьнявагі, і ад злых іканаборцаў зьнішчэньня, і палону ад рук варвараў, бо Сама Ты была захавальніцай хрысьціянам канстантынопальскім, а таксама і нам, сьпяваючым Сыну Твайму і Богу: Алілуя.
Ікас 3
Маючы скарбам сьвятыя абразы Твае, Багародзіца, сьвятыя Кірыла і Мяфодзій адукавалі землі славянскія сьвятлом веры Хрыстовай, ды пазнаюць язычнікі Бога праўдзівага і праславяць Маці Боская так:
Радуйся, наша будаўнік дзяржаўны; радуйся, усямоцная у Богу пераможца.
Радуйся, вызваліцельніца палонных; радуйся, заступніца абцяжараных.
Радуйся, малітоўніца за ўвесь сусьвет; радуйся, даруючая жыцьцё нятленнае.
Радуйся, ад язычніцкага служэньня збаўленьне; радуйся, з Богам наша прымірэньне.
Радуйся, абаронца руплівая, збаў нас ад усялякага зла і зьдзейсьні цуд выратаваньня.
Кандак 4
У бурныя дні смуты і смутку, выратоўваў абраз Твой, Дзева Ўсячыстая, усіх прыбягаючых да яго і атрымлівалі ўсе ад Цябе пакрыў і абарону, сьпяваючы ўдзячнымі сэрцамі: Алілуя.
Ікас 4
Чуючы і бачачы цуды, што дараваны ад абраза Твайго, Усясьвятая Багародзіца, князі славянскія, захоўваючыя ад роду ў род сьвятыню гэтую, маліліся прад ёй замілавана:
Радуйся, Ягня і Пастыра Маці нятленная; радуйся, Дзева ўсядабраслаўлёная.
Радуйся, дасканалую любоў маці нам паказаўшая; радуйся, пакровам годным усіх пакрыўшая.
Радуйся, дабротаў вечных надзея праўдзівая; радуйся, малітоўніца наша руплівая.
Радуйся, Судзьдзі праўдзівага вымольваньне літасьці; радуйся, грахоў нашых прабачэньне.
Радуйся, абаронца руплівая, збаў нас ад усялякага зла і зьдзейсьні цуд выратаваньня.
Кандак 5
Боскім жаданьнем крочачы з горада ў горад Рэчы Паспалітай, ікона Твая, Усясьвятая Багародзіца, паўсюды выяўляла славу Тваю і Сына Твайго, Хрыста Бога нашага, людзям, што сьпявалі Яму: Алілуя.
Ікас 5
Видеша житилие града Белза грозное нападение агарян, изнесоша на стогны града икону Твою чудотворную, Пресвятая Дево, своего и молиша с верою Ти о заступлении, Ты же ускорила еси тогда на помощь им, да зовут Ти:
Бачылі жыхары горада Белза грозны напад ворага, вынесьлі на сьцены горада абраз Твой цудатворны, Усясьвятая Дзева, і маліліся зь верай аб абароне Таёй. Ты ж пасьпяшалася хутка на дапамогу ім, ды засьпявалі выратаваныя да Цябе:
Радуйся, міласьці Свае нам падаўшая; радуйся, умаліўшая Уладара літасьць выявіць.
Радуйся, ікона Твая ад бед Захаваньне; радуйся, хрысьціян праваслаўных Выратаваньне.
Радуйся, злыя справы зьнішчаючая; радуйся, міласэрнасьць нам Выяўляючая.
Радуйся, Бацькаўшчыны нашай Суцяшэньне; радуйся, Царквы Хрыстовай сьвятое Ўпрыгожаньне.
Радуйся, абаронца руплівая, збаў нас ад усялякага зла і зьдзейсьні цуд выратаваньня.
Кандак 6
Даведаліся паўсюды людзі аб дзіўнай абароне Тваёй, як тады нягодных татараў, стралой уразіўшых на абразе выяву Усячыстага Твару Твайго, нечакана цемра і змрок ахінулі зь нябёсаў і сьмерць ім надышла, і забівалі адзін аднаго, уцякаючы ў землі свае. Вернікі ж, бачачы цуд гэты, Госпаду хвалу сьпявалі: Алілуя.
Ікас 6
Зазьзяла дабрыня і змрок згінуў, і узьнялася перамога народу хрысьціянскага. Бо Ты, Маці Боская, умацавала веру праваслаўную цудамі і знакамі ад сьвятога абраза Твайго, што людзям выяўляла, а яны малітвенны сьпеў узносілі так:
Радуйся, ад нападу ворага дзівосна збавіўшая; радуйся, ад палону і паражэньня выратаваньне.
Радуйся, татарскай стралой уражаная; радуйся, Маці і Дзева невымоўная.
Радуйся, малітоўнікам цуды падаючая; радуйся, смутак на радасьць пераўтвараючая.
Радуйся, ключ Царства Нябеснага; радуйся, Дапамога жыцьця годнага.
Радуйся, абаронца руплівая, збаў нас ад усялякага зла і зьдзейсьні цуд выратаваньня.
Кандак 7
Жадаючы пакінуць абраз Свой у горадзе Чэнстахове, зрабіла вазок зь абразам нерухомым, калі ерэтыкі благія вырашылі скрасьці яго з гораду, праваслаўныя ж, атрымаўшы абраз Твой цэлым, засьпявалі Богу: Алілуя.
Ікас 7
Новы цуд, на застрашваньне нягодных выявіла ты, калі ад іконы Тваёй, Усячыстая, уразіла сьлепатой і хуткай сьмерцю богазьневажальнікаў, што абраз Твой мячом уразіўшы і на тры часткі расьсеклі, мы ж, абраз гэты шануючы, сьпяваем Табе:
Радуйся, Маці Боская ахвярная; радуйся, ад пачатку вякоў Абраная.
Радуйся, Кіраўніца да Неба найпершая; радуйся, больш годная ўсіх Сілаў Анёльскіх.
Радуйся, усіх Маці міласэрная; радуйся, крыніца дабрыні вечная.
Радуйся, дапамога ўсім патрабуючым; радуйся, добрае жыцьцё ўладкоўваючая.
Радуйся, абаронца руплівая, збаў нас ад усялякага зла і зьдзейсьні цуд выратаваньня.
Кандак 8
Дзіўна было ваяводзе варожаму бачыць, як да гэтага непераможнае войска іх пераможана было нечакана каля гораду Чэнстахова, дзе цудатворны абраз Боскай Маці знаходзіўся, прад ім жа людзі няспынна сьпяваюць: Алілуя.
Ікас 8
Усім малітоўнікам і прыбягаючым да абраза Твайго хуткая Дапамога ёсьць, Усясьвятая Дзева, як у старажытнасьці, так і цяпер абараняючая і захоўваючая шануючых Цябе, прымі і гэты хвалебны сьпеў ад нас:
Радуйся, рады невымоўнай таямніца; радуйся, скарбніца дабрыні Боскай.
Радуйся, варожых войскаў пераможца; радуйся, ад сьмерці і спусташэньня Выратаваньне.
Радуйся, горнага і далёкага сьвету Ўладарка; радуйся, усялякіх дабротаў падаўца.
Радуйся, аб ворагаў і бед збаўленьне; радуйся, людзей няспыннае зьдзіўленьне.
Радуйся, абаронца руплівая, збаў нас ад усялякага зла і зьдзейсьні цуд выратаваньня.
Кандак 9
Усялякага полу і ўзросту людзі ўзрадаваліся бачачы, як кароль Рэчы Паспалітай малебен сьпяваў прад іконай Боскае Маці, у гонар перамог і дабротаў пададзеных ад старажытнасьці Радзіме нашай і людзям паспалітым, усхваляючы прад ім Госпада і Маці Ягоную сьпевам: Алілуя.
Ікас 9
Увесь сьвет хрысьціянскі пакрыўшая пакровам зь міласьці Сваёй, хутка на дапамогу нам прыбягаючая, разам зь сьвятымі Боскімі і сьвяціцелям Мікалаем за нас прад Богам малітвы ўздымаючая, пачуй і цяпер голас маленьня нашага прад іконай Тваёй:
Радуйся, сьвятлом праўды нас асьвятляючая; радуйся, рукі Свае за нас у малітве працягнуўшая.
Радуйся, Бога і чалавека зьяднаўшая; радуйся, сьмяротную сутнасьць несьмяротнасьцю асьвяціўшая.
Радуйся, асалода душаў верных; радуйся, благіх спраў зьнішчэньне.
Радуйся, набожных хрысьціян сілкаваньне; радуйся, пакоры хрысьціянскай добрае ўмацаваньне.
Радуйся, абаронца руплівая, збаў нас ад усялякага зла і зьдзейсьні цуд выратаваньня.
Кандак 10
Маці Боская, выратаваць жадаючы род чалавечы ад няверы і памылковасьці, выяві сьвету сьвятло веры Праваслаўнай і падай моц войску хрысьціянскаму на перамогу над ворагамі, бо прад іконай Тваёй цудатворнай стоячы, сьпяваем Табе з падзякай: Алілуя
Ікас 10
Сьцяна непераможная і абарона моцная ёсьць Ты для людзей Цябе шануючых, о Маці Боская, бо ў шматлікіх сьпісах зь іконы Чэнстахоўскай выяўляеш дабрыню Сваю, што просім карыснага падаеш і гнеў Боскі адводзіш ад сьпяваючых Табе так:
Радуйся, Рэчы Паспалітай апякунка; радуйся, пад ногі караля нашага ўсіх ворагаў паклаўшая.
Радуйся, выкрывальніца вучэньняў ерэтычных; радуйся, заклікаючая на малітвы пакорныя.
Радуйся, у смутку і бедах Суцяшэньне; радуйся, ад раптоўнай сьмерці Выратаваньне.
Радуйся, падаючая перамогу вернікам; радуйся, Вянчаючая вянком нятленным.
Радуйся, абаронца руплівая, збаў нас ад усялякага зла і зьдзейсьні цуд выратаваньня.
Кандак 11
Песьню сьпяваем і хвалу прыносім Табе, о Ўсясьвятая Дзева, молімся прад іконай Тваёй, на ёй да раны бачым, рукамі блазьнерскімі зробленыя, праз грахі нашы невылечныя, да Бока клічам, маючы Цябе аб нас Малітоўнікам: Алілуя.
Ікас 11
Сьвятлом зьзяючы абраз Твой цуды сее, нават і да сёньня выяўляе нам міласьць Тваю, бо неаднойчы намагаліся людзі прыхаваць фарбай розныя раны Усячыстага Твару Твайго, на гэтай іконе прысутныя, але ўсе намаганьня марнымі ёсьць, бо зноў праступаюць раны, праз беззаконьня і грахі нашы нанесеныя Табе, але прабач нам усё, Дзева, і памілуй сьпяваючым так:
Радуйся, моцны Шчыт Веры; радуйся, цудаў Хрыстовых пачатак.
Радуйся, брамы раю адчыненьне; радуйся, таямніцы Боскай усямоцнае Выяўленьне.
Радуйся, малітвы прыемнае Кадзіла; радуйся, Носячага ўсё насіўшая.
Радуйся, чалавечымі грахамі Скатаваная; радуйся, у любові Боскай сьцьверджаньне.
Радуйся, абаронца руплівая, збаў нас ад усялякага зла і зьдзейсьні цуд выратаваньня.
Кандак 12
Дабрынёй пакрый нас, о Дзева Ўсясьвятая, сыходзячай ад дзівоснай іконы Тваёй, малітвамі Тваімі выратуй і памілуй краіну нашу, Рэч Паспалітую, у якой ад старажытнасьці цудамі шматлікімі зьзяеш, і выяві нам, малітвы ўзносячым прад іконай Тваёй, цуд выратаваньня, няспынна сьпяваючым Сыну Твайму і Богу нашаму: Алілуя.
Ікас 12
Сьпяваючы песьні хваленьня вуснамі нягоднымі, спадзяемся на міласьць Боскую і Тваю, о Маці Боская, абарону і маленьне за нас, грэшных, прад Госпадам, каб падаў дзяржаве нашай над ворагамі перамогу, ад язычнікаў мусульман збаўленьне, караля хрысьціянскага захаваньне і да Царства Нябеснага ўсім накіраваньне, і заўсёды будзь зь намі, так Табе сьпяваючым:
Радуйся, полымем Боскім ўсё асьвячаючая; радуйся, цемру граху Зьнішчаючая.
Радуйся, жорсткасьці сэрцаў нашых Памякчэньне; радуйся, заблукаўшых на шлях выратаваньня Павяртаючая.
Радуйся, Сьцяна неразбуральная; радуйся, Перамога Непераможная.
Радуйся, Нябёсаў і зямлі ўпрыгожаньне; радуйся, Надзея нашага уваскрэсеньня.
Радуйся, абаронца руплівая, збаў нас ад усялякага зла і зьдзейсьні цуд выратаваньня.
Кандак 13
О, апетая ўсімі Маці, нарадзіўшая ўсіх сьвятых сьвяцейшае Слова, паглядзі цяпер на Ўладарства Твае зямное і ўмалі Госпада Ўсётрымаючага, каб не судзіў нас па грахах нашым, але падаў нам прабачэньне, ад палону нячысьцікаў вызваленьне і Рэчы Паспалітай квітненьне, а мы, непарушную надзею на Цябе маючы, Богу зь верай сьпяваем: Алілуя, Алілуя, Алілуя.
(Апошні кандак чытаецца тройчы, затым ікас 1 і кандак 1)
Малітва Боскай Маці прад цудатворнай іконай Яе, названай Чэнстахоўскай
О Усясіласэрная Ўладарка, Царыца Багародзіца, ад усіх радоў абраная і ўсімі радамі нябеснымі і зямнымі шанаваная!
Паглядзі міласэрна на стоячых прад сьвятой іконай Тваёй людзей гэтым, старана молячых Цябе і ствары малітвай Тваёй і абаронай прад Сынам Тваім і Богам нашым, каб ніхто не сышоў зь месца гэтага пасаромленым і згубіўшым надзею сваю на дапамогу Тваю. Але хай прыме кожны ад Цябе па патрэбе і па карысьці для выратаваньня: хворыя – вылячэньне, удовы і сіроты – абарону, палонныя – вызваленьне, слабыя –моц, ганарлівыя – пакору, варагуючы – замірэньне і ўсім верным людзям – збавеньне ад нячысьцікаў і ўсяго злога.
Выпрасі нам жыцьцё ў міры і пакаяньні скончыць, без перашкод перайсьці ад зямлі да неба, а выпрабаваньняў, нячысьцікаў паветраных, вечнай пакуты пазбавіцца. І ўдастоіцца нам малітвамі Тваімі Царства Нябеснага Сына Твайго, Госпада Бога і Выратавальніка нашага Ісуса Хрыста. Яму ж належыць уся слава, гонар і пакланеньне, зь адвечным Ягоным Айцом і Ўсясьвятым, і Добрым, і Жыватворчым Ягоным Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.