6 сакавіка
Чэнстахоўскі абраз Боскай Маці ёсьць, па паданьню, адной з тых 70-ці ікон Усясьвятой Багародзіцы, якія напісаў сьвяты эвангеліст Лука. Яна была напісана ў Ерусаліме, у Сіенскай сьвятліцы. У 66 – 67 гадах, у нас нашэсьця рымскага войска пад кіраўніцтвам Веспасіяна і Ціта, хрысьціяне ўцякалі ў мястэчка Пэлу. Разам зь іншымі сьвятынямі яны захоўвалі ў Пячорах і Чэнстахоўскі абраз Боскай Маці. У 326 годзе, калі сьвятая царыца Алена хадзіла ў Ерусалім для пакланеньня сьвятым месцам і адшукала Крыж Хрыстовы, яна атрымала ў дар ад хрысьціян гэты абраз, прывезла яго ў Канстантынопаль і паставіла ў палацавай капліцы; дзе сьвятыня захоўвалася на працягу пяці стагодзьдзяў.
У Кіеўскую Царкву цудатворны абраз зь вялікім гонарам быў прынесены заснавальнікам Львову, галіцака–валынскім князем Львом Данілавічам і зьмешчаны ў Бельзкім замку пад нагляд праваслаўнага сьвятарства.
Татарскія заваёўнікі, уварваўшыся на землі Кіеўскай Русі, атачылі замак Бельз. Спадзеючыся на дапамогу Маці Боскай, князь Уладзіслаў Апольскі вынес сьвятыню зь царквы і паставіў на сьцяне гораду. Уражаны варожай стралой, цудатворны абраз назаўсёды захаваў сьляды пралітай крыві. Але ахінуўшая тады зьнішчальная імгла прымусіла іх зьняць атачэньне і ўцякаць у свае землі. Абаронца Нябесная у сьне загадала князю перанесьці цудатворную на Ясную гару Чэнстахоўску. Заснаваўшы ў 1352 годзе манастыр на Яснай гары – (гары “сьведчаньня” – так яе назвалі на шматлікія цуды, што адбываюцца там), князь Уладзіслаў перанёс ў яго цудатворную сьвятыню, аддаўшы яе на захаваньне манахам Паўлінскага ордэну. Праз некалькі гадоў манастыр быў парабаваны гусітамі. Пазбавіўшы абраз усіх каштоўнасьцяў, яны жадалі скрасьці і цудатворны абраз, але нябачная сіла ўтрымала каней, і воз са сьвятыняй не здолеў ехаць. У ярасьці адзін з рабаўнікоў скінуў сьвяты абраз на зямлю, а іншы ўдарыў мячом па яму. Адразу справядлівае пакараньне насьцігла ўсіх: першага разарвала на шматкі, у другога адсохла рука, а іншыя ўпалі мёртвымі альбо асьлеплі.
У сярэдзіне XVII стагодзьдзя кароль Швэцыі кароль Карл Х, узяўшы Варшаву і Кракаў, пацярпеў паражэньне пад Чэнстахоўскім манастыром на Яснай горы. Дапамога і абарона Царыцы Нябеснай ўзмацніла войска Рэчы Паспалітай, а кароль Ян Казімір, павярнуўшыся ва Львоў, абвясьціў маніфэст, па якому даручыў сваю дзяржаву заступніцтву Боскай Маці, называючы яе Чэнстахоўскі абраз Багародзіцы “Каралевай Дзяржаўнай”. Вайна са швэдамі ў 1656 годзе скончылася для Рэчы Паспалітай пасьпяхова.
Мноства цудаў ад Чэнстахоўскага цудатворнага абраза была засьведчана ў асобнай кнізе, якая захоўваецца ў храме Чэнстахоўскага манастыра. З гэтага абраза было зроблена шмат сьпіскаў для праваслаўных і каталіцкіх храмаў.
Трапар Чэнстахоўскаму абразу Боскай Маці, тон 4
Непераможная Перамога, / Уладарка Чэнстахоўская, / старажытнага аб нас дабраваленьня Сузіральніца, / будучага выратаваньня Захавальніца, / праз пакаяньне зрабі нас адноўленымі для прыходзячага Цара
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.