У СУБОТУ НА ВЯЛІКАЙ ВЯЧЭРНЯЙ
Сьпяваецца пасьлядоўнасьць сьвятога Рыгора Паламы, архіяпіскапа Фесаланікійскага, цудатворцы, складзеная сьвяцейшым патрыярхам Філафэям.
Пасьля прадпачатковай псальмы – першая кафізма цалкам. На “Госпада клічу:” вершыры на 10: нядзельных Актоіха 3; усходніх 3; з Трыёдзі 4:
Тон 2
Якімі пахвальнымі песьнямі апяём герарха, / багаслоўя трубу, агнядышныя вусны дабрыні, / сьвятое ёмішча Духу, / слуп Царквы непахісны, / вялікую весялосьць сусьвету, / раку прамудрасьці, сьвяцільнік сьвятла, / зорку ясную, усё тварэньне адукоўваючую?
Якімі колерамі сьпеваў увянчаем герарха, / набожнасьці змагара, і благога саперніка, / веры гарачага абаронцу, / вялікага настаўніка і асьветніка, / найпрыгажэйшую ліру Духу, / золатам зіхатлівую мову, / крыніца, падаючая верным струмені вылекаваньня, / вялікага і годнага і цудоўнага Рыгора?
Якімі вуснамі мы, зямныя усхвалім герарха, / Цэрквы настаўніка, сьвятла Боскага прапаведніка, / пасьвячонага ў нябесныя таямніцы Тройцы, / вялікае манахаў упрыгожваньне, / дзеямі і сузіраньнем празьзяўшага, / Фесалёнкі і хвалу, / знаходзячамуся суграмадзянінам на нябёсах / боскага і прыцудоўнага міроцечнага Зьміцера?
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Тон 6: Звышгодны, трыдобры, найсьвяцейшы ойча, / пастыр добрага і архіпастыра Хрыста вучань, / паклаўшы сваю душу за авечак! / І цяпер, ойча наш, боганосьбітны Рыгор, / сам папытай у Яго малітвамі тваімі / падараваць нам вялікую міласьць.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: дагматык чарговага тону.
Вершыры на вершоўны актоіха
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Тон 8: Бадзёра да настаўніцтва твая мова, / у вушы сардэчныя прамаўляя, / душы бестурботных узводзіць / і боганатхнёнымі словамі тваімі робіцца лесьвіцай, / ад зямлі да Бога уздымаючай. / Таму, Рыгор, Фесалёнікаў цуд, / не спыняй маліцца Хрысту / аб асьвеце боскім сьвятлом шануючых цябе.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Не спазнаўшая шлюбу Дзева, / невымоўна Бога зачаўшая па целе, / — Маці Бога Усявышняга! / Пачуй маленьні Тваіх слуг, Усячыстая, / усім падаючая ачышчэньне ад грахоў; / цяпер, прыняўшы нашы маленьня, / молі аб выратаваньні усіх нас.
Трапар нядзельны тону
Трапар сьвятому, тон 8
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Праваслаўя сьвяціла, Царквы сьцьвярджэньне і настаўнік, / манахаў прыгажосьць, багасловаў абаронца непераможны, / Рыгор цудатворац, Фесалёнікаў хвала, / прадвесьнік дабрыні, / молі няспынна аб выратаваньні душаў нашых.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Богародзічны: Дзеля нас народжаны ад Дзевы / і расьпяцьце перацярпеўшы, / зваяваўшы сьмерцю сьмерць / і выявіўшы ўваскрашэньне як Бог, / не пагрэбуй, Добры, створанымі рукой Тваёю; / выяві чалавекалюбства Тваё, Міласьцівы, / прымі нарадзіўшую Цябе Багародзіцу, молячую за нас, / і выратуй, Выратавальнік наш, людзей, што ў адчаі знаходзяцца.
Нядзеля
на ранішняй
Пасьля шасьціпальма “Бог Госпад” на тон Актоіха – нядзельны трапар двойчы.
Тон 8
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Праваслаўя сьвяціла, Царквы сьцьвярджэньне і настаўнік, / манахаў прыгажосьць, багасловаў абаронца непераможны, / Рыгор цудатворац, Фесалёнікаў хвала, / прадвесьнік дабрыні, / молі няспынна аб выратаваньні душаў нашых.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Дзеля нас народжаны ад Панны / і расьпяцьце перацярпеўшы, / зваяваўшы сьмерцю сьмерць / і выявіўшы ўваскрашэньне як Бог, / не пагрэбуй, Добры, створанымі рукой Тваёю; / выяві чалавекалюбства Тваё, Міласьцівы, / прымі нарадзіўшую Цябе Багародзіцу, молячую за нас, / і выратуй, Выратавальнік наш, людзей, што ў адчаі знаходзяцца.
Потым – звычайнае вершаслоўя Псалтыры. Сядальны Актоіха. Пасьля “Няпарочных” Трапары: Анёльскі сабор, Іпакоі. Сьцяпены і пракімен тону. “Усё, што дыхае:” Шэраговае нядзельнае Эвангельля. Уваскрашэньне Хрыстова: Псальма 50.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Пакаяньня браму / адчыні мне, Падавец жыцьця, / бо зь сьвітанку імкнецца дух мый / да храма сьвятога Твайго, / носячы увесь апаганены целавы храм. / Але Ты, як спачувальны, ачысьці яго / дабрасэднаю Тваёй літасцю.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: На шляхі выратаваньня / накіруй мяне, Багародзіца / бо ганебнымі грахамі я душу запляміў / і легкадумна растраціў усё жыцьцё мае. / Але Тваімі малітвамі / пазбаў мяне ад усякага бруду.
Таксама, тон 6: Памілуй мяне, Божа, па вялікай міласьці Тваёй / і па мностве шчодрасьці Тваёй згладзь беззаконьне маё.
Аб мностве наробленых мною грахоў цяжкіх разважаючы, / я, няшчасны, трымчу прад страшным днём суду. / Але, спадзяваньне маю на міласьць добрага сэрца Твайго, / як Давыд заклікаю Табе: / “Памілуй мяне, Божа, / па вялікай Тваёй міласьці!”
Першы канон – Нядзельны зь ірмасам на 4 і Трыёдзі на 4, і сьвятому на 6
Канон, тон 8
Песьня 1
Ірмас: Вазьніцу калясьніцы фараона пагрузіў / калісьці цудадзейны Майсей жазлом, / крыжавобразнымі ўдарам падзяліўшы мора, / Ізраіля ж ўцекачоў, пешага падарожніка выратаваў, / Песьню Богу сьпяваючага.
Пачаўшы з гарачымі сьлязамі / блуднага сына прамову, / да Цябе, Айца усіх і Богу прыпадаем, заклікаючы: / “Зграшылі мы, ад Цябе адышоўшы / і блуду па—рабску служачы, / але прымі наша пакаяньне!”
Занядбаў я царскай высакароднасьцю, / якую Ты падараваў мне, Слова, / дзеля мяне чалавекам стаўшы! / Цяжка быў я асуджаны даглядаць за сьвіньнямі / за смакаваньне граху; / але пашкадуй мяне, Выратавальнік, / па міласэрнасьці Тваёй!
Мяне, на калены падаючага, Уладар Гасподзь, / Ты, як раней блуднага сына, пасьпяшаўшыся, прымі / і, узяўшы ў Свае абдымкі, / адкрый мне Твайго выратаваньня шлях, Чалавекалюбца, / замест найміта зноў робячы Сваім сынам.
Багародзічны: Дзякуючы Табе, дабрыні Боскай выкананая, / Богаяўленьня удастоілася чалавечая існасьць: / бо Ты, Дзева, адна зрабілася пасярэдніцай / паміж Богам і людзьмі. / Таму Цябе, як Маці Бога, / мы усё годна славім.
Іншы канон сьвятому, тон 4
Песьня 1
Ірмас: Адчыню вусны мае, / і яны напоўняцца Духу, / і слова вымаўлю Уладарцы Маці, / і зьяўлюся сьветла урачыстым, / і апяю радасна Яе цуды.
Рытары боганатхненныя, / і з багасловаў лепшыя, / і языкі багаслоўя, / прыйдзіце, зьбірайцеся разам, / каб апець па годнасьці рытара Духу, / боскага Рыгора.
Слуп веры, Цэрквы абаронца, / вялікі Рыгор мною ды праслаўляецца, / найцудоўны пастыр фесаланікійскі, / сапраўды упрыгожваньне чыну сьвяціцеляў.
З маленства пажадаў ты лепшага жыцьця, / і ад юнацкасьці ўпадабаў дасканалы розум, ойча, / і выявай жыцьця і думкі зьявіўся падобным / адзіна іменнаму табе сьвятому, / боскі Рыгор.
Багародзічны: Будзь для мяне, Усячыстая, / шляхам жыцьця, скіроўваючым мяне да боскіх прыстанкаў, / бо я падвергнуўся спакушэньню, / і да прорваў злосьці зрынуўся. / Узьвядзі мяне ад іх хадайніцтвам Тваім.
Песьня 3
Ірмас: Замацаваўшы ў пачатку нябёсы прамудра / і зямлю на водах заснаваўшы! / На скале запаведзяў Тваіх, Хрысьце, мяне зацьвердзі, / бо няма сьвятога, акрамя Цябе, / адзіны Чалавекалюбца.
Страхам абхоплены па чыньніку спраў маіх: / і далёкага адыходу, і раскіданага Твайго багацьця, / якое я растраціў у блудных памкненьнях, / у пакаяньні клічу Табе, Айцу і Богу майму: / “Зграшыў я, выратуй мяне!”
На зямлі грашачы, я страшуся нябёсаў: / бо ведаю, які тады будзе над мною / суд з падрабязным разглядам, / калі усё паўстане, Слова, / прад тварам Твайго правасудзьдзя.
Змрочныя і кепскія думкі мяне сілкавалі, / калі я, блудны, далёка быў ад Цябе, Выратавальнік; / цяпер жа заклікаю Табе: / “Зграшыў я, зграшыў, / выратуй мяне, з гарачай рэўнасьцю зьвяртаючагася / да міласэрнасьці Тваёй!”
Багародзічны: Абагаўленьне была пакліканая Адама існасьць, / бо зь улоньня Твайго, Дзева, / Бог зьявіўся носячы цела. / Ім і былі пазбаўленыя ад даўняга асуджэньня / мы, ашуканыя ў старажытнасьці / ілжываю надзеяй на абагаўленьне.
Канон сьвятому
Ірмас: Тваіх сьпевакоў, Багародзіца, / жывая і багатая крыніца, / якія устроілі духоўнае сьвята, зацьвердзі / і ў боскай Тваёй славе / зрабі годнымі вянкоў славы.
Бруі боскіх вучэньняў тваіх захоўваючы, / усялякіх хітрыкаў ерэтыкаў пазьбягаем, / і усе іх апалчэньня перамагаем / тваімі сьвятымі творамі, Рыгор.
Мудрасьці безразважныя ерэтыкаў / разбурыў ты, вялебны, / Боскую Прамудрасьць траістую маючы ў сэрца тваім; / Ёю ты з шумам зьнішчыў / гнілую іх пыху.
Забіўшы усялякі злой запал / тленнага цела, ты, прамудры, / подзьвігамі ажывіў душы тваёй рухі, / і боскім органам багаслоўя яе зрабіў.
Багародзічны: У поўнай прытомнасьці і па уласным выбары / жыцьцё ганебнае і блуднае я старанна ўпадабаў; / але любоўю боскаю мяне зьвяжы, / Дзева, Боская Нявеста, / боскім хадайніцтвам Тваім.
Кандак, тон 4
Цяпер час дабрачыннасьці прыйшоў, / і пры дзьвярах Судзьдзя; / не будзем жа маркоціцца, але давайце, пост трымаючы / прынясем сьлёзы, зьнішчэньне і міласьціну, заклікаючы: / “Грахоў нашых больш, чым пяску марскога, / але адпусьці усім, усіх Вызваліцель”, — / каб атрымаць нам нятленьня вянок.
Сядальны, тон 4
Спакушэньне благой думкі / папаліў ты, прамудры, / веру праваслаўных вытлумачыў выдатна / і сусьвет адукаваў. / Таму нясучым трафэі пераможцам зьявіўся, / слупам Царквы, праўдзівым герархам; / не спыняй маліцца Хрысту / аб выратаваньні усіх нас.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Спакушэньне благой думкі / папаліў ты, прамудры, / веру праваслаўных вытлумачыў выдатна / і сусьвет адукаваў. / Таму нясучым трафэі пераможцам зьявіўся, / слупам Царквы, праўдзівым герархам; / не спыняй маліцца Хрысту / аб выратаваньні усіх нас.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Хутка прымі, Уладарка, маленьня нашы, / і прынясі іх Сыну Твайму і Богу, Уладарка Усячыстая! / Спыні напады злой мовы благіх, / утаймуй падкопы і зрынь дзёрзкасьць бязбожных, / зброю ўзьняўшых, Усячыстая, на слуг Тваіх.
Песьня 4
Ірмас: Ты — мая крэпасьць, Гасподзь, / Ты — і мая моц, / Ты — мой Бог, Ты — мая радасьць, / не пакінуўшы нетры Айца / і нашу галечу наведаўшы. / Таму з прарокам Авакумам сьпяваю Табе: / “Слава сіле Тваёй, Чалавекалюбца!”
Не ацэненае мною бацькоўскіх наказаў багацьце, / якое Ты мне дараваў, / растраціўшы ў блудзе, / я жабракам стаў, пазбаўленым здольнасьцяў боскіх, няшчасны. / Але усё жа мною, каючымся са спавяданьнем, / не пагрэбуй, Уладар Гасподзь!
Богагодна прыняўшы галечу маю, / мяне, здаўна удалечыні ад Цябе жывучага, / Ты Сам да Сабе далучаеш і асьвячаеш мяне, / да вясельля прылучаючы, Чалавекалюбца: / Цела Тваё боскае, Слова, / — маё прызначэньне да выратаваньня, — / крыніцай вясельля робячы.
Каб нам сьлязамі няспыннымі / цалкам пазбавіцца ад вечнай пакуты, / якую прыгатаваў Бог дзеля духаў злых, / мы, як блудны сын, заклікаем: / “Зграшылі мы прад Табою, Ойча, / але прымі усіх нас, зьвяртаючыхся да міласэрнасьці Тваёй!”
Багародзічны: Слова, адвечнае падобна Айцу і Духу, / ад не ведаўшай мужа Дзевы нараджаецца не па прыродным законе; / застаўшыся жа Тым, Кім быў, Ён знаходзіцца / таксама і з тым, што набыў ад нас. / Бо ў двух прыродах адзіны Сын, / у абодвух захоўвае ім уласьцівае.
Канон сьвятому
Ірмас: Сядзячы у славе / на пасадзе Боскасьці, / на воблаку лёгкім, / прыйшоў Ісус усябоскі, / што носіцца бязгрэшным рукой, / і выратаваў заклікаючых: / “Слава, Хрысьце, сіле Тваёй!”
Адчыніўшы вусны твае, ойча мудры, / ты прапаведаваў боскую прамудрасьць, / якой навучаўся ў сэрца тваім заўсёды, / і Варлаама мітусьлівага безразважным / і вар'ятам паказаў.
Зайшоў ты, прысалодкі, як сонца, у зямлю / па законе існасьці, / але узыходзіш раніцай са Хрыстом, незгасальнае сонца, / усіх аглядаючы і захоўваючы тваімі хадайніцтвамі.
Зрабіла дабрыня цябе, дабрашчасны Бога, / хвалой і найвялікшай апорай праваслаўных, / і пастырам добрым, і другім багасловам, / і статку свайго бадзёрым захавальнікам.
Багародзічны: Вушы душэўныя адчыні мне, Маці Бога, / нарадзіўшая Адчыніўшага некалі глухому вушы, / і словам боскім услухоўвацца / і выконваць іх удастой.
Песьня 5
Ірмас: Дзеля чаго Ты адпрэчыў мяне / ад асобы Тваёй, Сьвятло незгасальнае, / і акрыла чужая цемра мяне, няшчаснага? / Але павярні мяне і да сьвятла запаветаў Тваіх / шляхі мае накіруй, малю.
Багацьці і здольнасьцяў боскіх я пазбавіўся / і прыйшоў у краіну чужую, / голадам без жыватворных выгод стамляючыся, / але Ты мяне, Ойча, як добры, / старажытнай славы і саладосьці / па дабрыні Сваёй напоўні.
Благі розум сына блуднага, / у блудзе жыцьцё растраціўшага, прыняўшы, / да Айца міласьцівага зьвернемся, / зь верай, чужою сумненьняў, і пакорай сэрца, / каб прабачэньне грахоў атрымаць.
Не марудзь, душа мая, / у краіне далёкай знаходзячыся, / але сьпяшайся хутчэй паспавядацца Богу і Айцу, / каб прыняць вызваленьне / ад таго, што ты злога зьдзейсьніла, / жыцьцё сваё згубіўшы.
Багародзічны: Цябе, сьветлае воблака, / мы, Усячыстая Дзева, ведаем, / якое носіць Сонца Праўды — Насімага ў Табе, / цемру безразважнага ідласлужэньня разганяючае / і розумам праўдзівым усіх асьвячаючае.
Канон сьвятому
Ірмас: Зьдзіўлены ўвесь сусьвет / боскай славе Тваёй: / бо Ты, шлюбу не спазнаўшая Дзева, / насіла ва улоньні Тваім Усявышняга Бога / і нарадзіла вечнага Сына, / што, усім апяваючым Цябе, мір падае.
Слоў тваіх сярпом, / і сьвятымі творамі тваімі / ты высек ерасі, падобныя цёрнам, / і парасткаў чужых гальлё, / і пасеяў праваслаўнай набожнасьці насеньне, / сьвяціцель Рыгор.
Словы твае, прамудры, і годна шаноўныя пісаньні / зьяўляюцца іх чытаючым расой нябеснай, / мёдам зь скалы, хлебам анёльскім, / нэктарам, амброзіяй, саладосьцю, заправаю, Рыгор, / і крыніцай жывой вады.
Агульным настаўнікам вызнае цябе зямля і моры, / слупом сьвятым праваслаўя / і годна шаноўным арсэналам догматаў, / мудрым сьвятым багасловам, / сужыцелям і саўдзельнікам апосталам, / адзінага зь імі нораву
Багародзічны: Бруямі замілаваньня брыдоту сэрца майго / змый, бязгрэшная Дзева, / і пакутны лад мне падаруй, / Тваімі сьвятымі маленьня да Бога міласэрнага, / Якога Ты невымоўна нарадзіла.
Песьня 6
Ірмас: Зьлітуйся над мною, Збаўца, — / бо шматлікія беззаконьне мае, — / і з глыбіні зла падымі, малю; / бо да Цябе я заклікаў, — і Ты пачуй мяне, / Божа паратунку майго!
Як малодшы Твой сын я зрабіўся / і багацьце Тваё бядотны растраціў / ухіленьнем у злое жыцьцё; / і, выгод Тваіх пазбавіўшыся, Чалавекалюбца, / прыходжу да Цябе, Айцу і Богу майму, / і прашу прабачэньні.
Долю вандроўніка жорсткую я атрымаў / і ў пашчы парсюкоў быў асуджаны, / бо змарнатравіў маё багацьце, / якое Ты мне міласьціва так хутка даў, / і быў усяго пазбаўлены; але Ты, як Бог, / над мною зьлітуйся.
Не маю па грахах маім адвагі; / не магу я ні позірку узьвесьці / і глядзець на неба бязьмерную вышыню, / ні назвацца сынам Тваім я, блудны; / але не па маіх заслугах зьлітуйся над мною, Чалавекалюбца, / маючы бязьмерную міласьць.
Багародзічны: Невымоўна Тваё нараджэньня / і невымоўна нараджэньня Табой Хрыста, Дзяўчына: / як Ты Бога найвышэй зразуменьня нараджаеш, / бязгрэшным дзявоцтва захоўваючы. / Таму мы усё Цябе, / праўдзівую Багародзіцу, годна славім.
Канон сьвятому
Ірмас: Боскі гэты і усімі шанаваны / зьдзяйсьняючы сьвята Боскай Маці, / прыйдзіце, багамудры, пачнём апладзіраваць, / ад Яе народжанага Бога славячы.
Пераможана мітусьлівая пыха / і мова Варлаама вар'ята / словамі, і вучэньнямі, і багацьцем розуму прамудрага цара / і тваёю, Рыгор.
Боскую ліру Духу, / трубу, ясна абвяшчаючую боскія таямніцы, / фесалёнікійскага сьвяціцеля, / багаслоўскую мову сьпевамі ушануем.
Некалі ты, народа правадыр, / як слуп агністы ворагаў веры папаліў, / верных жа збор адукаваў, / багамудры ойча Рыгор.
Багародзічны:. Будзь дзеля мяне, Усячыстая Уладарка, / цішынёю і сховішчам суцяшэньня, / перапраўляючы да боскай прыстані, дзе няма хваляваньня, / і запалу маіх буру утаймаваўшы.
Кандак сьвятому, тон 8
Мудрасьці сьвяты і боскі ворган, / багаслоўя гучную трубу / мы стройна апяем цябе, Рыгор багаслоўны. / Але, як розум, які стаіць блізка да Вярхоўнага Розуму, / да Яго розум наш, ойча накіруй, каб нам усклікаць: / “Радуйся, прадвесьнік дабрыні!”
Ікас: Анёлам зьявіўся ты на зямлі, / невымоўны справы Боскія людзям абвяшчаючы: / бо прамовамі, годнымі бесьцялесных, зьдзівіў ты нас, / хоць і валодаў розумам чалавечым і целам, / і упэўніў заклікаць табе, багаслоў слаўны, так:
Радуйся, бо праз цябе цемра адагнаная; / радуйся, бо праз цябе замест яе зьявіўся сьвятло.
Радуйся, нястворанай Боскасьці весьнік; / радуйся, благадумнга і неразумнага вучэньня праўдзівы выкрывальнік.
Радуйся, вышынёй невымоўнай ўзыходзячай Боскую існасьць назваўшы; / радуйся, глыбінёю цяжка зразумелымі Яго дзеяньне назваўшы;
Радуйся, бо аб славе Боскай ты выдатна абвясьціў; / радуйся, бо меркаваньні благіх ты адпрэчыў.
Радуйся сьвяціла, паказаўшы Сонца; / радуйся чара, піцьцё боскае падаючая.
Радуйся, бо праз цябе ісьціна зьзяе; / радуйся бо праз цябе хлусьня зьнікае.
Радуйся, прадвесьнік дабрыні!
Песьня 7
Ірмас: Божага сыходжаньня / полымя засаромілася ў Бабілёне калісьці; / таму юнакі ў пячы, радаснымі ступнямі / як на лугу танцуючы, апявалі: / “Дабраслаўлёны Ты, Божа бацькоў нашых!”
Адвагі я не маю / назвацца сынам Тваім, Ойча чалавекалюбны; / як аднаго зь наймітаў Тваіх прыняць мяне малю. / Не грэбуй мною, заклікаючым: / “Бацькоў нашых Божа, дабраслаўлёны Ты!”
Апаганіўшыя жыцьцё сваімі ранейшымі паводзінамі / і загубіўшыя першапачатковую высакароднасьць! / Зьвернемся да адзінага Айца і Бога нашага, / каб гарачым пакаяньнем выратаваньне атрымаць.
Жорсткі гаспадар, якому служыць як раб / асуджаны быў я, няшчасны, / а голад, які цярпеў я, сьвіньням дагаджаючы, / дужы і нясьцерпны; / але, зьвярнуўшыся, прашу, Выратавальнік: / “Памілуй мяне!”
Богародзічны: Забітую існасьць Ты ажывіла, / адно Жыцьцё нарадзіўшая, Дзева Богародзіца. / Таму мы, верныя, ведаем як сваё выратаваньне / Цябе, бацькоў нашых Бога па целе нарадзіўшую.
Канон сьвятому
Ірмас: Не ушанавалі багамудры / тварэньні больш Творцы, / але пагражаючы ім полымя мужна растаптаўшы, / радасна апявалі: / “Усяхвальны Гасподзь і Бог бацькоў, / дабраслаўлёны Ты!”
Да слоў тваіх далучаючыся і творамі, Рыгор, / адукоўваюцца Богапазнаньнем, / і зьяўляюцца поўнымі духоўнай прамудрасьці, / і аб невымоўнай дабрыні / і энэргіі Боскай багасловяць.
Меч і стрэлы благіх думкамі / ты цалкам зьнішчыў, / і ганарыстасьць Варлаама, і усю сілу ерэтыкоў / як тканіну павука зьнішчыў / падобна каменю найвялікшаму, сьвяціцель.
Запячатана тваімі словамі, і вучэньнямі, / і творамі вера набожных, / а дзёрзкасьць ерасі спынілася, Рыгор, / і спынена разбурэньне праваслаўя / і сіла благіх думкамі.
Багародзічны: Ведаючы Цябе, сапраўды крыніца вылячэньняў, / мы, зьнішчэнье церпячыя ад хвароб запалу, / чэрпаем выратаваньне і боскія бруі і заклікаем: / “Дабраслаўлёны, Усячыстая, плод улоньня Твайго!”
Песьня 8
Ірмас: Сем разоў печ / Халдзейскі ўладар / дзеля шануючых Бога ў апантанасьці распаліў; / але сілай вышэйшаю выратаванымі іх убачыўшы, / да Творцы і Збавіцелю заклікаў: / “Юнакі дабраслаўце, сьвятары апявайце, / людзі ўзьнімаеце ва ўсе стагодзьдзя!”
Бязьмернага, Уладар, / і шматлікай міласэрнасьці Тваёй багацьце / ведаем мы, у Цябе веруючыя. / Таму усё прыпадаем да Цябе, з блудным сынам горача заклікаючы: / “Прымі якія зграшылі і да Цябе прыбягаючых, / бо няма граху, які мог бы / чалавекалюбства Тваё, Міласэрны, перасіліць!”.
Па міласэрнасьці Сваёй, Уладар, Сябе зьмірыўшы, / Ты да распусных Тваіх сыноў наблізіўся: / бо Сам, Чалавекалюбца сустрэў распусных, / і цалуеш іх, і выратаваньне падаеш; / калі жа хто упадзе і нізка, / Ты, быўшы міласьцівы, не гневаесься, / як Чалавекалюбца.
Невымоўна страшны суд мяне сустрэне, о Уладар! / Бо бачачы Цябе, чалавекалюбнага і нязлоснага, / не зьвяртаюся да Цябе, заклікаючы блуднага сына голасам, / але ў ленасьці жыцьцё праводжу; / Ты жа будзь міласьцівы да мяне / і ад асуджэньня таго пазбаў, о Міласэрны, / дзеля майго пакаяньня.
Дабраўславім Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, Госпада.
Не трох богаў славім, але адзіную Боскасьць, / аднак сапраўды Тры Выявы паважаем: / Айца ненароджанага, / і Сына народжанага ад Айца, / і сыходзячы ад Айца Дух Сьвяты, / як Бога адзінага — Трох, / — хоць і аб Кожным гаворыцца, што Ён — Бог, / — вераю праслаўлены.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Мяне, пад цяжарам пошасьцяў шматлікіх прыгнечанага / і смуткаў бураю патапляемага, / Ты, Усячыстая, прыстанак выратаваньня, / Тваёю малітваю, Прачыстая, вызвалі / і, ад усіх бед выратуй: / каб я Цябе, Багародзіцу, годна славіў / як гарачую Заступніцу, ва ўсе стагодзьдзя.
Канон сьвятому
Ірмас: Юнакоў набожных у печы / Дзіцё Багародзіцы выратавала: / тады — правобразнае, а цяпер — дзеючае; / увесь сусьвет склікае Ён сьпяваць Табе. / Сьпявайце Госпада, тварэньні, / і узьнімаеце ва усе стагодзьдзя!
Стаіш ты цяпер каля пасаду Усяміласэрнага, / як адзін зь вялікіх багасловаў, / і адзіны зь імі норавам, прамудры Рыгор, / Фесалёнікаў сьвяціцель, герархаў прыгажосьць, / бліскуча упрыгожаны славай сьвяціцеляў, / і цяпер Богу служачы.
Ведаючы чысьціню розуму твайго / і перш улоньня, і перш зачацьці, / Бог ясна абвясьціў вернаму богалюбіваму цару / аб табе, як аб непераможным Царквы абаронцы; / таму па непарушных канонах ты быў захаваны / міром архірэйства.
Відавочна перамагаецца і упадае ў бядоту / збор Акіндзіна благога / далоньню тваёю і мудрымі тваімі прамовамі, / праслаўлены Рыгор, Фесалёнікаў сьвяціцель; / і зьнікае, як дым, безуважлівае гнілое зборышча / ад тваёй голаснай і багаслоўскай мовы.
Багародзічны: Слова Боскае ў Табе, Дзева, / існасьць сьмяротных, запалам пахаванае, / зьмяніла па крайняй дабрыні / і усё абнавіла і асьвяціла; / таму, дзякуючы Табе выратаваныя, / мы усхваляем Цябе ва усе стагодзьдзя.
Песьня 9
Ірмас: Ашаламіліся таму нябёсы, / і жахнуліся межы зямлі, / што зьявіўся людзям Бог у целе, / і ўлоньня Тваё стала прасторняе нябёсаў. / Таму Цябе, Багародзіца, / хары Анёльскія і чалавечыя славяць.
Радасьці і вясельля напоўніся цяпер, / калі дзеля мяне заколата Тваё цялё, / ад Цябе таго чакаючую душу маю, Божа! / Заблукаўшага мяне прымі, / і забітага да жыцьця узьвядзі, / і ў боскую вопратку выратаваньня — у нятленьне / мяне апрані.
Душы, выдаленыя ад Бога / і здольнасьцяў боскіх пазбаўленыя! / Прыйдзіце з гарачай стараннасьцю, / і будзем, узяўшы прыкладам вяртаньня сына блуднага, заклікаць: / “Ойча добры, Які на нябёсах! / Зграшылі усе мы прад Табою, / ачысьці і выратуй зьвяртаючыхся / да міласэрнасьці Тваёй”.
Як маючы вялікае мноства міласэрнасьці, / не грэбуй мною, Гасподзь, Гасподзь, / у шматлікім блудзе страціўшых сваё багацьце, / і да Цябе цяпер зьвяртаюцца, / і завуць блуднага сына голасам: / “Зграшыў я прад Табою, выратуй / прыйшоўшага да Тваёй міласэрнасьці!”
Багародзічны: Выратаваньні прыстанкам, / і Настаўніцай, і Апякункай / Цябе маю я, слуга Твой; / і ды пазбаўлюся ад усіх цяжкіх перапонаў / маленьнем Тваімі да Бога, добрая Уладарка: / бо на Цябе я усю маю надзею усклаў зь любоўю, / каб зь вераю узьвялічваць Цябе.
Канон сьвятому
Ірмас: Усялякі, на зямлі народжаны, / ды радуецца, Духам адукаваны, / ды сьвяткуе і бесьцялесных Розумаў існасьць, / шануючы сьвятую урачыстасьць Боскай Маці, / і ды заклікае: / “Радуйся, Усядабрашчаная, / Багародзіца чыстая, Заўсёды Дзева!”
Люстэркам Боскім ты зрабіўся, Рыгор, / бо па выяве Боскай створаную існасьць бязгрэшнай захаваў; / розум жа уладаром над запалам цялеснымі мужна паставіўшы, / тое, што па падабенстве Боскаму набыў. / Таму зрабіўся ты прысьветлым домам Сьвятой Тройцы.
Цар набожны сваім саюзьнікам робіць / цябе, крылатага, як бы па паветры ходзячага, / усяго напоўненага Боскім Духам, / супраць вар'ята і благога думкамі Варлаама, / непраўдзіва ў вышыню аб Богу абвяшчаўшага, / ты жа яго законна перамог.
Увесь зрабіўшыся напоўненым / цудоўнай мудрасьцю, хвалебны, / сьвятло сусьвету ты запаліў, / падаўшы праваслаўя догматы: / бо уступіўшы ў сяброўства зь вышэйшай філязофіяй, прымудры, / ты страх боскі зачаў ва улоньні / і словы Духа спарадзіў.
Багародзічны: Песьню падзякі мы, верныя, / сутонна Цябе прыносім: / бо Ты скасавала старажытны наш праклён, Маці Боская, / і усе мы, дзякуючы Табе, / плод дабраслаўленьня боскага атрымоўваем: / выратаваньне, асьвета і міласэрнасьць, / і радасьць вечную.
Эксапасціляр нядзельны і потым Трыёдзі:
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Сьвятому: Радуйся, айцоў хвала, / багасловаў вусны, бязмоўя прыстанак, / прамудрасьці палац, / настаўнікаў дасканаласьць, бездань слова. / Радуйся, дзеі ворган, сузіраньні мяжа, / радуйся, лекар хвароб чалавечых. / Радуйся, Духу сьвяцілішча, жывы і па сьмерці ойчы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Уладарка, усяго Царыца і усіх вышэйшая, / і усе горныя палкі перабольшваючая! / Працягні магутную Тваё руку і сусьвет захавай; / дабраслаў сьвятароў, Табе сьвята служачых, / манахаў жа прабач, молячых Цябе. / Улагодзь усіх людзей, і тых, хто стаіць у улады; / ваяроў жа умацуй падчас бою; / град гэтай захавай, сьвятая Багародзіца, / і цяпер нас угледзець зрабі годнымі / Нябеснае Царства і райскія дзьверы, / калі сядзе Судзьдзя судзіць сусьвет, / пры другім і страшным прышэсьці Сваім, / Уладарка Анёлаў!
На “Хваліце” вершыры нядзельныя Актоіха і Трыёдзі 4
Тон 1: Дабрашчаснае жыцьцё ў сусьвеце завяршыўшы, / і цяпер радуесься разам з хорам сьвятых, / і на зямлі рахманых, як сам рахманы, жывеш, герарх Рыгор, / і дабрынёй цудаў багацееш ад Бога, / падаючы яе шануючым цябе.
Верш: Госпадзе Божа наш! / якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі! / Слава Твая па—над нябёсы!
Пс 9:2
Праваслаўя дагматы ты насадзіў, / высекшы, блажэнны, цернаў благія думкі, / і веры насеньне пасьпяхова памнажаючы: / ліўнем слоў тваіх колас у сто разоў пабольшачы / ты, як працавіты земляроб, Богу прынёс.
Верш: Я буду радавацца, весяліцца, імя Тваё апяваць, Усявышні.
Пс 9:3
Бязгрэшнага жыцьця твайго, дабрашчасны, зьзяньню / зьдзівіліся хары Анёлаў і людзей: / бо добраахвотна цьвёрдым падзьвіжнікам, / і аскетам зьявіўся ты, і герархам, / і годным слугой Боскім, / і сябрам Яго шчырым.
Верш: Паўстань, Госпадзе Божа, падай руку Тваю, / не забудзь прыгнечаных.
Пс 9:33
Тон 6: У цемры грахоў ходзячым / выявіў Ты узыходзячае сьвятло, Хрысьце, падчас устрыманьня; / і спрыяльны дзень пакуты Тваёй нам пакажы, / каб мы заклікалі Табе: / “Паўстань, Божа, памілуй нас!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
У цемры грахоў ходзячым / выявіў Ты узыходзячае сьвятло, Хрысьце, падчас устрыманьня; / і спрыяльны дзень пакуты Тваёй нам пакажы, / каб мы заклікалі Табе: / “Паўстань, Божа, памілуй нас!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны , тон 2: Усядабраслаўлёная Ты, Богародзіца Дзева:
Вялікае славаслоўя і водпуск
на літургіі сьвц. васіля вялікага
Трапар нядзельный тону.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Кандак, тон 4: Цяпер час дабрачыннасьці прыйшоў, / і пры дзьвярах Судзьдзя; / не будзем жа маркоціцца, але давайце, пост трымаючы / прынясем сьлёзы, зьнішчэньне і міласьціну, заклікаючы: / “Грахоў нашых больш, чым пяску марскога, / але адпусьці усім, усіх Вызваліцель”, — / каб атрымаць нам нятленны вянок.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны, тон 4: Якім і Ганна зь няславы бязьдзетнасьці / і Адам і Ева ад тленьня сьмерці вызвалены, Усячыстая, / сьвятым нараджэньнем Тваім. / Яго сьвяткуюць людзі Твае, / правінаў грахоў пазбаўленыя, / бо клічуць да Цябе: / “Няплодная нараджае Багародзіцу / і сілкавальніцу жыцьця нашага.
Пракімен, тон 5: Ты, Госпадзе, захаваеш іх, аслоніш навекі ад гэтага роду.
Пс. 11:8
Верш: Ратуй, Госпадзе; бо няма пабожнага.
Пс. 11:2а
Апостал: Жыд., пач.304.
Алілуяр тону.
Эвангельля: Мк., пач. 7.
Замест “Годна”:
Табой радуецца, Дабрадатная, усялякае тварэньня, анёльскі сабор і чалавечы род, асьвячэньня храм і рай славесны, дзявоцтва хвала, бо зь яе Бог увасобіўся і немаўлём зрабіўся – прад стагодзьдзямі існуючы Бог наш. Бо ўлоньня Твае пасадам зрабіў і нетры Твае прасторней за нябёсы. Табой радуецца, Дабрадатная, усялякае тварэньня, слава Табе.
Прычасьнік: Хвалеце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго ў вышынях.
Пс. 148:1
Алілуя. (3)
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.