Saturday, March 5, 2011

НЯДЗЕЛЯ ПРАБАЧЭНЬНЯ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Мы цяпер знаходзімся ў самага пачатку Вялікага Посту. Пост гэта вобразна — наш шлях ад зямлі да сустрэчы тварам да твару з Госпадам. Сустрэча з Госпадам — гэта самае глыбокае жаданьне нашага жыцьця, але з Богам трэба сустрэцца з прыміраным сэрцам.
У сёньняшнім Эвангельлі мы чыталі, што калі мы не прабачым адзін аднаму нашы правіны, то і Айцец наш нябесны не прабачыць нам. І вось перад тым, як уступіць у гэты шлях Вялікага Посту, у самага ягонага пачатку Царква мудра, любоўна заснавала гэты вечар, калі падарожнікі, якія сабраліся разам ісьці да Пасаду Боскага, пачынаюць сваё вандраваньне, просячы прабачэньні ў Госпада, расьпяцьце Якога ляжыць і на нашым сумленьні, у Боскай Маці, у Хрысьціцеля Яна, у сьвятых прарокаў і апосталаў, ва усіх сьвятых і узаемна адзін ў аднаго.
Мы цяпер ідзём у шлях, але мы не ведаем, — хто дойдзе; на працягу гэтых тыдняў посту некаторыя зь нас, можа быць, будуць сьмерцю захоплены і пастаўлены перад Божым судом. Адпусьцім адзін аднаму усякі грэх, прабачым крыўды, абразы, зьневажаньні, прабачым усё, што мы адзін супраць аднога можам мець усім, каб калі чыя б там ні было душа адарвецца ад цела да велікоднай ночы, каб яна мірнай устала перад Госпадам, і каб яна нам пакінула прабачэньне і мір. Калі мы устанем перад Госпадам, гэта будзе імгненьне суда; велікодная ноч зьяўляецца максымальным сьвятам нашай радасьці і сустрэча зь апошнім судом. Нам трэба яе сустрэць у міры.
І вось памолімся цяпер перад абразамі Боскай Маці і Выратавальніка, у прысутнасьці усіх сьвятых, якія напаўняюць гэты храм, прабачым не толькі тым, якія тут знаходзяцца, але і што пайшлі, і далёкім, і тым, якія не прыйшлі, таму што цяжка ім было б быць адпрэчанымі і не ў сілах (адпрэчыць?) прабачэньне. Усім прабачым, але прабачым сур'езна, прабачым не на дзень адзін, а назаўжды. А прабачыць — гэта не значыць забыцца, прабачыць гэта значыць паглядзець на чалавека і сказаць: Які ёсьць, пры тваёй слабасьці, пры тваёй грэшнасьці, пры усіх цяжкасьцях, якія мне вырастаюць зь цябе, я цябе прымаю спадарожнікам ад зямлі на неба. Я буду несьці твой крыж, твой цяжар, я буду несьці цяжар тваёй прысутнасьці і тваёй асобы, я буду цябе несьці як крыж нясуць, ці як нясуць параненага на вайне, каб і ты дасягнуў сьветлага дня усёдараваньня і велікоднай радасьці...
Калі мы адзін аднаго прымем менавіта так, не патрабуючы імгненнай зьмены, якая нам не пад сілу, не прымаючы адзін аднаго з прычыны таго, што мы гэтай зьмены чакаем, а прымаючы адзін аднаго менавіта таму, што мы паранены грахом, зьнясілены грахом і што нам патрэбна узаемная любоў і падтрымка; тады наша прабачэньне будзе сапраўды выкананьнем закону Хрыстовага; як апостал Павел сказаў: Адзін аднаго цяжару носіце, і так выканаеце закон Хрыстовы... Вось з гэтым зараз уступім і мы на гэты шлях велікоднага узыходжаньня. Памятаеце Хрыстовы словы: Сёньня, уваходзім у Ерусалім, і Сын чалавечы аддаецца ў рукі людзей грэшных, і абплююць Яго, і заб'юць Яго, але ў трэці дзень уваскрэсьне...
Вось за Ім і мы пойдзем па той сьцежцы, якую Ён праходзіць, за Ім, Ягоным шляхам. А Ягоным шляхам можна ісьці толькі так, як Сам Выратавальнік нам сказаў: Калі хто жадае па Мне ісьці, ды адмовіцца ад сябе, ды возьме крыж свой і ды крочыць за Мной...

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.