Sunday, February 20, 2011

НЯДЗЕЛЯ БЛУДНАГА СЫНА

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Штораз мне здараецца прапаведаваць на прыпавесьці пра блуднага сына і пра мытара і фарысэі, і кожны раз я заўважаю, як лёгка — о, не на практыцы, не ў рэчаіснасьці, а уяўленьнем — мне атаясьняцца з грэшнікамі, якія знайшлі свой шлях вяртаньня да Бога, зь мытарам, які ў сардэчным зьнішчэньні стаяў у брамы царквы, не ў стане уступіць у сьвятое Боскага месца, ці з блудным сынам, які, нягледзячы на сваю неверагодную неадчувальнасьць, жорсткасьць, усё ж знайшоў свой шлях дахаты. І як рэдка мяне кранаў за жывое лёс фарысэя, лёс старэйшага сына. Так, Бог не засудзіў ні таго, ні іншага. Пра мытара Ён сказаў: гэты чалавек сышоў больш прабачаным, больш асьвячоным, чым той... Бог не сказаў, што фарысэй адышоў без суправаджаючай яго любові Боскай, што Бог не памятае яго вернасьці, ягонай дакладнасьці ў выкананьні.
Мы таксама стаім сёньня перад выявай старэйшага сына. Усё сваё жыцьцё ён пражыў побач з бацькам, усё яго жыцьцё было апекай пра тое, што складала цікавасьць ягонага бацькі: ён працаваў рупліва, аддана, забываючы сябе, не зважаючы на стомленасьць, не патрабуючы узнагароды, таму што адчуваў, што паступаючы так, ён паводзіць сябе правільна; аднаго яму бракавала: цяпла, ласкі, радасьці пра свайго бацьку. Але было штосьці, што так дзівіць у ім: ягоная адданасьць. Нягледзячы на тое, што сэрца яго не гарэла, ён заставаўся верным; нягледзячы на тое, што ён не атрымліваў бачнай узнагароды ці бачнага прызнаньня, ён заставаўся верным, ён працаваў; як ён кажа, быў "рабом". І як мы бываем жорсткія, калі думаем, што ён не заслугоўвае нашай спагады; і як мала хто зь нас здольны быць настолькі адданым, так цалкам і няўхільна паслухмяным пакліканьню абавязку, як быў ён, калі мы не сустракаем прызнаньня, не чуем хвалы, не атрымліваем ні наймалой узнагароды, таму што падобна таму, як бацька паступіў у адносінах да старэйшага сына, тыя, хто атачае нас, тыя, каму мы служым, на каго мы, можа быць, па—рабску працуем, г.зн. чые інтарэсы складаюць асяродак нашага жыцьця, прымаюць гэта, як належнае: хіба гэта не натуральна? Бо ён мне сын! Бо ён мне бацька! Бо ён мне брат! Бо ён мне муж, жонка! Ці не сябра ён мой? Ці не прадугледжвае гэта поўную, бязьмежную адданасьць, якая і ёсьць свая уласная узнагарода?
Як часта мы бываем жорсткія да людзей вакол нас, якіх мы ставім на становішча старэйшага сына, ніколі не прызнанага, заўсёды чакаючы, што ён зробіць патрэбнае, няўхільна і цалкам. Так, у блуднага сына было цяпло, блудны сын вярнуўся са скрышаным сэрцам, ён быў гатовы зрабіцца новым, тады як старэйшы сын мог толькі працягваць працаваць у сваёй суровай сталасьці; хіба што перад тварам бацькаўскага спачуваньня ён зразумеў бы, што азначае тое, што ягоны малодшы брат сапраўды быў мёртвым і вярнуўся да жыцьця, сапраўды быў страчаны і знайшоўся.
Задумаемся пра сябе: побач з кожным зь нас ёсьць хтосьці, да каго мы ставімся з той жа халоднасьцю, зь якой мы думаем пра старэйшага брата, але таксама побач з кожным зь нас ёсьць хтосьці, з кім мы абыходзімся гэтак жа напышліва і сурова, як старэйшы брат паставіўся да свайго малодшага брата, калі той вярнуўся дахаты. Ён яго скінуў з рахункаў, той больш не быў яму братам. Малодшы здрадзіў іх бацьку — ён не заслугоўваў прабачэньні. І аднак бацька, ахвяра сыноўскага адхіленьня, легкадумнасьці, жорсткасьці, прабачае усім сэрцам, зь усёй пяшчотай.
Давайце знойдзем сваё месца ў гэтай трагічнай і прыгожай прыпавесьці, таму што тады мы, можа быць, знойдзем свой шлях зрабіцца старэйшым братам, хоць, можа быць, значна меней руплівым, меней адданым інтарэсам нашага бацькі, нашага сябра, нашага сваяка. Ці, можа быць, мы зможам знайсьці ў сваім сэрцы творчае разьмяшчэньне малодшага сына і навучымся ад яго спачатку, што няма такога становішча, зь якога не можа вывесьці шчырае пакаяньне, рашучае вяртаньне, і што ёсьць Хтосьці Адзіны, прынамсі — Бог — і, верагодна, адзін чалавек ці некалькі, хто гатовы прыняць нас, прабачыць нас, аднавіць нас і дапамагчы нам пачаць новае жыцьцё, разам: бацька, малодшы сын і старэйшы сын. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.