Thursday, February 24, 2011

ЧЫН ПАМЯНАНЬЯ ЎСIХ ПРАВАСЛАЎНЫХ ВАЯРОЎ, I ЎСIХ ЗА БЕЛАРУСЬ I НАРОД НАШ У ЗМАГАНЬНI ЗЬ ВОРАГАМ ЗАГIНУЎШЫХ

Сьвятар: Дабраслаўлёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Сьвятар кадзіць крыжавобразна над колівам, а дыякан ідзе прад ім зь сьвечкай.
Людзі: Сьвяты Божа, сьвяты моцны, сьвяты несьмяротны, памілуй нас (тры разы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Найсьвяцейшая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзе, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзе памілуй. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш , каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як на небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Чытальнік: Госпадзе, памілуй. (тры разы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзём да Хрыста, Уладара нашага і Бога.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзём да самаго Хрыста, Уладара і Бога нашага.
Псальма 90
Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені ўсемагутнага, кажа Госпаду: прыстанішча мне і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся! Ён цябе вызваліць зь сетак лаўца, ад пагібельнай пошасьці; пер'ем Сваім Ён цябе ўзасьціць, і пад крыльлем ягоным убясьпечышся; шчыт і аслона — ісьціна Ягоная.  Не збаішся страху начнога, ні стралы, што ўдзень пралятае, ні пошасьці, што ў цемры ходзіць, ані пошасьці, што нішчыць апоўдні. Упадзе тысяча побач з табою, і дзесяць тысяч праваруч ад цябе; але да цябе не наблізіцца: толькі глядзецьмеш вачыма тваімі і ўбачыш помсту бязбожнікам. Бо сказаў Ты: Гасподзь — надзея мая; Усявышняга выбраў ты прыстанішчам тваім; ліха цябе не спаткае, і пошасьць жытла твайго не зачэпіць; бо анёлам Сваім наказвае пра цябе — ахоўваць цябе на ўсіх дарогах тваіх, і на руках цябе панясуць, каб не спатыкнуўся ты аб камень нагою тваёю; на асьпіда і васіліска наступіш і патопчаш ільва і дракона. “За тое, што ён палюбіў Мяне, уратую яго; абараню яго, бо ён спазнаў імя Маё. Пакліча Мяне і пачую яго: зь ім Я ў жалобе, вызвалю яго, і праслаўлю яго; даўжынёю дзён напоўню яго, і пакажу яму выратаваньне Маё”.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Алілуя, алілуя, алілуя, слава Табе Божа. (тры разы)
Екценьня
Дыякан: У супакоі Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Аб міры ўсяму сусьвету, і аб выратаваньні душаў нашых, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Аб прабачэньні правінаў усім, каго памяць сёньня ўшаноўваем, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Аб сёньня памянаемых  слугах Боскіх, праваслаўных ваярах беларускіх, мужна пажыўшых, і ўсіх за веру і Беларусь у баю жыцьцё свае паклаўшых. Каб яны ў супакоі спачывалі, аб годным ушанаваньні іх ва ўсе стагодзьдзя, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Каб ім былі адпушчаны ўсе іхнія грахі вольныя і міжвольныя, Госпаду памалімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Каб ім неасуджаным прадстаяць каля страшнага пасаду Госпада Славы, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Аб плачучых і хварэючых, чакаючых Хрыстовага суцяшэньня, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Каб пазбавіліся яны ўсялякай хваробы, скрухі, сьлёз, і ўзрадаваліся, асьветленыя сьвятлом твару Боскага, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Каб Госпад Бог наш супакоіл душы ўсіх змагароў беларускіх у месцы сьветлам, у месцы добрым, у месцы спакойным, дзе ўсе справялівыя перабываюць, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Каб яны былі залічаныя разам зь Абрагамам, Ісакам і Якавам, Госпаду памалімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Каб нам выбавіцца ад усякага гневу, суму і нястачы, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Успамянуўшы усясьвятую, усячыстую, усядабраслаўлёную, слаўную Ўладарку нашу Богародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддамо.
Людзі: Табе, Госпад.
Сьвятар: Бо Ты — ўваскрашэньне, жыцьцё і супакой спачыўшых слуг Тваіх, сёньня памінаемых праваслаўных ваяроў беларускіх і ўсіх, за веру і Беларусь у змаганьні жыцьцё свае аддаўшых, Хрыстос Бог наш, і Табе славу аддаём, разам зь адвечным Тваім Айцом, і зь усясьвятым, добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін. Алілуя, алілуя, алілуя.
Чытальнік: Шчасьлівыя, каго Ты абраў і прыняў, Гасподзь.
Людзі: Алілуя, алілуя, алілуя.
Чытальнік: Памяць іх жыць будзе з роду ў род.
Людзі: Алілуя, алілуя, алілуя.
Чытальнік: Душы іх у шчасьці жыць будуць.
Людзі: Алілуя, алілуя, алілуя.
Трапар, тон 8: Адзіны Творца і Гасподзь, што ў глыбіні мудрасьці Тваёй валодаеш усім і, як Чалавекалюбца, даеш карыснае кожнаму зь нас, супакой душу спачыўшых слуг Тваіх, бо яны ўсклалі ўсю надзею на Цябе, Творцу, і Ўладара і Бога нашага. (два разы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Ты — наша сьцяна і прытулак, і спагадлівая Заступніца прад Богам, якога нарадзіла Ты, Багародзіца ўсячыстая, верных збаўленьня.
Сьвятар кадзіць, а людзі пачынаюць сьпяваць:
Трапары , тон 5:
Трапары за супакой, тон 5
Прысьпеў: Дабраслаўлёны ёсьць, Гасподзь, навучы мяне законам Тваім.
Сьвятых хор адшукаў крыніцу жыцьця і райскую браму; хай адшукаю і я шлях пакаяньня, я — загінуўшае ягня, пакліч мяне, Збаўца, і выратуй мяне.
Прысьпеў: Дабраслаўлёны ёсьць, Госпад, навучы мяне законам Тваім.
Даўно ўжо зь нябыту стварыў Ты мяне і вобразам Тваім боскім ушанаваў, за парушэньня закону зноў мяне павярнуў на зямлю, зь якой я быў узьняты, ды да падабенства Твайго зноў уздымі, каб я прыняў вобраз першаснай прыгажосьці.
Прысьпеў: Дабраслаўлёны ёсьць, Гасподзь, навучы мяне законам Тваім.
Я вобраз невымоўнае Тваёй славы, хоць і нашу хваробы грахоўныя. Будзь шчодрым да Твайго стварэньня, Уладар, і ачысьці Тваёй міласэрнасьцю, і жаданую бацькаўшчыну падай мне, і зрабі мяне зноў жыхаром раю.
Прысьпеў: Дабраслаўлёны ёсьць, Гасподзь, навучы мяне законам Тваім.
Усе вы, што крочылі шляхам вузкім і смутку, і, крыж як ярмо ў жыцьці ўзяўшы, за мной пакрочылі ў веры, прыйдзіце, асалоду прыняць пашанай і вянцамі нябеснымі, што я вам падрыхтаваў.
Прысьпеў: Дабраслаўлёны ёсьць, Гасподзь, навучы мяне законам Тваім.
Ягня Боскага вы прапаведавалі і былі заколаты нябыту ягня, і да жыцьця, якое не мінае, а вечна існуе, перашлі вы, сьвятыя; Яго ўсямоцна маліце, мучанікі, каб водпуск грахоў падаў.
Прысьпеў: Дабраслаўлёны ёсьць, Гасподзь, навучы мяне законам Тваім.
Супакой, Божа, слуг Тваіх, мужных ваяроў і абаронцаў зямлі беларускай, і пасялі іх у раю, дзе хары сьвятых, Госпадзе, і дабрадзейных зьзяюць, як сьвяцільнікі; спачыўшых слугу Тваіх супакой, не зважаючы на ўсе іх грахі вольныя і міжвольныя.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траічны.
Трызьзянасьць адзінага Бога дабрагодна апяём, клічучы: Сьвяты ёсьць, Айцец адвечны, суадвечны Сыну, і Боскі Дух, адукуй нас, якія верна Табе служым, і зь вечнага агню вызвалі.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Радуйся, Чыстая, што Бога ў целе нарадзіла на збаўленьня ўсіх: Табою род чалавечы атрымаў збаўленьня. Падай, каб мы здолелі праз Цябе атрымаць рай, Багародзіца чыстая, дабраслаўлёная.
Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа. (тры разы)
Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў супакоі Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Яшчэ молімся за супакой душаў спачыўшых слуг Боскіх, праваслаўных ваяроў беларускіх, і ўсіх за веру і Беларусь у барацьбе загінуўшых, каб прабачыў ім усе грахі іх, сьвядомыя і несьвядомыя.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Каб Гасподзь Бог супакоіў іх душы там, дзе справядлівыя спачываюць.
Людзі: Госпад, памілуй.
Дыякан: Зьмілаваньня Боскага, уладарства нябеснага і водпуску грахоў іх у Хрыста, несьмяротнага Ўладара і Бога нашага просім.
Людзі: Дай ім, Госпадзе.
Дыякан: Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Сьвятар (ціха): Божа духаў й усялякай плоцi, сьмерць перамогшы, і злога зьнiшчыўшы, і жыцьцё сусьвету падараваўшы, сам Гасподзь супакой душы спачыўшых слуг Тваіх, праваслаўных ваяроў беларускіх, і усiх за веру і Беларусь у барацьбе зь ворагам жыцьцё аддаўшым, у месцы сьветлым, у месцы добрым, у месцы супакою, дзе няма хваробы, скрухі й смутку. Усялякi грэх, зроблены iмi, словам і справай, альбо думкай, як добры і любячы людзей Бог прабач: бо няма чалавека, што б жыў i не зграшыў: Ты адзiны бязгрэшны, праўда Твая на вякi вякоў, слова Твае беспамылкова ёсьць.
Сьвятар (голасна): Бо Ты ёсьць ўваскрашэньня, і жыцьцё, і супакой спачыўшых слуг Тваіх, праваслаўных ваяроў беларускіх, й усiх, за веру й Беларусь у змаганьнi зь ворагам жыцьцё аддаўшым, Хрыстос Божа наш: і Табе славу аддаем зь адвечным Тваім Айцом, і зь усясьвятым і добрым й жыватворчым Тваiм Духам, цяпер i заўсёды, i на вякi вякоў.
Людзі: Амін.
Трапар, тон 5: Супакой, Збаўца наш, зь дабрадзейнымі слуг Тваіх і пасялі іх у палацах Тваіх, як напісана; не зважай, як добры, на грахі іх, сьвядомыя і несьвядомыя, чалавекалюбца.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Ад Дзевы зазьзяў Ты сусьвету, Хрыстос Бог, і сыноў сьвятла ёй паказаў — памілуй нас.
Псальма 50
Зьлітуйся, Божа, зь мяне ў вялікай ласцы Тваёй, і ў мностве шчадротаў Тваіх загладзь беззаконьні мае! Адмый мяне шматкроць ад беззаконьня майго, і ад грэху майго ачысьці мяне: бо беззаконьне маё я ўсьведамляю, і грэх мой заўсёды перада мною. Табе, Табе аднаму я зграшыў і прад вачыма Тваімі благое ўчыніў: таму справядлівы Ты будзеш у прысудзе Тваім, і чысты ў судзе Тваім. Вось, я ў беззаконьні зачаты, і ў грэху маці мая нарадзіла мяне. Вось, палюбіў Ты праўду ў сэрцы і ўліў у мяне тайную мудрасьць. Акрапі мяне ісопам, і ачышчуся: абмый мяне, і бялей за сьнег адбялюся. Дай мне ўцеху пачуць і радасьць, і ўзрадуюцца косьці, Табою паламаныя. Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і загладзь усе беззаконьні мае. Чыстае сэрца ўмацуй ува мне, Божа, і дух справядлівы аднаві ўва мне. Не адкінь мяне ад аблічча Твайго і Духа Твайго Сьвятога не адбірай у мяне. Вярні мне радасьць збавеньня Твайго, і Духам Уладным мяне падтрымай. Я навучу беззаконцаў дарогам Тваім, і бязбожныя да Цябе навернуцца. Вызваль мяне ад крывавасьці, Божа, Божа ратунку майго; і язык мой уславіць праўду Тваю. Госпадзе! адкрый вусны мае, і вусны мае прагалосяць славу Табе: бо калі б ахвяры Ты пажадаў, я даў бы яе; цэласпаленьне Табе не падабаецца. Ахвяра Богу — дух упакораны; сэрца ўпакоранае і зьміранае Бог ня зьнішчае. Ушчасьліві, Госпадзе, добрай воляй Тваёю Сіён, і хай паўстануць муры Ерусалімскія. Тады ўпадабаеш Ты ахвяру праўды, прынашэньні і цэласпаленьні; тады пакладуць на алтар Твой цялят.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і ўвесь час, і на вякі вякоў. Амін.
Канон, тон 8
Песьня 1
Ірмас: Ваду прайшоўшы як сушу і зь егіпецкага рабства вызваліўшыся, ізраільцянін клікаў: Збаўцы Богу нашаму сьпяваем.
Прысьпеў: Супакой, Гасподзь, душы слуг Тваіх.
Адчыні вусны мае, Выратавальнік, слова мне падай малітоўнае, міласэрны, каб памянаць мужна жыцьцё паклаўшых за веру і Беларусь, ды супакой душы іх, Гасподзь.
Мёртвым быў плоцьцю, Збаўца, і ў труну пакладзены як памёршы, душы слуг Тваіх супакой у месцы добрым, як міласэрны.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Малітоўны голас наш пачуй, Божа Трыадзіны, і супакой душы слуг Тваіх у нетрах Аўраама, Выратавальнік.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Ты, Усячыстая Багародзіца, Збаўцу, бяз насеньня зачаўшы, нарадзіла. Малі Сына Твайго, падаць супакой сёньня памянаемым слугам Тваім.
Песьня 3
Ірмас: Нябеснага кола ўсятворца Гасподзь і Царквы засноўнік, Ты мяне ўмацуй у любові Тваёй, жаданьня краям і верных умацаваньня, адзіны чалавекалюбца.
Прысьпеў: Супакой, Гасподзь, душы слуг Тваіх.
У месцы добрым, месцы спакойным, дзе хары сьвятых радуюцца, супакой, Хрысьце, душы слуг Тваіх, што за Царкву Тваю і Беларусь мужна змагаліся, адзіны міласьцівы.
Да ліку сьвятых далучы, Уладар, паслужыўшых Табе за Царкву сьвятую і Айчыну сваю ўсім сэрцам, і ўзяўшых крыж твой на плечы свае, як адзіны Уладар жыцьця і сьмерці.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Нябесны Ойча Ўсятрымаючы, і Сын Адзінародны, і Дух Сьвяты сыходзячы, прабач грахі ў змаганьні загінуўшых, і ў Царкву першых увядзі ўслаўляць Цябе, разам зь усімі дабрадагадзіўшымі Табе.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Як Маці сьвятая Ўсясьвятога Бога, Уладарка ўсіх, Марыя Багародзіца, зь усімі сьвятымі Яго малі, каб супакоіў душы верных слуг Тваіх, змагароў беларускіх, у палацах нябесных.
Екценьня
Дыякан: У супакоі Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Аб міры ўсяму сусьвету, і аб выратаваньні душаў нашых, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Аб прабачэньні правінаў усім, каго памяць сёньня ўшаноўваем, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Аб сёньня памянаемых слугах Боскіх, праваслаўных ваярах беларускіх, мужна пажыўшых, і ўсіх за веру і Беларусь у баю жыцьцё свае паклаўшых. Каб яны ў супакоі спачывалі, аб годным ушанаваньні іх ва ўсе стагодзьдзя, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Каб ім былі адпушчаны ўсе іхнія грахі вольныя і міжвольныя, Госпаду памалімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Каб ім неасуджаным стаяць каля страшнага пасаду Госпада Славы, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Аб плачучых і хварэючых, чакаючых Хрыстовага суцяшэньня, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Каб пазбавіліся яны ўсялякай хваробы, скрухі, сьлёз, і ўзрадаваліся, асьветленыя сьвятлом твару Боскага, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Каб Гасподзь Бог наш супакоіў душы ўсіх змагароў беларускіх у месцы сьветлым, у месцы добрым, у месцы спакойным, дзе ўсе справядлівыя перабываюць, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Каб яны былі залічаныя разам зь Абрагамам, Ісакам і Якавам, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Каб нам выбавіцца ад усякага гневу, суму і нястачы, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Успамянуўшы усясьвятую, усячыстую, усядабраслаўлёную, слаўную Ўладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддамо.
Людзі: Табе, Госпадзе.
Сьвятар: Бо Ты — ўваскрашэньня, жыцьцё і супакой спачыўшых слуг Тваіх, сёньня памінаемых праваслаўных ваяроў беларускіх і ўсіх, за веру і Беларусь у змаганьні жыцьцё свае аддаўшых, Хрыстос Бог наш, і Табе славу аддаём, разам зь адвечным Тваім Айцом, і зь усясьвятым, добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін. Алілуя, алілуя, алілуя.
Песьня 4
Ірмас: Ты мая цьвярдыня, Гасподзь, Ты і моц мая, Ты мой Бог, Ты мая радасьць. Ты не пакінуў лона Айца, а нашую галечу наведаў. Таму з прарокам Авакумам клічам да Цябе: слава моцы Тваёй, чалавекалюбца.
Прысьпеў: Супакой, Гасподзь, душы слуг Тваіх.
Сышоўшы ў апраметную Хрыстос, узьняўшы памёршых усіх, і адышоўшых ад нас, спачыўшых змагароў беларускіх, выратуе, як Усяшчодры і Ўсяміласэрны.
Няма бязгрэшных, толькі Ты адзіны, Уладыка, таму, пацярпеўшым за Царкву Тваю і Айчыну нашу, грахі адпусьці і ўсіх у раю пасялі.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Пачуй, Тройца ўсясьвятая, голас маленьня, Табе прынесены ў царкве аб пацярпеўшых у змаганьні за Царкву Тваю сьвятую і Радзіму нашу, Беларусь дабраслаўлёную, ды Богапачатковым Тваім сьвятлом асьвяці душы азмрочаныя сьвету запаламі.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Нарадзіла Ты, Усячыстая, нявымоўна дасканалага Бога і адначасна чалавека, прыняўшага грахі нашы, Яго, Дзева, малі, каб падаў супакой пацярпеўшым слугам Тваім і змагарам беларускім.
Песьня 5
Ірмас: Навошта адштурхнуў Ты мяне ад твару Твайго, Сьвятло нязыходзячае, і накрыла цемра чужая мяне, грэшнага. Але навярні і да сьвятла запаветаў Тваіх шляхі мае скіруй, малюся.
Прысьпеў: Супакой, Гасподзь, душы слуг Тваіх.
Маючы ўладу над жыцьцём і сьмерцю, адышоўшых ад нас супакой, Хрысьце Божа, бо Ты ёсьць усіх выратавальнік, супакой і жыцьцё.
На Цябе, Выратавальнік, надзею ўсклалі пацярпелыя за Царкву Тваю і Айчыну нашу, Беларусь дабраслаўлёную, і адышоўшыя ад нас. Ты ж, Гасподзь, памілуй і абдаруй іх, як Бог усяміласэрны і ўсяміласьцявы.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Асьвяці нас, Хрысьце, молячыхся Табе, мір нябесны прыняць. І ў мірных палацах душы супакой, адышоўшых ад нас зь надзеяй на бясконцае жыцьцё.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Марыя Ўсячыстая, ад нягоднага стаяньня вызваленьня спачыўшым змагарам беларускім умалі, Уладарка, Сына Твайго, як Маці праўдзівая Выратавальніка і Бога нашага.
Песьня 6
Ірмас: Ачысьці мяне, Збаўца, бо незьлічоныя беззаконьня мае, і з глыбіні зла ўздымі, малюся. Бо да Цябе я клікаю, выслухай мяне, Бог выратаваньня майго.
Прысьпеў: Супакой, Гасподзь, душы слуг Тваіх.
Ты апраметную зваяваў, Уладыка, ўваскрэсіў памёршых ад стагодзьдзя. Пацярпеўшых за Царкву Тваю Сьвятую, на лоне Аўраама, Ты, Божа Ўсямагутны, грахі іх прабачыўшы, супакой, як міласэрны.
“Нават тых, хто Запавет, які даў Ты нам, парушыў, і сьмерці годны, Ты, Бог сышоўшы ў магілу і душы памёршых ад стагодзьдзя вызваліўшы, не пакінь нас на пакуты, Уладыка ўсяміласэрны, але супакой ў раю”, пацярпеўшыя годна за Царкву сьвятую Тваю і Беларусь клічуць да Цябе нашымі вуснамі.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Молім Цябе, Адвечны Айцец, і Сын, і Дух Сьвятой, душы змагароў беларускіх, якія злосьцю душазгубнага сьвету ўражаны і да Цябе адышоўшых, у бяздоньня апраметнай не дай упасьці, але зь выратуй, Божа Збаўца наш.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Зь нябёсаў Хрыстос Бог наш, як дождж на ральлю, сышоў на Цябе і напоўніў увесь сусьвет, разбураючы ўсе бязбожныя бруі, навадняючы ўсю зямлю розумам Сваім, Усячыстая Дзева. Яго малі падаць супакой пацярпеўшым слугам Тваім, змагарам беларускім.
Ірмас: Ачысьці мяне, Збаўца, бо незьлічоныя беззаконьня мае, і з глыбінаў зла ўздымі, малюся. Бо да Цябе я клікаю, выслухай мяне, Бог выратаваньня майго.
Екценьня
Дыякан: У супакоі Госпаду памалімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Аб міры ўсяму сусьвету, і аб выратаваньні душаў нашых, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Аб прабачэньні правінаў усім, каго памяць сёньня ўшаноўваем, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Аб сёньня памянаемых слугах Боскіх, праваслаўных ваярах беларускіх, мужна пажыўшых, і ўсіх за веру і Беларусь у баю жыцьцё свае паклаўшых. Каб яны ў супакоі спачывалі, аб годным ушанаваньні іх ва ўсі стагодзьдзя, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Каб ім былі адпушчаны ўсе іхнія грахі вольныя і міжвольныя, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Каб ім неасуджаным стаяць каля страшнага пасаду Госпада Славы, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Аб плачучых і хварэючых, чакаючых Хрыстовага суцяшэньня, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Каб пазбавіліся яны ўсялякай хваробы, скрухі, сьлёз, і ўзрадаваліся, асьветленыя сьвятлом твару Боскага, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Каб Гасподзь Бог наш супакоіў душы ўсіх змагароў беларускіх у месцы сьветлым, у месцы добрым, у месцы спакойным, дзе ўсе справялівыя перабываюць, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Каб яны былі залічаныя разам зь Абрагамам, Ісакам і Якавам, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Каб нам выбавіцца ад усякага гневу, суму і нястачы, Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Успамянуўшы усясьвятую, усячыстую, усядабраслаўлёную, слаўную Ўладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддамо.
Людзі: Табе, Госпадзі.
Сьвятар: Бо Ты — ўваскрашэньне, жыцьцё і супакой спачыўшых слуг Тваіх, сёньня памінаемых праваслаўных ваяроў беларускіх і ўсіх, за веру і Беларусь у змаганьні жыцьцё свае аддаўшых, Хрыстос Бог наш, і Табе славу аддаём, разам зь адвечным Тваім Айцом, і зь усясьвятым, добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін. Алілуя, алілуя, алілуя.
Кандак, тон 8: Зь сьвятымі супакой, Хрыстос, душы слуг Тваіх, змагароў беларускіх, дзе няма ні болю, ні суму, ні плачу, але жыцьцё бясконцае.
Ікас, тон 8: Ты адзіны несьмяротны, Творца мой, што стварыў чалавека і даў яму выгляд; мы ж, зямныя, ад зямлі ўзятыя і ў зямлю вернемся паводле Твайго загаду, бо Ты сказаў: “Зямля ты і ў зямлю вернешся.” Туды ўсе людзі пойдуць зь надмагільным плачам. Алілуя, Алілуя, Алілуя.
Песьня 7
Ірмас: Юнакі жыдоўскія ў пячы зь адвагай зьнішчылі полымя і на расу полымя зьмянілі, сьпяваючы: дабраслаўлёны ёсьць, Гасподзь Бог, на вякі вякоў.
Прысьпеў: Супакой, Гасподзь, душы слуг Тваіх.
Уладыка, Хрысьце Божа, калі пажадаеш судзіць сусьвет, пашкадуй слуг Тваіх, што за Царкву Тваю сьвятую і Айчыну нашу, Беларусь дабраслаўлёную, пацярпеўшых, іх жа ад нас узяў, сьпяваючых: “Дабраслаўлёны ёсьць, Божа бацькоў нашых.”
У цішы радаснай, дзе душы сьвятых радуюцца, паслужыўшых Табе, далучы да іх, Хрысьце, душы слуг Тваіх, змагароў беларускіх, сьпяваўшых Цябе праўдзіва: “Дабраслаўлёны ёсьць, Божа бацькоў нашых.”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Трох жыдоўскіх юнакоў выратаваўшы ў полыме, у трох асобах апяваемых вызвалі ад полымя вечнага спачылых змагароў беларускіх, апяваючых Цябе праўдзіва: “Дабраслаўлёны ёсьць, Божа бацькоў нашых.”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Ісая Цябе жазлом назваў, Чыстая; Данііл жа – гарой несякомай; Езэкііль – брамай, зь якой выйдзе Хрыстос. Мы ж Цябе, праўдзівай Багародзіцай спавядаючы, узьвялічваем.
Песьня 8
Ірмас: Сугучнай музыкі і людзей нязьлічоных, што пакланяліся ідалу ў Дэіры, тры юнакі не паслухаліся, але Госпада ўсяславілі і славасловілі ва ўсе стагодзьдзі.
Прысьпеў: Супакой, Гасподзь, душы слуг Тваіх.
Скончыўшы жыцьцё годна, і да Цябе адышоўшы, Госпадзе, пацярпеўшыя за сьвятую Царкву Тваю і Айчыну нашу, Беларусь дабраслаўлёную, клічуць цяпер: “Грахі нашы адпусьці, Хрысьце, і не судзі нас, калі пажадаеш судзіць усіх, праўдзіва да Цябе клікаючых: Усе тварэньня апявайце Госпада, і ўзнімайце яго ва ўсе стагодзьдзя.”
Душы змагароў беларускіх, насіўшых, Уладыка, крыж Твой на плячох сваіх і цяжар твой незаўсёды лёгкі, пасялі ў палацах Тваіх, дзе сьвятыя Твае спачываюць. Бо сьпявалі праўдзіва Цябе, Хрысьце Божа: “Юнакі дабраслаўляйце, сьвятары апявайце, людзі уздымайце Госпада ва ўсе стагодзьдзя.”
Дабраславім Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, Госпада.
Адвечная Тройца Сьвятая, Бог Айцец, і Сын, і Дух Сьвяты, да ліку сьвятых далучы душы пацярпеўшых слуг Тваіх, змагароў беларускіх, ад полымя вечнага пазбаўляючы, ды ўславяць Цябе сьпяваючы няспынна: “Юнакі дабраслаўляйце, сьвятары апявайце, людзі уздымайце Госпада ва ўсе стагодзьдзя.”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Цябе, Дзева, прарокі прадбачылі, бачыўшы празорлівымі вачамі, адны жазлом Цябе называў, іншы – брамай усходняй, другі – гарой чалавекам несякомай. Мы ж спавядаем Цябе сапраўды Багародзіцай, Бога ўсіх нарадзіўшай, Яго ж малі супакоіць ва ўсе стагодзьдзі пацярпеўшых годна змагароў беларускіх.
Песьня 9
Ірмас: Жахнуўся кожны, хто чуў голас невымоўнага Боскага сыходжаньня, бо Ўсявышейшы воляй сваёй зышоў аж да плоці, зь дзявочага ўлоньня чалавекам зрабіўся, таму то, верныя, усячыстую Багародзіцай клічам.
Прысьпеў: Супакой, Гасподзь, душы слуг Тваіх.
Ісусе, Божа Збаўца, Адамаў грэх узяўшы, і сьмерць пазнаўшы, каб чалавека ад яе вызваліць, міласэрны. Таму Цябе, Міласьцівы, падай супакой пацярпелым змагарам беларускім, як адзіны Ўсядобры і Ўсяміласэрны.
Няма ніводнага, Міласэрны, хто б не зграшыў сярод людзей. Толькі Ты адзіны, Ісусу Хрыстос, узяўшы грахі ўсяго сусьвету. Таму ачысьці ад грахоў слуг Тваіх, змагароў беларускіх, і пасялі ў сьвятых Тваіх палацах, бо Ты ёсьць Жыцьцё, Супакой, Сьвятло, Радасьць дзеля ўсіх Табе добрадагадзіўшых
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Зьдзівілася ўся сутнасьць чалавечая, як Безпачатковага Айца Сын Адзнародны, плоць прыняў ад Дзевы праз Сьвятога Духа, і пацярпеў як чалавек, памёр і ўваскрэс на трэці дзень, памёршых ад стагодзьдзя ўзьняўшы. Таму няспынна молім Цябе: “Пацярпеўшых за сьвятую Царкву Тваю і Айчыну нашу, Беларусь дабраслаўлёную, у краіне жывых супакой, дзе сьвятыя Твае спачываюць, як добры і чалавекалюбца Бог наш.”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Маці Бога, што нарадзіла Хрыста, Збаўцу нашага, Бога і чалавека, падвойнага прыродай, але не выявай, бо адзінароднага ад Айца, а зь Цябе першанца ўсіх тварэньняў. Яго, як чалавекалюбчая Маці малі, каб падаў супакой сярод сьвятых Сваіх пацярпеўшым за Царкву Сына Твайго і Айчыну нашу, Беларусь дабраслаўлёную.
Сьвятар: Багародзіцу і Маці Сьвятла ў сьпевах уславім.
Людзі: Духі і душы справядлівых усхваляць Цябе, Госпадзі.
Ірмас: Жахнуўся кожны, хто чуў голас невымоўнага Боскага сыходжаньня, бо Ўсявышэйшы воляй сваёй зышоў аж да плоці, зь дзявочага ўлоньня чалавекам зрабіўся, таму то, верныя, усячыстую Багародзіцай клічам.
Сьвяты Божа, сьвяты моцны, сьвяты несьмяротны, памілуй нас. (тры разы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і ўвесь час, і на вякі вякоў. Амін.
Найсьвяцейшая Тройца, зьлітуйся над намі. Гасподзь, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзе памілуй. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш , каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як на небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Трапар, тон 4: Зь душамі праведных памёршых душу слуг Тваіх, Збаўца, супакой і захавай іх у праведным жыцьці ў Цябе, Чалавекалюбца.
У Тваім месцы спачынку, Гасподзь, дзе ўсе Твае сьвятыя спачываюць, супакой і душу слуг Тваіх, бо Ты адзіны чалавекалюбца.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Ты ёсьць Бог, які ў ад зышоў і ад ланцугоў пазбавіў закаваных, сам і душы слуг Тваіх супакой.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Адзіная чыстая і бязвінная Дзева, што Бога без насеньня нарадзіла, малі, каб выратаваліся душы іх.
Екценьня
Дыякан: Памілуй нас, Божа, па вялікае літасьці Тваёй, молімся Табе, выслухай і памілуй.
Людзі: Госпадзе, памілуй. (тры разы)
Дыякан: Яшчэ молімся за супакой душаў слуг Боскіх, праваслаўных ваяроў беларускіх, і ўсіх за веру і Беларусь у змаганьні загінуўшых, каб прабачыў ім усялякія правіны, сьвядомыя і несьвядомыя.
Людзі: Госпадзе, памілуй. (тры разы)
Дыякан: Каб Гасподзь Бог пасяліў душы іх, дзе праведныя спачываюць.
Людзі: Госпадзе, памілуй. (тры разы)
Дыякан: Міласьці Боскай, уладарства нябеснага, і водпуску грахоў іх у Хрыста, несьмяротнага Ўладара і Бога нашага, просім.
Людзі: Падай, Гасподзь.
Дыякан: Госпаду памолімся
Людзі: Госпадзе, памілуй.
Сьвятар (ціха): Бог духаў і ўсялякага цялеснага стварэньня, што зваяваў сьмерць і злога перамог, і падараваў сусьвету Твайму жыцьцё, супакой душы спачыўшых слуг Тваіх у месцы сьветлым, месцы радасным, месцы спакойным, дзе няма ні болю, ні суму, ні плачу; усялякі грэх, зроблены імі словам, учынкам і думкаю, Ты, як добры і чалавекалюбца Бог, прабач ім. Бо няма жывога чалавека — і ніколі ня будзе, — які б не зграшыў: Ты адзіны без граху, справядлівасьць Твая — справядлівасьць на вякі вякоў, і словы Твае — праўда.
Сьвятар (голасна): Бо Ты ўваскрашэньне, і жыцьцё, і супакой спачыўшым слугам Тваiм, праваслаўным ваярам беларускiм, і ўсiм за Беларусь сьвятую у зьмаганьнi загiнуўшым, Хрыстос Божа наш: і Табе славу аддаём зь адвечным Тваiм Айцом, і зь Усясьвятым і добрым і жыватворчым Тваiм Духам, цяпер і заўсёды, і на вякi вякоў.
Людзі: Амін.
Сьвятар: Мудрасьць. Найсьвятая Богародзіца, збаў нас.
Людзі: Больш годную пашаны за хэрувімаў І без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога—Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.
Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.
Людзі: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. Госпадзе, памілуй; Госпадзе, памілуй; Госпадзе, памілуй. Ойча, дабраславі.
Сьвятар: Жывым і памёршым, Уладар, што ўваскрэс зь мёртвых Хрыстос праўдзiвы Бог наш, малiтвамi Усячыстае Тваёй Маці, сьвятых і слаўных апосталаў, звышгодных i боганосьбiтных айцоў нашых, сьвятога айца нашага Кырылы, япiскапа Тураўскага і ўсiх сьвятых, душы загiнуўшых у барацьбе за праўду Тваю i вольнасьць народа Твайго беларускага слуг Тваiх, праваслаўных змагароў, й усiх за Беларусь сьвятую ў барацьбе загiнуўшых, у палацах сьвятых Тваiх на лоне Аўраама супакой, і да сьвятых Тваіх далучы, і нас памiлуе, як добры i любячы людзей
Дыякан: У сьвятым сьне вечны супакой падaй Гасподзь, спачыўшым слугам Тва, праваслaўным ваярам беларускім, і ўсім за Беларусь сьвятую ў зьмаганьнi зь ворагам загiнуўшым сьвята і годна, і зрабi iм вечную памяць.
Людзі: Вечная памяць, вечная памяць, вечная памяць.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.