Monday, January 31, 2011

КАНОН ЗВЫШГОДНАМУ АНТОНІЮ ВЯЛІКАМУ

Тон 8
Песьня 1
Ірмас: У старажытнасьці калясьніцы фараона патапіў Майсей, цудатворным жазлом правобразам крыжа падзяліўшы воды. Праз гэта і ўцекачы выратаваліся, песьню Богу сьпяваючы.
Прысьпеў: Антонія боскага ўшануем прыгожа.
Несьмяротнасьць жыцьця і ягоны вечным сэнс пакажы, і Траістасьць Зоркі, ойча, напоўні, асьвяці мілатой асьветы змрочную душу маю, малюся, ды годна апяю цябе.
Юнак узростам плоці, мудра новы шлях дабрадзейнасьці абраў, якім добра крочыў, Новаму Запавету Выратавальніка падпарадкаваўся, вялебны, і жыватворчаму запавету Эвангельля пераймаў.
Траістым зьзяньнем, прамудры, асьвячоны, спакусы, запалы, злосьць нячысьцікаў і зданяў зьвяроў напады, таксама раны балючыя перамог ты, запалены жаданьнем Боскасьці.
Багародзічны: Як Маці Боская, адвагу маючы да народжанага ад Цябе, Адзінароднаму Слову, і адвечнаму Айцу, і Сьвятому Духу, маліся няспынна аб збаўленьні ад бед, Усячыстая, аб праслаўляючых Цябе, Багародзіцу.
Песьня 3
Ірмас: У пачатку стварыўшы кола нябеснае розумам, і зямлю на водах заснаваўшы, мяне, Хрыстос, на камяні запаветаў Тваіх зацьвердзі, бо няма сьвятога, апрача Цябе, Чалавекалюбца.
Сьцьверджанымі думкамі набожнымі і моцным цярпеньнем пакуты, супакоіў полымя запалу. Таму ў сьветлую вопратку бязгрэшнасьці апрануўся ты, ойча Антоні, і ў выратаваньня рызы.
Моцныя напады нячысьцікаў дзёрзкіх, нават вобразы зьвяроў прымаўшых, перамог ты, нямоглы, бо меў моцнага ў змаганьні памагатага.
Баганосны праведнік, кіраўніка цемры і князя сьвету гэтага выкрыўшы ўстрыманьнем моцным, слаўны пераможца, ойча Антоні, посьнікаў слава і манахаў хвала.
Багародзічны: Розум мой паўшы, жыватворчай дзеяй зь Цябе прыйшоўшым у сьвет, узьвядзі, Чыстая, і да жыцьця павярні, як браму сьмерці разбурыўшая Народжаным Табой.
Сядальны, тон 8: Душу сваю зьвязаўшы любоўю Хрыстовай, усё зямное адкінуўшы мудра, пасяліўся ты, ойча звышгодны, у пустэльні і на гарах. Бо ад разумнага дрэва зьведаўшы, слаўных і вечных таямніц, анёльскі зазьзяў ты. Таму і запал плоці тваёй перамог, адагнаўшы дэманаў, вялебны Антоні, манахаў падмурак. Малі Хрыста Бога, каб прабачэньне грахоў падаў шануючых зь любоўю памяць тваю.
Песьня 4
Ірмас: Ты крэпасьць мая, Гасподзь, Ты сіла мая, Ты – Бог мой, Ты мая радасьць, не пакідаючы нетра Айца, нашу галечу наведаў. Таму з прарокам Авакумам сьпяваю Табе: Слава сіле Тваёй, Чалавекалюбца.
Боскую лесьвіцу дабрадзейнасьці выкарыстаў для ўзыходжаньня на вышыні ўзышоў ты, ойча сьвяты. Бога бачыў на іх царуючага і дарункі багатыя раздаючага рукой шчодрай праўдзіва сьпяваючым: Слава сіле Тваёй, Чалавекалюбца.
Цалкам у Богу асьвяціўся ты, вялебны Антоні, адзіна Адзінаму, прамудры, пераймаў дабрадзейнасьцю і размовамі, таму богабачаньня, як чысты, удастоіўся. Бо, зямлю і зямное пакінуўшы, годна нябесную асалоду атрымаў ты.
Розум і душу ачысьціўшы, вялебны Антоні, спакусу для душы згубную, падступства, і лісьлівасьць горкую, і мары ворагаў выкрыў ты. Бо ў цярпеньні пакуты навуку атрымаўшы, навучыў шматлікіх манахаў, звышгодны.
Багародзічны: Бога, ад Цябе народжанага, малі, бо няспынна будучы Богам і роўным прыродай Айцу, і ад Цябе народжаным будучы праўдзіва, каб прабачэньне грахоў і душаў выратаваньне падаў зь верай Цябе апяваючым.
Песьня 5
Ірмас: Праз грэх адышоў я ад твару Твайго, Сьвятло Вечнае, і пакрыла мяне цемра злога, але, малю Цябе: павярні мяне і да сьвятла запаветаў Тваіх шлях мой скіруй.
Жывучая ў табе мілата ўсё ведаючага Бога, вялебны, навучала цябе, і адукоўвала, і мудрыўшая, душаў, звышгодны, чыстых і вялебных узыходжаньне бачыць удастоіўся ты.
Даравана была табе дабрыня хваробы розныя вылечваць. І над нячысьцікамі ўладу мудра падаў Хрыстос. Бо прыроду сваю зямную, ойча, перамогшы звышнатуральна, прычасьціўся дарункаў Сьвятога Духа.
Багародзічны: Цябе сьцяной маючы і малітвамі Тваімі захаваныя, Тваёй Боскай славай хвалімся, Цябе праслаўляем. Бо Ты, Усячыстая, душаў нашых вечная радасьць і вясельле.
Песьня 6
Ірмас Бездань грахоў і правінаў бура мяне паланіць, і нутро мае ірве адчай. Але Тваю моцную руку працягні мне, як Пятру, Выратавальнік! І выратуй мяне.
Закон пакутніцкага жыцьця ўспрыняў ад юнацтва, вялебны, і да канца выконваў яго. І так Боскай доблесьці вянок перамогі атрымаў ад Цара ўсіх.
Маючы цябе наймоцным малітоўнікам да Бога, вялебны, і клапатлівага за ўсіх дабрадзея, і кіраўніка, і абаронцу, і хадайніка набожнага для нас, ва ўсялякай бядзе і смутку, і нападзе і злых абставінах.
Багародзічны: Узьняла Ты сапраўды паўшае чалавецтва, Маці Боская, у зары Боскай, Айцу роўнага, бачнага Сына нязьменнага без насеньня ва ўлоньні насіўшая.
Кандак, тон 2
Жыцьцёвую славу адкінуўшы, бязмоўнае жыцьцё правёў ты, Хрысьціцелю пераймаючы дасканала і дбайна. Таму зь ім цябе шануем, айцоў кіраўнік Антоні.
Ікас
Хрыстовы голас пачуўшы, пайшоў ты ў сьлед Ягоных запаветаў, жыцьцё ў галечы праводзіў. Раздаўшы маёмасьць і рабой сваіх; любімую сястру на клопат нявіньніц аддаўшы, вялебны Антоні, у адзіноце пустэльні Богу маліўся чыста, розуму дабрыню прыняў ты. Таму мы апяваем цябе ў сьпевах праслаўляючы, звышгодны Антоні, айцоў начальнік.
Песьня 7
Ірмас У старажытнасьці Боскім сыходжаньнем полымя ў пячы астудзілася ў Бабілёне. Праз гэта юнакі ў пячы радаваліся, быццам ў кветніку гуляючы, сьпяваючы: Дабраслаўлёны ёсьць, Бог бацькоў нашых.
Водарнаю чарай былі вусны твае, дабрадзейнасьці пах і выратаваньня ўдыхаючым, быццам у кветніку, зь верай сьпяваючым: Дабраслаўлёны Божа бацькоў нашых.
Мілата Духа Сьвятога ў цябе ўсялілася, ганіцелям, нячысьцікаў ілжывых цябе, ойча сьвяты, зрабіла. І манахаў настаўнікам, заўсёды сьпяваючым: Дабраслаўлёны Божа бацькоў нашых.
Багародзічны: Да Марыі прыйдзем і слаўна праславім. Бо Табой мілата нам падаецца, вышэй розуму дарунак, як бруі дабрыні Боскай. Таму набожным сьпевам Цябе цяпер праслаўляем.
Песьня 8
Ірмас: Сем разоў печ халдзейскі кат на набожных апантана распальваў, але сілай вышэйшай выратаваных юнакоў бачачы, Творцу і Збавіцелю сьпяваючы: Юнакі дабраслаўляйце, сьвятары апявайце, людзі праслаўляйце ва ўсе стагодзьдзі.
У малітвах бадзёры, у посьце добра моцны, цярплівы ў скрусе, ойча Антоні, розум чысты на зямлі як Анёл паказаў, заўсёды Богу сьпяваючы: Юнакі дабраслаўляйце, сьвятары апявайце, людзі праслаўляйце ва ўсе стагодзьдзі.
Малітвамі, звышгодны, і мальбамі да Бога набліжаўся ты няспынна, узыходзіў на вышыню пакліканьня. Сетак дэманаў пазьбягаючы, вызваліўся ад іх катаваньня, вялебны, сьпяваючы: Юнакі дабраслаўляйце, сьвятары апявайце, людзі праслаўляйце ва ўсе стагодзьдзі.
Новым Майсеем быўшы, у пустэльні пераможцам і змагаром са злым зрабіўся, людзей зьбіраючы, посьнікаў сабор у вясельлі і жыцьці новым, сьпяваючы Уладару: Юнакі дабраслаўляйце, сьвятары апявайце, людзі праслаўляйце ва ўсе стагодзьдзі.
Багародзічны: Маці Бога ўсячыстая, душы маёй язвы і грахоўныя хваробы ачысьці, крыніцамі мыючымі, што зьявіліся зь нараджэньня Табой і цякуць бруямі ачышчальнымі. Бо да Цябе малюся, і да Цябе прыбягаю, і да Цябе клікаю , Багародзіца Дзева.
Песьня 9
Ірмас: Жахнулася неба і зямля зьдзівілася, калі Бог зрабіўся чалавекам і ўлоньне Твае зрабіў прасторней нябёсаў. Таму Цябе, Багародзіцу, Анёлы і людзі праслаўляюць.
Надышло сьвята твае сьветлае, звышгодны ойча Антоні, напоўнены радасьцю, напоўнены вясельлям духоўным, напоўнены Духам Сьвятым, напоўнены водарам духмяным і асьветай. І цяпер, маючы цябе пакаяньня правілам і закона заснавальнікам, радуемся.
Не спыняй маліць Выратавальніка, вялебны ойча, дараваць нам, памяць тваю сьвятую зьдзяйсьняючым, грахоў прабачэньне, шчодрых дарункаў паданьне, міласэрнасьць Боскую, душаў выратаваньне і радасьць вечную.
Як анёл на зямлі пажыўшы, роўную анёлам атрымаў сьветласьць. Бо іх боскага зьзяньня прычасьнікам быў заўсёды. Зь імі цешысься заўсёды як Боскі прарок, як мучанік венчаны, як манахаў начальнік.
Багародзічны: Зачала Ты, Дзева, без насеньня, усіх стварыўшае Слова Боскае, без жаданьняў плоці і без разбурэньня нявіннасьці, без болі матчынай, нарадзіла Ты. Таму мы Цябе, словам і сэрцам, Багародзіцай спавядаем

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.