Monday, January 31, 2011

ПРАВІЛА АД АПАГАНЕНЬНЯ

Калі нехта спакусіцца ў сьне па дзее сатанінскае, ён, устаўшы зь ложка, зьдзяйсьняе паклоны, прамаўляючы:
Божа, будзь міласэрны да мяне, грэшнага.
Затым пачатак звычайны.
Прыйдзеце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзеце, паклонімся й прыпадзем да Хрыста, Уладара, нашага Бога.
Прыйдзеце, паклонімся й прыпадзем да самога Хрыста, Уладара й Бога нашага.

Псальма 50

Зьлітуйся, Божа, зь мяне ў вялікай ласцы Тваёй, і ў мностве шчадротаў Тваіх загладзь беззаконьні мае! Адмый мяне шматкроць ад беззаконьня майго, і ад грэху майго ачысьці мяне: бо беззаконьне маё я ўсьведамляю, і грэх мой заўсёды перада мною. Табе, Табе аднаму я зграшыў і прад вачыма Тваімі благое ўчыніў: таму справядлівы Ты будзеш у прысудзе Тваім, і чысты ў судзе Тваім. Вось, я ў беззаконьні зачаты, і ў грэху маці мая нарадзіла мяне. Вось, палюбіў Ты праўду ў сэрцы і ўліў у мяне тайную мудрасьць. Акрапі мяне ісопам, і ачышчуся: абмый мяне, і бялей за сьнег адбялюся. Дай мне ўцеху пачуць і радасьць, і ўзрадуюцца косьці, Табою паламаныя. Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і загладзь усе беззаконьні мае. Чыстае сэрца ўмацуй ува мне, Божа, і дух справядлівы аднаві ўва мне. Не адкінь мяне ад аблічча Твайго і Духа Твайго Сьвятога не адбірай у мяне. Вярні мне радасьць збавеньня Твайго, і Духам Уладным мяне падтрымай. Я навучу беззаконцаў дарогам Тваім, і бязбожныя да Цябе навярнуцца. Вызвалі мяне ад крывавасьці, Божа, Божа ратунку майго; і язык мой уславіць праўду Тваю. Госпадзе! адкрый вусны мае, і вусны мае прагалосяць славу Табе: бо калі б ахвяры Ты пажадаў, я даў бы яе; цэласпаленьне Табе не падабаецца. Ахвяра Богу — дух упакораны; сэрца ўпакоранае і зьміранае Бог ня зьнішчае. Ушчасьліві, Госпадзе, добрай воляй Тваёю Сіён, і хай паўстануць муры Ерусалімскія. Тады ўпадабаеш Ты ахвяру праўды, прынашэньні і цэласпаленьні; тады пакладуць на алтар Твой цялят.
Трапары, тон 7
Пастыр добры, паклаўшы душу Сваю за нас! / Ты ведаеш патаемнае, зробленае мною: / Адзіны Добры, настаў мяне, розумам аблуднага, / і збаў мяне ад ваўка, Ягня Боскае, / і памілуй мяне.
Абцяжараны сном засмучэньня, / я азмрочваюся спакушэньнем граху: / але даруй мне раніцу пакаяньня, / адукоўваючы мае вочы уяўныя, Хрысьце Божа, / асьвета душы маёй, і выратуй мяне.
Зь імгою граху і зь асалодамі жыцьцёвымі сплятаючыся, / розум няшчаснай маёй душы запалы розныя нараджае / і да намераў пакаяньня не прыходзіць. / Але зьлітуйся, Выратавальнік, над зьневажэньнем маім, / і падай мне намер зьнішчэньня, / каб і я, выратаваны, перш канца заклікаў да міласэрнасьці Тваёй: / “Гасподзь, Хрыстос Выратавальнік мой! / Выратуй мяне, роспаччу ахінутага і нявартага!”
Як патрапіўшы да разбойнікаў і зранены, / так і я упаў у шматлікія грахі, / і паранена душа мая. / Да каго зьвярнуся я, вінаваты? / — Толькі да Цябе, міласэрнаму Лекару душаў: / выяві на мне, Божа, вялікую Тваю літасьць.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Як блудны сын прыйшоў і я, о Міласэрны! / Прымі мяне, Ойча, вярнуўшагася, / як аднаго зь наймітаў Тваіх, Божа, і памілуй мяне.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Збаў нас, Багародзіца, / ад паланіўшых нас грахоў: / бо іншай надзеі мы, верныя не маем, акрамя Цябе, / і ад Цябе народжанага Госпада.
Госпадзі, памілуй. (40)
Потым 50 паклонаў зь малітвай:
Божа, будзь міласьцівы да мяне, грэшнага.
Малітва сьвяціцеля Васіля Вялікага
Ізноў быў зрынуты я, няшчасны, розумам і злым звычаем служачы граху. Ізноў князь цемры і гарачай асалоды бацька палонным зрабіў мяне, і як пакорлівага раба, прымушае мяне служыць ягонай волі і жаданьням цела. І што мне рабіць, Гасподзь мой, і Выратавальнік, і Заступнік спадзяваньне на Цябе маючых, калі зноў да Цябе не вярнуцца, і стагнаць, і прасіць літасьці за зьдзейсьненае мною? Але баюся і трапячу, каб заўсёды паспавядаючыся, і абяцаючы адступіць ад зла, аднак кожную гадзіну грашу і не выконваючы зароку майго Табе Богу майму, доўгацярпеньне Тваё не узьвесьці да абуранасьці. І хто вытрымае гнеў Твой, Госпадзі! Але ведаючы вялікае спачуваньне Тваё і бездань чалавекалюбства Твайго, ізноў даручаю сябе міласэрнасьці Тваёй і заклікаю Табе: У чым я зграшыў, прабач! Памілуй мяне паўшага, дай мне руку дапамогі, у ціне асалод застраўшаму. Не пакінь, Гасподзь, стварэньне Тваё паланіцца беззаконьнямі маімі і грахамі маімі; але звычайнай Тваёй літасьцю і дабрынёй падахвочваем, пазбаў ад бруду і брыдоты цела і гарачых думак, якія паганяць заўсёды душу маю бяздольную. Вось, Госпадзі, як Ты бачыш, няма ў ёй чыстага месца, але уся яна ў свавольстве, і усё цела пакрыла язва. Такім чынам, Сам, Чалавекалюбца, лекар душаў і целаў і міласэрнасьці крыніца, ачысьці яе сьлёз маіх плыньню, праліваючы іх зь вачэй маіх багата; выкажы на мяне чалавекалюбства Тваё, і падай мне вылячэньне і ачышчэньне, і вылечы рану маю, і не адхілі твару Твайго ад мяне, каб як гальлё не паглынула мяне полымя роспачы. Але як сказаў Ты, праўдзівы Божа, што вялікая радасьць бывае на нябёсах пра аднаго грэшніка прыносіўшага пакаяньне, так зрабі і са мною грэшным, і не зачыні вушэй міласэрнасьці Тваёй да малітвы пакаяньня майго, але адчыні іх, і як фіміям накіруй яе да твару Твайго. Бо вядомыя Табе, Стваральніку, немач існасьці, і лёгкасьць перапоны ў юнацкасьці, і цяжар цела; і Ты не пазіраеш на грахі, і прымаеш пакаяньне паклікаўшых Цябе ў праўдзе. Бо дабраслаўлёнае і праслаўлена годнае і велічнае імя Тваё, Айца і Сына і Сьвятога Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Другая малітва сьвяціцеля Васіля Вялікага
Шматміласьцівы, нятленны, чысты, бязгрэшны Гасподзь, ачысьці мяне, нягоднага слугу Твайго, ад усякай брыдоты цялеснай і душэўнай, і ад няўвагі і засмучэньні майго здарыўшыся са мной бруд зь усімі іншымі беззаконьнямі маімі, і выяві мяне чужым брыдоты, Уладар, па дабрыні Хрыста Твайго, і асьвяці мяне натхненьнем Найсьвяцейшага Твайго Духу; каб ачуўшыся ад імгі нячыстых зданяў сатанінскіх і усякай брыдоты, я удастоіўся з чыстым сумленьнем адкрыць мае кепскія і нячыстыя вусны, і апяваць усясьвятое імя Тваё, Айца і Сына і Сьвятога Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Трэцяя малітва
Гасподзь, Божа наш, усё, у чым я зграшыў сёньня словам, справай і думкай, як добры і Чалавекалюбца, прабач мне. Мірны сон і ціхамірны даруй мне. Анёла Твайго захавальніка пайшлі, абараняючага і захоўваючага мяне ад усякага зла. Бо Ты — захавальнік душаў і целаў нашых, і Табе славу узносім, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Малітва чацьвёртая, сьвяціцеля Яна Залатавуснага
1. Гасподзь, не пазбаў мяне нябесных дабротаў Тваіх.
2. Гасподзь, ад вечнай пакуты збаў мяне.
3. Гасподзь, розумам альбо думкай, словам альбо справай зграшыў я – прабач мяне.
4. Гасподзь, збаў мяне ад усялякага няведаньня, і забыцьця, і лёгкаважнасьці думкі, і скамянелай нячуласьці.
5. Гасподзь, ад усялякай спакусы збаў мяне.
6. Гасподзь, асьвяці сэрца мае, змрочнае злым жаданьнем.
7. Гасподзь, як чалавек я зграшыў, але Ты, як Бог шчодры, памілуй мяне, бачачы нямогласьць душы маёй.
8. Гасподзь, пайшлі мілату Тваю на дапамогу мне, каб я праславіў сьвятое імя Твае.
9. Гасподзь, Ісус Хрыстос, упішы мяне, слугу Твайго, у кнігу жыцьця і падай мне канец добры.
10. Гасподзь, Божа мой, хоць я і не зрабіў нічога добрага прад Табой, але падай мне па дабрыні Тваёй пакласьці добры пачатак.
11. Гасподзь, арасі сэрца мае расой дабрыні Тваёй.
12. Гасподзь неба і зямлі, згадай мяне, грэшнага слугу Твайго, кепскага і бруднага, у Царстве Тваім. Амін.
1. Гасподзь, у пакаяньні прымі мяне і не пакінь мяне.
2. Гасподзь, не ўвядзі мяне ў спакусу.
3. Гасподзь, падай мне думкі добрыя.
4. Гасподзь, сьлёзы і памяць аб сьмерці, і смутак, падай мне.
5. Гасподзь, думку аб споведзі жаданьняў маіх падай мне.
6. Гасподзь, пакору падай мне, адсячэньня волі маёй і послух.
7. Гасподзь, дай мне вытрываласьць, шмат цярпеньня і мужнасьці.
8. Гасподзь, укарані ва мне падмурак добры – страх Твой.
9. Гасподзь, удастой мяне любіць Цябе ўсёй сілай душы маёй, і розуму, і сэрца, ды выконваць ва ўсім волю Тваю.
10. Гасподзь, ад злых людзей абарані мяне, і ад дэманаў, і ад запалаў, і ад усялякае нягоднае справы.
11. Гасподзь, як Ты загадваеш; Гасподзь, як Ты ведаеш; Гасподзь, як Ты жадаеш – ды зьдзейсьніцца ва ўсім воля Твая.
12. Гасподзь, Твая воля ды зьдзейсьніцца, а не мая, па просьбам і маленьню Ўсясьвятой Багародзіцы і ўсіх сьвятых Тваіх, бо Ты ёсьць дабраслаўлёны ва ўсе стагодзьдзі. Амін.
Малітва пятая, да Ўсясьвятой Багародзіцы
Усясьвятая Уладарка мая, Багародзіца, сьвятымі Тваімі і усёмагутнымі малітвамі адгані ад мяне пакорлівага і няшчаснага слугі Твайго засмучэньне, забыцьцё, неразумнасьць, нядбаньне і усе кепскія, нячысьцікі і брудныя думкі ад беднага майго сэрца і ад захмуранага розуму майго, і загасі полымя запалу майго, бо я убогі і няшчасны. І пазбаў мяне ад шматлікіх і згубных успамінаў і намераў, і ад усіх спраў злых вызвалі мяне, бо дабраслаўляюць Цябе усе роды і славіцца шанаванае імя Тваё на вякі вякоў. Амін.
Больш годную пашаны за херувімаў / і без параўнаньня больш слаўную за серафімаў, / што, захаваўшы дзявоцтва, / нарадзіла Бога—Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Госпадзі, памілуй. (3)
Уладыка, дабраславі.
Водпуск
Гасподзь Ісус Хрыстос, Сын Божы, па малітвах Усячыстай Тваёй Маці і усіх сьвятых, выратуй мяне, грэшнага.
Малітва ад апаганеньня
Гасподзь Бог наш, адзіны добры і чалавекалюбца, адзіны Сьвяты і ў сьвятых спачываючы! Ты вярхоўнаму Твайму апосталу Пятру паказаў бачаньнем, што не варта лічыць кепскім ці нячыстым нічога са створанага Табою ў ежу і асалоду людзям, і праз абраны сасуд Твой, апостала Паўла даў запаведзь, што для чыстых усё чыста: Ты Сам, Уладар Усясьвяты, пакліканьнем страшнага і усячыстага імя Твайго, і знакам Сьвятога і Жыватворчага Крыжа, дабраславі і ачысьці мяне, слугу Твайго (імя), які апаганіўся ад усялякага злога духу, ад усялякага летуценьня і гада атрутнага, ад усялякага беззаконьня і ад усялякага зману, ад усялякага вядзьмарства і ад усялякай мітусьні, і ад усялякай хваробы, і ад усялякага варожага ліхадзейства сатаны. І цяпер мяне, нявартага слугу Твайго (імя), удастой па Тваёй міласэрнасьці служыць усячыстым Тваім Таямніцам. І раней ачысьці маю душу і цела ад усякай брыдоты, і адпусьці усялякі грэх вольны і мімавольны, у чым я зграшыў ва усе дні жыцьця майго, справай, словам і думкай, днём і уначы, і да цяперашняй гадзіны. І дай мне, Гасподзь, зьдзейсьніць гэта страшнае служэньне ў прысутнасьці Нябесных Палкоў, і прычасьціцца усячыстых Тваіх Таямніц не на суд, ні ў асуджэньне, але ў прабачэньне грахоў, і Духа Сьвятога прышэсьце, і да жыцьця ў вечнай радасьці, якое прыгатаваў Ты для праўдзівых Тваіх служак. Захавай мяне, Уладар Усямагутны, ад усякага граху і злосьці, захавай чужым брыдоты і заганы ад усякага свавольства варожага сатаны; і дай мне, Гасподзь, служыць Табе ў сьвятасьці і праўдзе да апошняга дня, і гадзіны, і скону майго.
Бо Ты дабраслаўляеш і асьвячаеш усё, Хрысьце Божа наш, і Табе славу пасылаем зь Адвечным Тваім Айцом і зь Усясьвятым і Добрым і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў. Амін.

 

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.