Sunday, January 30, 2011

ВЫЛЯЧЭНЬНЕ СЬЛЯПОГА ВАРЦІМЕЯ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Мы уступаем сёньня ў падрыхтоўчыя тыдні да Вялікага посту. Царквой пакладзена задумвацца над сваімі грахамі не ў Вялікім посьце, а менавіта на працягу гэтых падрыхтоўчых тыдняў: на працягу тыдняў Посту мы будзем засяроджаны на сіле Боскай, што у немачы зьдзяйсьняецца; але на працягу надыходзячых цяпер тыдняў Царква зьвяртае нашу увагу на нас саміх.
І першае, што яна ставіць перад нашымі вачамі, гэта выява сьляпога Варцімея, які сядзіць у брамы іерыхонскае. Як ён — і мы сьляпыя; мы не бачым славы Боскай, разьлітай па усёй зямлі, зьзяючай вакол нас. Мы бачым толькі імглу, парой толькі цемру. Мы не бачым і сябе ні ў добрым, ні ў благім, толькі хвілінамі робімся відушчым штосьці пра сябе.
Калі Хрыстос заклікаў Іерыхонскага сьляпога ў Сабе, Ён яго спытаў: што ты жадаеш, каб Я табе зрабіў? І той адказаў: дай мне бачыць!.. Ён усьведамляў сваю сьлепату, — мы большай часткай яе не усьведамляем; ён усьведамляў палон, і няшчасьце, і гора, якія яна складае, — мы так да яе абвыклі, што нават больш не адчуваем яе.
І вось, калі б Хрыстос перад намі паўстаў і сказаў: што ты жадаеш? — ці знайшлося  ў нас мужнасьць зь усіх дарункаў зямлі папытаць зрок, бачаньне, ведаючы, што як толькі мы атрымаем зрок, мы убачым не толькі сьвятло, але і цемру? Мы баімся атрымаць зрок, мы баімся сябе убачыць, якія мы ёсьць, таму што мы уступаем у гэта сузіраньне без мэты і без надзеі. Без мэты: бо мы не упэўнены, што тое, што мы бачым, мы можам пераадолець, тое, што адкрыецца нам грахоўнае, цёмнае альбо недасканалае, мы можам выправіць: таму ці варта апускацца ў гэту цемру толькі для таго, каб прыйсьці ў роспач? У роспач не толькі пра тое, што наша жыцьцё бывае цяжкае і пакутлівае, а пра тое, што і усярэдзіне нас акрамя цемры, разрухі няма нічога.
І тут трэба успомніць і трымаць у памяці увесь час словы Яна Кранштацкага, які ў сваім дзёньніку кажа, што Бог адкрывае нам зрок нашых недахопаў, нашай недасканаласьці, зла ў нас толькі ў меру той веры і надзеі, якія Ён у нас бачыць. Таму кожны раз, калі перад намі расчыняецца новая глыбіня нашага падзеньня, кожны раз, калі мы адчуваем з большай сілай, як мы далёкія ад Бога, як мы не пагоднены са сваім сумленьнем, як цяжка нам зь людзьмі, як мы далёкія ад той славы, якая нам прызначана, мы павінны успомніць: значыць, Гасподзь убачыла ў нас дастатковую меру веры і надзеі, каб перад намі гэта адчыніць, Гасподзь ведае, што мы зь Ім разам можам гэта перамагчы.
І таму, уступаючы ў гэты тыдзень, на працягу нешматлікіх дзён да наступнай нядзелі, давайце задумаемся над самім сабой, будзем маліцца Богу, каб Ён нам адкрыў, даў бачыць усё, што мы можам бачыць, не зьнішчыўшыся, не зламаўшыся. Давайце узірацца ў нашы глыбіні і ў наша жыцьцё, у самае павярхоўнае і самае глыбокае, каб убачыць усё, што павінна быць пераможана, пераадолена, заваявана Богу, зь верай, што зь Ім — усё нам магчыма. Скажам і мы Яму: Гасподзь! Дай нам зрок! — і глыбока угледзімся ва усё, што нам адкрые Бог, зь упэўненасьцю, што Ён ужо нам дае гэтым перамогу. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.