Monday, January 31, 2011

ПАМЯЦЬ ЗВЫШГОДНАГА АНТОНІЯ ВЯЛІКАГА

17 студзеня
мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Мы служым не кожны дзень, і таму праходзяць міма нас імёны сьвятых і вучэньне сьвятых, ад якіх мы маглі б шмат чаму навучыцца, але якіх рэдка хто памятае. Так, учора сьвяткаваўся дзень заснавальніка манаскага подзьвігу ў эгіпэцкай пустэльні, сьвятога Антонія Вялікага, у памяць і гонар якога названы усё, хто пасьля насіў гэта імя, уключаючы і заснавальніка кіеўскага манаства, Антонія Пячорскага.
І мне жадаецца зьвярнуць ваша увагу на адну толькі падзею зь ягонага жыцьця. Ён сышоў у пустэльню, першы зь усіх падзьвіжнікаў, для таго, каб змагацца са злом, якое існавала ў ягоным сэрцы. Ён не уцякаў ад сьвету: ён сыходзіў у пустэльню на адзінаборства, каб пазмагацца тварам да твару са злом больш складаным, больш страшным і разбуральным, чым тое зло, якое нас атачае ў сьвеце гэтым.
І вось, у нейкі пэрыяд страшнай, разбуральнай бурай знайшлі на яго спакусы усякага роду; і ён змагаўся адчайна, ён змагаўся зь усіх сваіх сіл, і нарэшце гэтыя сілы ў ім зьнясіліліся, не толькі душэўныя, але і цела, і ён лёг на голую зямлю, адчуваючы, што змагацца больш не можа. І ў гэты момант перад ім паўстаў Выратавальнік Хрыстос, і уся цемра асьвяцілася Ягонай прысутнасьцю, увесь жах адышоў. І тады, няздольны нават устаць перад Ім і пакланіцца Яму, Антоній выклікнуў: Гасподзь! Дзе ж Ты быў, калі я быў у такой страшнай барацьбе? Няўжо Ты не мог мне дапамагчы?.. І Выратавальнік яму адказаў: Я нябачна стаяў побач з табой, гатовы табе дапамагчы, калі толькі пахіснулася бы вера твая...
Гэтыя словы Выратавальніка зьвернутыя да кожнага зь нас; усе мы стаім перад тварам ці знаходзімся ва улады унутранай барацьбы: барацьбы зь цемрай, барацьбы са злом, барацьбы са страхам, са зьдзіўленьнямі, зь усім, што складае упаўшую чалавечую прыроду. І кожны зь нас увесь час моліцца: Гасподзь, прыйдзі! Гасподзь, зьнімі зь мяне гэты цяжар! Гасподзь, вызвалі мяне!..
І так часта я чую скаргі, што на гэты крык душы Гасподзь як быццам не адклікаецца; а насамрэч Гасподзь стаіць побач зь намі, з радасьцю пазіраючы, калі мы мужна, зь верай, зь вернасьцю ў сэрцы змагаемся ва імя Ягонае, як ваяры змагаюцца за свайго цара, выступаюць за яго, нават калі трэба ў гэтай барацьбе быць параненымі, зьнявечанымі ці забітымі.
І гэта наша чалавечае пакліканьне: калі мы Хрыстовы, то мы Хрыстом пасланы ў гэты сьвет, каб Ягоным імем і ў імя Ягонае змагацца і перамагаць. Успомнім гэта кожны раз, калі мы апынёмся ва уладзе спакусы, калі ў нас уздымаецца гарката, і злосьць, і страх, і нянавісьць, і усялякі запал: нам дадзена змагацца, менавіта дадзена: наш гонар, наша слава, што Бог давярае нам – нам, нямоглым, нікчэмным – барацьбу са злом у сьвеце. І гэта барацьба пачынаецца не па-за, не ў супрацьстаяньні нашым блізкаму ці далёкаму, а пачынаецца усярэдзіне нас, у перамозе над сабой, у тым, каб усё пераадолець, зрабіцца гаспадарамі сваёй душы, валодаць душой, і целам, і розумам, і сэрцам, і воляй, і жыцьцём – і усё аддаць у рукі Боскія, з тым, каб нам служыць Яму усім сэрцам, усёй душой, усёй крэпасьцю, усім розумам, усім, што мы ёсьць і што ў нас ёсьць. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.