Thursday, December 30, 2010

ЗАКЛІК ДА НАРОДУ СЬВЯТОГА СЫНОДУ ЭЛАДСКАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ

Сьвятакіраўніцтва Эладскае Праваслаўнае Царквы, якое сабралася 5–8 кастрычніка на сваё чарговае паседжаньне, лічыць сваім абавязкам зьвярнуцца да свайго статку, народу Божага, а таксама да усіх неабыякавых людзей на мове праўды і любові.
Мы жывём зь вамі ў цяжкі і драматычны час. Як краіна, мы сутыкнуліся зь найцяжкім эканамічным крызісам, скіраваўшым большасьць людзей да пачуцьця няўпэўненасьці і страху. Мы не ведаем, што нам прынясе будучы дзень. Відавочна, што наша Радзіма ужо нявольная, а фактычна кіруецца сваімі крэдыторамі. Мы ведаем, што шматлікія зь вас чакаюць, што Царква скажа сваё слова і зойме пазыцыю адносна падзей, якія мы усё зь вамі назіраем.
Тое, што перажывае цяпер наша Радзіма, не мае прэцэдэнту і жахае уяўленьне. Побач зь духоўным, сацыяльным і эканамічным крызысам ідзе зрыньваньне усіх нашых асноў. Гаворка ідзе пра спробу выкараненьня і зьнішчэньні нашай традыцыі, таго, што заўсёды лічылася асновай жыцьця нашай Айчыны. У сацыяльнай сфэры адбываецца скасаваньне нашых асноў і правоў. Прычым робіцца гэта урадам пад нябачанай падставай: “Да гэтых мер нас прымушаюць нашы крэдыторы”. Такім чынам, мы, як краіна, фактычна прызнаём, што знаходзімся пад акупацыяй і выкананы волю нашых новых замежных кіраўнікоў. У сувязі з гэтым узьнікае наступнае пытаньне: іх дамаганьні дакранаюцца толькі фінансавай і сацыяльнай сфэры ці распаўсюджваюцца на духоўную і культурную ідэнтычнасьць і самастойнасьць нашай Радзімы?
Перад тварам склаўшагася становішча ва усякага разумнага чалавека узьнікае пытаньне: чаму мы перш не зьдзяйсьнялі тых цьвёрдых мераў, якія сёньня завуць даўно насьпелымі? Усе гэтыя паталёгіі нашага грамадзкага жыцьця, якія мы зараз з такой працай намагаемся пераадолець, чаму не былі вылечаны своечасова? Навошта неабходна было чакаць, пакуль мы не дасягнём сёньняшняга крытычнага стану? Вось ужо некалькі дзесяцігодзьдзяў нашай дзяржавай кіруюць адны і тыя ж людзі. Зь якой палітычнай мэтазгоднасьці яны зыходзілі, ведаючы, што вядуць краіну да катастрофы, а сёньня пачуваючыся ў бясьпецы, усьведамляючы сябе толькі выканаўцамі чужой волі? Цяпер праходзяць такія радыкальныя рэформы, якія ў ранейшыя часы усхвалявалі б усю Грэцыю, але сёньня яны амаль не сустракаюць процідзеяньня.
Наш эканамічны крызыс злучаны зь дысбалянсам паміж вытворчасьцю і спажываньнем. Паміж павольнымі тэмпамі вытворчасьці, якіх нам атрымоўваецца дамагчыся, і высокім узроўнем жыцьця, да якога мы абвыклі. Калі спажыванае значна пераўзыходзіць вытворчасьць, эканамічны балянс непазьбежна ссоўваецца ў бок выдаткаў. Каб зладзіцца з гэтым, наша краіна змушана зьвяртацца да вонкавых пазык. Калі крэдыторы пачынаюць патрабаваць вяртаньня пазык, прыходзіць крызыс, а за ім крочыць і банкруцтва. Але эканамічны крызыс, які гняце і прыгнятае нашу Айчыну – гэта толькі вяршыня айсбэрга. Гэта сьледзтва і плод іншага, духоўнага крызысу.
Дыспрапорцыя паміж спажываньнем і вытворчасьцю зьяўляецца не толькі эканамічнай катэгорыяй, але, першым чынам, паказчыкам духоўнага надлому. Прыкметай маральнага крызысу, які закрануў як улада, так і народ. Улада, якая не змагла паводзіць сябе адказна перад народам, не магла ці не жадала размаўляць зь ім мовай праўды, прапагандавала лжывыя ідэалы, спрыяла карупцыі, адзінай мэтай якой было само уладаньне уладай. Яна фактычна дзейнічала супраць сапраўдных інтарэсаў народа і нашай Краіны.
І зь іншага боку мы, народ, якія дзейнічалі безадказна. Мы абагавілі багацьце, шукалі сытага і спакойнага жыцьця, не грэбавалі зманам і лёгкай нажывай. Нас ужо не хвалявала, што адбываецца ў сьвеце і зь нашай краінай. Самачыннае патрабаваньне выкананьня сваіх правоў прафзьвязамі і сацыяльнымі групамі з поўнай абыякавасьцю да таго, як гэта адаб'ецца на нашым грамадзтве ў цэлым у значнай ступені спрыялі таму, што мы апынуліся ў сёньняшнім становішчы.
Сутнасьць духоўнага крызысу складаецца ў адсутнасьці сэнсу жыцьця і замыканьні чалавека ў аднамернай сучаснасьці, на яго эгацэнтрычным самалюбным інстынкце. Гэта сучаснасьць без будучыні, без ідэалаў і мары. Сучаснасьць, асуджанае на нуду і манатоннасьць. Гэта ператварэньне жыцьця ў часавы прамежак паміж дзьвюма падзеямі: нараджэньнем і сьмерцю, толькі зь адной невядомай – колькі часу пройдзе паміж імі. У падобнай пэрспэктыве бязмэтнае заўсёды спаборнічае з бессэнсоўным, а ў выніку заўсёды перамагае трагічнае. І тады на пытаньне: “Навошта, сынок, ты прымаеш наркотыкі?”, чуеш у адказ: “Скажыце, а чаму мне іх не прымаць? Я ні на што не спадзяюся і нічога ужо не чакаю. Адзіная мая радасьць гэта наркотык”. А мы, замест таго, каб знайсьці сэнс жыцьця, імкнёмся да багацьця, камфорту, дабрабыту. Але калі акрамя спажываньня не існуе іншай жыцьцёвай мэты, калі матэрыяльная заможнасьць і яе дэманстрацыя атачаючым робяцца адзінымі спосабамі дамагчыся грамадзкага прызнаньня, тады распуста робіцца адзіна магчымым ладам жыцьця, у адваротным выпадку, калі ты не распусьнік – то ты дурань. Так думалі і паступалі шматлікія, і мы дасягнулі таго, што распусты не толькі нашы улады, але і вялікая частка нашага народу. Вечнае пытаньне – дылему Дастаеўскага: “Свабода ці шчасьце” мы перажываем ва усім яго трагічным размаху. Мы абралі уяўны дабрабыт, а страцілі свабоду, прычым не толькі нашу асабістую, але і свабоду нашай Радзімы. Сёньня чалавек (магчыма, і апраўдана) дрыжыць ад адной думкі аб зьніжэньне свайго прыбытку, але яго амаль не турбуе дэфіцыт грошай, якія выдаткоўваюцца дзяржавай на адукацыю. Не перажывае ён і аб сваіх дзецях, згасаючых у сваіх шматлікіх залежнасьцях, не перажывае пра абясцэньваньне чалавечай асобы і жыцьця. Вось сапраўдны сэнс сёньняшняга крызысу і крыніца эканамічных цяжкасьцяў, якімі гэтак бязьлітасна карыстаюцца “сусьветныя кіраўнікі”.
На паседжаньні Сьвятога Сынода мы, вашы духоўныя айцы, крытычна паставіліся да сваіх дзеяньняў і захацелі узяць на сябе адказнасьць і знайсьці нашу частку віны ў адбыўшымся крызысе. Мы ведаем, што засмучалі вас, магчыма, уводзілі ў спакусу. Не прарэагавалі неадкладна і дзейсна на паводзіны кліру, якія вас параніла. Ахвотнікі разарваць сувязь народа зь Маці–Царквой, скарыстаўшыся сапраўднымі і выдуманымі скандаламі, паспрабавалі зьнішчыць ваш давер да Царквы.
Мы жадаем сказаць вам, што ў Царквы ёсьць супрацьатрута культу спажываньня – гэта аскетызм. У той час як спажываньне – гэта тупік (бо жыцьцё не мае сэнсу), аскетызм – гэта шлях (бо вядзе да сапраўднага жыцьця). Мэта аскетызм – не адмова ад задавальненьня, а напаўненьне жыцьця глыбінёй і утрыманьнем. Яна падобная трэніроўцы спартоўца, якая прывядзе яго да заваёвы мэдалю, і мэдаль гэта ні што іншае, як жыцьцё, якое перамагае сьмерць, жыцьцё, узбагачаная любоўю. Аскетызм – гэта шлях свабоды ад рабства празьмернасьцям. Таго рабства, якое сёньня зрабіла нас пасьмешышчам.
Нас турбуе стан нашай адукацыі, бо сучасная адукацыйная сыстэм глядзіць на вучня не як на асобу, а як на кампутар. Адзіная яе функцыя – гэта “загрузка” ў яго інфармацыі. Індывідуальнасьць вучня ў разьлік пры гэтым не прымаецца. Нашы дзеці справядліва адкідаюць такую адукацыю. Таму нас турбуе чарговая падрыхтаваная рэформа сярэдняй адукацыі. Мы прызнаём, што складаньне падручнікаў – гэта частка сфэры адказнасьці дзяржавы, але іх зьмест дакранаецца кожнага грамадзяніна, шматлікія зь якіх чакаюць ад Царквы, што Яна узвысіць свой пакорлівы голас па гэтым пытаньні.
Мы жадаем, каб усе нашы храмы адкрылі свае дзьверы нашай моладзі. У тыя прыходы, якія ужо так паступілі, прыцякае шмат нашых дзяцей, шукаючых сэнсу і надзеі.
Мы ведаем, што вы патрабуеце ад нас, вашых пастыраў, Царквы гераічнай, жывой, з прароцкім словам, актуальнай моладзевай пропаведзьдзю, але пры гэтым не скаронай сьветам, а бескампраміснай, вольнай і моцнай. Царквы, якая не баіцца супрацьстаяць хітрай сыстэм сьвету гэтага, нават калі гэта прывядзе да ганеньняў і пакутніцтва.
Царква – адзіны інстытут, які можа устаць побач з чалавекам і падтрымаць яго. Але Царква – гэта усё мы, у гэтым і складаецца Яе і наша сіла. Адзінства паміж пастырамі і статкам жадаюць, першым чынам, разбурыць “сусьветныя кіраўнікі”. Яны ведаюць, што калі уразяць пастыра, лёгка разьвеюць і заняволяць статак. Памятаеце гісторыю: усюды, дзе змагаліся з Богам, канчатковай мэтай удару заўсёды станавіўся чалавек і ягонае поўнае зьвядзеньне да самага жывёльнага стану. Насупраць, увасабленьне Бога – найвялікае узвышэньне чалавека. Царква выступае не супраць дзяржавы, а супраць тых, хто за ёй стаіць, спрабуючы пазбавіць вас надзеі і ідэалаў. Памятаеце, што паводле адзнак шматлікіх эканамістаў, гэты крызыс быў створаны штучна, каб зрабіцца прыладай у дасягненьні сусьветнага панаваньня сіламі, якія складана западозрыць у любові да чалавека.
Царква Хрыстова мае сваю пазыцыю адносна сёньняшняга крытычнага становішча, таму што не перастала быць часткай гісторыі і чалавецтва. Царква не можа заплюшчыць вочы на любую несправядлівасьць, а павінна быць гатовая да сьведчаньня і пакутніцтва. Мы ведаем, што людзі побач зь намі галадаюць і маюць патрэбу, а іх душы часта напаўняе роспач. Ведаем, бо першым месцам, куды яны прыходзяць у пошуках надзеі і сэнсу, робіцца іх прыхадзкі храм. Наша мэта і задача зрабіць кожны прыход цэнтрам, праз які пастырскі клопат кране і абніме усё грамадзтва.
Мы вырашылі стварыць цэнтар аналізу сацыяльных праблем, каб не толькі назіраць, але і пасьпяхова змагацца зь цяжкасьцямі, якія выкліканы сапраўдным крызысам. Наша задача – разьвіць дабрачынную дзейнасьць кожнага прыходу, такім чынам, каб не засталося ніводнага чалавека, у якога не было б магчымасьці дастаць талерку ежы. Вы ведаеце, што Царква ў гэтым кірунку праводзіць калясальную працу. Ведаеце, бо шматлікія зь вас падтрымліваюць высілкі вашых прыходаў сваёй працай ці эканамічнай дапамогай. Заклікаем вас стаць бліжэй да вашага прыходу, каб разам мы маглі падтрымліваць адзін аднаго ў гэтыя цяжкія часы.
Наш народ і раней сутыкаўся з беднатой і голадам, але выдужаў і перамог, бо меў ідэалы і каштоўнасьці. Усё разам мы можам дапамагчы аднаму, а адзін падтрымаць усіх. Бог не зрабіў нас баязьлівымі, а дараваў дух сілы і любові. З гэтым духам, згуртаванымі вакол нашай вялікай сям'і, нашай Царквы, усьведамляючы нашы памылкі, у пошуках сэнсу жыцьця і любові, мы выйдзем з гэтых няпростых выпрабаваньняў.
Сьвятакіраўніцтва Эладскае Царквы
Пераклад “Беларускай Аўтакефаліі”

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.