Friday, November 20, 2009

У МАСКВЕ ЗАБІТЫ СЬВЯТАР ДАНІІЛ СЫСОЯЎ

У чацьвер увечар настаяцель храма Сьвятога Тамаша і яго пмагаты атрымалі агнястрэльныя раненьні. Храм разьмешчаны ў Паўднёвай адміністрацыйнай акрузе Масквы. Як паведамілі крыніцы ў праваахоўных органах сталіцы, невядомыя стралялі ў настаяцеля храма і яго памагаты прыкладна ў 23:10 - 23:20 на вуліцы Маскваречча ў Нагацінскам раёне Масквы. Напад было зьдзейсьнена ў храме. Ад атрыманых агнястрэльных раненьняў сьвятар памёр на месцы, яго памагаты быў цяжка паранены.

Вернікі даставілі цела сьвятара і яго параненага памагатага ў адзін з разьмешчаных непадалёк шпіталяў.

Сьвятара Данііла Сысоява ведалі як чалавека, які актыўна дапамагаў ахвярам розных сэкт і які не прымаў ні ў якім выглядзе таталітарных рэлігійных павеваў. Ён вёў місіянэрскія гутаркі і нават напісаў працы па вывучэньні дэструктыўных сэктанцкіх плыняў.

Айцец Данііл таксама вёў актыўную місіянерскую дзейнасць сярод мусульман, і неаднаразова атрымліваў пагрозы ад абаронцаў ісламу. А па дадзеных РІА “Навіны”, якое спасылаецца на словы параненага, страляўшы, хутчэй за усё, каўказец.

Айцу Даніілу было 35 гадоў. У яго засталася жонка і трое дзяцей.

Вечная памяць! Супакой Госпадзі яго душу ў месьці сьветлым, дзе праведнікі спачываюць.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.