Friday, November 20, 2009

СЛОВА ПРЫ ПАКЛІКАНЬНІ ЯПІСКАПА ГЭРМАНА (УАПЦ)

Ваша Сьвятасьць, Кіраўнік Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, багамудры архіпастыры! Сёньня я, грэшны, стаю прад Богам ў Ягоным Сьвятым храме на Кіеўскіх гарах, дзе дзьве тысячы гадоў таму дабраславіў Сьвяты апостал Андрэй Першапакліканы. Уяўляючы сябе тыя старажытныя часы і бачачы сёньняшнюю веліч гэтае працы, пакорліва схіляю галаву прад саборам архірэяў, ведаючы, якая вялікая адказнасьць лажыцца на мае плечы. Ведаю, што “калі хто япіскапства жадае, добрае справы жадае.” (1 Цім. 3:1), ды ўсё ж поўны набожнага трапятаньня, бо жадаю зрабіцца сапраўды пастырам добрым, які “аддае жыцьцё сваё за авечкі” (Ян. 10:11).

Узгадываю гады свайго юнацтва, калі сьвядома пераступіў царкоўны парог. У той, яшчэ ваяўніча – атэістычны час, я намагаўся як губка насыціць сябе ведамі аб Богу. Мяне цікавіла ўсё: Сьвятое Пісьмо, літургічная традыцыя Праваслаўнае Царквы, і шмат чаго іншага. Па Задуму Боскаму мяне судзілася зрабіцца сьвятаром, служыцелям алтару Госпада, потым Бог даў мне паслужыць Яму ў манаскім чыне.

Цяпер, рыхтуючыся прыняць мілату япіскапскую, малюся разам зь Давыдам: “навучы мяне, Госпадзе, шляху Твайму” (Пс. 26:11), бо толькі бяздумны можа спадзявацца на самога сябе, свае веды і досьвед.

Мне вызначана зьдзяйсьняць архірэйскае служэньне на маёй роднай Букавіне, дзе набожна жывуць праваслаўныя людзі шматлікіх нацыянальнасьцяў і мне жадаецца зрабіцца для сваіх землякоў не толькі архірэям, які адмініструе, а сапраўдным духоўным айцом.

У дзень маёй Пяцідзесятніцы прашу Вас, Ваша сьвятасьць, сьвяціцелі Боскія, быць мне добрымі настаўнікамі, падтрымаць мяне сваімі мудрымі бацькоўскімі парадамі і настаўленьнямі, каб калі прыйдзе мой час даць адказ за сваё служэньне прад Кіраўніком пастыраў – Хрыстом, я мог упэўнена прамовіць: “вось, Я і дзеці, якіх даў Мне Бог” (Жыд. 2:13). Амін.

http://uaoc.net/2009/11/17/slovo-jepyskopa-hermana/#more-495


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.