Wednesday, October 14, 2009

НЕКАЛЬКІ ПРАВІЛАЎ НАБОЖНАГА ЖЫЦЬЦЯ


Прымушай сябе ўставаць рана і ў пэўны час. Без асаблівай патрэбы не сьпі больш сямі гадзін. Як толькі ўзьняўся ад сну, адразу ўзьнясі сваю думку да Бога і зрабі на сябе зь набожнасьцю знак крыжу, маючы роздумы аб Укрыжаваным Госпадзе Ісусе Хрысьце, Які для нашага выратаваньня памёр на крыжы. Неадкладна ўстань з пасьцелі, апраніся і не дазваляй сябе доўга лашчыцца на мяккай пасьцелі і заставацца не апранутым. Апранаючыся, памятай, што ты ёсьць у прысутнасьці Госпада Бога і Анёла Ахоўніка, і ўзгадай аб падзеньні Адама, які праз грэх пазбавіў сябе вопраткі невінаватасьці і пакорліва прасі ў Госпада Ісуса мілаты апрануцца ў Яго і так думаць, адчуваць, гаварыць і рабіць, як Ён Сам і думаў, і адчуваў, і гаварыў і рабіў.

Потым адразу, не марудзячы часу, распачні ранішнія малітвы, схіліўшы калені, маліся ціха, уважна, набожна і з глыбокай пакорай, як належыць рабіць прад тварам Усямагутнага; прасі ў Яго веры, надзеі, любові і дабраслаўленьня на справы гэтага дню; прасі сябе моцы да добрага ўспрыняцьця ўсяго таго, што Яму будзе заўгодна ў гэты дзень паслаць альбо дапусьціць, да цярпеньня ўсіх бед, цяжкасьцяў, скрухі, хваляваньня, нападаў, скарбут і хваробы душы і цела, зь цьвёрдасьцю і спакоем ды зь любоўю да Ісуса Хрыста.

Прымі цьвёрды намер усё рабіць для Госпада Бога, усё прымаць зь Яго бацькоўскіх рук і зь асаблівай рашучасьцю выбірай менавіта тое, што добра, альбо ўнікай менавіта таго, што злое; аддавай усяго сябе ў жывую ахвяру Богу, мяркуй так: магчыма гэты дзень ёсьць апошнім днём майго жыцьця, – і ўсё так рабі, як бы ты жадаў рабіць, рыхтуючыся стаць у гэты ж міг на суд Божы.

Дзякуй Госпаду Богу за захаваньне цябе ў папярэднюю ноч, і што ты жывы і не памёр у грахах. Колькі людзей сьмерць мінулай ноччу прадставіла прад страшным судом Госпада.

Таксама падзякаваўшы Богу, што яшчэ ёсьць для цябе час дабрыні і міласэрнасьці, што яшчэ ёсьць час і прылады для пакаяньня і набыцьця неба.

Кожны ранак думай аб сябе, што толькі цяпер пачынаеш і жадаеш быць хрысьціянінам, а час што мінуў, дарэмна загінуў.

Хоць бы чвэрць гадзіны кожны ранак прысьвячай кароткім роздумам аб ісьцінах веры, асабліва аб неасягальнай таямніцы ўвасабленьня Сына Божага, аб Яго другім прыходзе, страшны суд, пакуты і рай.

Пасьля малітвы і роздумаў, калі дазваляе час, то пачытай нейкую духоўную кнігу, напрыклад, сьвяціцеля Кірылы Тураўскага альбо сьвяціцеля Рыгора Паламы і чытай да таго часу, пакуль тваё сэрца не прыйдзе ў міласэрную роспач. Добра абмеркаваўшы адно месца, чытай далей і старана прыслухайся да таго, што Госпад кажа жа твайго сэрца.

Пасьля гэтага займіся сваімі справамі, і ўсе твае заняцьця і справы няхай будуць на славу Боскую – памятай, што Бог паўсюль бачыць цябе, глядзіць на ўсе твае дзеі, заняцьця, думкі, твае задумы і жаданьні, шчодра ўзнагароджвае цябе за ўсе добрыя справы. Не пачынай ніводнай справы, не памаліўшыся Госпаду Богу, бо тое, што мы робім альбо гаворым без малітвы, потым выяўляецца: альбо грахоўным, альбо шкодным і выкрывае нас праз справы невядомым нам чынам. Сам Госпад казаў: без Мяне не можаце нічога тварыць.

У працы тваёй будзь заўсёды вясёлы і спакойны, яе посьпех даручы дабраславеньням Госпада і задавальняйся тым, што ты зрабіў сваю справу.

Выконвай усё цяжкае для цябе як пакараньне за свае грахі – у духу послуху і пакоры; у час працы прамаўляй кароткія малітвы, асабліва малітву Ісусаву, і ўяўляй сябе Ісуса, Які ў поце твару Свайго еў Свой хлеб, працуючы зь Язэпам.

Калі твая праца ідзе пасьпяхова па жаданьню свайго сэрца, то дзякуй Госпаду Богу, калі ж няўдала, то памятай, што гэта дапускае Бог, а Бог робіць усё добра.

Калі ж застаецца час прад абедам, то падумай, як ты выканаў тое, на што адважыўся ранкам, альбо ў часе набожнага чытаньня, альбо ў часе разважаньняў.

У час абеду ўяўляй Айца Нябеснага, Які акрывае Сваю руку, каб нагадаваць цябе, ніколі не адкідай малітвы прад абедам, і ў працягу яго ўяўляй, што Ісус абедае з табой; падзяліся ад свайго стала нейчым і з патрабуючымі. Пасьля стала лічы сябе як бы адным з тых, каго ў ліку пяцідзесяці цудоўна нагадаваў Ісус Хрыстос, і падзякуй Яму ад усяго сэрца і маліся, каб Ён не пазбавіў цябе нябеснай ежы – Слова Свайго і Сьвятых Цела і Крыві Хрыстовых.

Калі жадаеш мірнага жыцьця, то аддай сябе Богу. Пакуль не знойдзеш душэўнага міру, пакуль не супакоісься ў Адзіным Богу, любячы Яго Адзінага. Заўсёды і ва ўсім узгадвай Госпада Бога і Яго сьвятую любоў да нас, грэшных. Ва ўсім намагайся выконваць волю Боскую і дагаджаць толькі Адзінаму Богу.

Не рабі нічога супраць запаветаў Боскіх, не намагайся. Не шукай нічога, апрача Бога, усё рабі і цярпі для Бога.

Не дбай аб тым, каб цябе паважалі і любілі людзі ўсяго гэтага сьвету, а дбай аб тым, каб дагадзіць Госпаду Богу, і каб тваё сумленьне не абвінавачвала цябе ў грахах. Калі ж жадаеш заўсёды памятаваць аб Богу, то цярпі скрухі і беды, што атачылі цябе справядліва.

Старана пільнуй за самім сабой, за пачуцьцямі, думкамі, рухамі сэрца і запаламі; нічога не лічы няважным, калі ідзецца аб тваім вечным выратаваньні. У часе згадак аб Богу, памнажай свае малітвы, каб Госпад успомніў цябе тады, калі забудзеш аб Ім. Ва ўсім няхай будзе настаўнікам тваім Госпад Ісус Хрыстос, гледзячы на Якога вачамі свайго розуму, запытвай самога сябе часьцей: што з гэтым выпадку падумаў бы, казаў бы і рабіў бы Ісус Хрыстос.

Ва ўсім, што толькі бачыш, прывучыся ўспрымаць нешта добрае.

Будзь лагодным, ціхім, пакорлівым, маўчы і цярпі па прыкладу Ісуса. Ён не пакладзе на цябе крыжа, якога ты не здолееш панесьці; Ён Сам дапаможа табе несьці крыж. Не думай, што здолееш набыць нейкую дабрыню без скрухі і хваробы душы. Прасі ў Госпада Бога мілаты, каб магчыма было выконваць Яго найсьвятыя запаветы як найлепш, хоць бы яны здаваліся табе вельмі цяжкімі.

Выканаўшы якісьці запавет Боскі, чакай спакусы, бо любоў да Хрыста выпрабоўваецца праз пераадоленьня перашкод.

І на кароткі час не сядзе ў ляноце, а заўсёды знаходзься ў працы і занятках. Бо лянотны нягодны імя чалавека і абавязкова загіне. Шукай самоты пераймаючы Ісусу Хрысту, Які, адыходзячы ад іншых людзей, маліўся Айцу Нябеснаму.

У час скрухі душэўнай альбо ахалоджваньня да малітвы і да ўсіх набожных заняткаў, не пакідай справы набожнасьці – так і Госпад Ісус Хрыстос тройчы маліўся, калі Яго душа пакутавала нават да сьмерці.

Рабі ўсё ў імя Ісуса, і такім чынам кожная твая справа будзе справай набожнасьці.

Больш слухай, чым кажы: шматслоўнасьцю не выратуешся ад граху. Прасі для сябе ў Госпада мілаты сваечасна і маўчаць, і размаўляць, і ўтрымлівай у маўчаньні вусны свае, каб табе не зграшыць языком, і завяжы слых, каб не пачуць нейчага праціўнага Госпаду Богу. Не цікаўся навінамі: яны разважаюць дух; з ахвотай абгаворвай добрыя рэчы. Уцякай нават ад наймалых грахоў, бо той, хто не аддаляецца да малых – неадменна ўпадзе ў вялікія і цяжкія.

Калі пажадаеш, каб цябе не турбавалі кепскія думкі, то з пакорай прымай прыніжэньня душы і скруху цялесную, не часткова, але ў любы час, у любым месцы і ў любой справе.

Любую думку, што аддаляе ад цябе Госпад, асабліва кепскую, задум плоці, выганяй зь свайго сэрца як магчыма хутчэй, як скідаеш зь вопраткі хоць бы адну іскру, якая патрапіла на яе. Калі прыходзіць такая думка, то маліся рупліва: “Госпадзі, памілуй”, “Госпадзі, дапамажы мне”, “Госпадзі, не пакінь мяне, вызвалі ад спакусаў”, ці неяк інакш. Але і сярод спакусаў не пужайся. Хто насылае выпадак на вайну, то Той дасьць і сілы на перамогу. Будзь спакойны духам, заўсёды маючы надзею на Бога, калі Бог за цябе, то хто супраць цябе?

Прасі ў Бога, каб Ён забраў усё, што жывіць тваё самалюбства, хоць бы тое было для цябе найгоркаю стратай. Жадай жыць толькі для Яго і памерці, і цалкам належыць Яму.

Калі пазнаеш нейкай зьнявагі ад людзей, то разумей, што гэта паслана ад Бога для тваёй славы, і, такім чынам, у зьнявазе будзеш без смуткі і скрухі, і ў славе, калі яна прыйдзе, будзеш верны і ўнікнеш асуджэньня.

Калі маеш ежу і вопратку, то гэтым будзь задаволены па прыкладу Ісуса. Які дзеля нас зьбяднеў.

Ніколі не спрачайся і вельмі моцна не абараняй сябе і не прабачай сябе; нічога не кажы супраць кіраўнікоў альбо блізкіх без патрэбы альбо абавязку. Будзь шчыры і прасты сэрцам; зь любоўю прымай настаўленьня, умаўленьня і выкрыцьцё ад іншых, хоць бы ты быў і вельмі мудры.

Не будзь ненавісьнікам, зайздросным, бязьмерна строгім у словах і справах. Чаго не жадаеш сябе, таго не рабі іншаму, і чаго сябе ад іншых жадаеш, тое раней сам зрабі іншым.

Калі хто завітае да цябе, то ўздымі тваё сэрца да Госпада і малі Яго падараваць табе дух лагодны, пакорлівы, сабраны, будзь ласкавы, сарамлівы, асьцярожны, мудры, сьляпым і глухім, залежачы ад абставін. Лічы, што Ісус прысутны сярод тых, з кім ты знаходзішся і размаўляеш. Словы свае разводзь сілай мудрасьці, цьвёрда памятай, што час кароткі і што чалавек мусіць скласьці справаздачу за любое дарэмнае слова; размове прызначай пэўную мэту і намагайся скіраваць яе на выратаваньне душы. Калі ж камусьці прынясеш карысьць сваімі словамі, то бач ў гэтым мілату Боскую.

Калі ты знаходзішся на адзіноце, то выпрабуй сябе, ці не зрабіўся ты меней добрым, чым быў раней, ці не ўпаў ты ў нейкія грахі, якія раней не зьдзяйсьняў? Калі зграшыў, то неадкладна прасі прабачэньня ў Бога з пакорай, пакутай і надзеяй на Ягоную дабрыню і паквапся прынесьці пакаяньне прад айцом духоўным, бо кожны грэх, пакінуты без пакаяньня, і ёсьць грахом на сьмерць, пры якім, калі і сьвяты моліцца за іншага, не будзе пачуты. Пры гэтым, калі не разьдзіраесься ад граху, зробленага табой, то зноў у яго хутка ўпадзеш.

Намагайся рабіць усім дабро, калі толькі здольны, не думаючы аб тым, ацэніць ці не ацэніць ён яго, будзе ці не будзе табе ўдзячны. І радуйся не тады, калі зробіш камусьці дабро, калі без злапомнасьці ператрываеш абразы ад іншага, асабліва ад тых, каму ты дабро зрабіў.

Калі хтосьці аднаго слова не паслухаецца, таго не пераконвай спрэчкай, а сам выкарыстай дабро, якое ён згубіў. Бо незласьлівасьць прынясе табе вялікую карысьць. Але калі аднаго распаўсюджваецца на шматлікіх, то не цярпі гэтага, шукай карысьці не сваёй, а шматлікіх. Агульнае дабро важней чым прыватнае.

У час вячэры згадай аб апошняй вячэры Ісуса Хрыста, молячы Яго, каб Ён удастоіў цябе вячэры нябеснай. Раней чым ляжаш спаць выпрабуй сваё сумленьне, прасі сьвятла для пазнаньня тваіх грахоў, разважай аб іх, прасі прабачэньня за іх, абяцаючы выпраўленьне, высьветліўшы дасканала ў менавіта ў чым і як ты зьбіраесься выправіць сябе. Потым аддай сябе Богу, як быццам табе патрэбна вось гэтай ноччу стаць прад Ім, даручы сябе Боскай Маці, Анёлу Ахоўніку, Сьвятому, імя якога ты носіш. Уяўляй пасьцель быццам тваёй труной і коўдру быццам саванам.

Зрабіўшы знак крыжу і пацалаваўшы крыж, які на сябе носіш, засьні пад абаронай Пастыра Ізраіля, Які ахоўвае недрэмлючы і незасынаючы.

Калі няздольны спаць альбо не сьпіш, то згадай слова: у поўнач крык залунаў: Вось маладыя, выходзьце насустрач, альбо згадай аб той апошняй ночы, калі Ісус маліўся Айцу да крывавага поту; маліўся за тых, што ў ночы знаходзяцца ў цяжкіх хваробах і сьмяротных муках, за пакутніках і памёршых, і малі Госпада, каб не пакрыла цябе вечная цьма.

У час хваробы перш за ўсё пакладзі тваю надзею на Бога і частым успамінам і роздумам аб пакутах і сьмерці Ісуса Хрыста займай сябе, каб усё больш і больш узмацнялася тваё сэрца.

Няспынна прамаўляй любыя малітвы, якія ведаеш і можаш; прасі ў Госпада прабачэньня грахоў і цярпеньня ў час хваробы. Усяляк устрымлівайся ад нараканьня і раздражнёнасьці, такіх звычных у час хваробы. Калі Госпад Ісус Хрыстос пазнаў дзеля нашага выратаваньня найцяжкія пакуты і хваробы, а што мы зрабілі або пазналі дзеля нашага выратаваньня?

Як магчыма часьцей хадзі да Храму на Боскую службу, асабліва намагайся як магчыма часьцей быць у часе літургіі.

Але нядзельныя і сьвяточныя дні абавязкова прысьвячай справам набожнасьці; заўсёды, калі знаходзішся ў храме, уяўляй, што ты знаходзісься ў прысутнасьці Бога, Анёлаў і ўсіх сьвятых, рэшту часу дня пасьля літургіі прысьвячай набожнаму чытаньню і іншым справам набожнасьці і любові.

Дзень твайго нараджэньня асабліва прысьвяці справам набожнасьці.

Кожны год і кожны месяц рабі жорсткае выпрабаваньне ўласнаму сумленьню.

Спавядайся і прычашчайся Сьвятых Таямніц часьцей. Да прычасьця Сьвятых Таямніц прыступай заўсёды з шчырым голадам і праўдзівай спрагай душы, з пакутлівым сэрцам, зь набожнасьцю, пакорай, верай, надзеяй, любоўю.

Як магчыма часьцей раздумвай аб пакутах і сьмерці Ісуса Хрыста, просячы Яго рызай Сваіх заслуг пакрыць усе твае грахі і прыняць цябе ў Свае Царства. Імя Ісуса заўсёды май на вуснах і сэрцы.

Як магчыма часьцей раздумвай аб вялікай любові Госпада да цябе, каб і табе самому палюбіць Яго ўсім сваім сэрцам, усёй сваёй душой, і ўсёй сілай сваёй і такім чынам правядзеш мірнае жыцьцё на гэтай зямлі і дабрашчаснае на нябёсах на вякі вякоў здабудзеш.

Дабрыня Госпада нашага Ісуса Хрыста няхай будзе з табой.

http://uaoc.net/?p=3059

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.