Friday, September 4, 2009

Царква саборная, альбо манархічная?

“І вось, Я з вамі ва ўсе дні да сканчэньня веку.” (Мц. 28:20) “Вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі, і вяльможы валадараць над імі. Але ня так хай будзе паміж вамі: а хто хоча між вамі большым быць, хай будзе вам слугою; і хто хоча між вамі быць першым, хай будзе вам рабом; бо Сын Чалавечы ня прыйшоў, каб Яму служылі, а каб паслужыць і аддаць душу Сваю як выкуп за многіх.” (Мц. 20:25-28) Гэтыя словы Госпад пацьвердзіў Сваёй ахвярай на крыжы, а прад тым, мыцьцём ног апосталам, падаўшы прыклад служэньня людзям (Ян. 13: 1-17). Вельмі важныя словы прамовіў тады Госпад сваім вучням: “Ці ведаеце, што Я зрабіў вам? Вы называеце Мяне Настаўнікам і Госпадам, і слушна кажаце, бо Я сапраўды гэта. Дык вось, калі Я, Гасподзь і Настаўнік, абмыў ногі вам, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму: бо Я даў вам прыклад, каб і вы рабілі тое самае, што Я зрабіў вам. Праўду, праўду кажу вам: раб ня большы за гаспадара свайго, і пасланец ня большы за таго, хто паслаў яго. Калі гэта ведаеце, дабрашчасныя вы, калі выконваеце.” (Ян. 13:12-17) Гэтымі словамі Хрыстос нябыта кажа: Вось вы хутка будзеце пасылаць сваіх пасланцаў, як Я пасылаю вас, і вы мусіце трактаваць іх, як Я вас. Такім чынам, усё ў Царкве мусіць адбывацца па вучэньню і прыкладам Хрыста, А Хрыстос, як мы ведаем, ёсьць Бог. Бог Сын, Бог Слова.

На фоне прамоўленага горка зьдзіўляе веруючых людзей тое, калі царкоўныя кіраўнікі толькі сымбалічна ўмываюць сваім суслужыцелям ногі, і гэта робіцца толькі на паказ, а ў жыцьці яны лічаць сябе значна вышэйшымі ад тых, каго яны пасылаюць да людзей. Зараз, у ХХ стагодзьдзі, калі чалавечы гонар амаль роўны гонару злога, – якой высокай высакароднасьці патрэбна чакаць яд герархаў і сьвятароў, каб падаць людзям, якіх жадаем навярнуць да Хрыста, добры прыклад. Тым больш, што даўно ведаем іншы запавет Выратавальніка: “Палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцай тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і блізкага твайго, як самога сябе” (Лк. 10:27).

Таму, усё наша жыцьцё мусіць праходзіць у любові да ўсіх людзей, царкоўныя прапаведнікі – анёлы – мусяць асабліва памятаваць запавет любові, тым больш у нашым жахлівым дваццатым стагодзьдзі, зь якога мусім перайсьці ў наступнае. Такое хрысьціянскае стаўленьне да сваіх архірэяў і сьвятароў, якое выславіў у сваіх запаветах Хрыстос, мусіць быць захавана таксама людзьмі, слухачамі Хрыстовай навукі, якія прагнуць адшукаць шлях да Неба. Усе мы мусім будаваць сапраўдную Хрыстову Царкву, а ў ёй мусіць быць саборны парадак, а гэта значыцца, што аніякі кіраўнік не можа выяўляць сваёй перавагі, а толькі трымаць Хрыстовы парадак, пабудаваны на любові да Бога і бліжняга. Калі Хрыстос умыў Сваім вучням ногі, то мы мусім любіць і шанаваць свайго Госпада так, як Пётр: “Н абмыеш ног маіх вавек.” На гэта адказаў яму Выратавальнік: “Клі не абмыю цябе, ня маеш долі са Мною.” Бо боская любоў ёсьць узаемнай, бо усё, чаго жадае ад нас Госпад – мусіць быць паслухмяна выканана. Усё гэта – для нашага выратаваньня.

На фоне ўсяго вышэй прамоўленага, – падумайце як выглядае архірэй – дыктатар. Ці ганарлівы сьвятар, ці нейкі сябра царкоўнае Рады. Мы наглядзеліся на адносіны архірэяў РПЦ да сваіх падлеглых сьвятароў альбо парахфіянаў, асабліва да ўкраінцаў. Маем вялікія падставы для сумневу, ці патрэбна паважаць іх як архірэяў, хоць яны маюць царкоўны сан але не дзеюць згодна зь санам.

Але павяртаемся да асабліва істотнага. Мы паставілі сябе пытаньне, ці можа, дакладней – ці дапушчальна непослухмянства адносна Асобы і пакут Хрыста, бо менавіта прад пакутамі фізычнымі, калі пачыналіся пакуты духоўныя, Выратавальнік, прадбачачы падобнае непаслухмянства, такую зьнявагу да Сябе будучых пераемнікаў апосталаў, так хваравіта гэта перажываў, што яны створаць зь Ягонай Царквы манархію, падобную на паганскую рымскую альбо вавілонскую. Ці гэтакая манархія, створаная негледзячы на забарону, можа яшчэ называцца Хрыстовай Царквой? Думаецца, што Хрыстос падобных манархаў не прыме.

Можна б мець сумнеў: ці такая Царква яшчэ можа называцца Царквой. Магчыма можа, праз празмерную Боскую міласэрнасьць да годных хрысьціян, які апынуліся ў падобнай манархіі. Праз немагчымасьць выправіць зло, Бог падае Сваю Дабрыню абраным людзям і несьвядомай масе, але пад Боскі Суд падпадаюць тыя, якія не слухаюцца Хрыста, працягваюць захоўваць гэтую імпэрыю, у сваім гонары крочаць сьлядамі злога. Тут бачым грэх надмернае надзеі на Боскую міласэрнасьць, альбо поўную адсутнасьць веры, і выкарыстаньне Боскай установы для свайго подлага жыцьця і нягоднае славы.

Тут мусяць прыходзіць нам на думку саюзьнікі – Першы і “Трэці Рым”. Апошняга мы яшчэ не пазбавіліся ва Ўкраіне. А першы да сёньня пагражае Ўкраіне зь дапамогай “Трэцяга”, а нават зь дапамогай нашы тутэйшых “патрыётаў грэка–каталікоў”. Не разумею, чым кіруюцца тыя веруючыя патрыёты, цягнучы такое гора на сваю зямлю і на змучаных людзей. Тым больш, што гэтыя два “Рыму” яўна жадаюць падзяліць Украіну.

Дастаткова мы, праваслаўныя, маўчалі аб гэтай здрадзе Ўкраіны. Далей ужо немагчыма, баімся, каб не было запозна. А пакуль Рым дамаўляецца аб падзеле Ўкраіны паміж сабой і Масквой, – Украіну, нябыта, патоп, заліваюць сэкты. Падумаць патрэбна, ці мы маем адкінуць усю нашу царкоўную гісторыю, і зь Украіны зробяць нейкую Амэрыку, дзе ўласна веры даўно ўжо няма. Ці мусім мы павярнуцца да таго, што Сьвятое Пісьмо чытаецца дзеля ўспамінаў аб Хрысьце, усё перавесьці на сымбалы. Дайсьці да такога стану веры, як прамоўлена апосталам Якавам: “І дэманы вераць, і трымцяць.” (Як. 2:19).

Зносін з Хрыстом тады не будзе, а толькі нейкая невыразная вера, дзе кожны верыць на ўласны розум, а не так, як вучыў Хрыстос. Альбо будзе толькі тэатральнае выконваньне абрадаў людзьмі без сану і без права служыць Сьвятую Літургію і зьдзяйсьняць Сьвятыя Таямніцы. А падобнае ўжо маем ва Ўкраіне ад 1992 году.

Молім Госпада і Выратавальніка нашага, каб дакрануўся Сваёй Боскаю Рукой да сэрцаў і душаў гэтых людзей і зьнішчыў і дзёрзкасьць і зацятасьць, прывёў да Пакаяньня і выратаваў увесь украінскі народ.

Сьвяцейшы Патрыярх Зьміцер (Ярэма)


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.