Thursday, August 27, 2009

ЦУДАТВОРНЫ КІЕВА – ПЯЧОРСКІ АБРАЗ УСЬПЕНЬНЯ БАГАРОДЗІЦЫ

Кіева-Пячорскі абраз Усьпеньня Усясьвятой Багародзіцы – найбольш старажытны зь абразаў, шанаваных у праваслаўнай Кіеўскай Царкве. У Кіеў гэты абраз прынесьлі чатыры грэцкіх майстра, якія прыбылі, каб пабудаваць тамака Вялікую царкву Кіева-Пячорскае Лаўры. Дойліды былі абраныя Самой Боскай Маці. У 1073 г. Багародзіца зьявілася грэцкім будаўнікам ва Ўлахернскай царкве, паказала ім на будаўніцтва ў Кіеве храма і дала абраз свайго Усьпеньня.

Абраз робіцца найгалоўнай сьвятыняй Кіева-Пячорскай Сьвята-Усьпенскай Лаўры. Ён знаходзіцца над царскай брамай галоўнага пасаду. Абраз Усьпеньня Усясьвятой Багародзіцы быў напісаны старажытным грэцкім пісьмом на кіпарыснай дошцы. Яго уставілі ў раму, уманціраваную ў вялікі мэталічны круг.

Кожны дзень пасьля канчатка ранішняй і літургіі абраз Усьпеньня Багародзіцы апускалі на шаўковых шнурах, каб вернікі маглі прыкласьціся да сьвятыні. У цяжкія часы абраз абносяць хросным ходам вакол гораду.

Шмат бед выпала на долю Кіева-Пячорскай Лаўры, і кожны раз цудатворны абраз заставалася непашкоджаным. Так было да падрыву Усьпенскага сабору маскоўска-савецкімі вандаламі ў 1941 г. Пасьля гэтай трагічнае падзеі сьлед абраза губляецца.

Адна з копій старажытнага абраза цяпер знаходзіцца ў Крыжаўзьвіжанскім храме над царскай брамай. Яна таксама упрыгожаная, як і арыгінальны абраз. Таксама па старажытнаму звычаю пасьля літургіі яе апускаюць, каб вернікі маглі пакланіцца сьвятыні.

Малітва да цудатворнай Кіева – Пячорскай іконы Ўсьпеньня Багародзіцы

О, Усьвясьвятая і Ўсячыстая Дзева багародзіца, наша Пячорская слава і ўпрыгожаньне, пакроў і абаронца, праўдзівая Ўладарка абранага пасаду Твайго, прымі наша, нягодных слуг Тваіх, нямоглае маленьне, што зь верай і любоўю прыносім Табе прад цудатворнай іконай Тваёй. Ды наведаеш грахоўнае жыцьцё наша, асьвячаючы яго сьвятлом пакаяньня. Асьвяці нас, абцяжараных шматлікімі скарботамі, Тваёй нябеснай радасьцю, і дай нам заўсёды ўслаўляць Цябе ў міры і набожнасьці, і без граху адольваючы шлях жыцьця нашага, з дапамогай Тваёй, дасягнём вечнай радасьці ў сьветлым палацы сьвятых і баганосьбітных айцоў нашых Антонія і Феадосія і ўсіх звышгодных Пячорскіх, і адзінымі вуснамі і сэрцам апяём Цябе і Прадвечнага Твайго Сына, з Безпачатковым Яго Айцом і Усясьвятым, Усядобрым і Жыватворчым Яго Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.