Friday, August 28, 2009

ЯГО ЎСЯСЬВЯТАСЬЦІ ЎСЯСЬВЯЦЕЙШАМУ ВАРФАЛАМЕЮ АРХІЯПІСКАПУ КАНСТАНЦІНОПАЛЬСКАМУ І НОВАГА РЫМУ ПАТРЫЯРХУ СУСЬВЕТНАМУ

Ваша Ўсясьвятасьць! Зь сыноўскай любоўю і шанаваньнем мы, япіскапы Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, зьвяртаемся да Вашай Усясьвятасьці зь саборнай просьбай працягнуць Вашу працу зь вылячэньня царкоўнага расколу ва Ўкраіне. Разумеючы, якое значаньне для Вялікай Царквы Канстанцінопаля і паўнаты праваслаўя цалкам мае праца па падрыхтоўцы Вялікага і Сьвятога Сабору Праваслаўнае Царквы, мы ўзносім свае малітвы за тое, каб такі Сабор быў найхутчэй скліканы, а яго дзеі дапамаглі аднаўленьню і кансалідацыі Праваслаўнай Царквы. Адначасна мы просім Вашу Ўсясьвятасьць, як добрага пастыра, не абыходзіць пастарскай увагай і праблемы шматмільённага ўкраінскага народу, які пакутвае сёньня ад расколу сваёй Царквы.

Трагічны падзел Украінскае Царквы адбыўся з прычыны крызы царкоўнай сьвядомасьці, якая адышла ад ідэалу хрысьціянскага ўнівэрсалізму. Крочачы на сустрэч сусьветнаму праваслаўю, наша Царква ўжо саборна асудзіла этнафілітычную ідэалёгію і заявіла аб адмове ад этнафілітызму як сродку царкоўнага будаўніцтва (заява архірэйскага сабору ЎАПЦ ад 15 жніўня 2006 г.). Адначасна, як сьведкі і ўдзельнікі царкоўных працэсаў, мы зь сумам канстатуем, што без актыўнага ўдзелу Сусьветнага Патрыярхату новы ўнівэрсальны вымер украінскага праваслаўя не будзе канчаткова выяўлены.

Аб’яднаньне Праваслаўнай Царквы ва Ўкраіне не можа адбыцца фармальна альбо мэханічна. Дасягненьня еднасьці мусіць зрабіцца вынікам працэсу аздараўленьня царкоўнае сьвядомасьці і жыцьця, звальненьня іх ад зьнешніх сьвецкіх матываў. Мы прагнем здабыцьця царкоўнай паўнаты, прагнем, каб зьяднаная Царква была выяўленьнем хрысьціянскай свабоды і ўнівэрсалізму. З агляду не гэта, мы не можам прыняць за падмурак аб’яднаньня прапанаваныя нам ідэі аднаўленьня расейскай праваслаўнай цывілізацыі альбо іншыя сэкулярныя каштоўнасьці.

Ваша Ўсясьвятасьць! Сёньня, калі наша Царква пакутвае ад падзелу, мы зьвяртаемся да Вас з просьбай не толькі маліцца за вылячэньне расколу ва Ўкраіне, але і даць нам лекі, якія здолеюць вылечыць раны на целе Ўкраінскае Царквы.

Мы заклікаем Сусьветны Патрыярхат разрабіць і выканаць багаслоўка-царкоўную праграму, мэтай якой ёсьць замацаваньне ва Ўкраіне кафалічнай царкоўнай сьвядомасьці. Канкрэтна, на нашу думку, для аздараўленьня царкоўнае сьвядомасьці было б надзвычайна актуальным:

· прыцягнуць найлепшых багасловаў Сусьветнага Патрыярхату да рашэньня ўкраінскае царкоўнае праблемы;

  • супраца багасловаў Сусьветнага Птрыярхату зь лепшымі гуманітарнымі і багаслоўскімі школамі ва Ўкраіне;
  • ужываньне выдавецкае праграмы, якая б мела на мэце азнаёмленьня ўкраінскіх праваслаўных хрысьціян зь набыткамі багаслоўскае думкі Сусьветнага Патрыярхату, у прыватнасьці, у галіне эклязыялёгіі, кананічнага права і гісторыі Сусьветнага Патрыярхату;
  • удзел прадстаўнікоў Сусьветнага Патрыярхату ў навуковых захадах ва Ўкраіне і больш шырокае і актыўнае, чым да сёньня, далучэньне лепшых прадстаўнікоў праваслаўных навукоўцаў Украіны да навуковых і іншых захадаў, якія праходзяць зь ініцыятывы альбо за спрыяньнем Сусьветнага Патрыярхату;

· адкрыцьцё ў Кіеве прадстаўніцтва альбо інфармацыйна-культурнага цэнтру Сусьветнага Патрыярхату.

Зь іншага боку, япіскапат Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы зноў сьведчыць прад тварам Царквы-Маці, што дзеля выхаду з штучнай кананічнае ізаляцыі і аднаўленьня супрычасьця зь сусьветным праваслаўем, наша Царква гатова і прагне ўвайсьці да складу Сусьветнага Патрыярхату на правах аўтаноміі. Хоць набыцьцё аўтакефаліі было і застаецца стратэгічнаю мэтай украінскага аўтакефальнага руху, для пераадоленьня расколу мы таксама гатовы на значныя саступкі, ахвяруючы сваімі ўласнымі інтарэсамі дзеля агульнай дабрыні Царквы.

Зважаючы на гэта, япіскапат Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы зьвяртаецца да Вашай Ўсясьвятасьці з просьбай актывізаваць дыялёг і разгледзіць магчымыя кампрамісныя варыянты вырашэньня ўкраінскага царкоўнага пытаньня.

З сыноўскай любоўю таксама просім Вашу Ўсясьвятасьць маліцца за нашу Царкву, яе герархаў і Багалюбівую Ўкраіну зь яе набожным народам.

У сыноўскай любові і пакоры

+МЯФОДЗІ

Мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны

Кіраўнік Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы

+АНДРЭЙ

Мітрапаліт Галіцкі

кіруючы Івана-Франкоўскае япархіяй

+РАМАН

Мітрапаліт Вініцкі і Браслаўскі

+ЯН

Архіяпіскап Уманскі

+ПЁТР

Архіяпіскап Крыфальда і Бона

+МАКАРЫ

Архіяпіскап Львоўскі

кіруючы Ровенскай, Валынскай і Таўрыйскай япархіямі

+ФЕАДОСІ

Архіяпіскап Драгобыцкі і Самбырскі

+ІЛАРЫЁН

Япіскап Чаркаскі і Кіраваградскі

+МИХАЛ

Япіскап Фастыўскі, вікары Кіеўскай япархіі,

+Уладзімір

Япіскап Жытомірскі і Палесься


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.