Thursday, August 27, 2009

ІКАНАГРАФІЯ СЬВЯТА ЎСЬПЕНЬНЯ БАГАРОДЗІЦЫ

Аб Усьпеньні Боскай Маці нічога не гаворыцца ў Сьвятым Пісаньні, але апавяданьне аб гэтай падзеі захавана нам у памяці Царквы і выяўляецца ў абразе Сьвята.

Абразы Усьпеньня пісалі шматлікія іканапісцы розных школ і эпох, тым не менш, можна вылучыць агульныя рысы. У цэнтры кампазыцыі ложка, на якім ляжыць Маці Боская. Над ёй узвышаецца Ісус Хрыстос зь немаўлём на руках, сымбалізуючым душу памерлай Багародзіцы. Гэта вельмі важная дэталь у абразе. Выратавальнік забірае зь сабой душу Боскай Маці, тым самым, узьвяшчаючы аб Яе новага жыцьця – жыцьці на нябёсах. Хрыстос адлюстроўваецца ў зьзяньні славы ў нябеснай сфэры або, як яе завуць па-іншаму, у мандорле, або ў глорыі. У мандорле, як правіла, адлюстроўваюць Нябесныя Сілы: Херувімаў і Серафімаў.

Ложка Багародзіцы атачаюць апосталы, якіх цудоўнай выявай сабраў Госпад на Усьпеньне Багародзіцы. Апосталы часта прадстаўленыя “у руху”, яны як бы сядзяць на аблоках, якія нясуць Анёлы.

На абразе часам паказваюць палаты з “жонкамі ерусалімскімі” па баках ложка, каля ложка можа стаяць зэдаль з гарлачом, туфлі, сьвечка – прадметы, што паказваюць на рэальнае месца дзейства – дом Багародзіцы на Сіёнскае гары ў Ерусаліме.

З XV стагодзьдзя унізе абразоў пачалі маляваць і такі сюжэт: Анёл мячом адсякае рукі Афонію, які спрабуе перакуліць труну Багародзіцы. Па паданьню Афоній, жыдоўскі сьвятар, узрушаны цудам, паверыў у Ісуса Хрыста і быў вылечаны апосталам Пятром.

Часам на абразе адлюстроўваюць апостала Тамаша, спазьнелага на пахаваньне. Ён атрымлівае з рук Багародзіцы, якую ўносяць анёлы на неба, Яе пояс.

Каля ложка могуць прысутнічаць таксама сьвяціцелі: Якаў Ерусалімскі, Цімафей Эфэскі, Ярафей Афінскі і Дзіянісій Ареапагіт - як відавочнікі падзеі.

На пазьнейшых абразах у самім верху, у белых зьзяючых або ў той жа адзежы, што і на адры, адлюстроўваюць узьнесенае Багародзіцы. Узьнясеньне Багародзіцы “у целе” пранікае ва усходнюю іканаграфію зь заходняй у эпоху крыжовых паходаў і затым актыўна распрацоўваецца ў балканскіх размалёўках XIII - XIV стагодзьдзяў, галоўным чынам у спалучэньні зь эпізодам уручэньня пояса апосталу Тамашу.




No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.