Wednesday, June 10, 2009

МУЧАНІЦА ЭЛІКАНІДА

ьвятая мучаніца Эліканіда жыла ў III стагодзьдзі ў горадзе Фесалонікі. Падчас ганеньня на пасьлядоўнікаў Хрыста сьвятая Эліканіда прыйшла ў горад Карынф і стала пераконваць язычнікаў пакінуць служэньне нячулым ідалам і пакланіцца Адзінаму Праўдзіваму Богу, Творцу сусьвету. За гэтую пропаведзь яна была схопленая і прыведзеная да кіраўніка Пэрынія, які і ласкамі, і пагрозамі дарэмна спрабаваў схіліць сьвятую да прынясеньня ахвяры ідалам. Сьвятая мучаніца была падвергнутая катаваньням, але мужна перанесла іх. Тады яе кінулі ў падпаленую печ, але яна выйшла адтуль цэлай, бо Анёл Госпада астудзіў полымя. Лічачы сьвятую “чараўніцай”, кіраўнік прыдумляў для яе новыя пакуты. З галявы сталі зьдзіраць скуру, грудзі і галяву ёй палілі вагнём. Спыніўшы катаваньне, судзьдзя зноў прыняўся угаворваць сьвятую Эліканіду прынесьці ідалам ахвяру, абяцаючы ёй ушанаваньня і званьне жрыцы. Раптам сьвятая пагадзілася. Радасныя жрацы і народ павялі яе ў капішча пры гуках труб і літаўраў і, па просьбе сьвятой, пакінулі яе тамака адну. Але сьвятая Эліканіда, напоўніўшыся моцы волата, зрынула і разьбіла усіх ідалаў. Прачакаўшы працяглы час, жрацы увайшлі ў капішча. Убачыўшы спусташэньне, яны прыйшлі ў вар'яцкую лютасьць і пацягнулі сьвятую дзеву з крыкамі: “Аддаць чараўніцу сьмерці!”. Сьвятую мучаніцу сталі зьбіваць, а потым кінулі ў вязьніцу, дзе яна правяла 5 дзён. У вязьніцы сьвятой мучаніцы зьявіўся Хрыстос Выратавальнік са сьвятымі Арханёламі Міхалам і Гаўрыілам і вылечыў яе ад ран. Нарэшце, сьвятую аддалі на разарваньне зьвярам. На яе выпусьцілі трох галодных львоў, але зьвяры падышлі з пакорай да пакутніцы і лізалі ёй ногі. Натоўп язычнікаў крычала і патрабавала сьмерці “чараўніцы”. Але ў гэты час львы выскачылі з арэны і кінуліся на людзей, якія ў жаху зьбеглі. Не ведаючы больш, што рабіць, кіраўнік загадаў адсекчы галяву сьвятой Эліканідзе. Сьвятая з радасьцю пайшла на пакараньне сьмерцю і пачула Голас, заклікаючы яе ў Нябесныя паселішчы. Цела яе было з глыбокай павагай пахавана хрысьціянамі. Памёрла яна ў 244 годзе.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.