Wednesday, June 10, 2009

СЬВЯТЫ СЬВЯТАМУЧАНІК ФЕРАПОНТ.

Гэты сьвяты Фэрапонт быў сьвяціцелем сардзійскай цэрквы; тут ён навярнуў да Хрыста сваім вучэньнем шматлікіх элінаў-ідалапаклоньнікаў і адукаваў іх сьвятым хростам. Сьвяты Фэрапонт быў узяты ігэмонам Юльянам і зьвязаны кінуты ў вязьніцу; быў стомлены голадам і смагаю доўгі час; але выведзены з вязьніцы, адданы розным пакутам; затым увядзёны зьвязанай у Сінаон, горад фрыгійскі, і ў Анкыр, горад галяційскі, прычым усюды быў шмат і па рознаму катаваны. Калі жа сьвяты быў прыведзены да ракі, якая звалася Асталой, то быў расьцягнуты на зямлі голы і прывязаны да чатырох калоў, убітых у зямлю; затым каты білі сьвятога гэтак моцна, што нават скура сышла з цела яго і зямля пакрылася яго крывёй. Калы жа тыя пусьцілі парасткі і узрасьцілі галіны і лісьце; затым вырасьлі ў вялікія дрэвы і сваім лісьцем вылечвалі розныя хваробы людзей. Нарэшце сьвяты Фэрапонт быў прыведзены ў вобласьць, якая знаходзілася ў Лідзіі, зблізку рэкі Гэрмуса (працякалай па Лідзіі) у япіскапіі Саталійскай (падпарадкаванай мітраполіі сардзіскай), і тут пасьля шматлікіх пакут быў забіты за спавяданьне імя Хрыстова і такім чынам прыняў ад Госпада вянок нятленны.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.