Sunday, May 31, 2009

Царскі шлях барацьбы зь экуменізмам






Прадмова-даведка



У 20-х гадах XX ст. большасьць грэцкага япіскапата ухілілася ў ерась экумэнізму і ў 1924 г. перайшло на каталіцкі грыгарыянскі каляндар. З тых часоў у Грэцыі паасобна існуюць Ісьціна-Праваслаўная Царква Грэцыі і новастыльная Эладская Царква. З 1935 г. па 1943 г. Сынод ІПЦ Грэцыі узначальваў Мітрапаліт Герман Дзімітрыядзкі, з 1943 г. па 1955 г. - Мітрапаліт Хрызастам I Фларынскі. Пасьля спачыну Мітр. Хрызастама ў ІПЦ Грэцыі спынілася уласная герархія. Для кіраваньня Царквой Саборам духавенства і міранамі была абраная Камісія ў складзе 12 архімандрытаў, генэральным сакратаром якой з 1956 г. зьяўляўся архімандрыт Хрызостам (Кіасіс), цяпер Архіяпіскап Афінскі і Старшыня Архірэйскага Сынода ІПЦ Грэцыі.



Першагіярархам Ісьціна-Праваслаўнай Царквы Грэцыі зьяўляецца Высокапрыасьвяшчэны Архіяпіскап Хрызастам II (Кіасіс) Афінскі і усёй Элады. У склад ІПЦ Грэцыі уваходзіць 12 архірэяў, каля 145 клірыкаў і каля 180 прыходаў, а таксама 85 манастыроў, сярод якіх старажытны манастыр Эсфігмену на Афоне, дзе ў X ст.. манастваваў засноўнік украінска-беларускага манаства Звг. Антоній Кіева-Пячорскі.









Архіяпіскап Афонскі і ўсёй Элады Хрыстом ІІ,



Старшыня Архірэйскага сіноду Ісьціна Праваслаўнай Царквы Грэцыі.



Царскі шлях барацьбы зь экуменізмам



У сваім ганебным саперніцтве з Канстанцінопалем з-за таго, хто зможа выявіць большы экумэнізм і, такім чынам, дамагчыся большага прызнаньня ў рэлігійным сьвеце, Маскоўская патрыярхія ў мінулым ужо аднойчы дапусьціла да прычасьця каталікоў. Хоць нас часта называюць ілгунамі, калі мы згадваем аб гэтым (або аб гэтак жа бессаромных актах экумэнізму, якімі дагаджае Рыму і папству ў зрабіўшымся ужо вядомым узоры экумэнічнага тэатра Канстанцінопаль), рускія каталікі пацвярджаюць, што мы гаворым праўду.



Хоць мы, несумнеўна, павінны падтрымліваць цывілізаваныя і талерантныя паводзіны прадстаўнікоў розных рэлігій па дачыненьні адзін да аднаго, назіраньне за экумэнічнай дзейнасьцю так званага “сусьветнага праваслаўя” выяўляе сталае балянсаваньне паміж крайнасьцямі экумэнізму накшталт тых, у якіх, нараўне са сваімі субратамі ў Канстанцінопалі, выявілі сябе маскоўскія патрыярхі Алексій I і Алексій II, і асобнымі жэстамі ў бок праваслаўных сапернікаў экумэнізму, каб прыстасаваць царкоўную дыпламатыю на усе выпадкі жыцьця і уціхамірыць нязгоду. Гэтым вызначаецца сучаснае становішча ў “праваслаўным” экумэнізьме, які працягвае сваю ранейшую працу, але робіць гэта меней публічна, і адначасова выступае з заявамі супраць крайнасьцяў экумэнізму, якія таемна зьдзяйсьняе.



Гэтая разнавіднасьць крывадушнасьці заўсёды апраўдваецца тым, што зьмяняюцца акалічнасьці, што зьмяніліся людзі (тыя, каго часта ў адным дзесяцігодзьдзі звалі апаганцамі веры, а ў іншым - гераічнымі пасьлядоўнікамі Сьвятых Айцоў, без рэальных і прыкметных зьмен у іх характарах або тактыцы), што зьмяніліся мэты самога экумэнізму (нават пры поўнай адсутнасьці асноватворчых дакумэнтаў, ні сучасных, ні гістарычных, у якіх прызнавалася бы першынства Праваслаўя ў гістарычным або які-небудзь іншым сэнсе), і што Праваслаўную Царкву ў яе экумэнічнай дзейнасьці насамрэч рэпрэзэнтуюць людзі праўдзіва сьвятаайцоўскага разумовага складу.



Такая дыпламатыя і крывадушнасьць, не гаворачы ужо аб балянсаваньні паміж двума крайнасьцямі, - не сьвятаайцоўская справа. Паводзіны праўдзівых Айцоў Цэрквы вызначаецца тым, што яны прытрымваюцца прадуманага і асэнсаванага царскага шляху, заўсёды з непазьбежнасьцю арганічна выказваючага дух умеранасьці. Таму сьвятаайцоўскай аказваецца пазыцыя нашых уласных япіскапаў, для якіх сьвяты прынцып рэлігійнай памяркоўнасьці, і, у той жа час, няўхільны абавязак прапаведаваць, вучыць і не зракацца ад выключнасьці Праваслаўя. У духу Сьвятых Айцоў, мы асуджаем ерась, але не асуджаем ерэтыкоў. Як ясна паказваюць нашы дзеяньні, мы імкнёмся прапаведаваць Праваслаўе, як духоўнае вылячэньне для сусьвету. У гэтым мы не адмаўляемся ад падыходу Айцоў, ад таго, каб заўсёды да апошняга моманту рабіць усё магчымае для вяртаньня заблукаўшых да веры, а канчатковае экумэнічнае, саборнае асуджэньне заблукаўшых пры неабходнасьці гэтага ў кожным асобным выпадку пакінуць на разгляд Царквы. Наша канчатковая мэта - у тым, каб выратаваць усіх, каго мы можам, і нікога не зганіць аднабакова. Калі мы адлучаем, адгароджваем сябе сьцяной ад тых, хто пакутуе ад ерэтычнай заразы, гэта адбываецца не таму, што мы перасталі спадзявацца на іх вылячэньне (і, нават на цудоўнае уваскрэсеньне тых, хто ужо зьмярцвелы ў сваёй ілжывай веры).



У гэтым сэнсе, хоць мы і спрабуем па-братэрску завязаць дыялёг як з крайнімі старасьцільнікамі, так і з экумэністами (і, воляю Божай, менавіта гэта і робім), у нас сапраўды вельмі сур'ёзныя рознагалосьсі з імі. Адрозьненьні ў тым, што датычыцца падыходу да экумэнізму і ерасі ў нас і ў прыхільнікаў крайнасьцяў, караняцца ў багаслоўі і эклезіалёгіі, але, вядома, не ў тых або іншых асабістых разыходжаньнях, якія могуць узьнікаць у асобных выпадках. Наша мэта - выканаць свой доўг процідзеяньня таму, у чым мы бачым крайнасьць (адхіленьне ад сьвятаайцоўскага духу), з не меншай стараннасьцю, чым выконваемы свой доўг па выпраўленьні экумэнічных памылак. І у тым, і ў іншым выпадку мы дзейнічаем, нягледзячы на асабістыя разыходжаньні, і кіруючыся хрысьціянскай любоўю - канчатковым крытэрам Праваслаўя.



Калі задумацца аб сапраўднай прыродзе праўдзівага анціэкуменізма, якое пазьбягае дыпламатычнага балянсаваньня, кампрамісаў і хуткасьпелых безадказных асуджэньняў заблукаўшых, можна ясна зразумець, што як “сусьветнае праваслаўе”, так і крайнія рэакцыі на яго сьвецкі падыход да іншавер'я і адхіленьням ад праўдзівай веры уяўляюць сабою адыход ад царскага шляху праваслаўнай веры. Калі мы малалікія і падвяргаемся нападам як справа, так і зьлева, гэта адбываецца толькі таму, што мы рэпрэзэнтуем царскі шлях, які адрозьніваецца і ад сярэдняга шляху кампрамісу, і ад злоснага нехрысьціянскага шляху сьвядомага і злога асуджэньня. Як вучаць Айцы, мы павінны гэтак жа рупліва выпраўляць, навучаць і вылечваць, як стрымана і неахвотна асуджаем, пакуль яшчэ не вычарпаныя усё сродкі, і Царква саборна не аб'яўляе адышоўшым анафему, каб абараніць верных. І нават тады мы павінны пераймаць Айцам, якія асуджалі ерэтыкоў са сьлязамі на вачах і толькі пасьля таго, як склікаліся Сусьветныя Саборы, каб умаліць іх вярнуцца да сьвятаайцоўскай веры.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.