Saturday, May 30, 2009

Сёньня сьвяткуем памяць:



Памяць сьвятога Апостала Андраніка і Юніі, ягонай памагатай


Сьвятой Апостал Андранік належыць да ліку сямідзесяці Апосталаў; ён паверыў у Хрыста раней сьвятога Апостала Паўла, якому ён прыходзіўся родзічам, як аб гэтым сьведчыць Апостал Павал у пасланьні да Рымлянаў, кажучы: “Вітайце Андроніка і Юнію, родзічаў маіх і вязьняў са мною, якія праславіліся сярод апосталаў і яшчэ раней за мяне ўверавалі ў Хрыста.” (Рым. 16:7)


Сьвяты Андронік быў япіскапам Паноніі; аднак ён не быў прапаведнікам і настаўнікам толькі аднаго якога-небудзь горада або адной якой-небудзь краіны, - але ён вучыў па усяму сусьвету; ён падарожнічаў па розных краінах, усюды прапаведуючы імя Хрыстова і вынішчаючы спакушэньне злога. Памагатаю ва усіх яго прапаведніцкіх працах была прыслаўная Юнія. Андронік, разам з Юніяй памёр для сьвету дзеля Хрыста, каб шматлікіх прывесьці да спазнаньня Бога праўдзівага. І сапраўды, Андронік разам з Юніяй сваёю пропаведзьдзю разбурыў шматлікія храмы паганскія і замест іх стварыў цэрквы хрысьціянскія, усюды праганяючы з людзей духаў нячыстых і лечачы хваробы нямоглых і хворых. Калі жа сьвятыя Андронік і Юнія, выконваючы агульны абавязак усіх людзей, прынялі канец сьмяротны, то яны былі узнагароджаныя ад Госпада вянцом Апостальскім і пакутнага подзьвігу, бо яны шмат папакутавалі ад язычнікаў. Годныя мошчы іх былі здабытыя разам з мошчамі шматлікіх іншых сьвятых мучанікаў у Яўгене. Аб гэтых мошчах было абвешчана хрысьціянам па адмысловым адкрыцьці Боскаму, як аб гэтым падрабязна сказана ў апавяданьні пад 22-м днём месяца лютага.



Кандак, тон 2:


Зорку прысьветлую, добрамудрасьці сьвятлом адукаваўшаму народы, Апостала Хрыстова Андраніка ўславім, і з ім у дабравесьціі папрацаваўшую Юнію прымудрую, сьпяваючы: “Маліце няспынна Хрыста Бога аб выратаваньні ўсіх нас.”



Памаць сьвятога мучаніка Салахона


Сьвяты мучанік Салахон жыў у часы цара Максіміяна, быў родам эгіпцянін, званьнем жа быў хрысьціянін. Ён служыў у чыне ваяра ў трыбуна Кампана, які меў пад сваім начальствам тры тысячы ваяроў. Калі, па загадзе царскаму, Кампан са сваім палком прыбыў з Егіпет ў Халкідон, то было загадана усім камандзірам разам з іх ваярамі прыносіць ахвяры ідалам. Выконваючы загад царскі, Кампан прыступіў да ахвярапрынашэньня.


У той час, як ваяры палка Кампанава прыносілі ахвяры ідалам, сьвяты Салахон разам з двума ваярамі, Памфірам і Памфалонам, паспавядаў сябе хрысьціянінам і голасна заявіў, што ён ні ў якім выпадку не зрачэцца ад Хрыста, нават калі бы яго аддалі на самыя жорсткія пакуты, але абяцаў да канца жыцьця свайго знаходзіцца верным Хрысту. Калі пасьля гэтага сьвятыя адданыя былі розным лютым пакутам і былі жорстка пабіты, то Памфамір і Памфалон аддалі душы свае ў рукі Боскія, сьвяты жа Салахон працягваў мужна голасна спавядаць імя Хрыстова. Пазнаўшы аб гэтым, Кампан вельмі угневаўся і загадаў сваім служкам расчыніць мячом вусны мучаніка і уліваць яму ў рот кроў ідаласлужэньня. Але мучанік, крэпасьцю зубоў сваіх зьнішчыў жалеза, затым скасаваў сваю прывязь і паўстаў вольным прад катам, завучы імя Хрыстова і ганячы нягоднасьць Кампана. У гэты час прычуўся з неба голас, умацоўваючы сьвятога ў пакутах і заклікаючы яго да мужнасьці. Усьлед затым сьвяты быў адданы шматлікім іншым пакутам: каты білі яго без літасьці, цягалі за ногі па чарапіцах і вострым камяням; затым павесілі яго за правую руку да дрэва, прымацаванаму да хаты, да левай жа нагі яго прывязалі вялікі камэнь; у такім становішчы вісеў сьвяты ад шостай гадзіны да гадзіны дзявятай; пры гэтым каты усяляк угаворвалі Салахона зрачыся ад Хрыста, але ён не выканаў іх ганебнага жаданьня. Калі сьвяты да вечара быў зьняты з мучаніцкага дрэва і пастаўлены на зямлю, то, да усеагульнага зьдзіўленьня, ён мог стаяць як здаровы. Нарэшце ужо позна увечар Кампан, прышоўшы ў лютасьць, узяў у рукі кій, якім пісалі, і з гневам усадзіў яе ў вуха сьвятому, так што ён прайшоў скрозь усю галяву яго. Калі ваяры сышлі з месца пакуты, то сюды прыйшлі хрысьціяне, якія і узялі годнае цела сьвятога мучаніка, вельмі саслабелага ад пакут; паклаўшы яго на пасьцелю, яны прынесьлі яго ў хату адной удавы хрысьціянкі. Тут сьвяты спажыў трохі хлеба і выпіў воды. Трохі умацаваўшыся, ён пачаткаў гутарыць з хрысьціянамі, якія атачалі пасьцель яго, угаворваючы іх быць непахіснымі і мужнымі ў спавяданьні веры Хрыстовай. Затым, падняўшы вочы свае да неба і памаліўшыся дастатковы час Богу, сьвяты аддаў дух свой Хрысту, Богу нашаму, Якому ўзносіцца слава ў павекі. Амін.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.