Saturday, May 30, 2009

Чытаньні на 17/30 траўня 2009 л.Б.

Чытаньне Апостальскае на 17/30 траўня 2009 л. Б.

Дзеі Сьвятых Апосталаў, пач. 43

У першы ж дзень тыдня, калі вучні сабраліся на ламаньне хлеба, Павал, намерыўшыся выправіцца на другі дзень, гутарыў зь імі і прадоўжыў слова да поўначы. У сьвятліцы, дзе мы сабраліся, было многа сьвяцільнікаў. Падчас доўгай гутаркі Паўлавай адзін юнак, якога звалі Яўціх і які сядзеў на акне, забыўся ў глыбокім сьне і, пахіснуўшыся, сонны выпаў уніз з трэйцяга паверха і падняты быў мёртвы. Павал, сышоўшы, прыпаў да яго і, абняўшы яго, сказаў: ня трывожцеся, бо душа ягоная ў ім. Падняўшыся ўгору і разламаўшы хлеб і з'еўшы, гутарыў доўга, аж да сьвітаньня, і потым пайшоў. Тым часам хлопца прывялі жывога, і нямала ўцешыліся.

Дзеі 20:7–12

Чытаньне Евангельля на 17/30 траўня 2009 л.Б.

Паводле сьвятога евангеліста Яна чытаньне, пач. 48

Кажа Госпад вучням Сваім: Хіба ня верыш ты, што Я ў Айцы, і Айцец ува Мне? Словы, якія кажу Я вам, кажу не ад Сябе; Айцец, Які існы ўва Мне, Ён творыць дзеі. Верце Мне, што Я ў Айцы, і Айцец ува Мне; а калі ня так, дык верце Мне па самых дзеях. Праўду, праўду кажу вам: хто верыць у Мяне, дзеі, якія твару Я, і Ён створыць, і болей за іх створыць; бо Я да Айца Майго іду. І калі чаго папросіце ў Айца ў імя Маё, дык зраблю, хай праславіцца Айцец у Сыне; калі чаго папросіце ў імя Маё, я тое зраблю. Калі любіце Мяне, захавайце Мае запаведзі, і Я ўмалю Айца, і дасьць вам другога Суцешніка, хай будзе з вамі вавек, Духа праўды, Якога сьвет ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго і ня ведае Яго; а вы ведаеце Яго, бо Ён з вамі існы, і ў вас будзе. Не пакіну вас сіротамі; прыйду да вас; яшчэ трошкі, і сьвет ужо ня ўбачыць Мяне; а вы ўбачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыцьмеце. У той дзень спазнаеце вы, што Я ў Айцы Маім, і вы ўва Мне, і Я ў вас. Хто мне запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне; а хто любіць Мяне, той палюбіцца Айцу Майму, і Я палюблю яго і зьяўлюся яму Сам.

Яна 14:10-21

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.