Sunday, October 17, 2010

І МЁРТВЫМ, І ЖЫВЫМ, І НЕНАРОДЖАНЫМ ЗЕМЛЯКАМ МАІМ НА УКРАІНЕ І НЕ НА УКРАІНЕ МАЁ СЯБРОЎСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ

Тарас Шаўчэнка
Аще кто речет, яко люблю Бога,
а брата своего ненавижу, ложь есть.
Соборное послание Ионна. Глава 4, с. 20.
І зьмяркае, і сьвітае,
Дзень божы мінае,
Зноў і стомленыя людзі,
І усё спачывае.
Толькі я, нібы пракляты,
І дзень, і ноч плачу
На шматлюдных раздарожжах,
І ніхто не бачыць.
І не бачыць, і не знае -
Аглухлі, не чуюць,
Кайданамі мяняюцца,
Праўдаю гандлююць
І Госпада зьневажаюць, -
Людзей запрагаюць
У ярмо; аруць жа ліха,
Ліхам засяваюць,
А што ўродзіць? Пабачыце,
Што за жніва будзе.
Схамяніцеся ж нарэшце,
Вырадкі - не людзі!
Паглядзіце на рай ціхі
Вы, на Украіну,
Палюбіце вялікую
Гэтую руіну!
Раскуйцеся, на чужыне
Братацца пачнеце
І таго вы не шукайце,
Чаго няма ў сьвеце, -
Не знайсьці таго ніколі
На чужыне ў полі.
Свая ж хата - свая праўда,
Свая сіла й воля.

КІЕЎСКІ МІТРАПАЛІТ СІЛЬВЕСТР КОСАЎ І ЯЗАФАТ КУНЦЭВІЧ — ПОВЯЗЬ ЦАРКОЎНЫХ ГЕРАРХАЎ

Ігар Войніч

У судовай справе забойства ў 1623 г. полацкага уніяцкага біскупа Язафата Кунцэвіча дагэтуль застаюцца нявысьветленымі некаторыя пытаньні. На гэтым забойстве сучасныя дасьледчыкі як зь уніяцкага, так і з праваслаўнага боку зарабілі і цяпер зарабляюць шмат палітычных ачкоў, каб прынізіць годнасьць сваіх апанэнтаў. Аднак наш расповед галоўным чынам закранае самы пачатак супрацьстаяньня паміж Кунцэвічам і жыхарамі Віцебска.
У грамадзкім жыцьці ВКЛ на працягу другой паловы XV і усяго XVI ст. пачало дзейнічаць пісанае права. Статуты ВКЛ 1566 і 1588 г. патрабавалі карыстацца толькі “правом писаным” 1 (Статут 1566 г., раздз. 4, арт. 30; Статут 1588 г., раздз. 1, арт. 1). Царкоўнае жыцьцё ў ВКЛ па-ранейшаму рэгулявалася звычаёвым правам, аднак паступова ў праваслаўных землях стала уводзіцца практыка прызначэньня найвышэйшых царкоўных ерархаў са згоды сьвецкіх уладаў 2.   XVI — пачатку XVII ст. кароль Жыгiмонт III Ваза, а разам зь iм i пераважная большасьць дэпутатаў сэйм (у асноўным каталікі) паспрабавалі надаць тагачасным парадкам нейкія цывілізавана-законныя рамкі.

АБ НЯЎМЕНЬНІ МАЛІЦЦА

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Мы увесь час жалімся, што акалічнасьці складаюцца так, што ў нас не бывае магчымасьці жыць глыбокім унутраным жыцьцём, гэтым мы апраўдваем сябе ў тым, што не умеем маліцца, што пачуцьці нашы павярхоўныя, што няма паглыбленасьці ў нашай душы. Але гэтым мы сьведчым толькі пра тое, што мы не ведаем нават у чалавечай плоскасьці, што нішто глыбокае не можа быць пахіснутае вонкавымі выпадковымі акалічнасьцямі. Калі ў каго—небудзь на сэрца радасьць, яму здаецца, што мора па калена: выпадковыя нягоды, мімалётныя крыўды, жыцьцёвыя цяжкасьці не могуць патушыць гэтай іскры радасьці. Нават самую малую іскру радасьці патушыць нельга. У старажытнасьці казалі, што уся цемра сьвету няздольная патушыць адну іскрынку полымя. Калі на душу ляжа скруха, глыбокая скруха, скруха пра нешта, што для нас сапраўды мае значэньне, тады зноў жа вонкавае нямоглае над намі. Ні забаўкі нас не забаўляюць, ні пустэча жыцьця не робіць нас пустымі. Жыцьцё робіцца глыбокім і ў радасьці, і ў гора. А наша унутранае жыцьцё ў Богу так лёгка парушаецца выпадковымі акалічнасьцямі толькі таму, што яно на паверхні, яно не глыбокае. Жадаю вам прывесьці ў прыклад выпадак з паганскае старажытнасьці.

Thursday, October 14, 2010

ПАКРЫЎ БОСКАЕ МАЦІ

сьвяціцель Феафан Затворнік
Сьвяткуем Покрыў Усясьвятой Уладаркі нашай Багародзіцы — агульнай усіх хрысьціян Маці. — Суцяшальнае сьвята! — Яно дае запэўненьне, што дапамога і абарона Маці Боскай заўсёды гатовыя і так блізкія да усіх нас, як, напрыклад, дах дому, ці яшчэ бліжэй, як дабратворная рука, якая датыкаецца цела нашага. — Увесь сьвет хрысьціянскі сапраўды і выпрабоўвае над сабою гэты амафор літасьці Усясьвятой Багародзіцы, — і удзячна цешыцца, і ў добрае надзеі сьвяткуе. — Не раз выпрабавала гэты Пакрыў і наша краіна, як сьведчаць і цудатворныя абразы — Уладзімірскі, Багалюбскі, Мурамская, Шуйскі, і — горад наш у недалёкае яшчэ ад нас час удастоіліся міласьцівае абароны Яе, — у адхіленьні ад нас варварскага нашэсьця французаў. — І яшчэ бліжэй, на памяці нашай, — у спыненьні чумы. Падзяка Госпаду і Усядабраслаўлёнае Маці Ягонае!

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ ПАКРОВЫ ЎСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

сьвяціцель Мікалай (Веліміровіч)
Сьветлае сьвята – Пакрыў Усясьвятой Багародзіцы! Ён сьведчыць нам пра вялікую славу, якой увянчана Найсьвяцейшая Боская Маці на нябёсах. У гэты дзень Яна зьявілася ў нябеснай славе і людзі убачылі яе і усьцешыліся. Яна трымала ў руках цудоўны пакрыў, каб паказаць, як Яна пакрывае ад усякага зла і абараняе людзей. Падвойная радасьць для нас у гэтым сьвяце, адна ў тым, што мы бачым вялікую праведніцу і пакутніцу ў зямным жыцьці, увянчаную такой нябеснай славай, а іншая, што Яна, знаходзячыся на нябёсах, уважліва клапоціцца пра хрысьціян, аб спадкаемцах Сына Яе і Бога.

СЛОВА НА ПОКРЫЎ УСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

сьвяціцель Зьміцер Растоўскі
1/14 кастрычніка
У астатнія цяжкія часы, калі, з памнажэньнем грахоў нашых, павялічыліся нашы беды ў выкананьне слоў сьвятога апостала Паўла: “у небясьпеках ад разбойнікаў, у небясьпеках ад адзінапляменцаў, у небясьпеках ад язычнікаў, у небясьпеках у горадзе, у небясьпеках у пустыні, у небясьпеках на моры, у небясьпеках сярод фальшывых братоў” (2 Кар. 11:26), калі ў выкананьне слоў Самога Госпада паўстае народ на народ, і царства на царства, і надыходзіць голад, мор і землятрусы па месцах (Мц. 24:7), калі прыціскае нас напад іншага народу, грамадзянскія войны і сьмяротныя раны, Усячыстая і Ўсядабраслаўлёная Дзева Марыя, Маці Госпада, падае нам у абарону Свой пакрыў, каб вызваліць нас ад цяжкіх бед, каб абараніць нас ад голаду, мору і землятрусу, выратаваць ад войнаў і ран і захаваць нас непашкоджанымі пад Сваім парывам. Знак гэтага зьявіўся ў царскім горадзе Канстантынопалі ў цараваньне набожнага цара Льва Мудрага ў прыслаўнае царкве Ўсясьвятой Багародзіцы, што ва Ўлахернах. Там у час зьдзяйсьненьня ўсяночнае, у дзень нядзельны, у першы дзень кастрычніка, у чацьвёртае гадзіне ночы, у прысутнасьці шматлікай колькасьці народу, сьвяты Андрэй, юродзівы дзеля Хрыста, узьняў вочы свае ўверх і пабачыў Царыцу Нябесную, Дабрадзейку ўсяго сусьвету, Усясьвятую Дзеву Багародзіцу, што стаяла ў паветры і малілася, зьзяючую сонечным сьвятлом і пакрываючую людзей Сваім годным амафорам. Бачачы гэта, сьвяты Андрэй прамовіў да вучня свайго, дабрашчаснага Епіфана:

Wednesday, October 13, 2010

ПАКРЫЎ УСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

У цараваньне Льва VI Філёзафа (886 – 911), у 910 годзе, у час нападу сарацынаў на Грэцкую імпэрыю, сьвяты Андрэй Юродзівы і ягоны вучань Епіфан, знаходзячыся 1 кастрычніка ў Канстантынопальскім храме, дзе захоўвалася рыза Багародзіцы, у час усяночнага нядзельнага сьпеву пабачылі ў паветры дзіўнае зьяўленьне Ўсясьвятой Дзевы Багародзіцы ў атачэньні прарокаў, апосталаў і анёлаў. Уся ахінутая сонечным сьвятлом, яна малілася за грэшнікаў і накрывала хрысьціян сваім годным амафорам. Пабачыўшы гэтае зьяўленьне, Андрэй спытаў свайго вучня Епіфана: “бачыш, браце, царыцу і Багіню ўсіх, якая моліцца за ўвесь сусьвет?” – “Бачу, сьвяты ойча, і жахаюся”, – адказаў яму Епіфан. Зьяўленьня было праслаўлена адразу тымі, хто маліўся ў храме, а неўзабаве і ўсім Канстантынопалем.
Жыхары Канстантынопалю, пачуўшы аб гэтым зьяўленьні, узрадаваліся, што Бог малітвамі Абаронцы вызваліць усіх ад бяды, якую нарабілі ім ворагі, якія ўварваліся ў іх імпэрыю. І напраўду, неўзабаве пасьля зьяўленьня Багародзіцы, ворагі Царквы былі пераможаны.
Гонар усталяваньня сьвята Пакровы належыць Кіеўскай Царкве, якая зь самага пачатку верыла ў пакрыў Багародзіцы і асьвяціла дзень зьяўленьня яго ўрачыстым сьвяткаваньнем. Зьяўленьне адбылося 1 кастрычніка, і ў гэты дзень Царква ўсталявала сьвята Покрыва Ўсясьвятой Багародзіцы. Услаўляючы сваю нябесную Абаронцу, Царква сьпявае: “Сёньня мы, людзі праваслаўныя, радасна сьвяткуем, асьвячоныя Тваім, Боская Маці, зьяўленьнем і, уздымаючы вочы да Твайго ўсячыстага вобразу, на каленях просім: пакрой нас годнай Тваёй покрывам і вызвалі нас ад усяго злога, молячы Сына Твайго, Хрыста Бога нашага, каб выратаваў душы нашы.”
“Узьвялічваем Цябе, Усясьвятая Дзева, і шануем покрыву Тваю сьвятую, бо Цябе бачыў сьвяты Андрэй у царкве, як за нас Ты Хрысту малілася.”
Гэта сьвята вельмі вялікае, апрача Божай службы, Праваслаўная Царква служыць акафіст Божай Маці. У акафісьце часта паўтараюцца словы: “Радуйся, Радасьць Наша, пакрой нас аб ўсяго злога годным Тваім амафорам”. Амафорам называецца доўгая шырокая тканіна, упрыгожаная крыжам, якую носяць япіскапы ў часе богаслужбы. Амафор аперазывае іх плечы і зьвісае да зямлі. Амафор азначае сабой асаблівую мілату Боскую, якой абдараваны япіскап, і тое, што ён турбуецца аб усялякім чалавеку, які заблукаў ці адстаў ад Царквы.
Покрыва Боскай Маці для Праваслаўнае Царквы сьведчыць ўспаміны аб розных выпадкі добрай дапамозе Багародзіцы веруючым, якія былі ў Царкве.

Трапар сьвята, тон 1

У гэты дзень мы, праваслаўныя людзі, / урачыста сьвяткуем, / асьветленыя Тваім, Багародзіца, прышэсьцем, / і, пазіраючы на Тваю ўсячыстую выяву, са замілаваньнем заклікаем: / “Пакрой нас сьвятым Тваім Покрывам / і пазбаў нас ад усякага зла, / умольваючы Сына Твайго, Хрыста Бога нашага, / выратаваць душы нашы”.

МУСУЛЬМАНЕ ЗНОЎ ЖАДАЮЦЬ АПАГАНІЦЬ ХРАМ СЬВЯТОЙ САФІІ Ў КАНСТАНТЫНОПАЛІ

Згодна паведамленьню агенцтва КІРА, якое спасылаецца на турэцкае выданьне “Zaman” (05.10.2010), адказны чыноўнік турэцкага аддзелу па справах рэлігіі зноў прапанаваў дапусьціць мусульман “дзеля пачарговай малітвы з праваслаўнымі” у храм Сьвятой Сафіі. Пры гэтым праваслаўным, паводле прапановы, адводзіцца толькі нядзеля, а іншыя дні тыдня – мусульманам.
Гэтае прапанова – прамая зьнявага Праваслаўя і выглядае невымоўнае навіной на фоне яшчэ нядаўна гучэўшых заяў улады Турцыі аб тым, што музэйны статус сабора Сьвятой Сафіі непахісны і не можа быць перагледжаны ні пры якіх умовах. Праваслаўным дадзены яшчэ адзін прыклад паўзучай мусульманскае экспансіі

Tuesday, October 12, 2010

АБ ШАНАВАНЬНІ СЬВЯТЫХ ІКОН

Пітанаў В.Ю.
Вельмі часта праваслаўным хрысьціянам даводзіцца выслухоўваць абвінавачаньні ў “язычніцтве” на падставе існуючага ў Праваслаўі шанаваньня сьвятых ікон. Язычніцтва, часьцей за ўсё, падразумявае політэізм, гэта значыцца веру ў шматлікіх багоў, хрысьціяне вераць ў адзінага Бога, “бо адзін Бог” (1 Цім. 2:5). Праблема сэктантаў ў тым, што яны не імкнуцца разабрацца ў праваслаўным веравучэньні, а ў асноўным займаюцца выдумкамі і прыпісваньнем праваслаўным самых фантастычных вераваньняў.

Monday, October 11, 2010

СУПРАЦІЎЛЕНЬНЕ ПРАВАСЛАЎНЫХ ПОЛАЦКАЙ ЯПАРХІІ УВЯДЗЕНЬНЮ УНІІ І ЗАБОЙСТВА ЯЗАФАТА КУНЦЭВІЧА

Алена Вернікоўская
Унія, заключаная ў Рыме прадстаўнікамі Кіеўскай мітраполіі Іпаціем Пацеем і Кірылам Цярлецкім 23 сьнежня 1595 г. і зацьверджаная на саборы ў Берасьці ў кастрычніку 1596 г., замест чаканага яднаньня прывяла да расколу ва украінска—беларускім грамадзтве, паклала пачатак працяглай барацьбе праваслаўных і уніятаў, г. зьв. “барацьбе Русі з Русьсю”.