Памяць 25 сьнежня
Нараджэньне Ісуса Хрыста было так: яно здарылася па заручынах Усядабраслаўлёнае Маці Ягонае, Усячыстай Дзевы Марыі зь Іосіфам, мужам праведным і ужо старым (бо яму было восемдзесят гадоў). Усячыстая Дзева дадзена была яму, па сьведчаньні сьвятога Рыгора Ніскага і сьвятога Епіфана Кіпрскага пад выглядам шлюбу, каб ён захоўваў Яе дзявоцтва і клапаціўся аб Ёй. Яшчэ перш, чым яны сталі жыць разам, апынулася, што Яна мае ва улоньні ад Духу Сьвятога. Іосіф быў уяўным мужам Марыі, а ў рэчаіснасьці захавальнікам прысьвечанай Богу дзявоцкай чысьціні Яе і відавочнікам Яе бязгрэшнага жыцьця. Бо Госпаду жадана было утаіць ад сатаны таямніцу Свайго увасабленьня ад чыстай Дзевы, і для гэтага Ён пакрыў дзявоцтва Маці Сваёй шлюбам, каб вораг не ведаў, што гэта тая Дзева, пра Якую прадрок Ісая: “вось, Дзева ва ўлоньні зачне” (Іс. 7:14). Пра гэта сьведчыць сьвяты Апанас, архіяпіскап Александрыйскі, у наступных словах “Іосіф павінен быў паслужыць таямніцы, каб Дзева, як бы маючая мужа, услаўлялася, і каб самая праўда рэчы засталася утоенаю ад сатаны, каб ён не ведаў павіннага зьдзейсьніцца, якім чынам Бог пажадаў знаходзіцца зь людзьмі” (Слова на Нараджэньне Хрыстова). І сьвяты Васіль Вялікі кажа: “Заручыны зь Іосіфам зьдзейсьнілася для таго, каб утаіць ад князя стагодзьдзя гэтага (г.зн. сатаны) увасабленьне Сына Боскага” (Слова на Нараджэньне Хрыстова). То ж кажа і сьвяты Ян Дамаскін: “Іосіф заручаецца Марыі як муж, каб сатана, не ведаючы аб бясшлюбным Нараджэньні Хрыстовым ад Дзевы, адступіў, г. зн. перастаў узбуджаць Ірада і падбухторваць юдэяў да зайздрасьці. Бо сатана зь самага таго часу, калі Ісая прадрок, што “вось, Дзева ва ўлоньні зачне і народзіць” (Іс. 7:14), зорка сачыў за усімі дзяўчатаміі, як бы якая зь іх не зачала без мужа і не нарадзіла, застаючыся дзеваю. Боскі задум уладкаваў Заручыны Дзевы Марыі зь Іосіфам, каб ад князя цемры утаілася і дзявоцтва Усячыстае Багародзіцы, і увасабленьне Бога Слова”. Яшчэ раней зьдзяйсьненьня шлюбнай таямніцы, Усячыстая Дзева Марыя апынулася меўшай ва улоньні ад Духа Сьвятога, і узрастала сьвятое улоньне Яе, якое зьмяшчае ў сабе няўмяшчальнага Бога. Асабліва ж выявілася Яе цяжарнасьць тады, калі, па сканчэньні свайго трохмесячнага знаходжаньня ў Лізаветы, Яна вярнулася ў дом свой (Лк. 1:56), і Боскі плод усярэдзіне Яе з кожным днём узрастаў, а дзень нараджэньня немаўля Хрыста усё больш і больш набліжаўся. Убачыўшы гэта, Іосіф быў у вялікім зьдзіўленьні і смутку, бо ён думаў, што Яна парушыла зарок дзявоцтва. У вялікай зьбянтэжанасьці праведны старац казаў: “Як магло гэта адбыцца? Я не спазнаў Яе і нават думкай не зграшыў супраць Яе, а вось Яна цяжарная. Гора, як гэта здарылася? Хто прывабіў Яе? І што мне рабіць, не ведаю. Ці выкрыць мне Яе, як парушыўшую закон, ці замаўчаць дзеля сораму, які тады ляжа на Яе і на мяне? Калі я выкрыю Яе, то, вядома, Яна будзе пабіта камянямі па законе Майсея, і я зьяўлюся як бы катам, які аддаў Яе на лютую сьмерць. Калі ж я не падвергну Яе абвінавачаньню, то буду мець частку з пралюбадзеямі. Што ж мне рабіць? Зьдзіўляюся. Адпушчу я Яе таемна, хай ідзе Яна, куды жадае. Ці я сам сыду ад Яе ў далёкую краіну, каб вочы мае не бачылі такога зьнеслаўленьня”. Разважаючы так, праведны Іосіф падышоў да Дзевы Марыі і сказаў Ёй, як пра гэта сьведчыць сьвяты Сафроній, патрыярх Ерусалімскі: “Марыя, што за справа гэтая, якую ў табе бачу; за гонар, сарамату: за вясельле, скруху: замест таго каб хваліцца, дакараньне мне прынесла: ад сьвятароў зь царквы як нявінную Цябе прыняў, і што бачу”. І сьвяты Апанас Александрыйскі пра тое ж апавядае так: “Іосіф, бачачы, што Дзева Марыя мае ва улоньні, але не ведаючы, які вялікі скарб усярэдзіне Яе, у зьбянтэжанасьці так запытваў Яе: “Што здарылася з Табою, Марыя? Ці не ты чыстая Дзева, выгадаваная ў сьвятых пакоях храму? Ці не Ты Марыя, не жадаючая пазіраць на твары мужоў? Ці не Ты Марыя, Якую сьвятары не маглі угаварыць узяць шлюб? Ці не ты Марыя, якая абяцала захаваць ружу дзявоцтва неўвядальнаю? Дзе палац Тваёй цноты? Дзе сьвятліца, якая ахоўвала Тваю некранутую чысьціню? Дзе Твой сарамлівы твар? Я сарамачуся, а ты адчуваеш адвагу, паколькі я утойваю грэх Твой”. Калі Іосіф усё гэта казаў да Яе, то, о, як сарамацілася годная Агніца, бязгрэшная галубка, цнатлівая Дзева, чырванеючы ў твары ад такіх слоў Іосіфа! Не адважная Яна адкрыць яму аб дабравесьці, якое прынёс Ёй Архангел і пра прароцтва, якое вымавіла пра Яе Лізавета, — не адважная Яна зрабіць гэтага таму, што баялася здацца пыхліваю і любячай хвалу. Пра гэта сьведчыць і вышэйзгаданы сьвяты Апанас, які укладае ў вусны Яе такія словы да Іосіфа: “Калі Я буду Сама пра сябе апавядаць табе, то здамся табе пыхліваю. Пачакай крыху, Іосіф, і пастыры адкрыюць табе аб Мне”.










