Showing posts with label Богазьяўленьне. Show all posts
Showing posts with label Богазьяўленьне. Show all posts

Sunday, January 19, 2014

КАЗАНЬ НА БОГАЗЬЯЎЛЕНЬНЯ

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа!
Хрыстос Хрост прымае! У рэчцы Ярдан!
Умілаваныя браты і сёстры! Зусім нядаўна мы адзначалі падзею увасабленьня: у сьвет у плоці прыйшоў Сын Божы ... Прыйшоў Ён на зямлю праз вялікую невымоўную любоў да чалавечага роду, прыняў на Сябе чалавечую плоць. Менавіта праз яе мы убачылі славу Божую, вечна існае сьвятло і Боскасьць. Мы успрымалі Яго простым і даверлівым сэрцам бэтлеемскіх  пастухоў, якім Анёлы Божыя абвясьцілі аб прыходзе ў сьвет Хрыста. І вось сёньня мы з новай радасьцю перажываем сьвята Богазьяўленьня Хрыста Збавіцеля на Ярдане.
Наша Сьвятая Праваслаўная Царква называе сьвята, якое мы з вамі сёньня сьветла сьвяткуем, Вадохрышчам, Богазьяўленьнем і дакоўваньнем. Хрышчэньнем - бо бязгрэшны Збаўца прымае зараз хрышчэньне ад Яна ў водах Ярданскага . Богазьяўленьнем - таму што сам Хрыстос паказвае Сябе сьвету ва усёй Богачалавечай сутнасьці. Чулі ў гэты час усё , як пра Яго сьведчыць з неба голас Бога Айца, сышоў на Яго, прымаючага хрост, Дух Сьвяты ў выглядзе голуба. Адукаваньням называецца сьвята таму, што ў зьяўленьні сьвету Хрыста Збавіцеля зазьзяў розум боскага веданьня ўсёй Сьвятой Тройцы, якое адукоўвае людзі, калі яны уступаюць праз Таямніцу хрышчэньня ў яднаньне з Царквой, містычным целам Хрыстовым, з Богам.

Saturday, January 19, 2013

Слова на Богазьяўленьня

Народ, што сядзеў у цемры, убачыў сьвятло вялікае, і ўсім, хто сядзеў у краіне і цяні сьмерці, зазьзяла сьвятло.
Мт. 4:16
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Сёньня наша Сьвятая Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, разам са ўсёй паўнатой Усяленскага Праваслаўя сьвяткуе Хрост Госпада нашага Ісуса Хрыста альбо Богазьяўленьня, калі Ён прыйшоў на Ярдан да сьвятога Прарока й Папярэдніка Яна ды абдараваў нас бязьмежнаю мілатой.
Мусім сёньня задумацца: Чаму мы называем гэта сьвята менавіта Богазьяўленьнем?
Варта нам сёньня павярнуцца назад і згадаць, што ў службе прадсьвята Нараджэньня Хрыстовага: Хрыстос ідзе паўшага зямнога чалавека зноў узьвесьці на неба. Але мы таксама памятаем – да свайго прыходу на Ярдан Хрыстос нікому не быў вядомы. Сам сьвяты Ян папярэднік кажа: “Стаіць сярод вас Той, Каго вы ня ведаеце” (Ян. 1:26).