У час цяжкіх для Украіны выпрабаваньняў,
непрыхаванай расійскай агрэсіі і вайны на Данбасе Гал-інфо пагутарыць з
Мітрапалітам Львоўскім і Сакальскім УПЦ КП Дзьмітрыем. Уладыка Дзьмітрый
выказаў свае думкі з нагоды агрэсіі усходняга суседа і пагрозы «рускага міру». 
- Ва Украіне вайна. Праваслаўная краіна
ваюе супраць праваслаўнай краіны. Наколькі гэта нармальна? 
Зло ёсьць онталягічным, таму што гэта вынік
бездухоўнасьці. Так муціруе грэх. Спачатку ён зараджаецца ў душы, потым ён
муціруе на сям'ю, потым на усё грамадзтва і ў выніку на дзяржаву.


 
 


