Sunday, August 11, 2013

КАНОН СЬВЯЦІЦЕЛЮ І СПАВЯДАЛЬНІКУ ЛУЦЕ, АРХІЯПІСКАПУ СІМФЭРОПАЛЬСКАМУ Й КРЫМСКАМУ, тон 8


Песьня 1
Ірмас: Дзіўнаму Богу пашану прынясем, і ўзьнесла зь намі апяюць зямля і неба праўдзівую славу Ягоную.
Пасад сьвяціцеля ў горадзе Сімфэропалі ўпрыгожыў сьветла, на ім жа пражыў, як Анёл, сьвятым жыцьцём і навукай Боскай прасьвяціў ты людзей, ды ўсе цяпер узносяць веліч Боскую і апяваюць славу Ягоную.
Цара ўсіх і Госпада, аб нас малі, сьвяціцель Лука, каб дараваў нам прабачэньня правінаў нашых, ды з табой дзівоснаму Богу пашану прынясем і апяём славу Ягоную.
Зьявіўся ты цяпер ў памяць Крымскаму статку твайму, спавядальнік Хрыстовы, слуп непахісны і сьцяна непарушная, хворым суцяшэньне, грэшнікам дапамога, Богу пашану прыносячы і апяваючы славу Ягоную.
Багародзічны: Цябе вызнаем выратавальным Прыстанкам і Покрывам, Багародзіца Прачыстая, таму ад душы заклікаем Цябе цёпла: Уладарка, выратуй нас і навучы нас дзівоснаму Богу пашану прыносіць і апяваць славу Ягоную.

Песьня 3
Ірмас: Зрабі мяне падобным, Хрыстос, на разумную гару Сінайскую, узвысь і зацьвердзі ў надзеі на Цябе і падай расу мілаты, Чалавекалюбца.
Праліў ты, сьвяціцель, рэкі навукі добрай і ўсялякую душу набожную напаіў, шматлікіх ад хвароб ты пазбавіў і аб усіх старана маліўся, ды падасьць расу мілаты Сваёй Чалавекалюбца.
Працаю тваёй, як пастыр добры, сьвяціцель Лука, указаў ты людзям шлях у Царства Нябеснае і за подзьвігі твае ад Бога венчаны славаю на нябёсах, Яго ж малі, ды пашле і нам расу мілаты Сваёй Чалавекалюбца.
Калі, па дазволу Боскаму, выгнаньне ў Сыбір і цямніца, і шматлікія скрухі надышлі на цябе, тады цярпеньнем мужна і мудра ўсё перамог ты, спавядаючы Хрыста і молячы Яго, ды падасьць усім расу мілаты Сваёй, як Чалавекалюбца.
Багародзічны: Шчыра любіць Цябе, Прачыстая Багародзіца, і сьпевам праслаўляць Цябе навучае нас вялікі Архангел і заклікаць табе, Боская Нявеста: Радуйся, бо Гасподзь з Табою; радуйся, Радасьць Анёлаў і ўсіх людзей.
Песьня 4
Ірмас: Паселі на каней розуму, апосталы Твае, Гасподзь, і прынялі паз рукі Твае збрую іх, і выратаваньня панесьлі людзям Тваім, што праўдзіва сьпяваюць: Слава сіле Тваёй, Гасподзь.
Царкву Тваю, якую атрымаў годнаю Крывёй Тваёй, Хрыстос, дзяцей яе, зацьвердзі і скіруй на шлях міру, так маліўся да Сына Божага, сьвяціцель ойча наш Лука, прападобнымі рукамі сваімі дзеля паствы працуючы.
Любоў ніколі ня мінаецца, кажа Дух Боскі вуснамі апостала Паўла. У тваёй рабоце штодзённае па выратаваньню хворых любоў твая выявілася, дагажальнік Хрыстовы, і яе праявіў ты і ў міласэрнасьці, няспынна дапамагаючы ўдовам, патрабуючым і нямоглым.
Навукаю, мудры сьвяціцель, статак твой зацьвердзіў ты ў веры і дабрадзейнасьцю тваёй быў ты ў Царкве спавядальнікам і настаўнікам, Лука слаўны.
Багародзічны: Крэпасьцю нашай Ты ёсьць, Прачыстая Багародзіца, бо малітвамі Тваімі і сьвяціцеля Лукі пазбавімся ад усіх страсьцей, і бед, і цяжару злога, і хвароб розных, Выратавальніку Хрысту сьпяваючы: Слава сіле Тваёй, Госпадзі.
Песьня 5
Ірмас: Запаветамі Тваімі адукоўваючы, Хрыстос Божа, як Добры, паказаў ты сьветлае зьзяньня нам, Сьвятла падаўца, таму, ад цемры ночы пазбаўленыя, Табе славу ўзносім.
Адзінку няствораную багасловіў ты, Тройцу Сьвятую Бога нашага, і чалавечаму асьвячэньню ў духу, чысьціні душы і цела, ў сьвятым багаслоўі тваім навучаў ты.
Розумам чыстым і творамі духоўнымі навучаў ты, багаслоў мудры Лука, прыкладам быў ты для ўсёй Богам дадзенай пастве тваёй; словам сваім і жыцьцём, любоўю, вераю і чысьцінёй праваслаўнага хрысьціяніна паказваючы.
Пахвалу нашу, грэшных і нягодных, што прыносім задуму Боскаму аб табе ды працы тваёй сьвяціцеля, не адкінь, але, сьвяціцель, прымі і дабраславі рукой сваёй ды малі Хрыста Бога, каб вызваліў нас ад пагарднага стаяньня і ўдастоіў Нябеснага Царства Свайго.
Багародзічны: Адзіная Чыстая, Багародзіца, не адкінь маленьне слуг Тваіх, і прымі гэтыя малітвы дзеля дагаджальніка Твайго, сьвяціцеля Лукі, і прынясі да пасаду Сына Твайго, ды выратуе Ён душы нашы.
Песьня 6
Ірмас: Госпадзе, кінуў Ты мяне ў бездань сэрца, быццам у глыбіні марскія, і бачыў я цуды Твае.
У галечы жыў ты, але багатым быў, бо ўсё свае патрабуючым раздаваў, сіротам і ўдовам дапамагаючы, пераймальнікам Міласьцівага Выратавальніка Хрыста будучы.
Настаўнікам у духоўным жыцьці ўсім людзям быў, набожнасьцю ўпрыгожваўся, ганарыстасьць адсякаў ты, дабрашчасны, мячом духоўным, пастыраў навучаючы і сьцьвярджаючы ў служэньні.
На ніве Боскай працуючы, архірэй слаўны, архіпастырам нашым ў малітвах дапамагай, каб праўдзіва навучалі слову ісьціны, Царкву Праваслаўную абараняй, краіну нашу захавай і веру ў нас памнож, ды праславім Хрыста ва ўсе стагодзьдзі.
Багародзічны: Юначка Богам абраная, праслаўляем Цябе ўсе і праўдзіва молімся Табе: Дзева Марыя, малітву нашу прымі і прашэньня выканай.
Песьня 7
Ірмас: Гасподзь Бог бацькоў нашых, што зямлю стварыў і Нябёсы словам зацьвердзіў, дабраслаўлёны ёсьць Ты ва ўсе стагодзьдзі.
Алеем любові тваёй памазаў ты людзей тваіх, ярмо Хрыстова на плечы ўзяў і пайшоў шляхам Ягоным, як сьвяціцель працаваў слаўна, слова Боскае абвяшчаючы, таму праслаўляюць верныя дзеці Стварыўшага ўсё, сьпяваючы Госпаду: Дабраслаўлёны ёсьць Бог бацькоў нашых ва ўсе стагодзьдзі.
Пастырам добрым славеснаму статку твайму быў ты, сьвяціцель Лука, душу сваю за авечак сваіх быў гатовы пакласьці: таму і выявіўся ты гнаным абаронцай непераможным і мужным ваяром праўды, моцных сьвету гэтага зь адвагай і любоўю выкрываў і статак свой як айцец навучаў і скіроўваў праўдзіва апяваць Госпада, Бога бацькоў нашых.
Радаваліся людзі горада Сімфэропалю, бачачы цябе ў сьветласьць сану сьвяціцеля апранутага і прад пасадам мілаты Боскае стоячага, які аб статку сваім старана моліцца. Пераймаў ты праўдзіва Апосталу, усім для ўсіх быў ты, усіх да Хрыста прыводзіў і разам зь імі сьпяваў: Дабраслаўлёны ёсьць Гасподзь, Бог бацькоў нашых, ва ўсе стагодзьдзі.
Багародзічны: Радасьці Падаўца, Багародзіца Прачыстая, зь вераю праслаўляючых і ад душы апяваючых Цябе радасьцю невымоўнаю напоўні і Сьвятла Вечнага ўдастой, Уладарка і Дзева ў Богу дабрашчасная.
Песьня 8
Ірмас: Пакрываючы водамі цьвердзь Сваю і пакладаючы межы морам і зямлі, стварыўшы і трымаючы ўсё, Цябе апявае сонца, Цябе праслаўляе месяц, Табе прыносіць сьпеў усё стварэньне, як Стваральніку ўсяго, ва ўсе стагодзьдзі.
Імя твае, сьвяціцель Лука, як міро водарнае раю Боскага па ўсёй зямлі разносіцца, асалоду сэрцам верных прыносячы і заклікаючы ў радасьці духоўнае апяваць Стваральніка ўсяго ва ўсе стагодзьдзі.
Сёньня не ў думках, не ў снах добрых, але тварам да твару Хрыста Госпада бачыш, сьпяваючы радасна Стваральніку, Які праславіў цябе, славу ва ўсе стагодзьдзі.
О, герарх мудры ў Богу, мірна адышоў ты да Госпада, сьвятое жыцьцё твае на зямлі скончыў, радуючыся і апяваючы асьвячаючага Стваральніка ўсіх Бога ва ўсе стагодзьдзі.
Багародзічны: Ідучы шляхам Боскіх запаветаў Сына Твайго, Багародзіца, і Цябе, Абаронцу і Малітоўніцу маючы, усе рады чалавечыя Тваім Нараджэньнем ад падзеньня прабацькаў устаюць і аб праклёну прамаці пазбаўляюцца.
Песьня 9
Ірмас: Дабраслаўлёны Гасподзь, Бог Ізраіля, што ўзьняў рог выратаваньня нам у доме Давыда, юнака Свайго, які наведаў нас на Ўсходзе і зь вышыні скіраваў нас на шлях міру.
Эвангельля Хрыстова прапаведаваў, мудры Сьвяціцель, справу Боскую на зямлі зьдзейсьніў і прыняўшы Сьвяты Таямніцы Хрыстовы ў Богу спачыў ты.
Цяпер з Вышэйшымі Войскамі маліся, добры слуга Хрыстовы, да Чалавекалюбца, каб падаў прыцякаючым да абароны тваёй, падаў прабачэньне грахоў і жыцьця выпраўленьне.
І пасьля сьмерці, як жывы будучы, мілатой Божай зь ты намі ёсьць, сьвяціцель Лука, пастырам добрым нам яўляючыся, у праваслаўнае веры умацоўваючы і дабрадзейнаму жыцьцю навучаючы.
Багародзічны: Разам зь Анёлам, радуйся, сьпяваем Табе, Чыстая, бо Цара Нябеснага нарадзіла Ты, Дзева Багародзіца, і молім Цябе: Пазбаў нас, слуг Тваіх, ад вечнае сьмерці.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.