Wednesday, July 24, 2013

СЬВЯТА РОЎНААПОСТАЛЬНАЯ КНЯГІНЯ ВОЛЬГА


Памяць 11/24 ліпеня
Старажытныя летапісы сьведчаць, што сьв. Княгіня Вольга была крывічанкай з Пскоўскай зямлі. Паходзіла яна з роду Гастамысла, па радзе якога былі закліканыя на Русь князі-варагі. Аднойчы пры пераезьдзе праз раку Пскову яна пазнаёмілася з маладым князем Ігарам і уразіла яго сваёй прыгажосьцю і мудрасьцю. Пасьля гэтага апякун Ігара князь Алег сам паехаў за ёй, прывёз яе ў Кіеў і выдаў замуж за Ігара, прычым яе славянскае імя замяніў сваім уласным, вараскім, і назваў яе Вольгай. У 945 г. князь Ігар быў забіты дрэўлянамі. Так звалася славянскае племя, якое жыла на Валыні. Вольга, па паганскім звычаі, загадваючаму удовам помсьціць за сьмерць свайго мужа, жорстка адпомсьціла ім. І, паколькі сын яе Сьвятаслаў быў яшчэ малы, яна стала кіраваць сваім народам замест яго, і кіравала з мудрасьцю і літасьцю.

У Кіеве было ўжо шмат хрысьціян, і ў хрысьціянства навярнулася і Вольга ў Кіеве, але яна ахрысьцілася ў Канстантынопалі, прычым Патрыярх дабраславіў яе крыжам з надпісам: “Зямля Русі Кіеўскай была ўзьведзеная для жыцьця ў Богу хрышчэньнем дабрадзейнай Вольгі”. Крыж гэты зьнік падчас разгрому Кіева татарамі ў 1240 г. У Канстантынопалі сьв. Вольга была яшчэ раз, прычым наведваньне яе было апісана імпэратарам Канстанцінам VII Парфірагенэтам  - у кнізе яго "Аб абрадах і хрышчэньнях Бізантыйскай імпэрыі”.
З Вольгай была вялікая сьвіта і пляменьнік яе князь Глеб, які, па сконе яе, быў забіты, як хрысьціянін, князем Сьвятаславам. Прыняўшы хрост, Вольга абышла усю  зямлю Кіеўскае Русі з пропаведзьдзю Хрыста і шматлікіх зьвярнула да Яго. На сваёй радзіме - на рацэ Пскове - яна заснавала горад Пскоў, прычым ёй было зьява трох сьвятланосных промняў, падаючых на зямлю. На гэтым месцы быў узьведзены пасьля сабор у імя Найсьвяцейшай Тройцы, які існуе дагэтуль.
У 969 г. сьв. Вольга захварэла перадсьмяротнай хваробай і прадказала зварот усёй Русі да Хрыста. Сканала яна 11 ліпеня 969 г. і была пахаваная па-хрысьціянску, без паганскіх абрадаў. Пасьля дзяржаўнага хрышчэньня Кіеўскай Русі яе сьвятыя мошчы перанесьлі ў Кіеўскую Дзесяцінную царкву, але падчас частых спусташэньня Кіева яны былі утоеныя ў невядомым месцы.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.