Wednesday, July 24, 2013

АКАФІСТ СЬВЯТОЙ РОЎНААПОСТАЛЬНАЙ КНЯГІНІ ВОЛЬЗЕ



Кандак 1
Першаабраніцы ад усяго народу Русі Кіеўскай, слаўнай і роўнаапостальнай добра дагадзіўшай Богу Вользе складзём славу, як зорцы, што ў цемры ідалахваленьня сьвятлом праўдзівай веры зазьзяўшай і шлях да Хрыста ўсім людзям беларускім ды ўкраінскім паказаўшай. Ты ж, як маючая гонар стаяць прад праславіўшым цябе Госпадам, абарані нас ад усялякіх бед малітвамі тваімі, мы ж сьпяваем табе: Радуйся, сьвятая роўнаапостальная княгіня Вольга богамудрая.
Ікас 1
Анёлаў і людзей Творца, гадзіны і гады ў Сваёй уладзе маючы і лёсам царстваў і народаў па Сваёй волі кіруючы, калісьці пажадаў народ Русі Кіеўскай Сьвятым хрышчэньнем асьвяціць, тады, бачачы добрую волю сэрца твайго, паклікаў цябе першай дзеля пазнаньня Сябе, ды будзеш усяму народу Русі Кіеўскай вобразам і настаўніцай у хрысьціянскай веры. Таму праслаўляем цябе сьпяваючы:

Радуйся, нябёсаў Русі Кіеўскай ранішняя зорка, ад Першапакліканага апостала на гарах Кіеўскіх ўзышоўшая.
Радуйся, семя дзівоснае, з цябе вялікае дрэва Царквы Кіеўскай на зямлі нашай вырасла.
Радуйся, першанастаўніца і асьветніца наша.
Радуйся, як тваёй навукай пакланяемся ў Тройцы Творцу.
Радуйся, як ад цябе Прасьвятое Імя Госпада усімі людзьмі Русі Кіеўскай праслаўляецца.
Радуйся, бо і тваё праслаўленае імя разам з імям першахрысьціцеля Аскольда ва ўсіх цэрквах нашых хваліцца.
Радуйся, прыдзівосны скарб Русі Кіеўскай.
Радуйся, усей Царквы Хрыстовай прыслаўнае ўпрыгожаньня.
Радуйся, украінскага Кіева і крывіцкага Пскова неўвядальная кветка.
Радуйся, людзям нашым ад ворагаў добрая абаронца.
Радуйся, сьвятая роўнаапостальная княгіня Вольга богамудрая.
Кандак 2
Бачым цябе, сьвятая Вольга, як ружу сярод цярновага пустазельля квітнеючую: бо хоць ты і ў родзе язычнікаў народжана была, але закон Боскі ў сэрцы тваім напісаны быў ад пачатку, і цноту сваю як найбольш каштоўны скарб захоўвала ты; удзячна сьпяваем Дзівоснаму ў сьвятых Сваіх Богу: Алілуя.
Ікас 2
Розумам сваім усё добра бачачы, пазнала ты, богамудрая Вольга, як ідалы, рукамі чалавечымі створаныя, ня ёсьць багамі, таму, адкінуўшы іх, пажадала ты вызнаць Бога праўдзівага. За гэта, славячы твой богамудры розум, засьпяваем табе:
Радуйся, добрая жанчына, першая за ўсіх з народу ўласнага вызнаўшая няпраўду ідалапакланеньня.
Радуйся, сапраўднага багаслоўя і праўдзівую веру рупліва шукаўшая.
Радуйся, раней разуменьня закону Боскага, па закону сумленьня дабравернага жыўшая.
Радуйся, раней хросту ўласнага справы хрысьціянскія праўдзіва рабіўшая.
Радуйся, ад нападу ворага дзяржаву сваю мужна абараніўшая.
Радуйся, сярод падпарадкаваных табе людзей суд праўдзівы адпраўляўшая.
Радуйся, уладнай славай на зямлі і на нябёсах венчаная.
Радуйся, як роўнаапостальная Богам праслаўленая.
Радуйся, сьвятая роўнаапостальная княгіня Вольга богамудрая.
Кандак 3
Сілай мілаты Боскай пакліканая, пажадала ты, богамудрая Вольга, дасягнуць Канстантынопаля, дзе бачачы прыгажосьць царкоўную і паслухаўшы вучэньня Боскае, распалілася сэрца твае любоўю да Хрыста, удзячна засьпяваўшы Яму: Алілуя.
Ікас 3
Мела сэрца як добрую зямлю ўгноеную, успрыняла ты, сьвятая Вольга, семя сьвятой веры, вызнаўшы Хрыста Бога сапраўднага. Таму і Хрост Сьвяты прыняла ты ад патрыярха Канстантынопальскага. Верныя дзеці твае, табой скіраваныя да ратаваньня, уславім цябе засьпяваўшы:
Радуйся, бясконцай згубы верай пазьбегнуўшая.
Радуйся, жыцьцё бясконцае ў Хрысьці атрымаўшая.
Радуйся, дабрынёю Сьвятога Духа духоўна народжаная.
Радуйся, разумная галубка, што ад капцюроў душагубцы выратавалася.
Радуйся, пад абарончыя крылы Арла Нябеснага прыляцеўшая.
Радуйся, шматлікія душы хрышчэньнем сваім да Хрыста прывёўшая.
Радуйся, з вераю прыходзячых сьвятлом ад прападобных мошчаў тваіх асьвячаючы.
Радуйся, душам і целам усіх патрабуючых карыснае падаючы.
Радуйся, сьвятая роўнаапостальная княгіня Вольга богамудрая.
Кандак 4
Як магчыма не зьдзівіцца добрай мудрасьці тваёй, Вольга сьвята, бо ты прапанову цара грэцкага аб шлюбе з ім мудра ў набожнасьці адхіліла, кажучы яму: не дзеля шлюбу прыйшла, і не дзеля суўладарства з табой, але дзеля пасьвячэньня праз Хрост Несьмяротнаму Жаніху Богу: Яго больш за ўсё палюбіла душа мая і Яму ж ад хвіліны гэтай няспынна сьпяваю: Алілуя.
Ікас 4
Пачуўшы ад ахрысьціўшага цябе патрыярха казаньня аб чысьціні, посьце, малітве і ўсіх дабротах, патрэбных хрысьціяніну, склала яго ў сэрцы сваім і справамі выконваць прысягала. Таму праўдзіва сьпяваем табе:
Радуйся, ніву сэрца свайго ачысьціўшая ад пустазельля цярновага страсьцей згубных.
Радуйся, арасіўшая зямлю сьлязамі каяньня.
Радуйся, бо семя слова Боскага ў сэрцы тваім, як на зямлі добрай, карэньня пусьціла
Радуйся, бо як удава набожная, сваю чысьціню цнатлівую захаваўшая.
Радуйся, устрыманьнем і малітвай Богу дагадзіўшая.
Радуйся, вялікімі дарункамі Творцы ўзнагароджаная.
Радуйся, жабракоў і нямоглых патрэбным забясьпечыўшая.
Радуйся, асьвету Русі Кіеўскай сьвятлом Хрыстовай навукі зьдзейсьніўшая.
Радуйся, сьвятая роўнаапостальная княгіня Вольга богамудрая.
Кандак 5
У Богавытканаю вопратку Сьвятога Хрышчэньня апранутая, неспарахнелаю ежаю Прачыстага Цела і Крыві Хрыстовай духоўна ўзгадованая, Вольга сьвята, не спужалася ты пайсьці да няверных суайчыньнікаў тваіх, продкаў нашых, дабравесьціць ім Адзінага Сапраўднага Бога, Яму ж сёньня ўсі мы, як адзінымі вуснамі, засьпяваем: Алілуя.
Ікас 5
Бачачы, сьвятая Вольга, усіх людзей Русі Кіеўскай у паганстве патопленых, рупліва працавала ты, каб асьвяціць іх сьвятлом веры Хрыстовай і зрабіць народ свой спадкаемцам Уладарства Нябеснага. Памятаючы сардэчную турботу аб іх, удзячна засьпяваем табе:
Радуйся, прамудрая ўладарка Русі Кіеўскай.
Радуйся, дабрыні хрысьціянскай царыцы Елены ў рэўнасьці Боскай пераймаўшая.
Радуйся, і імя Елена ў Сьвятым Хрышчэньні прыняўшая.
Радуйся, бо Жыцьцядайны крыж Хрыстовы і сьвятыя абразы з Канстантынопаля ў град Кіеў прынесла.
Радуйся, ярэяў і клірыкаў з сабой у Русь Кіеўскую прывёўшая.
Радуйся, мудрымі тваімі словамі навучаўшая людзей пакінуць багну цёмную паганскага няслаўя і прыняць сьвет хрысьціянскага дабравесьця.
Радуйся, шматлікіх людзей Русі Кіеўскай да веры Хрыстовай прывёўшая.
Радуйся, першая з людзей Русі Кіеўскай да ліку сьвятых далучаная.
Радуйся, сьвятая роўнаапостальная княгіня Вольга богамудрая.
Кандак 6
Апосталам духаносным пераймаючы, Вольга богамудрая, вандравала па гарадох і вёсках дзяржавы сваёй, прыводзячы, дзе толькі магчыма было, людзей да веры Хрыстовай і навучаючы іх славу сьпяваць Адзінаму ў Тройцы Богу: Алілуя
Ікас 6
Сьцьвярджаючы ў дзяржаве сваёй пачатак веры Хрысьціянскай, пабудавала сьвятая Вольга храмы Боскія ў горадзе Кіеве і ў краіне нараджэньня свайго, на раце Вяліцы каля горада Пскова, і ў Полацку крывіцкім. І так пачалі народы Русі Кіеўскай славіць паўсюды Хрыста Бога нашага, табе ж, асьветніцы сваёй, славу сьпяваць:
Радуйся, бо ад чыстай крыніцы Сьвятой Саборнай і Апостальскай Царквы сьвятую навуку прыняла ты, сьвята і роўнаапостальная.
Радуйся, паганскіх капішчаў і куміраў разбуральніца.
Радуйся, як і Першапакліканы апостал, з дабравесьцям Эвангельля зямлю Русі Кіеўскай абыходзячая.
Радуйся, у мясьцінах дабравесьця свайго Жыцьцядайныя Крыжы ўсталяваўшая і ад іх шматлікія знакі і цуды, дзеля навярненьня няверных, сілаю Боскаю адбыліся.
Радуйся, бо раз цябе Ўсядобры Гасподзь сынам Русі Кіеўскай вызнаньня Свае выявіў.
Радуйся, бо праз цуды гэтыя і шматлікія іншыя народы сьвятлом веры праўдзівай асьвяціліся.
Радуйся, бо працай тваёй Гасподзь сьвятую Царкву Кіеўскую народам нашым выявіў.
Радуйся, вобразам жыцьця твайго князі Русі Кіеўскай натхняліся і веру хрысьціянскую сьцьвярджалі і ў княствах сваіх.
Радуйся, сьвятая роўнаапостальная княгіня Вольга богамудрая.
Кандак 7
Жадала вызваліць сына свайго Сьвятаслава ад сьмерці вечнай, рупліва ўгаворвала яго пакінуць паганства і паверыць у Бога праўдзівага. Але не пачуў ён словаў маці сваёй і не пажадаў смурод паганскі зьмяніць на водарнасьць хрысьціянскую. Таму, як язычнік, выракся жыцьця вечнага і не венчаны разам з табой у Горнам Уладарстве сьпяваць: Алілуя.
Ікас 7
Новы знак дабраслаўленьня выявіў табе Гасподзь, калі, у вобразе Прасьвятой Тройцы, тры прысьветлых праменьня  з нябёсаў падалі на месца дубраўным, ня толькі ты бачыла іх, але і ўсе людзі там быўшыя і разам з табой праславілі Трыадзінага Бога. Мы ж, ведаючы праўдзівасьць прароцтва твайго аб пабудове на месцы гэтым хорама Жыватворчай Тройцы і горада, праславім цябе сьпевам:
Радуйся, вялікая Боская дагаджальніца, дарам прароцтва венчаная.
Радуйся, трыпрамянёвага нябеснага сьвятла глядачка.
Радуйся, мілаты волі Боскай аб асьветніцтве народаў Русі Кіеўскай, што яшчэ сьвятым апосталам Андрэем абвешчана, першая выканаўца.
Радуйся, горада Пскова першапачатковая заснавальніца.
Радуйся, усёй Русі Кіеўскай абаронца і за народ яе малітоўніца.
Радуйся, бо воляй Боскай Царква Кіеўская магутнай робіцца.
Радуйся, бо ў храмах тваіх Бяскроўную Ахвяру за людзей Богу прыносяць і славу Сьвятой Тройцы сьпяваюць.
Радуйся, бачачы як жыхары Кіева і Пскова асабліва цябе шануюць і славяць.
Радуйся, сьвятая роўнаапостальная княгіня Вольга богамудрая.
Кандак 8
Вандраваньня зямное заканчваючы, шчыра Госпаду малілася ты, Вольга сьвята, каб не пакінуў Ён зямлю Беларускую ды Ўкраінскую па сьмерці цялеснай тваёй у цемры няведаньня перабываць, але запаліў сэрцы народаў табе падпарадкаваных любоўю да Госпада, каб засьпявалі Яму: Алілуя.
Ікас 8
Будучы ўся ахоплена дабрынёю Боскаю, Вольга сьвята, думкай бачыла навярненьня ўсяго народу нашага і прадракла як памножыцца лік сьвятых Царквы Кіеўскай, як зоркі сьветлыя цноты Хрыстовай на землях Русі Кіеўскай зазьзяюць, што і адбылося па волі і дабраслаўленьні Госпада. Таму і славім цябе сьпевамі водарным:
Радуйся, маці наша духоўная, вымаліўшая ад Бога асьвету прабацькам нашым.
Радуйся, бо Ўсядобры Гасподзь, бачачы дабрыню душы тваёй, дзеля цябе ўсіх людзей Кіеўскай Русі палюбіў.
Радуйся, бо ў табе здабыў Хрыстос годную крыніцу, праз якую пачалася ліцца дабрыня Ягоная на зямлю Русі Кіеўскай.
Радуйся, бо прыслаўна прадбачыла ты веліч і славу хрысьціянскую дзяржавы сваёй.
Радуйся, бо па прароцтву твайму шматлікія сьвятыя з роду нашага запрамянелі.
Радуйся, дойлід храму Тройцы Жыватворчай.
Радуйся, бо малітвамі тваімі ў бедах і скрусе нас абараняеш.
Радуйся, бо ў гадзіну злую Радзіму нашу захоўваеш і над ворагамі перамогу даруеш.
Радуйся, сьвятая роўнаапостальная княгіня Вольга богамудрая.
Кандак 9
Усялякіх дабротаў носьбітам быўшая, Вольга сьвята, з малітваю на вуснах перадала душу сваю ў рукі Боскія, Ён жа радуе цябе ў аселі Нябеснай і першую сярод людзей Русі Кіеўскай далучыў да ліку раўнаапостальных слуг Сваіх. Таксама падай і нам у Госпадзе мірную сьмерць хрысьціянскую, каб перадалі душы нашы ў рукі Хрыста Бога нашага, сьпяваючы Яму песьню славы: Алілуя.
Ікас 9
Вершы прыдобрыя ня здольны годна праславіць цябе, богамудрая Вольга: як ты, ні кім з людзей не навучаная, пазнала паганства багну цямравую, праўдзівую веру шукала ты, і, як і раўнаапостальная Елена, знайшла гэты дарунак звышкаштоўны, Хрыста, Яго ж бачачы на нябёсах асалоду маеш сёньня, не запамятуй нас, марнай прыгажосьцю сусьвету зямнога спакушаемых і аб дабротах нябесных забываючых, ды, на шлях праўдзівы табой скірованыя, засьпяваем табе з радасьцю:
Радуйся, добрымі справамі тваімі і праўдзівым выяўленьнем розуму і сэрца падрыхтавала сябе дом дабрыні Боскай.
Радуйся, бо Сам Дух Сьвяты настаўнікам тваім быў дзеля вызнаньня Хрыста Сына Боскага.
Радуйся, бо аніякіх знакаў і цудаў не бачыла, але ў Хрыста паверыла.
Радуйся, дасканалую пакору волі Боскай выявіўшая і заклікаючаму цябе голасу мілаты Духа Сьвятога паслухмянасьць выявіўшая.
Радуйся, з першага часу ў вінаградніку Госпада працаваўшая і плату з першымі атрымаўшая.
Радуйся, бо навучыў цябе Гасподзь дзівосна, як гонар царскі, багацьця і славу, спалучаць з пакорай хрысьціянскай.
Радуйся, як вобразам уласным паказаўшая, што даброты зямныя ня ёсьць перапонамі дзеля душы богалюбчай да дасягненьня дабрыні нябеснай.
Радуйся, сілаю веры і цнотаю жыцьця свайго прароцтва дарунак ад Бога прыняўшая.
Радуйся, сьвятая роўнаапостальная княгіня Вольга богамудрая.
Кандак 10
Шлях ратаваньня дзецям Русі Кіеўскай паказваючы і перадсьмяротнаю малітву тваю выконваючы, Усядобры Госпад узрасьціў у духоўных нашчадках тваіх пасеянае табой зярнятка веры, і праз цябе ўсю Русь Кіеўскую асьвяціў Сьвятым Хрышчэньнем. Таму праславім цябе, сьвятая Вольга, як першы пачатак асьветы нашай хрысьціянскай і замілавана сьпяваем Хрысту Збаўцы: Алілуя
Ікас 10
Пасьля агульнага Хрышчэньня Сьвятога зямлі Кіеўскай, паднялі з пад зямлі нятленныя і водарныя мошчы твае і сьвяты Лявонці з вялікай колькасьцю народу твайго паставіў раку з мошчамі тваімі ў царкве Прачыстай Багародзіцы і ад хвіліны гэтай распачаліся ад іх усялякія цуды выздараўленьня духоўнага і цялеснага. Таму уславім цябе сьпевам сардэчным:
Радуйся, бо дабрыня Сьвятога Духу, у цябе ўсяліўшыся, робіць мошчы твае добрай крыніцай дзеля ўсіх хворых ды патрабуючых.
Радуйся, бо без веры прыходзячым, мошчы твае бачыць нябёсамі недазволена.
Радуйся, выявай мошчаў тваіх маладая Царква Кіеўская умацавалася.
Радуйся, праслаўленьнем іх нашчадкі твае моцна ўзрадавалася.
Радуйся, бо і да сёньня набожныя дзеці Кіеўскага Праваслаўя славай памяці тваёй насалоджваюцца
Радуйся, бо тваімі да Бога малітвамі праваслаўныя Царквы Кіеўскай шматлікія даброты ад Госпада атрымліваюць.
Радуйся, малітвамі сваімі аб асьвеце зямлі Русі Кіеўскай Бога ўмаліўшая.
Радуйся, шматлікіх сьвятых Кіеўскаму Праваслаўю прадрокшая.
Радуйся, сьвятая роўнаапостальная княгіня Вольга богамудрая.
Кандак 11
Сьпеў замілаваньня прыносім табе, добрай слузе Боскай, і пакорліва цябе молім: малі аб нас Адзінага Чалавекалюбца Бога, каб ды не адваротаў твару Свайго ад нас, нягодных, сапраўды грэшных і гора дабрыні Ягонай прыносячых, але не пакарае нас пакаяньня прыносячых, як Айцец, дзяцей Сваіх любячы, а ў будучым немінучым хай зьлітуецца і выратуе нас, як Судзьдзя праўдзівы, каб, пазбавіўшыся вечнай пакуты, спадобіліся з табой у раю нябесным сьпяваць Яму: Алілуя.
Ікас 11
Траістым сьвятлом асьветленая, з усімі сьвятымі стаіш цяпер на Нябёсах каля Пасаду Ўладара ўладарыўшых, Вольга сьвятая, і адтуль, як сьветлы сьветач вечны, асьвячаеш усе куты Русі Кіеўскай, раскідаючы змрок памылковасьці і паказваючы шлях да праўдзівай асьветы і Нябеснай асалоды. Таму, славячы цябе, сьпяваем:
Радуйся, сьветач, шлях праўдзівы да ратаваньня нам асьвячаючы.
Радуйся, моцная дапамога і ўмацаваньня дабравесьнікаў праваслаўнай веры.
Радуйся, сапраўдная абарона добрых настаўнікаў добра працуючых на карысьць агульную.
Радуйся, варожасьці і сварак суцяшальніца.
Радуйся, усіх пакрыўджаных і непраўдзіва гнаных абаронца.
Радуйся, скарбутных хуткая суцяшальніца.
Радуйся, хварэючых добрая лекарка.
Радуйся, людзям тваім дапамогу малітвамі ад Бога вымаліўшая.
Радуйся, усёй Царквы Кіеўскай малітоўніца і абаронца
Радуйся, сьвятая роўнаапостальная княгіня Вольга богамудрая.
Кандак 12
Дабрыню Духа Сьвятога вымалі нам, настаўніца наша, ад Прышчодрага Бога і Збаўцы нашага, навучаючы і кіруючы намі ў справе ратаваньня, ды ня бясплоднае будзе ў нас пасеянае табой семя Сьвятой Веры, але прарасьце і плод карысны створыць, ім жа і будзем сілкаваць душы нашы ў будучым жыцьці вечным, дзе ўсе сьвятыя сьпяваюць Богу: Алілуя.
Ікас 12
Апяваючы твае шматлікія і праслаўлены добрыя справы, зробленыя на Русі Кіеўскай у асьвеце яе ў веры Хрыстовай, удзячнасьць прыносім табе, з любоўю сьпяваючы:
Радуйся, неразбуральная агароджа Русі Кіеўскай.
Радуйся, дочкам Царквы Кіеўскай вобраз жыцьця цнатлівага.
Радуйся, жанчынам настаўніца ў законе шлюбным і добрым дзяцей выхаваньні.
Радуйся, удовам правіла выратаваньня.
Радуйся, саўдзельніца Нябеснага выбару дабравесьнікаў веры Хрыстовай.
Радуйся, аб ратаваньні нашым руплівая малітоўніца.
Радуйся, у гадзіну сьмерці наша прад Богам абаронца.
Радуйся, па сьмерці целесенай наша дапамога і суцяшэньне.
Радуйся, сьвятая роўнаапостальная княгіня Вольга богамудрая.
Кандак 13
О, сьвятая раўнаапостальная, вялікая княгіня кіеўская Вольга, прымі добра ад нас словы сардэчнай удзячнасьці аб усіх, бо праз цябе падае Гасподзь міласэрнасьць нам, бацькам і прабацькам нашым і ўсёй Русі Кіеўскай, і малі Бога памножыць міласэрнасьць Сваю на нас і роды нашы, умацуй нас у праваслаўі і дабражыцьці, захавай ад усяго злога, ды дай нам з табой, як дзецям з маці, у вякі вякоў сьпяваць Богу: Алілуя.
Гэты кандак сьпяваецца тройчы, потым ікас 1 і кандак 1
Малiтвы да роўнаапостальнай вялiкай княгiні Кiеўскай Вольгi.
Малітва першая
О сьвятая роўнаапостальная вялікая княгіня Вольга, першасьвятая кіеўская, добрая аб нас прад Богам малітоўніца. Да цябе прыпадаем з вераю і молімся з любоўю: будзь нам ва ўсім добрым памагатай і, як у часе свайго зямнога жыцьця, асьвяціла прабацькаў нашых сьвятлом праўдзівай веры і навучыла выконваць волю Госпада, так і сёньня, жывучы ў нябесным сьвятле, прыемнымі Богу малітвамі, дапамагай нам у асьвеце розуму і сэрца нашага сьвятлом Эвангельля Хрыстовага, каб жыць нам у веры, дабрыні і любові Хрыстовай. Усіх, хто у немачы і скарбуце знаходзіцца, суцеш, патрабуючым руку дапамогі падай, пакрыўджаных абарані, заблукаўшым шлях праўдзівы асьвяці, і вымалі нам у прышчодрага Бога ўсё добрае і карыснае дзеля жыцьця часовага і вечнага, ды пасьля богадагаджальнага жыцьця зямнога, зрабі спадкаемцамі жыцьця вечнага ў бясконцым Уладарстве Хрыста Бога нашага. Яму ж з Айцом і Сьвятым Духам належыць уся слава, гонар і слава заўсёды, цяпер і ўвесь час, і на вякі вякоў. Амін.
Малітва другая
О сьвятая раўнаапостальная княгіня Вольга, прымі шчырую хвалу ад нас, нягодных слугаў Боскіх (імёны), прад слаўнай тваёй іконай молячыхся і з пашанай патрабуючых: абарані нас сваімі малітвамі ад злога, скарботаў, грахоў нявымоўных, яшчэ ад будучых пакутаў пазбаў нас, шчыра шануючых сьвятую памяць тваю і славячых вянчаўшага цябе Бога, у Сьвятой Тойцы прыслаўнага, Айца і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.