Sunday, July 7, 2013

АКАФІСТ УСІМ ПРАПАДОБНЫМ АЙЦАМ, ШТО НА СЬВЯТОЙ ГАРЫ АФОН ПРАЗЬЗЯЛІ


Кандак 1
Абраныя ўгоднікі Госпада, духоўна водарныя кветкі саду Ісуса, ад Сьвятой Гары Афонскай ў паветраныя аселі нябесныя ўзьнесеныя, і адвагу да Госпада атрымаўшыя, молім вас, айцы баганосныя, малітвамі вашымі аб ўсіх бед нас вызваліце, ды засьпяваем вас праслаўляючы: Радуйцеся, прападобныя айцы Афонскія, руплівыя малітоўнікі аб душах нашых.
Ікас 1
Анёламі ў плоці і людзьмі нябеснымі вы сапраўды былі, айцы баганосныя, жыцьцё, падобнае анёльскаму, вы ў пустэльнях Афонскіх пражылі, і роўнымі па годнасьці Анёлам на нябёсах выяўлены, цяпер сьветлым праменьнем малітваў вашых душы нашы заўсёды мілатой асьвятляеце, а ўзорам жыцьця вашага, Богу прыемнага, наша жыцьцё на шлях выратаваньня прыводзіце, таму так сьпяваем вам ад усёй душы нашай:

Радуйцеся, вечныя сьвяцільнікі мілаты Божай; радуйцеся, слупы непахісныя Сьвятой Царквы Праваслаўнай.
Радуйцеся, падзьвіжнікі слаўныя, подзьвігамі вашымі Афон угнойваючыя; радуйцеся, поснікі ў Богу мудрыя, па ўсяму сусьвету цудамі зьзяючыя.
Радуйцеся, пацеркі духоўныя, што ад палёў Афона ў Сіёне зазьзялі; радуйцеся, бо дабрынёй душаў вашых Госпаду Ісусу прыемнымі выявіліся.
Радуйцеся, прападобныя айцы Афонскія, руплівыя малітоўнікі аб душах нашых.
Кандак 2
Бачым вас, прападобныя айцы Пётр і Афанасій, у саборы прападобных Афонскіх першынства маючыя, і зьяўленьнем вам Прасьвятой Багародзіцы багата абдараваныя. Таму, як двух багамудрых, Тройцы Боскай добра паслужыўшыя, праслаўляем вас сьпевам хвалебным, айцы годныя, і сьпяваем праславіўшаму вас Траістаму Богу: Алілуя. 
Ікас 2
Розум нябесны атрымалі вы, айцы ў Богу мудрыя, і ўсю прыгажосьць сьвету гэтага адкінуўшыя, на Гары Афонскай мір душэўны ў Хрысьці атрымалі, і з Хрыстом у Царстве Нябесным знаходзіцеся, адтуль і нас, хваляваньням мора жыцьцёвага захопленых, малітвамі вашымі добра супакойце, ды ў цішыні духа засьпяваем вам, абаронцам нашым, сьпеў такі:
Радуйцеся, бо мора страсьцей праз дапамогу Хрыста добра прайшоўшыя; радуйцеся, бо прыстанку выратаваньня пасьпяхова дасягнулі.
Радуйцеся, бо ветразь веры, надзеі і любові карабель душаў вашых ад бур страсьцей нябачна захаваў; радуйцеся, бо сілай посту і малітвы яго моцна ўмацаваўшыя.
Радуйцеся, зоркі богасьветлыя, бо нашу ноч грахоўную добра асьвятляючыя; радуйцеся, сьвятлом набожнасьці вашай і нашы змрочныя душы адукаваўшыя.
Радуйцеся, прападобныя айцы Афонскія, руплівыя малітоўнікі аб душах нашых.
Кандак 3
Сілаю Хрыстовай напоўненыя, сьвяціцелі ў Богу мудрыя, Афанасій, Каліст, Ніфант, Фаён, Рыгор і іншыя шматлікія, на Афоні празьзяўшыя, пастыры Царквы Хрыстовай, маліцеся, молім вас, Начальніку пастыраў Хрысту, каб нас, авечак заблукаўшых, зьбярэ для выратаваньня і ўдастоіць нас мудрасьці вашай пераймаць, набожна і праведна ў веку гэтым пажыць, добрае сканчэньне жыцьця атрымаць і разам зь вамі сьпяваць Яму: Алілуя.
Ікас 3
Маючы адзінае жаданьне – толькі адзінаму Хрысту добра дагаджаць, служыць Яму набожнасьцю і праўдаю, айцы прападобныя, Афону славай і сьцьверджаньням зьяўляецеся і вянец Багародзіцы сьвятымі подзьвігамі вашымі добра ўпрыгожыўшыя, разам зь Ёй маліцеся да Госпада, Сыну Яе і Богу, каб не пазбавіцца нам добрага лёсу выратаваных чалавекалюбствам Хрыстовым, ды засьпяваем вам набожна і слаўна:
Радуйцеся, ваяры непераможныя Цара Нябеснага, бо пад сьцягамі Крыжа над ворагамі нябачнымі перамогу атрымалі; радуйцеся, абраныя служыцелі Царыцы Нябеснай, бо Яе славу зямную дабрадзейнасьцю вашай добра праславілі.
Радуйцеся, бо вы радасьці нябеснай і славы сьвятых годныя спадкаемцы; радуйся, мілаты райскай і сьвятла вечнага супрычасьнікі
Радуйцеся, бо ад горнае вышыні славы вашай да людзей зямных міласьціва прыпадаючыя; радуйцеся, бо нас, дзяцей вашых і авечак славесных статку вашага, айцоўскі наведваеце.
Радуйцеся, прападобныя айцы Афонскія, руплівыя малітоўнікі аб душах нашых.
Кандак 4
Буры жыцьцёвай мудра пазьбеглі, і царства зямное на Царства нябеснае добра зьмяніўшыя, міроточныя Сімяон і сьвяціцель Сава, сэрбаў слава і Хілендарскага манастыра фундатары шчодрыя. Таму Хрыстос цудамі праславіў вас, і замест часовых дабротаў, пакінутых вамі дзеля любові Ягонай, дабротамі нятленнымі і вечнымі вас узбагаціў. Яму ж маліцеся старана, айцы годныя, каб выратаваньня ад Хрыста атрымаць і нам, грэшным, зь замілаваньням Яму сьпяваючым: Алілуя.
Ікас 4
Чуючы аб подзьвігах вашых, зьдзіўляемся, прападобныя айцы Афонскія, бо Гару Афонскую жыцьцём вашым другім небам зрабілі, і ад яе на гару нябесную ціха ўзышоўшыя. Цяпер душамі вашымі ў Ерусаліме горным жывяце і праз салодкае бачаньня Хрыста вечна асалоду маеце. Але як добра пераймаўшыя міласэрнасьць Выратавальніка, нас, пакорных і грэшных, малітвамі вашымі міласьціва асьвяціце, і на шлях выратаваньня скіруйце, ды ўсе засьпяваем вам радасна:
Радуйцеся, арлы неапісальныя, ад зямлі Афону на гору нябесную ўзьляцеўшыя; радуйся, ластаўкі сьпеву водарнага, пустэльню Афону сьпевам малітоўным запоўніўшыя.
Радуйцеся, гара, траістым сьвятлом асьветленая; радуйся, бо дараванай мілатой цудаў і вылячэньня вы Госпадам праслаўленыя.
Радуйцеся, бо багата ўзнагарода ваша ў нябёсах; радуйцеся, бо душы вашы падобна сонцу ў сьвятле сьвятых зьзяюць.
Радуйцеся, прападобныя айцы Афонскія, руплівыя малітоўнікі аб душах нашых.
Кандак 5
Баганоснымі зоркамі зьяўляецеся вы, Ян, Георгій і Яфім Івестры, Неафіт і Яфім Дахіярстій, Сімеон, Павел, Дыяніс і Рыгор, манастыроў Афонскіх першыя начальнікі і заснавальнікі годныя, да вас і Рыгор Сінаіт, Дыяніс Алімпійскі, Сімеон. Феафан і Еўдакім ды далучацца. Молім вас, айцы дабрашчасныя, у сялібах нерукатворных і вечных цяпер жывучыя: Не спыняйце малітвамі вашымі ахоўваць і захоўваць нас, вашых дзяцей духоўных, ад удаў і сетак ворага д’ябла, ды выратаваны будзем праз сьвятую нябесную абарону вашу, і засьпяваем Выратавальніку Богу: Алілуя.
Ікас 5
Бачым вас, айцы баганосныя, усе запаветы Хрыстовы добра захаваўшыя, мудрай любові старана пераймаўшыя, і вашым узорам навучаныя, ляноту душэўную зь сябе скінем, на подзьвігі духоўныя ўзьнятыя, маючы вас у падзьвіжніцтве духоўнымі кіраўнікамі і настаўнікамі. Праз гэта ўдзячна вам сьпяваем так:
Радуйцеся, няспынныя малітоўнікі да Бога аб міры ўсяго сьвету; радуйцеся, бо душы вашы постам для выратаваньня нагадаваўшыя.
Радуйцеся, бо малітвамі начнымі і служэньнем годным, вы ворага нябачнага праўдзіва перамаглі; радуйцеся, бо плачам замілаваным, вы стрэлы спакусаў сатаны згасілі.
Радуйцеся, бо стогнам сваім сардэчным, вы пустэльню Афону духоўна пладаноснаю зрабілі; радуйцеся, бо постам сваім гонар зьняверы пасаромілі.
Радуйцеся, прападобныя айцы Афонскія, руплівыя малітоўнікі аб душах нашых.
Кандак 6
Праведнікам сьвятой веры, Апосталам Хрыстовым, рупліва пераймалі вы ў пропаведзі Эвангельля праўды, Кузьма роўны апосталам, Дам’ян, Мікіта, Кіпрыян і Якаў з дзьвюма вучнямі тваімі, за імя Хрыстова да крыві пацярпеўшыя, сьмерць мучанікаў зьдзейсьніўшыя, венцаносцы пераможныя, і цяпер з Хрыстом вечна царуеце ў сялібах райскіх. Яго ж старана маліце, каб і нам быць насьледнікамі Царства Нябеснага, сьпяваючы Яму: Алілуя.
Ікас 6
Зазьзялі на Афоне як сьвяцільнікі боскія, айцы прападобныя, і ўвесь сусьвет асьвятляеце цудамі вашымі, бо ад усходу і да поўначы праслаўляюцца хвалебна сьвятыя імёны вашы, і апяваюцца подзьвігі жыцьця вашага, што роўнае анёльскаму, такім сьпевам хваленьня:
Радуйцеся, поўныя радасьці весьнікі Хрыстовай магутнасьці і сілы; радуйцеся, падзьвіжнікі, душой моцныя, бо зьнесьлі галаву сатаны ганарлівага.
Радуйцеся, добрыя лекары хвароб душэўных і цялесных; радуйцеся, вядомыя вызнаныя прыяцелі Цара Нябеснага Хрыста Бога.
Радуйцеся, ваяры духоўныя, бо апрануты вы ў сьвятасьць і праўду; радуйцеся, бо дадзена вам улада ад Госпада над нячысьцікамі.
Радуйцеся, прападобныя айцы Афонскія, руплівыя малітоўнікі аб душах нашых.
Кандак 7
Жадаючы набожна ў Хрысьці жыць, вобразам прыемнага Богу і бязмоўнага жыцьця ёсьць вы, прападобныя пустэльнікі Максім, Кузьма і Акакій, і міроточній Ніл, і Феафіл, у пустэльнях Афону жыўшыя як анёлы, да вас і прападобны Антоній Пячорскі, на Афоне духоўна выхаваны, годна далучыцца, які пачынальнікам манаскага жыцьця на Русі Кіеўскае зрабіўся. Маліцеся да Госпада, айцы сьвятыя, ды разам зь вамі і мы, пакорлівыя, атрымаем у спадчыну Царства Нябеснае, і будзем вечна у радасьці сьвятых сьпяваць Стваральніку нашаму: Алілуя.
Ікас 7
Новым Сіёнам зьявілася Сьвятая Гара Афонская, да яе ад усходу, поўначы і поўдня прыйшлі дзеці духоўныя, што дабраслаўляюць на ёй Госпада ў песьнях хвалы: бо гэта сабор у Богу сьветлы прападобных айцоў, на Афоне сьвята пражыўшых, склікае нас сёньня ўшаноўваць іх працу і подзьвігі ды сьпяваць ім так:
Радуйцеся, вялікія ўгоднікі Божы, бо веліччу подзьвігаў вашых Анёлаў зьдзівілі; радуйцеся, праслаўленыя цудатворцы, у бедах і скарбуце людзям дапамагаючыя.
Радуйцеся, пустэльні Афону добрыя расьліны; радуйцеся, Сьвятой Царквы Праваслаўнае прыгажосьць і радасьць духоўная.
Радуйцеся, бо вы для нас радасьць і славу вечную старана вымольваеце; радуйцеся, бо вы хуткія выканаўцы добрых жаданьняў нашых.
Радуйцеся, прападобныя айцы Афонскія, руплівыя малітоўнікі аб душах нашых.
Кандак 8
Дзіўна і слаўна па мору сухім прайшоў ты, Гаўрыіл прападобны, і ікону Боскай Брамніцы Афону прынёс у дабраслаўленьне і асьвячэньне. Табе ж, боганосны Ян Кукузеле, Прасьвятая Багародзіца Сама зьявілася і з рук Сваіх прачыстых золатніцу дзіўную падаравала, ды сьпяваеш Ёй няспынна песьні хвалебныя. Такімі цудамі Божымі зьдзіўленыя, сьпяваем Богу: Алілуя.
Ікас 8
Уся Сьвятая Гара Афонская, і ўсе пустэльні ды землі яе дабраслаўленьне Боскае ў сябе выяўляюць: бо зь іх дрэвы шматплодныя раю Ісуса прарастаюць, сабор вялікіх прападобных нашых айцоў Афонскіх, іх духоўнымі пладамі сілкуючыся, удзячным сэрцам і вуснамі так ім сьпяваем:
Радуйцеся, анёлы зямныя і людзі нябесныя; радуйцеся, крыніцы водарныя для зялёных парасткаў у пустэльні.
Радуйцеся, бо вы нябеснай зрабілі Гару Афонскую праз дабрадзейнасьць сваю нябесную; радуйцеся, бо няспынна моліцеся прад Госпадам за ўвесь сьвет хрысьціянскі.
Радуйцеся, бо абраны вы Богам, і абраньня ваша шматлікімі цудамі засьведчана; радуйцеся, бо вянкамі пераможцаў вы рукой Хрыста ўвенчаны.
Радуйцеся, прападобныя айцы Афонскія, руплівыя малітоўнікі аб душах нашых.
Кандак 9
Усе Анёлы нябесныя зьдзівіліся велічы подзьвігу і цярпеньня вашага, прападобныя мучанікі Зааграфскія, прападобны Фама з братамі тваімі, лацінянамі за Праваслаўную веру спаленыя, і ахвяру Богу прыемную прынесьлі, бо ўсе імёны вашы напісаны на нябёсах, у кнізе жыцьця вечнага, і спавядаюцца ад Хрыста Бога прад Айцом Нябесным, Яму ж у хоры мучанікаў радасна сьпяваеце: Алілуя.
Ікас 9
Мудрагелістыя словы чалавечыя, што распавядаюць аб падзьвіжніцтве духоўным, не ў стане апісаць подзьвігі і цуды вашы, айцы нашы Афонскія. Бо хто не будзе зьдзіўлены, калі бачыць як вы ўсім зямным пагрэбавалі, ды ўсёй душой да нябеснага накіраваліся, якога і дасягнулі, сьветлы твар Хрыстовы бачачы. Праз гэта так праслаўляем вас сьпевам:
Радуйся, народ сьвяты, царскае асьвячэньне, людзі абнаўленьня; радуйцеся, усёй зямлі соль духоўная, якая не скончыцца ніколі.
Радуйцеся, прадвесьнікі праўды Хрыстовай, што сышлі зь сьвету на служэньне Богу; радуйцеся, ад усіх народаў прызваны на салодкую працу Госпада.
Радуйся, бо цяжар добры на сябе ўзялі і ўсьлед Уладара Хрыста пайшлі шчыра; радуйся, бо атрымалі душы вашы спакой вечны на нябёсах ад Пачаткоўца ўсіх подзьвігаў Хрыста Бога.
Радуйцеся, прападобныя айцы Афонскія, руплівыя малітоўнікі аб душах нашых.
Кандак 10
Выратавальніку Богу, што вывеў вас з рабства грахоўнага, песьню хваленьня сьпяваючы, за Хрыста пацярпець імкнуліся, прападобныя мучанікі слаўныя: Макарый, Іларыён, Пахом, Канстанцін, Ануфрый, Пракоп, Лука, Цімафей, Агафангел ды іншыя шматлікія, што зь Афону дзеля пропаведзі Хрыста пайшлі да язычнікаў. За Яго ж да крыві пацярпелі і душы вашы паклалі, цяпер зь мучанікамі радуецеся і салодка сьпяваеце Богу: Алілуя.
Ікас 10
Добрымі ваярамі Хрыста, Цара Нябеснага, выявіліся вы, айцы прападобныя, ад Яго ўзнагароду па працы вашай атрымаўшыя, духоўных дзяцей вашых па веры скіроўваеце да Яго праўдзіва, ад нас жа прыміце годны вас сьпеў праслаўленьня:
Радуйцеся, бо праз вас радуюцца Анёлы і славяць Бога людзі; радуйцеся, бо праз вас прыгожа квітнее Сьвятая Гара Афонская ад роду да роду.
Радуйцеся, воблакі расу нясучыя, што гарачыню страсьцей нашых ахалоджваюць; радуйцеся, алівы шматплодныя, алеям працы вашай нашы сэрцы зьмякчаюць.
Радуйцеся, алмазы цярпеньня, праменьнем Боскай мілаты зьзяючыя; радуйцеся, слупы Праваслаўя, што цудамі сваімі змацоўваеце тых, хто захістаўся ў веры.
Радуйцеся, прападобныя айцы Афонскія, руплівыя малітоўнікі аб душах нашых.
Кандак 11
Прасьвятой Тройцы сьпеў прыносячы, тройца новамучанікаў на Афоне духоўна зазьзяла: Яфім, Ігнацій і Акакій прападобныя, няверу язычнікаў пасароміўшыя і імя Хрыстова перад язычнікамі слаўна спавядаўшыя, ад іх жа сьмерць мучанікаў прыняўшыя, з Хрыстом цяпер знаходзіцеся, сьпяваючы Яму сьпеў перамогі: Алілуя.
Ікас 11
Сьветлым праменьнем цудаў вашых, айцы прападобныя, Гара Афонская духоўна асьвятляецца і праслаўляе вас па годнасьці, як яе абаронцаў і заступнікаў нябесных. Мы ж шануючы подзьвігі і пакуты вашы, зь любоўю душэўнай прыносім вам з пакорай сьпеў гэты:
Радуйцеся, гаючае міро Боскае, што мілату струменіць нам багата; радуйцеся, добрае вылячэньне хвароб душэўных і цялесных.
Радуйцеся, бо толькі веры для вылячэньня ад нас патрабуеце; радуйцеся, бо багата прыняўшыя, багата падаеце нам мілату вылячэньня.
Радуйцеся, бо ёсьць вы падаўцы дароў духоўных і дабротаў выратавальных; радуйцеся, бо ёсьць вы ў бедах і скрусе хуткія нашы памагатыя і суцяшальнікі.
Радуйцеся, прападобныя айцы Афонскія, руплівыя малітоўнікі аб душах нашых.
Кандак 12
Сасуды абраныя мілаты Боскай, усе прападобныя айцы нашы Афонскія, вядомыя па імёнам і невядомыя, сьветлым саборам вашым на дапамогу нам хутка прыйдзіце ў часе бездапаможнасьці нашай і ад дарэмнай і нечаканай сьмерці нас, шануючых вас, вызваліце праз прыемную малітву вашу да Госпада, ды ўдзячна засьпяваем Яму: Алілуя.
Ікас 12
Апяваючы сьвятое і роўнае анёльскаму жыцьцё ваша, і шматлікія цуды, прападобныя айцы нашы Афонскія, хвалім, славім і ўзьвялічваем праславіўшага вас Хрыста Бога, Асьвячаючага сьвятых і Творцу цудатворцаў, выліваючага на вас багацьця Сваіх дароў дабрадатных, вас жа, сьвятых і магутных малітоўнікаў нашых, праслаўляем сьпевам так:
Радуйцеся, настаўнікі манахаў і суразмоўцы Анёлаў; радуйцеся, усіх сьвятых сябры і прыемныя Богу.
Радуйцеся, грамадзяне зьзяючага горада Ерусаліму горнага; радуйцеся, манастыроў вашых зямных малітоўнікі нябесныя.
Радуйцеся, манахаў праваслаўных сьцьверджаньне і абарона; радуйцеся, аб усім сьвеце няспынныя малітоўнікі.
Радуйцеся, прападобныя айцы Афонскія, руплівыя малітоўнікі аб душах нашых.
Кандак 13
О прападобныя айцы нашы Афонскія, Богам дараваныя нам абаронцы і заступнікі, вы ў вышыні, на нябёсах, мы ж унізе, на зямлі, аддаленыя ад вас не столькі месцам, колькі грахоўным брудам нашым, але дзёрзкасьць маем прынесьці вам гэты малы сьпеў праслаўленьня, і аб адзіным вас молім і просім: вымаліце ў Выратавальніка Хрыста, каб збавіў нас ад пакут вечных і ўдастоіў Царства Нябеснага, ды зь вамі засьпяваем Яму няспынна: Алілуя.
Гэты кандак сьпяваецца тройчы, потым ікас 1 і кандак 1
Малітва
О прападобныя і боганосныя айцы нашы Афонскія, зямныя сьвяціла прасьветлыя, ад пустэльнае зямлі Сьвятой Гары Афонскае ў Царкве Праваслаўнае слаўна празьзяўшыя, і Сьвятую Гару сьвятасьцю жыцьця вашага нябеснаю зрабіўшыя, а ўвесь сусьвет вышынёй дабрадзейнасьці і цудаў Боскіх вашых зьдзівіўшыя. Цяпер сьмяротным сном плоці вы часова ў магілу сышлі, а душамі вашымі з Хрыстом, Сонцам праўды, як праведнікі, асьветленыя, быццам сонцам, у Царстве Нябесным, малітвы вашы да Бога, Сьвятла праўдзівага, праменьнем пасылаеце, не забудзьце і нас, дзяцей вашых духоўных, што пад цяжарам страсьцей і скарбут жывучых, асьвяціце з вышыні мілаты зьзяньнем, каб, ходзячы ў сьвятле праведанага жыцьця вашага, праўдзіва хадзілі па шляху запаветаў Хрыстовых, удастоіліся бачыць непрыступнае сьвятло славы Боскай, праслаўляючы разам зь вамі ў Тройцы Сьвятой праслаўленага і шанаванага Бога, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.