Saturday, May 18, 2013

АКАФІСТ СЯСТРЫ ГАСПОДНЯЕ ПА ПЛОЦІ, ФАМАРЫ ДАБРАШЧАСНАЙ, ПРАВЕДНАЙ ЖАНЧЫНЕ - МІРАНОСІЦЫ


Кандак 1
Абраная ад роду Давыда і званьням сястры па плоці Госпада Ісуса Хрыста ўшанаваная, і ўсьлед Яму зь любоўю ідучая, і ад усяго сэрца яму паслужыўшае, Фамары дабрашчаснае, так зь замілаваньням сьпяваем: Радуйся, праведная жанчына Фамара, міраносіца і сястра Госпада.
Ікас 1
Анёла, як маланку, на камяні сядзячага, бачыла ты, сьвятая і праведная жанчына Фамара, калі зь іншымі жанчынамі – міраносіцамі рана ранкам прыйшла да магілы Жыцьцядаўца, праз гэта, з пахвалою, сьпяваем табе так:
Радуйся, бачаньнем Анёла абрадаваная; радуйся, салодкай весткай аб Уваскрашэньні Хрыста суцешаная.
Радуйся, бо суцяшэньне гэтае, як міра водарнае, апосталам прынесла; радуйся, бо моцна верыць у Ўваскрэсеньне Хрыстова ўсіх навучыла.
Радуйся, праведная жанчына Фамара, міраносіца і сястра Госпада.

Кандак 2
Бачыў зь далёка твае жыцьцё, Фамара дабрашчасная, сястрой прыемнай Хрыста, прамудры Празорлівіц, Яму ж зь хорам Анёльскім сьпяваеш: Алілуя.
Ікас 2
Розум дзівуецца ад вялікае любові, што на цябе выліта, Фамара праведная: Як Бога адвечнага братам па плоці мела ты; як размаўляла зь Ім, бо Яго ж няспынна праслаўляюць Анёлы. Як бачыла твар Ягоны, бо на Яго шматвокія серафімы глядзець няздольныя? О лёс! О цуд Боскі! Усё гэта ў цябе бачачы, са страхам сьпяваем табе:
Радуйся, словы жыцьця вечнага зь вуснай Ягоных прачыстых чуючая; радуйся, дабрыню твару Ягонага, для ўсіх невымоўную, бачыла.
Радуйся, бо ад Самога Госпада таямніцам Царства Нябеснага навучана; радуйся, бо рукі твае ад дзяцінства Бога торкаліся.
Радуйся, праведная жанчына Фамара, міраносіца і сястра Госпада.
Кандак 3
Сіла боская ў навукі Хрыстовай дзеяла, калі юдэі разьлютаваныя, гаворачы аб Ім, у асьляпленьні сваім пыталі адзін аднаго: “Не гэта лі ёсьць сын сталяра? Ці не Маці Ягоную называюць Марыя, і браты, і сёстры Ягоныя пасярод нас жывуць? Адкуль Яму ўсё гэта?”. Мы ж, разам зь сястрою Госпада Фамараю, слаўна спавядаем Хрыста, Боскую сілу і Боскую прамудрасьць, удзячна сьпяваючы Яму: Алілуя.
Ікас 3
Маючы Госпада Ісуса Хрыста братам сваім па плоці, ты і Прачыстую Прасьвятую Дзеву і Дабраслаўлёную Слаўную нашу Ўладарку Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю маці сваёй называла, Фамара дабрашчасная. Мы ж, дзівуючыся такой невымоўнае міласьці Боскае, што на табе была, так сьпяваем табе:
Радуйся, бо называлася дачкой Царыцы Нябеснае; радуйся, бо Царыцу Нябесную маці сваёй называла.
Радуйся, бо ў абдымках Яе Адвечнага Немаўля бачыла; радуйся, бо Сілкуючага жыцьцё наша, што сілкаваўся ад Дзевы Прачыстай, салодка сузірала.
Радуйся, праведная жанчына Фамара, міраносіца і сястра Госпада.
Кандак 4
Бура думак розных апанавала некалі бацьку твайго, цнатлівага Іосіфа, калі пабачыў Дзеву Прачыстую, што мела ва ўлоньні, кепскае падумаў Ён, але пабачыўшы зачацьця Яе ад Духа Сьвятога, засьпяваў Госпаду: Алілуя.
Ікас 4
“Чуеш, Дачка, і бачыш, схілі вуха Твае, і пажадае Цар дабрыні Тваёй”, – так сьпяваў калісьці Давыд, прабацька твой, Дзеву Марыю прадракаючы. Мы ж сьпяваем табе, Фамара дабрашчасная, так:
Радуйся, Іосіфа Заручонага дачка слаўная; радуйся, Сьвятога Сямейства гронка годная.
Радуйся, сьвятую Саламію, маці Яна Багаслова, сястрою называўшая; радуйся, упадабанага вучня і наперсьніка Хрыстовага родзічка блізкая.
Радуйся, праведная жанчына Фамара, міраносіца і сястра Госпада.
Кандак 5
Сямізор’я сьвятое, сямізор’я дзівоснае, сямізор’я сьветлае, пабачым, вернікі, на цьвердзі сям’і Ісуса, чатырох апосталаў, братоў Госпада па плоці: Якава, Іосію, Юду, Сымона і трох сьвятых жанчын – міраносіц, сёстраў Госпада па плоці: Эсфір, Фамару і Саламію, зь імі Хрысту сьпяваючы: Алілуя. 
Ікас 5
Фамару дабрашчасную, што Ісуса Хрыста твар да твару бачыла, ушануем так сьпевамі:
Радуйся, бо тое, што ты бачылі, жадалі шматлікія прарокі бачыць, але не бачылі; радуйся, бо ты чула тое, што шматлікія цары жадалі чуць, але не чулі.
Радуйся, асьвячоная Сонцам праўды; радуйся, сьвятлом Хрыста асьветленая.
Радуйся, праведная жанчына Фамара, міраносіца і сястра Госпада.
Кандак 6
Боскімі прапаведніцамі Уваскрашэньня Хрыстовага, зьявіліся праведныя жанчыны – міраносіцы, што з Фамараю дабрашчаснаю казалі апосталам: “Хрыстос Уваскрэс! Сьпявайце Яму: Алілуя”.
Ікас 6
“Зазьзяла зноў Сонца праведнае, што раней у Гроб зышло”, – у радасьці сьпявала ты зь іншымі жанчынамі – міраносіцамі, Фамара праведная, бачыўшы ўваскрэслага Госпада. Мы ж такую песьню табе сьпяваем:
Радуйся, хор міраносіц, як сястра Ісуса, сабой упрыгожыўшая; радуйся, бо на Нябёсах зь імі ў вечнае радасьці .
Радуйся, бо зь анёльскімі Сіламі вечна сьвяткуеш; радуйся, бо са ўсімі сьвятымі за нас, грэшных, няспынна малітвы ўзносіш.
Радуйся, праведная жанчына Фамара, міраносіца і сястра Госпада.
Кандак 7
Жадаючы выратаваць род чалавечы, Гасподзь Ісус Хрыстос, нясучы Крыж Свой, ідзе на месца, што называецца Лобным. Ты ж, Фамара дабрашчасная, зь іншымі дачкамі Ерусаліму, са сьлязамі вялікімі, за Ім ішла. Абярнуўся Ісус і кажа: “Дачкі Ерусаліму, не плачце аб Мне, лепш аб сябе плачце і аб дзецях вашых”. О! Падай і нам тваімі малітвамі, жанчына сьвятая, плач пакаяньня, каб плакалі аб грахах нашых і, прабачэньня ад Госпада атрымаўшы, засьпяваем Яму: Алілуя.
Ікас 7
Новы прыгожы цуд боскі ўдастоілася бачыць ты, Фамара міраносіца: камень адкінуты, Труну пустую, тленьне – Жыцьцём пераможанае, пекла зруйнаванае. Праз гэта сьпяваем табе сьпеў хваленьня:
Радуйся, цудаў Боскіх сьведка праўдзівая; радуйся, шматлікіх цудаў, Ісусам зьдзейсьненых, глядачка дабрашчасная.
Радуйся, невымоўнае міласэрнасьцю Госпада да людзей замілаваная; радуйся, бо аб сьветлым Хрыстовым Уваскрашэньні адна з першых апосталаў паведаміла.
Радуйся, праведная жанчына Фамара, міраносіца і сястра Госпада.
Кандак 8
Старана Бога, што плоцьцю пакуту пацярпеў, і пахаваны быў, і ўваскрэс на трэці дзень згодна з Пісаньнем, спавядаем, праслаўляем, дзякуем, сьпяваючы Яму з Фамараю песьню анёльскую: Алілуя.
Ікас 8
Увесь напоўніўся трапятаньнем сьвятым і радасьцю невымоўнаю бацька твой, сьвяты Іосіф Заручоны, калі ў Бэтлееме таямніцу слаўную і дзівосную бачыў: неба пячэра, пасад херувімскі Дзеву, ясьлі палац, у іх жа ляжаў неўмяшчальны Хрыстос Бог! Ты, што такога дабрашчаснага бацьку мела, прымі ад нас сьпеў такі:
Радуйся, дачка дабраслаўлёная; радуйся, бо дабраслаўленьне сям’і на сябе праўдзіва маеш.
Радуйся, бо дарунка дабраслаўленьня Боскага выявілася годнаю; радуйся, бо цяпер дабраслаўленьня Боскае ўсім, што зь вераю малітвы ўзносяць, ты пасылаеш.
Радуйся, праведная жанчына Фамара, міраносіца і сястра Госпада.
Кандак 9
Усялякія хваробы, скруху і скарбуту нашу вылечвай, Хрыстом Уваскрэслым суцешаная, праведная міраносіца, ды з табою засьпяваем Яму: Алілуя.
Ікас 9
Ты, Фанара дабрашчасная, што прынесла зь іншымі жанчынамі міраносіцамі апосталам радасную вестку аб Уваскрэсеньні Хрыстовым, напоўні гэтай радасьцю і нас, так табе сьпяваючым:
Радуйся, бо каля Пасаду Боскага малітвы ўзносіш за праслаўляючых цябе; радуйся, бо маеш адвагу вялікую прад Госпадам Ісусам.
Радуйся, бо выявіць міласэрнасьць да нас, грэшных, моліш Ісуса; радуйся, бо да любові Ягонай салодкай усіх нас клічаш.
Радуйся, праведная жанчына Фамара, міраносіца і сястра Госпада.
Кондак 10
Выратаваньня для нас, у бяздоньні грахоў гінучым, выпрасі ў Выратавальніка Бога, Фамара праведная, ды з табою засьпяваем Яму: Алілуя.
Ікас 10
Сьцяною моцнаю будзь нас, жанчына сьвятая, ад лютых ворагаў бачных і нябачных нас абараняючы, ды сьпяваем табе так:
Радуйся, суцяшальніца душаў скарбутных; радуйся, зьміраючая душы няспакойныя.
Радуйся, сіла маладушных; радуйся, бадзёрасьць сумных.
Радуйся, праведная жанчына Фамара, міраносіца і сястра Госпада.
Кандак 11
     Цяпер сьпеў анёльскі на горных вышынях Нябёсаў чуеш, міраносіца праведная, бо яшчэ на зямлі каля Труны Госпада ўдастоілася бачыць Анёлаў і зь імі сьпяваць Уваскрэсламу Хрысту Богу: Алілуя.
Ікас 11
Сьветлую сьвечку, Дзеву Прачыстую, у Крыжа Сына Свайго стоячую, бачыла ты, Фамара дабрашчасная, калі зь іншымі жанчынамі міраносіцамі на Галгофе была й зь вуснай Прачыстай словы гэтыя горкія чула: “Гора Мне, Дзіцё Мае, гора Мне, Сьвятло Мае і Жыцьцё мае ўпадабанае. Бо прадказанае Сымонам сёньня збылося, працяла зброя сэрца Маё!” Праз гэта, у замілаваньні сэрца, сьпяваем табе так:
Радуйся, бо Маці Божай у скарбуце Яе на Галгофе спачувала; радуйся, бо ад пакінутага ўсімі Госпада Ісуса Хрыста ніколі не адходзіла.
Радуйся, слова Госпада, з Крыжа сказаныя, са сьлязамі чуўшая; радуйся, чуўшая малітву пакаянную разбойніка: “Памяні мяне, Гасподзь, калі прыйдзеш у Царстве Тваім”.
     Радуйся, праведная жанчына Фамара, міраносіца і сястра Госпада.
Кандак 12
Адчуў вялікую мілату ў сэрцы сваім, родзіч твой, Клеопа апостал, калі разам зь апосталам Лукою ў Імаўс ішоў, і Уваскрэсшы Гасподзь, сядзячы і размаўляючы зь імі пазнаны быў імі ў пераламленьні хлеба. Тады зьвярнуліся яны адзін да аднаго, кажучы: “Ці ж не палала ў нас сэрца наша, калі Ён казаў нам на дарозе і калі тлумачыў нам Пісаньне?” Ды адчуе і наша сэрца Салодкага Госпада Ісуса праз малітвы твае, Фамара слаўная, да ад перапоўненага сэрца сьпяваюць і нашы вусны Яму песьню перамогі: Алілуя.
Ікас 12
Апяваючы сваяцтва твае па плоці з Госпадам Ісусам Хрыстом, праслаўляем і любоў тваю палымяную, якой і міра свае дабраслаўлёнае растварыла ты, на Труну Хрыста прынёсшы, і сьпяваем табе так:
Радуйся, бо зь мудрымі дзевамі свой сьвяцільнік ялеем любові запаліла; радуйся, бо Хрыста з Труны, як жаніха, зь палаца выходзячага, сустрэла.
Радуйся, бо салодкасьць знаходжаньня ў Хрысьце заўсёды адчуваючая; радуйся, бо як весьнік Хрыстовага Ўваскрэсеньня праслаўлена.
Радуйся, праведная жанчына Фамара, міраносіца і сястра Госпада.
Кондак 13
О сьвятая і праведная жанчына Фамара, міраносіца і сястра Госпада, што міра палымянай любові сваёй да Хрыста прынесла! Падай і нам палюбіць Салодкага Госпада Ісуса Хрыста ад усяго сэрца нашага, ды ў палюбім адзін аднаго ў Хрысьці Ісусе, у любові і згодзе пажывём, ды адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам будзем славіць і апяваць прачыстае і вялікае імя Госпада, сьпяваючы яму: Алілуя.
Гэты кандак чытаецца тройчы, потым ікас 1 і кандак 1
Малітва да Сьвятой Фамары міраносіцы
О сьвятая і праведная жанчына – міраносіца Фамара дабрашчасная!
Пачуй нас, у гэты час малітву табе прыносячых. Ты ўдастоілася быць сястрою Госпада нашага Ісуса Хрыста па плоці, таму падай і нам малітвамі тваімі, каб і мы духам і сэрцам нашым зрабіліся роднымі Госпада Ісуса Хрыста, каб быць Яму ў нас заўсёды, і нам у Ім таксама заўсёды знаходзіцца. Ды сілкуемся, ды напаўняемся і перабываем заўсёды ў салодкасьці Ісуса, Ягонай мілатою, Ягоным сьвятлом, Ягоным мірам глыбокім, Ягоным жыцьцём вечным, як гронка напаўняемся ад лазы сваёй.
О абраная родзічка Госпада, малітвамі тваімі падай нам таксама зрадніцца з Госпадам Ісусам Хрыстом, так як ты палюбіць Яго, дзеля нас раскрыжаванага, пакуту перацярпеўшага, пахаванага і ўваскрэслага, бо не жадаем салодкасьці, не жадаем прыгажосьці, не жадаем радасьці, або славы, або павагі сьвету гэтага. Бо Яго Адзінага маем, і нават сама сьмерць няздольная разлучыць нас зь любоўю Ягонай. Бо на зямлі з Госпадам нашым Ісусам Хрыстом зьядналіся, і на Небе тварам да твару Яго пабачым і засьпяваем, і праславім Яго, зь Адвечным Ягоным Айцом, і Прасьвятым, Добрым і Жыватворчым Ягоным Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.