Tuesday, April 2, 2013

Акафіст сьвяціцелю Луке, спавядальніку, архіяпіскапу Крымскаму

Трапар сьвяціцелю Луке, спавядальніку і архіяпіскапу Крымскаму, тон 1
Абвяшчальнік шляху выратавальнага, спавядальнік і Архіпастыр зямлі Крымскае, праўдзівы захавальнік айцоўскіх паданьняў, урач богамудры сьвяціцель Лука, Хрыста Выратавальніка няспынна малі веру непахісную праваслаўным падаць, і выратаваньне і вялікую міласьць.
Кандак сьвяціцелю Луке, спавядальніку і архіяпіскапу Крымскаму, тон 1
Як зорка ясная, набожнасьцю зьзяючая, быў ты, сьвяціцель, душу ж роўную анёльскае захаваў і праз гэта сану сьвяціцеля быў удастоены, у выгнаньні ад бязбожнікаў шмат пацярпеў ты і непахісным у веры быў, мудрасьцю ўрача шматлікіх вылячыў ты. Таму цяпер годныя мошчы твае, ад зямных нетраў дзівосна атрыманыя, Гасподзь праславіў, ды ўсе сьпяваем табе: Радуйся, ойча сьвяціцель Лука, зямлі Крымскае слава і сьцьверджаньне.
Кандак 1
Храбры сьвяціцель Царквы Праваслаўнае і спавядальнік, зазьзяўшы Украіне нашае ў зямлі Крымскае, як сонца сьветлае, добра папрацаваў і за імя Хрыстова ганеньня пацярпеў, праслаўляючы праславіўшага цябе Госпада, дараваўшага нам цябе, новага малітоўніка і памагатага, праслаўляючы прыносім табе сьпеў. Ты ж, як маючы вялікую адвагу да Уладара неба і зямлі, ад усялякіх хвароб душэўных і цялесных вызвалі нас і ў добрым стаяньні ў Праваслаўі ўмацуй, ды ўсе ў замілаваньні засьпяваем табе: Радуйся, ойча сьвяціцель Лука, зямлі Крымскае слава і сьцьверджаньне.
Ікас 1
Анёлаў суразмоўнік і людзей настаўнік, Лука слаўны, падобны на эвангеліста і Апостала Луку, у яго гонар імя прыняўшы, ад Бога дар вылечваць хваробы чалавечы прыняў ты, у лячэньні хвароб блізкіх багата працы паклаў, і, плоць носячы, аб плоці не дбаў ты, справамі добрымі Айца Нябеснага праславіў ты: Таму зь удзячнасьцю ў замілаваньні сьпяваем табе:
Радуйся, ад юнацтва розум свой скарыўшы ярму Хрыстоваму; радуйся, быўшы годнаю сялібай Сьвятой Тройцы.
Радуйся, мілату міласьцівых, па слову Госпада прыняўшы ў спадчыну; радуйся, верай Хрыстовай і ведамі Богам дараванымі, шматлікіх хворых вылечыўшы.
Радуйся, бо для хварэючым хваробамі цялеснымі – ты лекар міласэрны; радуйся, у дні вайны ваяроў вылечваючы.
Радуйся, усіх лекараў настаўнік; радуйся, бо ўсім, хто ў скарбуце і патрэбе знаходзіцца, ты памагаты добры.
Радуйся, Царкве Праваслаўнае сьцьверджаньне; радуйся, зямлі Украінскае азарэньне.
Радуйся, крымскіх вернікаў слава; радуйся, горада Сімфэропаля ўпрыгожаньне.
Радуйся, ойча сьвяціцель Лука, зямлі Крымскае слава і сьцьверджаньне.
Кандак 2
У часе лячэньня бачачы ў людзях, як у люстэрку, прамудрасьць і славу Творцы ўсіх Бога, да Яго духам простым узносіўся ты, богамудры. Сьвятлом богаразуменьня твайго і нас асьвяці, ды засьпяваем разам з табой: Алілуя.
Ікас 2
Розум твой Боскім вучэньнем прасьвяціў ты, Лука прыслаўны, адкінуўшы ўсялякую мудрагелістую думку плоці, розумам і воляй падпарадкоўваўся ты Госпаду, падобным апосталам быў ты. Бо па слову Хрыста: “Ідзіце за Мной, і зраблю вас рыбалкамі людзей”, - пакінулі ўсё і за Ім пайшлі, і ты, сьвяты, пачуўшы Госпада Ісуса, клікаўшага цябе на служэньня праз слугу Свайго архіяпіскапа Ташкенскага Інакенція, што паклікаў цябе на сьвятарства ў Царкве Праваслаўнае. Таму цябе, як богамудрага настаўніка, праслаўляючы, сьпяваем так:
Радуйся, Анёла Ахоўніка вясельля; радуйся, бо ніколі яго не засмуціў.
Радуйся, у навуцы слаўны і мудрацоў сьвету гэтага зьдзівіўшы; радуйся, ад зьдзяйсьняючых беззаконьня адхіліўшыся.
Радуйся, сузіральнік і прапаведнік Боскае прамудрасьці; радуйся, праўдзівага багаслоўя залатавусны настаўнік.
Радуйся, паданьняў апосталаў захавальнік і выканаўца; радуйся, сьвечка, Богам запаленая, цемру бязбожнасьці разганяючая.
Радуйся, зорка, што ўказвае шлях да выратаваньня; радуйся, руплівец Праваслаўя.
Радуйся, ерэтыкаў выкрывальнік; радуйся, пакаяньня і апраўданьня Гасподняга жадаўшы.
Радуйся, ойча сьвяціцель Лука, зямлі Крымскае слава і сьцьверджаньне.
Кандак 3
Сілай мілаты Боскай, яшчэ ў час жыцьця прыняў ты дарунак, сьвяты Лука, хваробы вылечваць, ды усе, старана прыходзячыя да цябе, вылячэньня хвароб цялесных і ўдастояцца, сьпяваючы Богу: Алілуя.
Ікас 3
Маючы няспынную працу аб выратаваньні душ, давераных табе Богам, Лука дабрашчасны, пастырскі да выратавальнага для душы жыцьця, і словам, і самой справай, няспынна скіроўваў людзей. Таму прымі наш стараны сьпеў хвалы, што табе зь удзячнасьцю прыносім:
Радуйся, Божым розумам напоўнены; радуйся, мілатой Сьвятога Духа асьвячоны.
Радуйся, бо галечы Хрыстовай пераймаў; радуйся, пастыр добры, бо тых, хто адхіліўся ад веры праваслаўнае і блукаючых па горах мудрагелістых, да статку праўдзівага павяртаў.
Радуйся, працаўнік вінаградніку Хрыстовага, дзяцей Божых умацоўвай у праўдзівае веры праваслаўнае; радуйся, шчыт і абаронца набожнасьці.
Радуйся, непахісны падмурак Праваслаўя; радуйся, цьвёрды камень веры.
Радуйся, згубнай для душ бязбожнасьці і злога абнаўленства выкрывальнік і зьнішчальнік; радуйся, усім працаўнікам нівы духоўнай мудрае ўмацаваньне.
Радуйся, указальнік прыстанку ціхага для ўсіх са сьвету выгнаным; радуйся, бо крыж прыняўшы за Хрыстом пайшоў.
Радуйся, ойча сьвяціцель Лука, зямлі Крымскае слава і сьцьверджаньне.
Кандак 4
Буру розных думак маючы, не разумеў слуга Божы, што кажа аб ім Гасподзь, калі абралі яго годным быць япіскапам гораду Ташкента, але праведна сябе ў рукі Хрыста Бога аддаў. Таму, аб усім удзячнасьць узносячы, заклікаў: “Дабраслаўлёны Бог, выліваў мілату сваю на архірэяў Сваіх”, - і сьпяваў Яму: Алілуя
Ікас 4
Чулі людзі праваслаўныя, у ганеньнях жывучыя, аб набожных дабротах душы тваёй, Богам абраны Лука, і бачачы цябе на ступені сьвяціцеля, як годны сасуд мілаты Боскай, усіх нямоглых лекара і апустошаных напаўняючага, дзівуюцца цудоўнаму задуму Боскаму аб табе і прыносяць цябе хваленьня, так сьпяваючы:
Радуйся, архірэй, Самім Богам абраны; радуйся, прыняўшы думнае напісаньне аб архірэйстве тваім, у кнізе жыцьця твайго указанае.
Радуйся, герархаў упрыгожаньне; радуйся, пастыр, бо гатоў быў душу сваю пакласьці за авечак тваіх славесных.
Радуйся, сьвяцільнік Царкоўны, сьвятлом багаты; радуйся, супрычасьнік Апосталаў.
Радуйся, спавядальнікаў упрыгожаньне; радуйся, усялякае клапатаньне аб сябе адкінуўшы.
Радуйся, скарбутных суцяшальнік; радуйся, сумны пакутнік за чалавечым невуцтвам.
Радуйся, бо шукаючых ратаваньня праўдзівым вучэньнем асьвятляў; радуйся, не пасароміўшы гэтае вучэньне жыцьцём сваім.
Радуйся, ойча сьвяціцель Лука, зямлі Крымскае слава і сьцьверджаньне.
Кандак 5
Як Хрыстос вызваленьне ад вечнае сьмерці Крывёю прынёс, шлях для сьвятых мучанікаў паказваючы, так і ты ў цяжкія дні ганеньняў сан архірэйскі з рук япіскапаў праваслаўных прыняў, сьвяціцель Лука, справу дабравесьніка добра зьдзейсьніў, выкрываючы, забараняючы, са ўсім вялікім цярпеньнем і вучэньням хрысьціянскім, сьпяваючы Богу: Алілуя.
Ікас 5
Бачылі чыны Анёльскія вялікія подзьвігі твае, калі па запавету Госпада: “Дабрашчасныя тыя, каго гоняць за праўду, бо іх ёсьць Царства Нябеснае”, - у мужнасьці сардэчнай пакорліва пераносіў вязьніцу і выгнаньне ў Сыбір за імя Госпада і Сьвятую Царкву Хрыстову, цярпеньнем вялікім зьдзяйсьняючы выратаваньне свае, а прыкладам сваім – душы верных умацоўваючы і зьдзіўляючы. Мы ж цябе, зь вялікай любоўю шануючы, такі сьпеў хвалы прыносім:
Радуйся, сьвяцільнік, на падсьвечніку царкоўным пастаўлены; радуйся, бо словы Пісаньня: “Любоў доўгацярпеньня”, - на цябе спраўдзіліся.
Радуйся, забараніўшы абараняць сябе вернікам; радуйся, уладзе падпарадкаваўшыся і праз гэта добраахвотна сябе ў рукі ваяроў для катаваньня аддаўшы.
Радуйся, клеўрэты непраўдзівых судзьдзяў зьнішчыўшы; радуйся, у вязьніцы шчодры пакорлівай лагоднасьцю.
Радуйся, праз абвяшчэньня праўды ад статку твайго Ташкенскага атабраны; радуйся, бо за табой вернікі ў час разлучэньня рыдалі.
Радуйся, пацярпеўшы зьнявагі і пакуты за Госпада раскрыжаванага; радуйся, вусны ілжывых бязбожнікаў зачыніўшы.
Радуйся, бо нябесныя ісьціны праведнымі вуснамі сваімі нават у выгнаньні абвяшчаўшы; радуйся, бо мучанікі на нябёсах ад цярпеньня твайго лікавалі.
Радуйся, ойча сьвяціцель Лука, зямлі Крымскае слава і сьцьверджаньне.
Кандак 6
Прапаведнік няспынны таямніц Прасьвятой, Адзінасутнае і Непадзельнае Тройцы быў ты і ў вязьніцы, у гарадах выгнаньня сыбірскага, церпячы голад, мароз краіны паўночнае і жорсткасьць клеўрэтаў бязбожных. Праз гэта прапаведуе Кіеўскае Праваслаўе веліч Боскую, выяўленую на табе, сьвяціцель Лука, бо вылечваў ты сілай Боскаю хваробы душэўныя і цялесныя нават у краіне выгнаньня. Таму ўсе адзіным сэрцам і адзінымі вуснамі засьпяваем Богу: Алілуя.
Ікас 6
Зазьзяў ты, як зорка ясная, краснаярскае пастве і тамбоўскаму статку, асьвячаючы душы вернікаў і разганяючы цемру нягоднасьці ды бязбожнасьці. І спраўдзіліся на табе словы Хрыстовы: “Дабрашчасныя вы, калі зьневажаюць вас, і гоняць, і гавораць усялякае злое на вас, праз Мяне”. Бо гнаны ты быў з горада ў горад, і ілжывыя нагаворы цярпеў, але служэньня архіпастыра старана выконваў ты, салодкасьцю словаў і лістоў тваіх усіх патрабуючых і жадаючых праўды насычаў. Таму ўдзячна сьпяваем табе:
Радуйся, настаўнік, які ўсіх да нябёсаў прыводзіць; радуйся, праўдзівы рупліўца славы Божай.
Радуйся, непераможны ваяр Хрыстовы; радуйся, пацярпеўшы за Хрыста пакуты і вязьніцы.
Радуйся, пакоры Ягонай праўдзіва пераймаўшы; радуйся, сасуд Духа Сьвятога.
Радуйся, увайшоўшы разам з мудрымі ў радасьць Госпада твайго; радуйся, срэбралюбаў выкрывальнік.
Радуйся, прыклад забойства ганарыстасьці паказаўшы; радуйся, беззаконных да навярненьня ды пакаяньня заклікаўшы.
Радуйся, бо табой Хрыстос праславіўся; радуйся, бо табой сатана пасаромлены.
Радуйся, ойча сьвяціцель Лука, зямлі Крымскае слава і сьцьверджаньне.
Кандак 7
Жадаючы годна зьдзейсьніць подзьвіг, ад Бога на цябе ўскладзены, апрануўся ты ва ўсю зброю Боскую і ўстаў на барацьбу зь начальнікамі сьвету гэтага, злых духаў паднябесных, пераперазаўшы стан свой праўдаю і апрануўшыся ў браню праўды, адбіў ты, спавядальнік Лука, усе стрэлы злога, сьпяваючы Творцы і Богу: Алілуя.
Ікас 7
Новыя ганеньні ўзьнялі беззаконныя і бязбожнікі на Царкву Праваслаўную і ў глыбіню краю паўночнага выслалі цябе, сьвяціцель Лука, і блізка ад сьмерці ты быў. Але рукою Боскую захаваны, заклікаў ты зь Апосталам Паўлам: “Нават дагэтуль трываем голад і смагу, і галечу, і б'юць нас, і бадзяемся, працуем, робячы сваімі рукамі. Ліхасловяць нас, мы дабраслаўляем; гоняць нас, мы трываем, клянуць нас, мы молімся; мы як сьмецьце для сьвету, як пыл, усімі таптаны дагэтуль”. Праз гэта, ведаючы цябе такім, сьпевам славім:
Радуйся, дабрашчасны спавядальнік Хрыстовы; радуйся, мароз люты і голад у выгнаньні пацярпеўшы.
Радуйся, бо блізка да сьмерці быў, але Госпадам захаваны; радуйся, адвагу поўную паказаўшы.
Радуйся, прынёсшы душу тваю да Жаніха Хрыста; радуйся, бо Госпада, раскрыжаванага на Крыжы, заўсёды прад сабой бачыўшы.
Радуйся, бо чуваньнях і малітвах заўсёды знаходзіўся ты; радуйся, праўдзівы рупліўца Адзінасутнае Тройцы.
Радуйся, ва ўсіх хваробах хуткі і бескарысьлівы лекар; радуйся, раны і пухліны вылечваючы.
Радуйся, бо праз цябе раны гнойныя вылечваліся і людзі здаровыя ўставалі; радуйся, бо верай тваёй і працай лекара нямоглыя ўставалі здаровымі.
Радуйся, ойча сьвяціцель Лука, зямлі Крымскае слава і сьцьверджаньне.
Кандак 8
Вандроўнікам на грэшнае зямлі быў ты, цярпеньня, устрыманьня і чысьціні ўзор паказаўшы, спавядальнік Лука. Калі айчына ў небясьпецы ад нападу ворага была, любоў эвангельскую паказваючы, днём і ноччу ў працы лекара знаходзіўся, вылечваючы хваробы і раны ваяроў айчыны зямной, прабачэньнем і любоўю зьдзіўляючы катаў сваіх, праз што багата зь іх зьвярнуліся да Хрыста і засьпявалі Яму: Алілуя.
Ікас 8
Увесь напоўнены любоўю Хрыстовай, Лука міласэрны, душу пакладаў ты за сяброў сваіх, і як Анёл – Ахоўнік быў для блізкіх і далёкіх, азлобленых скараючы, варагуючых заміраючы і выратаваньня ўсім вымольваў. Памінаючы працу тваю на дабро ўсім людзям айчыны тваёй, удзячна сьпяваем табе:
Радуйся, дзівосную любоў да сваёй айчыны зямной паказаўшы; радуйся, пакоры і любові настаўнік.
Радуйся, выгнаньне і жорсткія пакуты мужна перацярпеўшы; радуйся, за Хрыста катаваньня і мучэньня пацярпеўшы.
Радуйся, цьвёрда Яго спавядаўшы; радуйся, злосьць ворагаў любоўю Хрыстовай перамогшы.
Радуйся, ойча міласэрны, выратаваньня для шматлікіх адшукаўшы; радуйся, вялікай скрухай выпрабаваны.
Радуйся, у ганеньнях дзівоснае цярпеньня выявіўшы; радуйся, бо за ворага Госпаду маліўся ты.
Радуйся, бо Ягонай любоўю ўсялякую варожасьць перамагаў; радуйся, бо Ягонай дабрынёй сэрцы жорсткія скараў.
Радуйся, ойча сьвяціцель Лука, зямлі Крымскае слава і сьцьверджаньне.
Кандак 9
Усім быў для ўсіх, як і сьвяты Апостал Павел, усякага імкнуўся зьвярнуць да выратаваньня, сьвяціцель Лука, свой архіпастырскі подзьвіг зьдзяйсьняючы, у Тамбоўскім краі няспыннай працай шматлікія храмы аднаўляючы і адкрываючы, статуты сьвятых айцоў жорстка выконваў, выратаваньню статку твайго служыў заўсёды ты, чыста сьпяваючы Богу: Алілуя.
Ікас 9
Словы чалавечыя не ў стане па годнасьці апісаць твае дабрачыннасьці, калі зьявіўся ты на зямлі Крыма, як айцец дзяцей любячы, сьвяты ойча Лука, бо рука твая шчодрая да ўсяго даставала. Мы ж, тваёй дабрачыннасьці і міласэрнасьці пераймаць жадаючы, у замілаваньні сьпяваем так:
Радуйся, прамень любові Божай; радуйся, невычарпальны скарб міласэрнасьці Выратавальніка.
Радуйся, бо ўсю сваю маёмасьць патрабуючым раздаваў; радуйся, блізкіх сваіх больш сябе палюбіўшы.
Радуйся, сірот гадавальнік і выхавацель; радуйся, бездапаможных старцаў і старыц апякун.
Радуйся, бо хворых і вязьняў наведваў ты; радуйся, бо ўсім патрабуючым імкнуўся дапамагаць.
Радуйся, бо аб жабраках не забываў і трапэзы ім уладкоўваў; радуйся, бо кожнаму ў бедах, як Анёл суцяшальнік, зьяўляўся ты.
Радуйся, Анёл зямны і чалавек нябесны; радуйся, бо глыбіні міласэрнасьці тваёй Маці Боская радавалася.
Радуйся, ойча сьвяціцель Лука, зямлі Крымскае слава і сьцьверджаньне.
Кандак 10
Выратаваньню крымскага статку свайго служыў ты шмат гадоў няспынна, па ўзору начальніка пастыраў Хрыста, на плячах заблукаўшых выносіў, да Бога і Айца прыносячы. Бо надзеяй на Боскую міласэрнасьць суцяшаючы, да выпраўленьня жыцьця словамі настаўніка скіроўваў ты ўсіх, каб з чыстым сэрцам сьпявалі Богу: Алілуя.
Ікас 10
Верным слугой Цара Нябеснага, Хрыста Бога, быў ты, сьвяціцель ойча Лука, няспынна абвяшчаў ты слова праўды ва ўсіх храмах украінскае зямлі крымскае, выратавальным для душы вучэньнем эвангельскім верных дзяцей сілкуючы і статут царкоўны жорстка выконваць загадваючы. Таму цябе, як пастыра добрага, праслаўляючы, так сьпяваем:
Радуйся, нястомны прапаведнік эвангельскае праўды; радуйся, бо статак славесны, давераны табе Богам, добра даглядаў.
Радуйся, авечак сваіх ад злых валкоў ахоўваючы; радуйся, чыну царкоўнага жорсткі выканаўца.
Радуйся, чысьціні веры праваслаўных захавальнік; радуйся, бо табой Дух Сьвяты напісаў словы выратавальныя.
Радуйся, бо мудрацам веку гэтага быцьцё Боскае прапаведаваў; радуйся, бо слова твае у тайны веры апранулася, быццам у рызы залатыя.
Радуйся, маланка, ганарыстасьць перамагаючая; радуйся, гром, што на беззаконных страх наводзіш.
Радуйся, царкоўнае набожнасьці добры насаджальнік; радуйся, архіпастыр, пастыраў духоўных настаўляўшы і вучыўшы няспынна.
Радуйся, ойча сьвяціцель Лука, зямлі Крымскае слава і сьцьверджаньне.
Кандак 11
Сьпеў у труны тваёй, угоднік Божы, не змаўкаў у дні дабрашчаснага спачыну твайго. Бо шмат людзей, ведаючых цябе, боганосьбітнага і роўнага анёлам, сабраліся са ўсіх канцоў зямлі, каб зьдзейсьніць саборнае маленьне аб душы тваёй, у горныя сялібы Айчыны Нябеснае ўзыходзячай, сьпяваючы Богу: Алілуя.
Ікас 11
Сьвечкаю, у Царкве Хрыстовай палаючай нерукатворным сьвятлом мілаты Божай, быў ты, сьвяціцель Лука, усе канцы зямлі нашае асьвячаючы. Калі ж прыйшоў час адыходу твайго, боскія Анёлы прынялі сьвятую душу тваю і ў нябесныя сялібы ўзьнесьлі. Таму, памінаючы дабрашчасны спачын твой і ўзыход твой на нябёсы, і на зямлі праслаўленьне, з радасьцю прыносім табе такі водар сьпеву духоўнага:
Радуйся, сьвяцільнік нязгасны Сьвятла Вечнага; радуйся, бо багата праславіліся праз цябе справы Айца Нябеснага.
Радуйся, угоднік Божы, жыцьцё зямное набожна скончіўшы; радуйся, веру, надзею і любоў ад Бога атрымаўшы.
Радуйся, з Хрыстом, Якога палюбіў ты, назаўсёды зьяднаўшыся; радуйся, Царства Нябеснага і славы вечнае насьледнік.
Радуйся, бо сьвятло спраў тваіх добрых прад людзьмі сьвеціцца; радуйся, вучыўшы ўсіх добра запаветам Хрыстовым.
Радуйся, архірэй, ад Вечнага Архірэя Хрыста дарамі мілаты напоўнены; радуйся, хуткі памагаты для заклікаючых цябе.
Радуйся, Украінскага Крыму новае сьвяціла і сьцьверджаньне; радуйся, роду хрысьціянскага дабрадзейны апякун.
Радуйся, ойча сьвяціцель Лука, зямлі Крымскае слава і сьцьверджаньне.
Кандак 12
Мілату, зь вышынь табе дадзену, пазнаўшы, набожна цалуем твайго годнага твару выяву, сьвяціцель Лука, жадаючы праз цябе атрымаць жаданае ад Бога. Таму прыпадаючы да сьвятых мошчаў тваіх, зь замілаваньнем молім цябе: Умацуй нас добра стаяць у веры праваслаўнае і, дагаджаючы добрымі справамі, гучна сьпяваць Богу: Алілуя.
Ікас 12
Апяваючы Бога, дзівоснага ў сьвятых Сваіх, хвалім цябе, Хрыстовага спавядальніка, сьвяціцеля і малітоўніка прад Госпадам. Бо ты зараз у вышынях, але і зямных не пакідаеш, сьвяціцель ойча Лука, заўсёды з Хрыстом царуеш і аб нас, грэшных, прад Пасадам Божым малітвы ўзносіш. Таму ў замілаваньні сьпяваем табе:
Радуйся, сьвятла непрыступнага сузіральнік; радуйся, бо зь табой радуюцца Анёлы і вяселяцца людзі.
Радуйся, бо справамі і творамі тваімі няверуючыя адукоўваюцца; радуйся, бо малаверных і маладушных умацоўваеш і сьцьвярджаеш.
Радуйся, бо ты выявіўся годным Царства Нябеснага; радуйся, шляхам спавядальніка райскіх сяліб дасягнуўшы.
Радуйся, зьнявагу дзеля Хрыста пацярпеўшы і вечную славу разам зь Ім прыняўшы; радуйся, бо душы нашы да Царства Нябеснага скіроўваеш.
Радуйся, бо ёсьць цяпер малітоўнікам прад Пасадам Божым за нас, грэшных; радуйся, Праваслаўя слава і зямлі нашай радасьць.
Радуйся, у хоры сьвятых быць удастоены; радуйся, у саборы Крымскіх сьвятых праслаўлены.
Радуйся, ойча сьвяціцель Лука, зямлі Крымскае слава і сьцьверджаньне.
Кандак 13
О вялікі слаўны ўгоднік Божы, сьвяціцель ойча наш Лука, прымі гэты сьпеў праслаўленьня ад нас, нягодных, зь любоўю сыноўскае табе прынесены. Просьбамі тваімі ў Пасаду Божага і малітвамі тваімі ўсіх нас у веры праваслаўнай і справах добрых зацьвердзі, ад усіх бед, скарбут і нападаў, у гэтым жыцьці існуючых, захавай, ад мучэньняў у будучым стагодзьдзі пазбаў і ўдастой у вечным жыцьці разам з табой і са ўсімі сьвятымі сьпяваць Творцы нашаму: Алілуя.
Гэты кандак чытаецца тройчы, потым Ікас 1 і Кандак 1
Малітва
О усядабрашчасны спаведнік, сьвяціцель ойча наш Лука, вялікі ўгоднік Хрыстовы! Зь замілаваньнем схіліўшы калена сэрцаў нашых (і прыпадаючы да ракі годных і цудатворных мошчаў тваіх), молім цябе, як дзеці айца, старана: Пачуй нас, грэшных, і прынясі малітву нашу да Міласэрнага Чалавекалюбца Богу, бо каля Яго ты цяпер ў радасьці сьвятых і з харамі Анёльскімі стаіш. Праўдзіва веруем, што любіш нас той да любоўю, як і ўсіх блізкіх палюбіў ты, яшчэ на зямлі знаходзячыся. Выпрасі ў Хрыста Бога нашага, каб зацьвердзіў у Сьвятой Сваёй Праваслаўнае Царкве дух праўдзівай веры і набожнасьці, пастырам яе даў руплівасьць сьвятую і радзеньне аб выратаваньні статку, даверанага ім: правіла веры выконваць, слабых і нямоглых у веры ўмацоўваць, неадукаваных адукоўваць, ерасі і беззаконьні выкрываць. Усім падай той дар, які яму ў набожнасьці патрэбны, і ўсё, што для жыцьця часовага і вечнага выратаваньня патрэбна: гарадоў нашых сьцьверджаньня, зямлі ўраджай добры, ад голаду і мору збаўленьне, скарбутным суцяшэньне, хворым вылячэньне, заблукаўшым – на шлях ісьціны вяртаньне, бацькам дабраслаўленьне, дзецям у страху Гасподнім выхаваньня і адукаваньне, няшчасным і зьнямоглым – дапамогу і абарону.
Падай усім нам твае архіпастырскае і сьвятое дабраслаўленьне, ды асьвячоныя, пазбавімся ад хітрыкаў злога, ад ўсялякай варожасьці і непаразуменьняў, ерасі і расколаў. Падай нам шлях жыцьця часовага набожна прайсьці, скіруй нас на шлях, што вядзе ў сялібы праведных, вызвалі ад пакут паветраных і малі аб нас Усясільнага Бога, каб у вечным жыцьці, разам з табой, няспынна будзем славіць Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, у Тройчы праслаўленага Бога, Яму ж падабае ўсялякая слава, годнасьць і ўлада ва ўсе стагодзьдзі. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.