Sunday, March 24, 2013

Казань у Нядзелю Перамогі Праваслаўя

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Дарагія браты і сёстры!
Дзень Перамогі Праваслаўя - гэта перамога над усякай злом і над усякім ілжэвучэньням. Перамога, якая канкрэтна выказалася ў перамогі над ерасьсю іканаборства, калі набожная царыца Хвядора абараніла ісьціну шанаваньня ікон. Гэты догмат, мы ведаем, зьяўляецца як бы пячаткай таямніцы веры аб Богаўвасабленьні – аб тым, што Бог стаў чалавекам: Ён стаў бачным намі, і Яго твар магчыма адлюстраваць на іконе.
Іканаборцы, абапіраючыся на Стары Запавет, сьцьвярджалі, што Бога адлюстраваць нельга. У той жа час, Сьвятыя Айцы нашае Сьвятое Праваслаўнае Царквы ставілі шанаваньне ікон у цесную сувязь зь самымі асновамі хрысьціянства. Так, сапраўды, Бог неспазнавальны, невымоўны і Яго нельга намаляваць. Але Той, Хто вышэй за усякае чалавечага слова, пажадаў нарадзіцца як Чалавек; Той, Хто нябачны, стаў бачным праз прыняцьце чалавечай прыроды, і таму пра тое, што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі сваімі вачыма, што разглядалі і што адчувалі рукі нашы, праз Слова Жыцьця, - “бо жыцьцё зьявілася ... абвяшчаем вам” (1 Ян. 1:1-2).Слова стала плоцьцю” (Ян 1:14), праз Богаўвасабленьне, цяпер зрабілася магчымым намаляваць ікону. І таму можна быць праваслаўным, не маючы ікон, але нельга быць праваслаўным, адпрэчваючы іконы. Той, хто не прызнае магчымасьць іконы, адмаўляе самыя асновы хрысьціянскага сьведчаньня пра Бога, які стаў Чалавекам.
 
У кожнага зь нас сёньня паўстае пытаньне: Як жа так атрымалася, што унутры Царквы хрысьціяне - багасловы, вялікія навукоўцы - паўсталі супраць шанаваньня ікон? Сёньняшні сьвята кажа нам пра тое, аб чым пастаянна нагадвае сьвяціцель Ігнацій Брянчанінаў: што ерэтыкі былі людзі часам геніяльныя, але страсныя ў аскетычным сэнсе гэтага слова - гэта значыць напоўненыя гонарам, які спалучае ў сабе усе грахі, разам узятыя. Яны хацелі зацьвердзіць свой розум, сваё успрыманьне іконы: пачуцьцёвае, а не духоўнае, і даходзілі да крайняй мяжы - ерасі.
Ерэтыкі, якія адмаўлялі іконы, не мелі таго высокага бачаньня, каб адрозьніваць прысутнасьць Боскую (якую яны не адчувалі) ад шанаваньня ідалаў, і хутка паказалі свой сапраўдны твар,пабожнасьць”, сваю багаслоўскую адукаванасьць” і паказную лагоднасьць. Як толькі зьявілася магчымасьць, яны агнём і мячом сталі гнаць праваслаўных, якія абаранялі шанаваньне ікон. Сьвятыя абразы спальваліся, а тыя, хто пакланяліся іконам, аддаваліся сьмерці, высылаліся.
Таму Сьвятая Праваслаўная Царква недарэмна сьвяткуе гэтае сьвята пасьля першага тыдня Вялікага Посту, каб мы памяталі пра тое, што толькі тады, калі малітваю, пакаяньнем, ачышчэньнем розуму і сэрца мы набліжаемся да Бога, да Яго Таямніц, адкрываецца нам гэтая рэальнасьць. Гэтыя людзі, ерэтыкі, не бачылі духоўную рэальнасьць, якая адкрывалася за абразамі.
Сёньня, калі мы сьвяткуем Перамогу Праваслаўя, кожнае слова нашага богаслужэньня нясе не толькі ўрачыстасьць перамогі, але заклікае нас да пільнасьці. Бо будзе страшнае памылкай лічыць, што час барацьбы за Праваслаўе прайшоў і засталася ў далёкай ад нас эпосе Сусьветных Сабораў. І сёньня, як і ў старажытнасьці, Гасподзь кліча нас адстойваць Праўду Праваслаўя ад “шматлікіх прапаведнікаў цемры”. І заклікае Ён усіх нас - не толькі сьвятароў, але і усіх праваслаўных вернікаў, каб мы па меры нашых сілаў, дзе б мы не знаходзіліся: у сябе дома, у коле нашых сяброў або на працы, адстойвалі Праваслаўе.
Быць пільнымі, не спаць – менавіта гэта патрабаваньне мы чулі ў першыя дні Вялікага посту, калі чыталі Вялікі канон Андрэя Крыцкага. Мы мусім памятаваць, што вынаходлівасьць ворага ў ерэтычных спакусах не ведае меж і кожны зь нас штохвілінна мусіць быць гатовы да абароны Сьвятога Праваслаўя.
Ворагі Сьвятога Праваслаўя робяцца ўсё больш падступнымі, хітрымі… Яны хаваюць свае намеры пад маскай “багаслоўскае навуковасьці”, хімэры “экумэнізму” ды міралюбнасьці. Але нават калі ў нейкага зь нас няма ведаў, каб доказна абгрунтаваць немагчымасьць сумяшчэньня Праваслаўя з рознымі праявамі ілжэвучэньня, ерасі, то кожны з нас усё ж можа проста папярэджваць сваіх блізкіх: “Гэтыя людзі далёкі ад Праваслаўя, і іх ілжэсьведчаньне, ілжэнавука ёсьць спакуса злога, якая спрабуе скінуць нас са шляху выратаваньня”.
Таму, нават ў гэты дзень сьвяткаваньня, у першую Нядзелю Вялікага посту, у часе якога мы зьдзяйсьняем рахунак усім сваім дзеям, мусім памятаць пра тое, што Гасподзь – гэта Той, Хто заўсёды бачыць кожнага з нас. Ён усюды прысутнічае і заўсёды глядзіць на нас, што б мы ні рабілі, што б ні казалі, пра што б ні думалі. Адна гэтая думка можа стаць выратавальнай для чалавека. Адна гэтая думка можа даць яму суцяшэньне ў самым безнадзейным роспачы. Адна гэтая думка можа даць яму сілу тады, калі ён ў небясьпецы, на краю самай сьмерці.
У сёньняшняе сьвята Перамогі Праваслаўя, разважаючы аб гэтай таямніцы бачаньня Госпадам кожнага зь нас, асаблівай прысутнасьці Божай ў абразах, варта памятаць, што мы не сьмеем, не можам рабіць грэх там, дзе іконы: дзе сама прысутнасьць Боская. І не толькі пра храмы ідзе мова. Дома, калі ў цябе ёсьць нейкая абраз, ты не можаш паводзіць сябе так, як быццам бы цябе ніхто не бачыць. Як кажа Слова Божае, ты толькі думаеш, што цябе атачаюць непранікальныя сьцены і ў тваім пакоі - цемра, і ніхто не бачыць цябе. Але вочы Гасподнія, якія ў тысячу разоў сьвятлей сонца, прысутнічаюць тут. Вочы Гасподнія прысутнічаюць у кожнай іконе - у самай простай, папяровай.
Сёньня Праваслаўная Царква, якая ва усіх выпрабаваньнях і нягодах стаіць і будзе вечна стаяць непарушна, сьвяткуе. Нам, грэшным і нявартым, па невымоўнае міласьці Божай, выпала найвялікшае шчасьце звацца сынамі і дочкамі Сьвятое Праваслаўнае Царквы, нам адкрыта дарога да выратаваньня і жыцьця вечнага. Будзем жа берагчы ў сваіх душах гэта адзінае нятленны скарб, жывучы у посьце і малітве, у справах набожнасьці і любові. Будзем жа прасіць Госпада пра дараваньне нам сіл для выкананьня запавету Хрыстовага. Бо кажа Гасподзь: “Я даў вам прыклад, каб і вы рабілі тое самае, што Я зрабіў вам” (Ян 13, 15). Амін.
Прат. Сяргей Горбік
Нядзеля Перамогі Праваслаўя,
11/24 сакавіка 2013 л. Б.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.