Tuesday, March 19, 2013

Вялікі Канон Андрэя Крыцкага, што чытаецца ў сераду першага тыдня Вялікага посту

Песьня 1
Ірмас: Дапамогай і Пакровам будзь мне ў выратаваньні, Гэта Бог мой, і праслаўлю Яго, Бога айца майго, і ўслаўлю Яго, бо Ён праславіўся. (2 разы)
Прысьпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Ад юнацтва я, Хрыстос, запаветы Твае парушыў, / страсна, нядбайна, бясьпечна / правёў я ўсё жыцьцё, / таму клічу да Цябе, Выратавальнік: / “Хоць у канцы, выратуй мяне!”
Упаўшага прад брамай Тваёй, Выратавальнік, / хоць у старасьці не адкінь мяне ў пекла, без нічога, / але раней сьмерці, як Чалавекалюбца, / падай мне водпуск грахоў маіх.
 
Маёмасьць маю, Выратавальнік, у блудзе патраціў, / пазбаўлены я пладоў набожнасьці, / і, ад голаду пакуту церпячы, клікаю: / “Ойча міласэрны, пасьпяшай, / Сам літасьць выяві да мяне!”
Я – патрапіўшы ў рукі разбойнікаў – / думкамі маімі, / увесь паранены цяпер і язвамі пакрыты; / Але Ты Сам, Хрыстос Выратавальнік, / прыйдзі і вылечы мяне.
Сьвятар, заўважыўшы мяне, прайшоў міма, / і лявіт, бачачы мяне ў цяжкай бядзе, аголеным, пагрэбаваў. / Але ад Марыі зазьзяўшы Ісусе, / Ты прыйдзі і памілуй мяне.
Прысьпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.
Ты мне падай сьвятлом зьзяючую мілату / ад Вышэйшага Боскага Задуму / – пазьбегнуць змроку запалаў / і апець старана Твайго, Марыя, жыцьця / цудоўныя дзеі.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Звышнатуральная Тройца, / у Адзінстве шанаваная, / вазьмі ад мяне цяжкае ярмо грахоў і, / як Міласэрная, / падай мне сьлёзы замілаваньня.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Багародзіца, Надзея і Абарона Цябе апяваючых! / Вазьмі ад мяне цяжкае ярмо грахоўнае, / і, як Уладарка Чыстая, / мяне, прыносячага пакаяньня, прымі.
Песьня 2
Ірмас: Слухай, неба, - і абвяшчу, / і апяю Хрыста, / ад Дзевы ў плоці прыйшоўшага. (2 разы)
Пасьлізнуўся я ад неўстрыманьня, / падобна Давыду, і апаганіўся; / але ачысьці і мяне, Выратавальнік, сьлязамі маімі.
Ні сьлёз, ні пакаяньня няма ў мяне, ні замілаваньня; / Сам мне ўсё гэта, Выратавальнік, / як Бог, падай.
Згубіў я першародную прыгажосьць / і веліч маю, / і цяпер ляжу голым ды саромлюся.
Дзьверы Твае не зачынай прад мною тады, / Гасподзь, Уладар, / але адчыні яе для мяне, / прыносячага Табе пакаяньня.
Пачуй стогн душы маёй / і прымі каплі сьлёз зь вачэй маіх, Выратавальнік, / і выратуй мяне, Чалавекалюбца, жадаючы выратаваньня ўсім. / Ты пакліч мяне і, як Добры, / прымі прыносячага пакаяньня.
Прысьпеў: Прасьвятая Багародзіца, выратуй нас.
Прачыстая Багародзіца Дзева, / адзіная ўсімі праслаўленая, / малі старана аб выратаваньні нашым.
Ірмас: Бачыце, бачыце, што Я ёсьць Бог, / ману дажджом праліўшы / і ваду з каменя падаўшы / у старажытнасьці людзям Маім у пустэльні, / рукой адзінаю і сілай Маёй.
“Бачыце, бачыце, што Я ёсьць Бог!” / Слухай, душа мая, Госпада заклікаючага, / і адступі ад ранейшага граху, / і бойся Яго як Мсьціўца, / і як Судзьдзю і Бога.
На каго зрабілася падобнай ты, шматгрэшная душа? / На жаль, на старажытнага Каіна і таго Ламеха, / уразіўшы каменьнем – злачынствамі – цела / і забіўшы розум бяздумнымі імкненьнямі.
Усіх, што жылі до закону, / позіркам перабраў, о душа, / на Сіфа не была падобна ты, / Енасу таксама не пераймала, / ні Еноха перасяленьню, ні Ною, / але апынулася беднай жыцьцём праведнікаў.
Ты адзіная адчыніла вадаспады гневу / Бога твайго, душа мая, / і як зямлю патапіла ўсю плоць, і справы, і жыцьцё. / і засталася па-за выратавальным каўчэгам.
Прысьпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.
Усім стараньням і любоўю / прыбегла ты да Хрыста, / ад ранейшага шляху граху адвярнуўшыся, / і выхоўвалася ў пустэльні непраходнае, / і набожна выконвала Ягоныя Боскія запаветы.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Адвечная, няствораная Тройца, / непадзельная Адзінства, / мяне, прыносячага пакаяньне, прымі, / зграшыўшага выратуй, / Тваё я стварэньне – не пагрэбуй, / але пашкадуй і збаў мяне / ад полымя асуджэньня.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Прачыстая Ўладарка, Маці Боская, / Надзея да Цябе прыбягаючых / і Прыстанак засьпетым бурай, / міласьцівага Стваральніка і Сына Твайго, / прыхілі да міласьці да мяне, / малітвамі Тваімі.
Песьня 3
Ірмас: На нерухомым, Хрысьце, камяні запаведзяў Тваіх / умацуй маё задумы. (2 разы)
Дабраслаўленьне Сымона ты не атрымала ў спадчыну, душа няшчасная, / ні вялікага ўладаньня, як Яфет, / не атрымала на зямлі прабачэньня.
Зь зямлі Харэн – ад граху / выйдзі, душа мая, / сьпяшайся ў зямлю, што падае вечна жывое нетленьня, / якую Аўраам атрымаў у спадчыну.
Аб Аўрааме чула ты, душа мая, / у старажытнасьці пакінуўшага зямлю бацькоўскую, / і што зрабіўся прышэльцам; / ягонай рашучасьці пераймай.
У дубу Мамўрыйскага, патрыярх, / Анёлаў пачаставаў, / і прыняў у старасьці ў спадчыну / абяцаную ўзнагароду.
Ісака, няшчасная душа мая, / пазнаўшы як новую ахвяру ўсеспаленьня, / таямніча прынесеную Госпаду, / пераймай жыцьцю ягонаму.
Аб Ізмаіле ты чула, душа мая, / выгнанага як народжанага рабыняй; / глядзі, будзь цьвярозай, каб і табе / за блуд не пацярпець падобнага.
Прысьпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.
Ахоплены я бурай і трывожным хваляваньнем грахоў, / але ты сама мяне, маці, цяпер выратуй / і да прыстанку Боскага пакаяньня прывядзі.
Прысьпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.
Рабскую мальбу і цяпер, прападобная, / прынясі да міласэрнае Багародзіцы, / адчыні і для мяне сваімі малітвамі / Боскія ўваходы.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Адзінства простае, не створанае, / адвечнае Адзінства, / што апяваецца ў Трох Асобах, / выратуй нас, якія зь верай пакланяюцца / магутнасьці Тваёй.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Ад Айца па-за часам народжанага Сына, / у часе, Боская Маці, / не пазнаўшы мужа, Ты нарадзіла, / – о, надзвычайны цуд! / – Дзевай пасьля родаў засталася і малаком сілкуеш.
Песьня 4
Ірмас: Пачуў прарок, / аб прыходзе Тваім, Гасподзь, і спужаўся, / што Ты жадаеш ад Дзевы нарадзіцца і людзям зьявіцца, і абвяшчаў: / “Пачуў я вестку аб Табе, і спужаўся”. / Слава сіле Тваёй, Гасподзь! (2 разы)
Цела мае апаганена, дух заплямлены, / язвамі ўвесь я пакрыты; / але Ты, як лекар, Хрыстос, / усё гэта маім пакаяньнем вылечы, / памый, ачысьці, зрабі белым / і пакажы, Выратавальнік мой, / мяне больш чыстага, чым сьнег.
Цела Твае і Кроў, укрыжаваны за ўсіх, / прапанаваў, Ты, Слова: / Цела – каб мяне аднавіць, / Кроў – каб ачысьціць мяне. / Духа ж падаў Ты, / каб мяне прывесьці, Хрыстос, / да Твайго Айца.
Зьдзейсьніў Ты выратаваньне / пасярод зямлі, Міласэрны: / каб мы выратаваліся, / Ты добраахвотна на Дрэве быў укрыжаваны; / Эдэм зачынены адчыніўся; / горныя ды далінныя, / тварэньні й усе народы, / выратаваныя, пакланяюцца Табе.
Ды будзе мне купельлю / кроў з рэбраў Тваіх / і разам піцьцём, / падаўшым ваду прабачэньня, / каб мы цалкам ачысьціліся, / умываючыся і напіваючыся, / як памазаньнем і піцьцём, Слова, / жыватворчымі Тваімі словамі.
Як чару Царква атрымала / рэбры Твае жыватворчыя, / зь якіх двайны нам праліўся паток: / прабачэньне грахоў і пазнаньня, / у вобразе Старога і Новага, – / двух разам Заветаў, Выратавальнік наш.
Пазбаўлены я сялібы, / пазбаўлены і шлюбу, а разам – і вячэры; / сьвяцільнік згас, бо няма ў ім алея, / сяліба, пакуль я спаў, зачынілася, / вячэра скончылася, / а я па рукам і нагам зьвязаны / і выкінуты ў цемру.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Непадзельнае па сутнасьці / і нязьлітнае ў Асобах, / багаслоўлю аб Табе, Траістая Адзіная Боскасьць, / як аб адзінаўладнае і супасаднае. / Сьпяваю Табе вялікую песьню, / што ў вышэйшым сьвеце тройчы сьпяваецца.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: І нараджаеш, і засталася Дзевай, / захоўваючы заўсёды дзявоцтва па прыродзе; / Народжаны ад Цябе абнаўляе законы прыродныя, / і нараджае ўлоньне дзявоцкае. / Дзе пажадана Богу, там пераадольваецца парадак прыроды, / бо Ён робіць усё, што жадае.
Песьня 5
Ірмас: Ад ночы да сьвітанку, / мяне, што імкнецца да Цябе, Чалавекалюбца, / адукуй, малю, / і скіруй мяне, каб хадзіў у загадах Тваіх, / і навучы мяне, Выратавальнік, / тварыць волю Тваю. (2 разы)
Як жорсткі норавам, / зрабіўся я на фараона жорсткага падобным, Уладыка, / зрабіўся я Яніям і Ямврыям душой і целам, / і завяз розумам, але дапамажы мне.
З брудам зьмяшаў я, няшчасны, свой розум, / але памый мяне, Уладыка, у купелі сьлёз маіх, / малю Цябе, зрабі вопратку плоці маёй / белай як сьнег.
Калі пачну я выпрабоўваць справы маі, Выратавальнік, / то бачу, што я перабольшыў усялякага чалавека грахамі маімі, / бо ў поўнай сьвядомасьці зграшыў я, / але не ў няведаньні.
Пашкадуй, пашкадуй, Гасподзь, стварэньне Твае. / Зграшыў я – прабач мяне, / бо толькі Ты адзін дасканала чысты, / і ніхто іншы, апрача цябе, / не ёсьць без граху.
Дзеля мяне, будучы Богам, / Ты прыняў выяву маю, / паказаў цуды, вылечыў хворых праказай / і нямоглых умацаваў, / спыніў кроў у крывавячай, Выратавальнік, / дотыкам яе да краю рызаў Тваіх.
Прысьпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.
Бруі Ярдану перайшоўшы, / набыла ты пакой бязбольны, / пазьбегнуўшы асалоды плоці, / ад яе і нас пазбаў / малітвамі тваімі, прападобная. 
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Цябе, Тройца, мы славім, Адзінага Бога: / “Сьвяты, сьвяты, сьвяты Ты: Айцец, Сын і Дух, / – простая Сутнасьць, / Адзінка, якой няспынна пакланяемся.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: З Цябе апрануўся ў мяне, / нятленная, не ведаўшая мужа Маці –Дзева, / Бог, вякі стварыўшы, / і зьяднаў зь Сабою чалавечую прыроду.
Песьня 6
Ірмас: Паклікаў я ўсім сэрцам маім / да міласэрнага Бога, / і Ён пачуў мяне зь пекла найглыбокага, / і вывеў са сьмерці жыцьцё мае. (2 разы)
Паўстань і скары, / як Ісус Амаліка, запалы плоці, / і гавааніцян – падманлівыя думкі / заўсёды перамагаючы.
Перайдзі часу цякучую прыроду, / як некалі каўчэг, / і ўступі ў валоданьне той зямлёй абяцанай, душа: / Бог загадвае.
Як выратаваў Ты Пятра паклікаўшага, / сьпяшаючыся, выратуй і мяне, Выратавальнік, / ад зьвера пазбаў, працягнуўшы руку Тваю, / і выцягні з бездані грахоўнае.
Як Прыстанак ціхі ведаю Цябе, / Уладыка, Уладар Хрыстос; / але, ад неспасьціжных глыбінь адчаю і граху, / мяне пасьпяшай пазбавіць.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: “Тройца Я няствораная, непадзельная, / што адрозьніваецца па Асобах, / і Адзінства, у прыроднае еднасьці”, / – Айцец абвяшчае, і Сын, і Боскі Дух.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Улоньне Твае Бога нарадзіла нам, / Прыняўшага нашу выяву, / Якога як Творцу ўсяго малі, Багародзіца, / каб быць нам апраўданымі праз малітвы Твае.
Госпадзі, памілуй. (3 разы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Кандак, тон 6
Душа мая, душа мая, устань, чаго ты сьпіш? / Канец набліжаецца, і будзеш ты ў смутку. / Паўстань жа, ды памілуе цябе Хрыстос Бог, / усюды прысутны і ўсё напаўняючы.
Песьня 7
Ірмас: Зграшылі мы, зьдзейсьнілі беззаконьня, / няпраўду прад Табой, / і не выканалі, і не зрабілі, / як Ты запавядаў нам. / Але не пакінь нас да канца, / Бог бацькоў нашых. (2 разы)
Злачынства Манасіі сабрала ты добраахвотна, / пабудаваўшы замест мярзоты язычнікаў – запалы / і памножыў тым, душа, на іх абурэньне, / але горача пераймаючы ягонаму пакаяньню, / атрымай раскаяньня.
Зь Ахавам ты спаборнічала / у мярзотных справах, душа мая, жаль мне! / Зрабілася прытулкам блуду плоці / і сасудам саромных запалаў; / але застагні з глыбіні грахоў сваіх / і спавядай Богу грахі свае.
Зачынена для цябе неба, душа, / і голад Божы насьціг цябе, / як было некалі, / калі прамовам Ільлі Фесьвіцяніна не скарыўся Ахаў; / але Сарепцкай удаве пераймай: / напітай душу прарока.
Некалі два разы спальваў / пяцьдзесят слуг Езавелі Ільля, / калі і прарокаў мярзоту ён зьнішчыў / у выкрыцьцё Ахава, / але пазьбягай пераймаць ім абодвум, душа, / і ўмацоўвайся.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Тройца Няствораная, Непадзельная, / Адзінасутная і Існасьцю Адзіная: / як Сьвяты і Сьвет, і – Тры Сьвятых і Адзінае Сьвятое / апяваецца Бог Тройца; / але засьпявай, праслаў Жыцьцё і Жыцьці, душа, / – усіх Бога.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Апяваем Цябе, дабраслаўляем Цябе, / пакланяемся Табе, Маці Боская, / бо Ты насіла ва ўлоньні / Адзінага зь Непадзельнае Тройцы – Хрыста Бога / і Сама адкрыла нам, / на зямлі жывучым, нябеснае.
Песьня 8
Ірмас: Каго войскі нябесныя славяць, / і прад Кем трымцяць Херувімы і Серафімы, / усё, што дыхае і створана, / сьпявайце, дабраслаўляйце, / і ўздымайце ва ўсе стагодзьдзі. (2 разы)
Праўдзівы Судзьдзя, Выратавальнік, памілуй / і збаў мяне ад полымя і пакараньня, / якія належыць мне на судзе справядліва пацярпець: / дай палёгку мне раней канца, / за набожнасьць і пакаяньне.
Як разбойнік клічу да Цябе: “Памяні мяне!” / Як Пятро плачу горка. / “Прабач мяне, Выратавальнік”, – клічу як мытар, / праліваю сьлёзы як блудніца; / прымі мае рыданьне, / як некалі ад хананянкі.
Язвы гнойныя, Выратавальнік, вылечы, / маёй пакорлівай душы, адзіны Лекар, / лячэньне мне прыкладзі, і ялей, і віно – справы пакаяньня, / жалю са сьлязамі.
Хананянцы пераймаючы, і я: / “Памілуй мяне”, – клічу да Сына Давыда; / дакранаючыся да краю рыз, як крывавячая, / плачу, як Марфа і Марыя над Лазарам.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Адвечны Айцец, Сын суадвечны, / Суцяшальнік добры, Дух праўдзівы, / Слова Боскага Айцец, / Айца адвечнае Слова, / Дух жывы і ствараючы, / Тройца – Адзінка, памілуй мяне
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Як бы з пурпурнага складу, Усячыстая, / думны пурпур – плоць Эмануіла / ўнутры ўлоньня Твайго выткана; / таму мы Цябе, Багародзіцу, / праўдзіва шануем.
Песьня 9
Ірмас: Ад зачацьця без насеньня да нараджэньня невымоўнага, / у Маці, што не ведала мужа, непарочны Плод: / бо абнаўляе Боскае нараджэньне законы прыроды. / Таму мы Цябе, усе народы, / як Маці Бога нашага, / праваслаўна ўзьвялічваем. (2 разы)
Хваробы вылечваючы, / жабракам дабравесьціў Хрыстос–Слова; / пакалечаных вылечваў, зь мытарамі сьнедаў, / з грэшнікамі размаўляў; / дачцэ Яіра, ужо спачыўшай, жыцьцё павярнуў / дотыкам рукі.
Мытар выратаваўся і блудніца зрабілася нявіннай, / а фарысэй, што хваліўся быў асуджаны. / Бо першы клікаў: “Будзь міласьцівы да мяне!” / Другая – “Памілуй мяне!” / А апошні ганарыўся, абвяшчаючы: “Божа, дзякую Табе!” / І далей – бяздумныя словы.
Закхэй быў мытарам, але атрымаў выратаваньня, / фарысэй жа, Сымон, спакушаўся, / а блудніца атрымала поўнае прабачэньне / ад Маючага ўладу прабачаць грахі; / ты пасьпяшы, душа, / ёй пераймаць.
Блудніцы, о няшчасная душа мая, / не пераймала ты, / той, што ўзяўшы алавастар зь алеям, / са сьлязамі памазала і выцерла валасамі ногі Госпада, / разарваўшага сьпісак / ранейшых грахоў яе.
Гарады, якія Хрыстос абвясьціў Эвангельля, / ведаеш, як пракляты былі, душа мая; / бойся прыкладу гэтага, не апыніся, як яны, / бо Ўладыка, зрабіў іх падобнымі Садому, / нават да пекла засудзіў.
Не выявісь горш хананянкі, / о душа мая, за адчай, / чуючы аб веры, / праз якую дачка яе вылечылася словам Божым. / “Сын Давыда, выратуй мяне!” / – закліч з глыбіні сэрца, / як яна заклікала да Хрыста
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Айца праславім, Сына ўзьнясем, / Боскаму Духу зь верай паклонімся / – Тройцы непадзельнае, Адзінцы па сутнасьці, / як Сьвету і Сьвятам, і Жыцьцю й Жыцьцям, / жыватворчаму і адукаваўшаму ўсе канцы сьвету.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Горад Твой захоўвай, / Усячыстая Маці Боская. / Бо пад Тваёй абаронай ён зь верай царуе, / і ад Цябе атрымлівае моцнасьць, / і пры дапамозе Тваёй пераможна адбівае ўсе напады спакушаючых, / і бярэ ў палон ворагаў, / і трымае іх у послуху.
Прысьпеў: Прападобны ойча Андрэй, малі Бога за нас.
Андрэй годна шанаваны і ойча трыдабрашчасны, / пастыр Крыцкі! / Не спыняй маліцца аб апяваючых цябе, / ды пазбавімся ўсе мы ад усялякага гневу, і скарбут, і тленьня, / і бязьмерных грахоў, / як шануючыя тваю памяць зь вераю.
Ірмас: Ад зачацьця без насеньня да нараджэньня невымоўнага, / у Маці, што не ведала мужа, непарочны Плод: / бо абнаўляе Боскае нараджэньне законы прыроды. / Таму мы Цябе, усе народы, / як Маці Бога нашага, / праваслаўна ўзьвялічваем.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.