Monday, March 18, 2013

Вялікі Канон Андрэя Крыцкага, што чытаецца ў аўторак першага тыдня Вялікага посту

Песьня 1
Ірмас: Дапамогай і Пакровам будзь мне ў выратаваньні, Гэта Бог мой, і праслаўлю Яго, Бога айца майго, і ўслаўлю Яго, бо Ён праславіўся. (2 разы)
Прысьпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Як забойца я Каіна перабольшыў, / па ўласнае волі зрабіўся забойцам сумленьня душэўнага, / ажывіўшы плоць і ўзброіўся супраць душы / злымі дзеямі маімі.
Зь Авялям, Ісус, я не параўнальны ў праведнасьці, / дарункаў прыемных Табе не прыносіў ніколі, / ні спраў добрых, ні ахвяры чыстае, / ні жыцьця набожнага.
Разам з Каінам і мы, душа нячыстая, / Стваральніку ўсяго дзеі кепскія / і ахвяру брудную, / і жыцьця нягоднае прынесьлі разам; / ўа гэта і асуджаны.
 
Гліну, як Стваральнік, ажывіўшы, / Ты дараваў мне плоць, і косткі, / і дыханьня, і жыцьцё; / але, Творца мой, Збаўца мой і Судзьдзя, / прымі мяне, бо шчыра прыношу пакаяньне.
Спавядаю Табе, Выратавальнік, грахі, якія зьдзейсьніў, / і раны цела ды душы маёй, / якія унутраныя сьмяротныя думкі / па разбойніцкі на мяне ўсклалі.
Калі і зграшыў я, Выратавальнік, / але ведаю, што Ты Чалавекалюбца: / караеш спачувальна і прабачаеш радасна, / на таго, хто плача, глядзіш / і як бацька сьпяшаешся заклікаць заблукаўшага.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Звышсутная Тройца, у Адзінстве шанаваная, / вазьмі ад мяне цяжкае ярмо граху / і, як Міласэрная, / падай мне сьлёзы замілаваньня.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Багародзіца, Надзея і Абарона Цябе апяваючых! / Вазьмі ад мяне цяжкае ярмо грахоўнае, / і, як Уладарка Чыстая, / мяне, прыносячага пакаяньня, прымі.
Песьня 2
Ірмас: Слухай, неба, - і абвяшчу, / і апяю Хрыста, / ад Дзевы ў плоці прыйшоўшага. (2 разы)
Сшыў скураныя рызы грэх і мне, / зьняўшы зь мяне першую, / Богам сатканую вопратку.
Апрануўся я ў вопратку сораму, / як лісьця смакоўніцы, / у выкрыцьця маіх самаўладных запалаў.
Апрануўся я ў вопратку брудную, / і нячыста кроўю запэцканую / праз запальнае і пачуцьцёвае жыцьцё.
Падвергнуўся я пакутам ад запалаў / і ў тленьня зямное кінуты, / праз гэта цяпер мяне вораг мучыць.
Жыцьцё ў любові да рэчаў і багацьця, / галечы збаўленьня, Выратавальнік, ўпадабаўшы, / я цяпер пад цяжкім ярмом знаходжуся.
Ідала плоці ўпрыгожыў я / ў рознакаляроваю вопратку брудных думак / і асуджаюся цяпер.
Толькі аб вонкавай прыгажосьці / паклапаціўся я старана, / у занепадзе пакінуўшы / ўнутранюю богавобразную скінію.
Схаваў я першага ўзору прыгажосьць, / Выратавальнік, запаламі маімі, / але Ты, як некалі драхму, / запатрабуй яго і адшукай.
Зграшыў я і як блудніца клічу да Цябе: / “Адзін я зграшыў прад Табой, / як мыро прымі, Выратавальнік, / і сьлёзы мае!”
“Зьмілуйся”, – як мытар клічу да Цябе, / – “Зьмілуйся над мною, Выратавальнік, / бо ніхто зь дзяцей Адама, як я / не зграшыў прад Табой!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Цябе, Адзінага ў трох Асобах / Бога ўсіх, апяваю: / Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Усячыстая Багародзіца Дзева, / адзіная ўсімі праслаўленая, / малі старана аб выратаваньні нашым.
Песьня 3
Ірмас: На нерухомым, Хрысьце, камяні запаведзяў Тваіх / умацуй маё задумы. (2 разы)
Крыніцу жыцьця атрымаў я ў Табе, / Пераможца сьмерці, / і клічу да Цябе ад сэрца майго раней канца: / “Зграшыў я, зьмілуйся і выратуй мяне!”.
Зграшыў я, Гасподзь, / Зграшыў прад Табою! Зьмілуйся над мною: / бо няма грэшніка паміж людзьмі, / якога я б не перабольшыў у грахамі сваімі.
Пры Ное блудлівым / пераймаў я, Выратавальнік, / у ў спадчыну прыняў пакараньня іх: / патапленьне ў патопе.
Усім вядомаму Хаму, / што бацьку абразіў, пераймаў я, душа, / не пакрыла ты сораму блізкага, / тварам назад адвярнулася / і павярнулася.
Як пажару Лот, / пазьбягай, душа мая, граху, / уцякай ад Садому і Гаморы, / пазьбягай полымя ўсялякага бяздумнага жаданьня.
Памілуй мяне, Гасподзь, памілуй мяне, клічу да Цябе, / калі прыйдзеш зь Анёламі Тваімі / усіх узнагародзіць па годнасьці іх дзеяў.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Адзінства простае, не створанае, / адвечнае Адзінства, / што апяваецца ў Трох Асобах, / выратуй нас, якія зь верай пакланяюцца / магутнасьці Тваёй.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Ад Айца па-за часам народжанага Сына, / у часе, Боская Маці, / не пазнаўшы мужа, Ты нарадзіла, / – о, надзвычайны цуд! / – Дзевай пасьля родаў засталася і малаком сілкуеш.
Песьня 4
Ірмас: Пачуў прарок, / аб прыходзе Тваім, Гасподзь, і спужаўся, / што Ты жадаеш ад Дзевы нарадзіцца і людзям зьявіцца, і абвяшчаў: / “Пачуў я вестку аб Табе, і спужаўся”. / Слава сіле Тваёй, Гасподзь! (2 разы)
Прысьпеў: Слава сіле Тваёй, Гасподзь. (2 разы)
Не сьпі, душа мая, / удасканальвайся, як вялікі сярод патрыярхаў, / каб набыць табе дзеі з розумам, / каб узбагаціцца мудрасьцю, што дазваляе бачыць Бога, / і пранікнуць у непрыступны змрок позіркам, / і зрабіцца вялікім купцом.
Дванаццаць патрыярхаў / вялікі сярод патрыярхаў нарадзіў, / таямніча зацьвердзіў для цябе, душа мая, / лесьвіцу дзейнага ўзыходжаньня, / прамудра дзяцей, як прыступкі, / а свае крокі – як узыходжаньня / па ім уладкаваў.
Ісаву ганебнаму пераймаючы, / аддала ты, душа, свайму спакусьніку / першапачатковай прыгажосьці першараднасьць, / і бацькоўскае малітвы пазбавілася, / і двойчы падпала пад спакушэньня, няшчасная: / справай і розумам; / праз гэта цяпер прынясі пакаяньне.
Эдомам быў названы Ісаў / праз крайняе жаданьня да жанчын; / бо нястрыманасьцю стала палаючы / і асалодай апаганены, / ён быў названы Эдомам, / што значыць “распаленьне душы, што грэх любіць”.
Аб Іове на гноі пачуўшы, / ты, о душа мая, і ягоным апраўданьні, / не пераймала яму ў мужнасьці, / не мела цьвёрдае волі ва ўсім, аб чым дазналася, / што бачыла, што выпрабавала, / але апынулася нецярпімай.
Быўшы раней на троне / – цяпер голы, на гноі, у язвах; / багаты дзяцьмі і слаўны, / зрабіўся раптоўна бязьдзетным і бяздомным; / і вось, палацам сваім ён лічыць гной / і язвы – жамчужынамі.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Непадзельнае па сутнасьці / і нязьлітнае ў Асобах, / багаслоўлю аб Табе, Траістая Адзіная Боскасьць, / як аб адзінаўладнае і супасаднае. / Сьпяваю Табе вялікую песьню, / што ў вышэйшым сьвеце тройчы сьпяваецца.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: І нараджаеш, і засталася Дзевай, / захоўваючы заўсёды дзявоцтва па прыродзе; / Народжаны ад Цябе абнаўляе законы прыродныя, / і нараджае ўлоньне дзявоцкае. / Дзе пажадана Богу, там пераадольваецца парадак прыроды, / бо Ён робіць усё, што жадае.
Песьня 5
Ірмас: Ад ночы да сьвітанку, / мяне, што імкнецца да Цябе, Чалавекалюбца, / адукуй, малю, / і скіруй мяне, каб хадзіў у загадах Тваіх, / і навучы мяне, Выратавальнік, / тварыць волю Тваю. (2 разы)
Аб Майсеі ў калысцы пачула ты, душа, / што у старажытнасьці па вадзе хвалямі рачнымі насіўся, / і як ў палацы пазьбегнуўшым горкае бяды / – задуму фараона.
Аб бабках павітухах ты чула, няшчасная душа, / што павінны былі некалі забіваць / немаўлят мужчынскага полу – дзейнасьці цнатлівасьці, / але цяпер, як вялікі Майсей, / пей малако прамудрасьці.
Як Майсей вялікі / эгіпэцкаму розуму ўдару задаўшы, / ты, няшчасная душа, яго не забіла, / і як ты заселіш, распавядзі, / пакаяньням пустэльню грахоўных запалаў.
У пустэльні пасяліўся вялікі Майсей, / ідзі ж і ты, душа, пераймай ягонаму жыцьцю, / каб і табе прысутнічаць / пры сузіраньні Богазьяўленьня ў цярновым кусьце
Жазло Майсея выяві, душа, / ударыўшы мора і агаліўшы глыбіні, / знакам Крыжа боскага, / якім і ты здолееш / вялікае зьдзейсьніць.
Арон прыносіў Богу полымя дасканалае, чыстае; / але Афні і Фінес прынесьлі як ты. Душа, / адкінутае ад Бога жыцьцё нячыстае.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Цябе, Тройца, мы славім, Адзінага Бога: / “Сьвяты, сьвяты, сьвяты Ты: Айцец, Сын і Дух, / – простая Сутнасьць, / Адзінка, якой няспынна пакланяемся.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: З Цябе апрануўся ў мяне, / нятленная, не ведаўшая мужа Маці –Дзева, / Бог, вякі стварыўшы, / і зьяднаў зь Сабою чалавечую прыроду.
Песьня 6
Ірмас: Паклікаў я ўсім сэрцам маім / да міласэрнага Бога, / і Ён пачуў мяне зь пекла найглыбокага, / і вывеў са сьмерці жыцьцё мае. (2 разы)
Хвалі, Выратавальнік, грахоў маіх, / як ў Чырвоным моры, павярнуліся, / нечакана накрылі мяне, / як калісьці эгіпцян ды іх вершнікаў.
Неразумны твой выбар, душа, / як у Ізраіля ў старажытнасьці, / бо замест боскае маны, ты бяздумна ўпадабала / салодкае насычэньне грахоўнымі запаламі.
Студням думак хананэйскіх аддала перавагу ты, душа, / а не каменю зь вадой жывой, / зь якога, быццам з чары прамудрасьці, / праліваюцца бруі багаслоўя.
Мясу сьвіней, і катлам, і ежы эгіпэцкае, / аддала перавагу ты, душа мая, / а не ежы нябеснае, / як некалі бяздумны народ у пустэльні.
Калі ўдарыў Майсей, слуга Твой, / жазлом аб камень, / ён вобразна прадставіў праколатымі жыватворчыя рэбры Твае, / зь якіх усе мы, Выратавальнік, / чэрпаем напітак жыцьця.
Выпрабуй, душа, і пабач, як Ісус Навін, / абяцаную зямлю, якая яна, / і пасяліліся ў ёй праз выкананьня закону.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: “Тройца Я няствораная, непадзельная, / што адрозьніваецца па Асобах, / і Адзінства, у прыроднае еднасьці”, / – Айцец абвяшчае, і Сын, і Боскі Дух.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Улоньне Твае Бога нарадзіла нам, / Прыняўшага нашу выяву, / Якога як Творцу ўсяго малі, Багародзіца, / каб быць нам апраўданымі праз малітвы Твае.
Госпадзі, памілуй. (3 разы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Кандак, тон 6
Душа мая, душа мая, устань, чаго ты сьпіш? / Канец набліжаецца, і будзеш ты ў смутку. / Паўстань жа, ды памілуе цябе Хрыстос Бог, / усюды прысутны і ўсё напаўняючы.
Песьня 7
Ірмас: Зграшылі мы, зьдзейсьнілі беззаконьня, / няпраўду прад Табой, / і не выканалі, і не зрабілі, / як Ты запавядаў нам. / Але не пакінь нас да канца, / Бог бацькоў нашых. (2 разы)
Калі на калясьніцы везьлі каўчэг, / Оза, табе вядомы, / у той час, калі ў бок вол зьвярнуў, / толькі дакрануўся да яго ды выпрабаваў на сябе гнеў Божы; / але пазьбягай ягонае дзёрзкасьці, душа, / шануй Боскае набожна.
Ты чула аб Авесаломе, / як ён на прыроднае паўстаў, / ведаеш яго паганыя дзеі, / якімі ён апаганіў ложак айца–Давыда. / Але сама пераймаеш ягоным запалам, / і імкненьням брудным.
Скарыла ты вольную сваю годнасьць целу твайму, / бо адшукаўшы іншага Ахітафела – ворага, / ты, душа, схілілася да ягоных парад; / але іх разбурыў сам Хрыстос, / каб ты выратавалася цалкам.
Саламон дзівосны / і мілатой прамудрасьці напоўнены, / некалі зьдзейсьніў злое супраць Бога, / адышоў ад Яго. / Зрабілася ты сама, душа, праз жыцьцё свае, / пракляцьця годнае, / на яго падобнай.
Салодкасьцю запалаў сваіх захоплены, / Саламон апаганіўся. / На вялікі жаль, рупліўца прамудрасьці / зрабіўся любіцелям распусных жанчын і чужым для Бога. / Ты сама, душа, пераймала яму ў думках, / што грахоўным запалам апаганены.
Равааму пераймала ты, душа, / што не паслухаўся парадаў бацькі свайго, / а разам зь ім і злому рабу, Іравааму, старажытнаму мяцежніку. / Але пакінь перайманьне ім і зьвярніся да Бога: / “Зграшыла, пашкадуй мяне!”.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Тройца Няствораная, Непадзельная, / Адзінасутная і Існасьцю Адзіная: / як Сьвяты і Сьвет, і – Тры Сьвятых і Адзінае Сьвятое / апяваецца Бог Тройца; / але засьпявай, праслаў Жыцьцё і Жыцьці, душа, / – усіх Бога.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Апяваем Цябе, дабраслаўляем Цябе, / пакланяемся Табе, Маці Боская, / бо Ты насіла ва ўлоньні / Адзінага зь Непадзельнае Тройцы – Хрыста Бога / і Сама адкрыла нам, / на зямлі жывучым, нябеснае.
Песьня 8
Ірмас: Каго войскі нябесныя славяць, / і прад Кем трымцяць Херувімы і Серафімы, / усё, што дыхае і створана, / сьпявайце, дабраслаўляйце, / і ўздымайце ва ўсе стагодзьдзі. (2 разы)
Ты Азіі, душа, пераймала, / ягоную праказу ў сябе носіш удвая, / бо аб непатрэбным думаеш і беззаконьня зьдзяйсьняеш. / Пакінь тое, чаго трымаешся, / і прыйдзі да пакаяньня.
Аб ненавіцянах чула ты, душа, / што прыносілі пакаяньне Богу ў рызьзі ды попелі, / ім ты не пераймала, але апынулася ўпарцей чым усе, / да закону і пасьля закону зграшыўшых.
Ты чула аб Ерэміі, душа, / у рове з брудам да горада Сіёну / з рыданьня заклікаючым ды сьлёзы шукаючым; / пераймай яго жыцьцю ў плачы і будзеш выратаваная.
Ёна ў Фарсіс уцякаў, / прадбачачы навярненьня нінавіцян: / бо ён ведаў, як прарок, міласэрнасьць Боскую, / і таму руплівасьцю запаліўся, / каб не выявілася прароцтва ілжывым.
Чула ты, о душа, / як Данііл у рове зачыніў пашчы зьвяроў; / даведалася, як юнакі, што былі разам з Азарыяй, / верай згасілі полымя ў пячы палаючай.
Зь Старога Запавету / ўсе прыклады прывёў табе, душа, / пераймай добрым дзеям праведнікаў, / але, наадварот, пазьбягай / грахоў людзей кепскіх.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Адвечны Айцец, Сын суадвечны, / Суцяшальнік добры, Дух праўдзівы, / Слова Боскага Айцец, / Айца адвечнае Слова, / Дух жывы і ствараючы, / Тройца – Адзінка, памілуй мяне
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Як бы з пурпурнага складу, Усячыстая, / думны пурпур – плоць Эмануіла / ўнутры ўлоньня Твайго выткана; / таму мы Цябе, Багародзіцу, / праўдзіва шануем.
Песьня 9
Ірмас: Ад зачацьця без насеньня да нараджэньня невымоўнага, / у Маці, што не ведала мужа, непарочны Плод: / бо абнаўляе Боскае нараджэньне законы прыроды. / Таму мы Цябе, усе народы, / як Маці Бога нашага, / праваслаўна ўзьвялічваем. (2 разы)
Хрыстос спакушаўся: / сатана спакушаў Яго, / паказваючы камяні, / ды пераўтворыць іх у хлеб; / узьвёў Яго на гару, / каб пабачыў усе царства сьвету ў адно імгненьня; / пужайся, о душа, гэтай справу, / будзь цьвярозай і маліся няспынна Богу.
Галубка, што любіла пустэльню, / голас заклікаючага абвясьціў, / Хрыстос сьвяцільнік, прапаведуючы пакаяньне; / але Ірад зьдзейсьніў беззаконьне зь Ірадыядай: / глядзі, душа мая, не будзь заблытанае ў сетках беззаконных, / але палюбі пакаяньне.
У пустэльні пасяліўся Прадвесьнік мілаты, / і са ўсёй Юдэі і Самарыі / слухаўшыя яго прыходзілі / і спавядалі грахі свае, / хрост старана прымаючы. / Але ты ім не пераймала, душа.
Брак – годны і ложка – непарочнае, / бо Хрыстос іх некалі дабраславіў, / плоцьцю ежу спажываючы, / і ў Кане, на трапэзе шлюбнае, ваду ў віно пераўтварыў, / паказаўшы гэты першы цуд, / каб ты зьмянілася, о душа.
Нямоглага ўмацаваў Хрыстос, / які свой ложак падняў, / і юнака памерлага падняў – дзіцё ўдавы, / як і хлопца сотніка; / і, самаранцы адкрыўшыся, / у Духу служэньне Богу / табе, душа, прадказаў.
Гасподзь крывавячую вылечыў праз дотык да краю вопраткі Ягонае, / хворых на праказу ачысьціў, / сьляпых і кульгавых, прасьвяціўшы, выправіў, / глухіх і нямых, і згорбленую вылечыў словам, / каб ты выратавалася, няшчасная душа.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Айца праславім, Сына ўзьнясем, / Боскаму Духу зь верай паклонімся / – Тройцы непадзельнае, Адзінцы па сутнасьці, / як Сьвету і Сьвятам, і Жыцьцю й Жыцьцям, / жыватворчаму і адукаваўшаму ўсе канцы сьвету.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Горад Твой захоўвай, / Усячыстая Маці Боская. / Бо пад Тваёй абаронай ён зь верай царуе, / і ад Цябе атрымлівае моцнасьць, / і пры дапамозе Тваёй пераможна адбівае ўсе напады спакушаючых, / і бярэ ў палон ворагаў, / і трымае іх у послуху.
Прысьпеў: Прападобны ойча Андрэй, малі Бога за нас.
Андрэй годна шанаваны і ойча трыдабрашчасны, / пастыр Крыцкі! / Не спыняй маліцца аб апяваючых цябе, / ды пазбавімся ўсе мы ад усялякага гневу, і скарбут, і тленьня, / і бязьмерных грахоў, / як шануючыя тваю памяць зь вераю.
Ірмас: Ад зачацьця без насеньня да нараджэньня невымоўнага, / у Маці, што не ведала мужа, непарочны Плод: / бо абнаўляе Боскае нараджэньне законы прыроды. / Таму мы Цябе, усе народы, / як Маці Бога нашага, / праваслаўна ўзьвялічваем.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.